• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    чэрскі; гідралагічны Заазер’е; біялагічныя Амяльнянскі, Копыш, Мацеевіцкае, Фаліцкі Мох і інш.
    ПЕРАДПАЛЕССЕ, вобласць геамарфалагічнага раянавання на Пд Беларусі (паводле Х.В.Мацвеева), пгго ўтварае араграфічную ступень паміж Цэнтральнабеларускімі краявымі ледавіковымі ўзвышшамі і градамі і Палескай нізінай. Уключае 19 геамарфалагічных раёнаў. Для П. харакгэрны зандравыя раўніны, якія акаймоўваюць з паўд. боку пояс буйнейшых на Беларусі ўзвышшаў і град; дэнудаваныя краявыя ледавіковыя ўтварэнні на 3 і лёсавыя адклады на У. Пераважныя вышыні рэльефу 160—190 м, у межах град і ўзгоркаў да 200 м і болей. Часта трапляюцца суфазійныя і карставыя формы рэльефу. Рачныя даліны вьшрацаваныя, шырокія і асіметрычныя. На прыдалінных участках шмат яроў і лагчын.
    ПЕРАДПУХЛІННЫЯ ЗАХВОРВАННІ. перадпухлінныя станы, паталагічныя працэсы і хваробы, якія папярэднічаюць развіццю рака. Падзяляюць на 2 групы: аблігатныя і факультатыўныя. Аблігатныя (пігментная ксерадэрма, прыроджаны паліпоз тоўстай кішкі) абавязкова з цягам часу пераходзяць у рак. Умоўна да аблігатных П.з. адносяць нейрафібраматоз, які таксама пераходзіць у злаякасную пухліну — нейрафібрасаркому. Факультатьгўныя П.з. (захворванні з гіперпластычнымі і дыспластычнымі працэсамі, прыроджаныя парушэнні структуры тканак) не абавязкова пераходзяць у ракавую пухліну. Многія органы могуць мець факультатыўныя П.з., напр., страўнік — хранічную язву, атрафічны гастрыт, залозісты паліп; малочная залоза — фібраадэному, кістознафіброзную мастапатыю; печань — цырозы і інш.
     М.К.Недзьведзь.
    ПЕРАДСМЯРОТНЫ РАЗГАВОР ПУ
    СТЭЛЬНІКА ПЯТРА», «П е р э д с ь мертный розговор П у стэльніка Петра, каторый жыў у пушчы дзевецьдзесят лет, а п а м ё р маючы сто сорок л е т», бел. агітацыйная брашура. Надрукавана лацінкай на бел. мове ў невядомай падп. друкарні напярэдадні паўстання 1863—64. Mae памету: «Друкавана ў Кіеве». Складаецца з 16 старонак невял. фармату; уяўляе сабой празаічную гутарку — зварот выдуманага пустэльніка Пятра да шляхты і мужыкоў падтрымаць паўстанне «палякаў» супраць царызму. Ідэйнай накіраванасцю блізкая да «Гутаркі старога дзеда». У канцы надрукаваны бел. перакладпераробка патрыят. гімна «Божа, што Польшчы...». Мяркуючы па рэаліях гімна (Тураў, Петрыкаў), брашура прызначалася для распаўсюджвання ў паўд. частцы Беларусі.
    Літ:. К і с я л ё ў Г. Сейбіты вечнага. Мн., 1963; А л е к с а н д р о в і ч С.Х. Пуцявіны родаага слова. Мн., 1971. Г.В.Кісялёў.
    ПЕРАЙМАННЕ	275
    ПЕРАДУРАЛЛЕ, тэрыторыя, якая прылягае да зах. схілу Урала, у бас. Пячоры і Камы; ускраінная ч. Усх.Еўрап. раўніны. У П. — Рэспублікі Комі, Башкортастан, Пермская вобл., Расія.
    ІГЁРА ДЫ КОЗІМА |Ріего di Cosimo; сапр. П’ера ды Ларэнца (Ріего di Lorenzo); 1462, г. Фларэнцыя, Італія — 1521], італьянскі жывапісец эпохі Адраджэння. Прадстаўнік фларэнційскай школы жывапісу. Зазнаў уплывы Філіпіна Ліпі, Леанарда да Вінчы і X. ван дэр Гуса. Творам, у якіх пераважалі фантастычнаміфалагічныя сцэны, уласціва паэт.казачнае адчуванне прыгажосці свету, вьгганчаная стылізацыя маст. форм, спалучэнне цікавасці да натуры з некат. манернасцю вобразаў: «Венера і Марс», «Персей і Андрамеда», «Вакханалія», «Бітва кентаўраў і лапіфаў», «Смерць ГІракрыды», «Сустрэча Марыі з Лізаветай», «Заручыны
    П’ера ды Козіма Венера і Марс.
    Лізаветы», «Марыя Магдаліна», «Святая сям’я», «Мадонна з голубам», «Партрэт Сіманеты Веспучы» і інш. Я.Ф.Шунейка.
    ІГЁРА ДЭЛА ФРАНЧЭСКА (Piero della Francesca; каля 1416, г. Сансеполькра, Італія — пахаваны 12.10.1492), італьянскі жывапісец, адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў Ранняга Адраджэння. Зазнаў уплывы Мазачыо, Ф.Брунелескі, Л.Б.Альберці і нідэрл. мастацтва. У 1439 быў памочнікам Даменіка Венецыяна ў Фларэнцыі. Працаваў пераважна ў Сансеполькра і Урбіна, а таксама ў Ферары, Рыміні, Рыме, Арэца. Адзін з першых звярнуўся да лінейнай перспектывы ў жывапісе. Творы вызначаюцца веліччу вобразаў, аб’ёмнасцю форм, празрыстасцю каларыту: фрэскі «Сіджызмонда Малатэста перад сваім святым патронам» у царкве СанФранчэска ў Рыміні (1451), «Гісторыя жыватворнага крыжа» ў царкве СанФранчэска ў Арэца (цыкл, 1452—66), «Мадонна дэль Парта» ў капэле дэль Чымітэра ў Мантэркі (пасля 1460), паліпціх «Мадонна дэла Мізерыкордыя» (1450—62); карціны «Святы Іеранім» (1450), «Хрышчэнне Хрыста» (1450—55), «Бічаванне Хрыста» (каля 1455—60), «Мадонна са святымі, анёламі і Федэрыга да Мантэфельтра (каля 1472—74), «Мадонна са святымі і герцагам Урбінскім»
    (каля 1472—75), «Раство» (каля 1475); партрэты герцага Урбінскага Федэрыга да Мантэфельтра і яго жонкі (каля 1465) і інш. Аўтар тэарэт. тракгатаў «Аб перспектыве ў жывапісе» (да 1482), «Кніжыца аб пяці правільных целах» (пасля 1482). Л.Ф.Салавей.
    ПЕРАЁМНАСЦЬ, паслядоўнасць пераходу ад адной з’явы (этапа, ступені) у працэсе развіцця да другой, калі ўзнікшае новае захоўвае ў сабе некаторыя рысы і асаблівасці старога. Mae аб’ектыўны і ўсеагульны харакгар, праяўляецца ва ўсіх працэсах развіцця прыроды, грамадства, народа, культуры, асобы і г.д. У галіне нежывой прыроды яна ўвасабляецца ў адпаведнасці прынцыпе, паводле якога квантавая механіка асімптатычна пераходзіць у класічную механіку ва ўмовах, калі можна не ўлічваць велічыню кванта дзеяння h, прымаючы, што h прыбліжаецца да нуля (h > 0). У
    вобласці жывой прыроды праяўляецца ў пераемным паходжанні і развіцці відаў жывёл і раслш, ва ўзнікненні іх разнавіднасцей. Асабліва важнае значэнне П. набывае ў грамадскім развіцці, дзе яна
    П’ера дэла Франчэска. Мадонна са святымі, анёламі і Федэрыга да Мантэфельтра. Каля 1472—74.
    праяўляейца ў змене гіст. эпох, тыпаў грамадства, дзяржаў, культур, рэлігій, сістэм адукацыі і г.д. Напр., кулыура ўзнікае на аснове традыцый, але ў працэсе гіст. развіцця яе змест, тыпы, формы, стылі і інш. непазбежна ўключаюць у сябе адхіленні ад агульнай традыцыі, узнікненне новых тыпаў, стыляў, форм выражэння, якія пры ўсіх сваіх навацыях захоўваюць істотныя рысы традыц. каштоўнасцей, вобразаў, сюжэтаў. Ва ўмовах сучаснага постсав. грамадства, у тл. на Беларусі, адкідаюцца многія каштоўнасці, уласцівыя сав. эпосе, адбываецца змена каштоўнасных арыентацый многіх людзей, у першую чаргу моладзі, але т.зв. «вечныя», агульначалавечыя каштоўнасці — любоў, годнасць, сумленне і інш. — захоўваюць сваё прыярытэтнае значэнне. Найб. выразна П. праяўляецца ў змене пакаленняў, калі моладзь узнаўляе і ўзбагачае вопыт былых генерацый людзей у новых эканам., паліт., культ. умовах, захоўвае П. з імі ў асн. паняццях сэнсу жыцця, увасобленых у Бібліі, у класічнай лры. філасофіі і г.д.
    Я.М.Бабосаў.
    ПЕРАЖЫНСКІ (Pierozyriski) Леан (каля 1753—1827), польскі і бел. акцёр, рэжысёр, антрэпрэнёр. Творчую дзейнасць пачаў як акцёр у Варшаўскім Нац. тры (у В.Багуслаўскага). Стваральнік і кіраўнік (1783—84) прыдворнай прафес. трупы Нясвіжскага тэатра Радзівілаў (у рэпертуары, акрамя драм. спекгакляў, оперыбуфа «Джаніна і Бернардоне» Д.Чымарозы, «Вясковыя сцэны рэўнасці» Дж.Сарці, оперы «Салдатчарнакніжнік, або Д’ябальскі пачастунак» Гаэтані, «Фраскатанка» Дж.Паізіела і інш.). Вядомы як перакладчык камедый і оперных лібрэта. У 1795 выступаў у Дзярэчыне (Зэльвенскі рн Гродзенскай вобл.) і Вільні. Узначальваў гастролі «Кампаніі артыстаў польскай камедыі», якая наведала Украіну, Польшчу. Разглядаў тэатр як сродак эстэт. выхавання, школу грамадзянскіх дабрачыннасцей.
    ПЕРАЙМАННЕ ў псіхалогіі, узнаўленне індывідамі і сац. групамі паводзін інш. індывідаў і груп. Арыстоцель прыпісваў П. важную ролю ў фарміраванні чалавека. У біялагізатарскаінсгынктывісцкіх канцэпцыях (У.МакДутал і інш.) падкрэсліваеіша прыроджаны харакгар П. У рамках асацыятыўнай псіхалогіі (іл. Асацыянізм) П. разглядаецца як асаблівы від уздзеяння, пры якім рэакцыя аб'екта П. становіцца ўмоўным стымулам для ўласнай рэакцыі суб’екта П. на стымул. У біхевіярызме П. тлумачыцца з пазіцый тэорыі навучання і разглядаецца як вынік падмацавання адпаведных паводзін з дапамогай прамых і ўскосных відаў заахвочвання і пакарання. Спалучэнне асацыянісцкіх і біхевіярысцкіх уплываў у даследаваннях П., заснаваных на канцэпцыях «замяш
    276 ПЕРАКАТ
    чальнага навучання» (А.Бандура і інш.). Пры сац.псіхал. вывучэнні П. даследуецца гал. чынам узаемадзеянне сац.тыповых суб’ектаў і аб’ектаў П.; яно разглядаецца, з аднаго боку, як вынік сац. ўздзеяння (напр., уплыў рэферэнтных груп, канфармізм), з другога — як разнавіднасць і сродак сац. ўздзеяння, як адзін са шляхоў далучэння індывіда да сац. і культурнага вопыту. Узор, годны П., з’яўляецца адным з найважнейшых фактараў выхавання. П. сустракаецца на розных узроставых этапах індывід. развіцця чалавека.
    ПЕРАКАТ, мелкаводны ўчастак рэчышча ракі. Звычайна мае выгляд вала з пакатым схілам, звернутым супраць цячэння, і стромкім — па цячэнні. Утвараецца ў выніку нераўнамернага размыву рэчышча водным патокам і адкладам наносаў, узнікнення верхняй і ніжняй касы. Адрозніваюць П. алювіяльныя і камяністыя (шыверы). П. чаргуюцца з плёсамі, часцей трапляюцца каля вусцяў прытокаў. Перашкаджаюць суднаходству.
    ПЕРАКАТКА, другая назва р. Перакуль. ПЕРАКАЦІІЮЛЕ, травяністыя расліны стэпаў і пустыняў, якія да часу выспявання насення набываюць шарападобную форму з прычыны моцнага разгалінавання кветканосных парасткаў. Сцёблы каля асновы лёгка адломліваюцца, і ўся надземная маса, падхопленая ветрам, коціцца па зямлі (напр., кермек). Сярод П.п. аднагадовыя (напр., ерыхонская ружа), двухгадовыя (напр., адзін з відаў разаку сям. парасонавых) і шматгадовыя (некалькі відаў цыбулі) расліны. Памеры П.п. ад некалькіх сантыметраў да 1 м у папярочніку.
    ПЕРАКІДВАННЕ СЦЁКУ, тэрытарыяльнае пераразмеркаванне водных мас з паверхневых водных крыніц (рэкі, азёры, вадасховішчы) у інш. раёны ці басейны праз каналы ці трубаправоды з мэтай арашэння, водазабеспячэння прамсці і насельніцтва, рэкрэацыі, паляпшэння ўмоў суднаходства, выпрацоўкі электраэнергіі і інш. Адрозніваюць П.с. ўнутрыбасейнавыя, або лакальныя (у межах бас. адной ракі), міжбасейнавыя (унугрыландшафтныя і міжландшафгныя) і міжрэгіянальныя, або міжзанальныя. На Беларусі першыя П.с. (канец 18—пач. 20 ст.) ажыццяўляліся для жыўлення воднатрансп. злучэнняў (напр., вод з азёр Арэхаўскае і Белае па Арэхаўскім і Белаазерскім каналах у ДняпроўскаБугскі канал). 3 мэтай водазабеспячэння Мінска і воднага добраўпарадкавання прыгараднай зоны і горада створаны ВілейскаМінская водная сістэма, Сляпянская водная сістэма.