Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
ПЕНТАМЕТР (ад ірэч. pente + metron мера, стапа), антычны вершаваны памер; пяцістопны дактыль, раздзелены цэзурай на 2 роўныя часткі. Схема (ciuvo//oo<>) могуць заменьвацца на стопы спандэя (), у 2м не заменьваюцца. Выкарыстоўваўся толькі з гекзаметрам, утвараючы элегічны двуверш. У сілабатанічным вершаскладанні пры перадачы П. рытмічна моцным складам адпавядаюць націскныя, рытмічна слабым — ненаціскныя. П. сустракаецца ў творах А.Пушкіна, Лесі Украінкі. У бел. паэзію П. увёў М.Багдановіч (цыкл «Пентаметры»):
3 нізкага берагу дно акіяна вачам недасгуіша, — Глуха укрыла яго сіняя цемень вады.
Але ўзбярыся ўгару на вяршыню прыбрэжнай страмніны, —
Кожны каменьчык на дне, пэўна, пабачыш ты стуль.
(2і і 4ы радкі — П ). В.П.Рагойша.
ПЕНТАНЫ, насычаныя ацыклічныя вуглевадароды агульнай формулы C5H12. Існуюць 3 ізамеры: П. нармальнай будовы, ці нармальны пентан СНз(СН2)зСНз. ізапентан (СНз^СНСНгСНз (2метылбутан), неапентан (СНз)4С (2,2дыметылпрапан).
Нармальны і ізапентан бясколерныя лёгкакіпячыя вадкасці (tK1I1 36,07 °C і 27,85 °C адпаведна), неалентан — газ (t^ 9,5 °C). Раствараюцца ў арган. растваральніках, не раствараюцца ў вадзе. П. ёсць у газавым кандэнсаце, нафце, прадуктах перапрацоўкі сланцавай смалы, з якіх іх вылучаюць
пенязькоў 269
ржтыфікацыяй. Выкарыстоўваюць нармальны П. у арган. сінтэзе (напр., для атрымання ізапентану, амілавых спіртоў і іх эфіраў), як растваральнік; ізапентан як кампанент высокаактанавых бензінаў (тэхн. мае актанавы лік 90), сыравіну для атрымання ізапрэну. Гл. таксама Насычаныя злучэнні.
ПЕНТАПЛАСТ, прынятая ў СССР гандл. назва полі3,3о/с(хлорметыл) аксетану; сінтэтычны тэрмапластычны лінейны палімер, [СНДСНіОЬСНгОііі. Сінтэзаваны ў 1951 у Вялікабрытаніі. Прамысл. вытвсць пачата ў 1959 у ЗША, дзе яго выпускаюць пад назвай п е н т о н.
Бясколернае рогападобнае рэчыва, мал. м. (100 —250)103, шчыльн. 1400 кг/м3, ^ 180 °C (раскладаецца пры 285 °C). Раствараецца ў цыклагексаноне, хлорбензоле пры t > 100 °C. Паводле трываласных паказчыкаў блізкі да поліпрапілену. Устойлівы да ўздзеяння мінер. кіслот, шчолачаў, масел, нітрабензолу, раскладаенца моцнымі акісляльнікамі (напр., олеумам). У вырабы перапрацоўваюць ліццём пад ціскам, экструзіяй, вакуум і механапнеўмафармаваннем, мех. апрайоўкай. Выкарыстоўваюць у машынабудаванні (для вырабу прэцызійных дэталяў і дэталяў вузлоў трэння), для футроўкі хім. абсталявання.
ПЕНТАТОНІКА (ад грэч. pente пяць + тоніка), гукавая сістэма, якая ўключае 5 гукаў рознай вышыні ў межах актавы. Існуе П. беспаўтонавая, паўтонавая, змешаная, тэмпераваная. Без удакладнення тэрмін «П.» азначае найб. распаўсюджаную беспаўтонавую П. (сінонімы: натуральная, чыстая, ангемітонавая, цэлатонавая, трыхордавая сістэма, кіт. гама, шатл. гама). Для П. характэрна магчымасць размяшчэння ўсіх гукаў па чыстых квінтах. Гал. тонам у П.
можа стаць кожны з 5 гукаў, у выніку чаго магчымы 5 розных гукарадаў П. аднаго гукавога складу з функцыян. пераменнасцю гукаў у іх ладавых сувязях:
У многіх муз. культурах П. складае ладавую аснову нар. музыкі (напр., у башк., тат., чув., кіт., кар., яп., шатл., ірл., венг. і інш.), у некат. сустракаецца эпізадычна (напр., у стараж. бел. нар. песні). У прафес. музыцы П. існуе ва ўзаемадзеянні з інш. гукавымі сістэмамі (гл, Натуральныя ладыў напр., у творчасці А.Барадзіна, М.Мусаргскага, М.РымскагаКорсакава, А.Лядава. Э.Грыга, К.Дэбюсі, І.Стравінскага. Б.Бартака, З.Кодая. У бел. музыцы П. прадстаўлена ў творах Я.Касалапава (фантазія дая цымбалаў і фп. «Камарова вяселле»), П.Падкавырава (3я сімфонія), Дз.Смольскага (вак.сімф. паэма «Галасы світання»), К.Цесакова (канцэрт для габоя і арк.), Я.Цікоцкага (3я сімфонія), У.Кур'яна (сюіта «Калыльскія дудары»), В.Кузняцова (сюіта «На кірмашы»), У.Дамарацкага (канііэрт «Палескія песні») і інш.
Літ.: К в н т к a К. Первобытные звукоряды; Пентатонмка у славянскнх народов // Мзбр. труды. М., 1971. Т. 1; Е л а т о в В.Й. Ладовые основы белорусской народной музыкн. Мн., 1964. Т.А.Дубкова.
ПЕНТАФТАЛЕВЫЯ СМбЛЫ, гл. ў арт. Алкідныя смолы.
ПЕНТЛАНДЬІТ (ад імя ірл. натураліста Дж.Б.Пентленда, які ўпершыню знайшоў гэты мінерал), жалезанікелевы калчадан, мінерал класа сульфідаў, сульфід жалеза і нікелю, (Fe, Ni)9Sg. Mae 34 ± 10% нікелю, ізаморфныя прымесі кобальту (0,4— 3%), медзі (да 6,5%) і інш. Крьгшталізуеіша ў кубічнай сінганіі.' Утварае дробныя зерні, радзей буйнакрышт. ўкрапаннікі ў агрэгаце сульфідаў жалеза і медзі. Колер бронзаважоўты. Цв. 3—4. Шчыльн. 4,5—5,2 г/см3. Бляск металічны. Крохкі. Трапляецца ў асн. вывергнутых пародах. Гал. мінерал нікелевых руд.
ПЕНТОД [ад грэч. pente пяць + (электр)од], пяйіэлектродная электронная лямпа. Mae катод, анод і 3 сеткі (кіравальную, экранную і антыдынатронную, ці ахоўную). З’явіўся як далейшае развіццё тэтрода. Выкарыстоўваецца для генерыравання (гл. Генератарная лямпа} і ўзманнення нізка і высокачастотных эл. сігналаў, фарміравання рознай формы эл. ваганняў у індыкатарных прыладах і інш.
ПЕНТОЗАФАСФАТНЫ ЦЫКЛ, п е н тозны шлях. гексозамонафасфатны шунт, паслядоўнасць ферментатыўных рэакцый акіслення глюкоза6фасфату да вуглякіслага газу і вады. Адбываецца ў цытаплазме жывых клетак і суправаджаецца ўтварэннем адноўленага каферменту нікацінамідадэніндынуклеат ыдфасфату (НАД Ф ■ Н).
Агульнае ўраўненне П.ц.: 6 глюкоза6фасфат + 12 НАДФ = 6 СОг + 12 НАДФН + 12 Н+ + 5 глюкоза6фасфат + Н3РО4. Звычайна не выкарыстоўваецца клеткай для атрымання энергіі, таму што не з’яўляецца асн. шляхам абмену глюкозы. Біял. значэнне П.ц. — забеспячэнне клеткі адноўленым НАДФ, неабходным для біясінтэзу тлустых кт, халестэрыну, стэроідных гармонаў, пурынаў і інш. найважн. злучэнняў. Выяўлены ў жывёл, раслін, мікраарганізмаў. У млекакормячых высокая акгыўнасць П.ц. выяўляецца ў печані, кары наднырачнікаў, тлушчавай тканцы, малочнай залозе ў перыяд лактацыі і ў эмбрыянальных тканках, нізкая — у сардэчнай і шкілетных мышцах.
С. С.Ермакова.
ІІЕНГОЗАФАСФАТЫ, складаныя эфіры, утвораныя пентозамі і адным або двума астаткамі фосфарнай кіслаты. Уваходзяць у склад нуклеінавых кіслот і шэрагу каферментаў, прымаюць удзел у
абмене рэчываў, распадзе вугляводаў (пентозафасфатны цыкл) і іх утварэнні ў зялёных раслінах пры фотасінтэзе.
ПЕНТбЗЫ, простыя цукры, у малекуле якіх 5 атамаў вугляроду (C5H10O5).
Бясколерныя крышталі, добра раствараюцца ў вадзе, дрэнна ў спірце, не раствараюцца ў эфіры. П. — арабіноза і ксілоза ўваходзяць у склад гліказідаў і поліцукрыдаў раслін, камедзяў, слізей, сапанінаў; рыбоза і 2дэзоксірыбоза — у склад нуклеазідаў, нуклеатыдаў і нуклеінавых кіслот. Рыбоза таксама прымае ўдзел у біясінтэзе нуклеатыдаў, пентозафасфатным цыкле, з’яўляецца прамежкавым прадуктам фотасінтэзу.
ПЁНЫ, ячэістыя струкгураваныя дысперсныя сістэмы, утвораныя вял. колькасцю бурбалак газу (дысперсная фаза), раздзеленых тонкімі праслойкамі вадкасці. Разбураюцца ў выніку каалесцэнцыі. Высокастабільныя П., што захоўваюцца на працягу многіх мінут і гадзін, утвараюцца пры дабаўленні ў вадкасць стабілізатараў П., ці пенаўтваральнікаў (мылы, сінт. паверхневаактыўныя рэчывы). Устойлівыя П. з дыаксідам вугляроду — сродак тушэння пажараў (гл. Вогнетушыцель). П. выкарыстоўваюць у вытвсці ячэістых канстр. матэрыялаў (напр., пенаметалу, пенабетону, пенапластаў), пры абагачэнні карысных выкапняў (пенная флатацыя').
А.:Кругляков П.М., Ексеров a Д.Р. Пена н пенные пленкп. М., 1990.
ІІЕНЬЮАР (ад франц. peignoir), ранішняе жаночае адзенне з лёгкай тканіны.
ПЕНЯ (ад лац. poena пакаранне), від няўстойкі, санкцыя за несвоечасовае выкананне розных фін. абавязацельстваў (плацяжоў). Вылічваецца за кожны дзень пратэрміноўкі у працэнтах да сумы, што павінна быць выплачана.
ПЕНЯ Ігар Аляксандравіч (н. 29.10.1952, г. Астрахань, Расія), бел. эстрадны спявак, музыкант (клавішныя інструменты). Засл. артыст Беларусі (1990). Скончыў муз. вучылішча (1973) у г. Днепрапятроўск (Украіна). 3 1980 артыст вак.інстр. ансамбля «Песняры», з 1998 — «Беларускія песняры» пры дзярж. аб’яднанні «Белканцэрт». У рэпертуары бел. народныя песні, творы сучасных, у т.л. бел. (І.Лучанок, У.Мулявін, А.іваноў, А.Казловіч і інш.), кампазітараў. Т.Р.Ермаковіч.
ПЕНЯЗЬ, манета, грашовалікавая адзінка і сукупны тэрмін для пазначэння грошаў у ВКЛ 14—16 ст. і Рэчы Паспалітай 16—17 ст. У ВКЛ выбівалася ў 1546—63 (маса 0,32 г). Існавалі наміналы ў */2 П. (абол) і двайны П. Быў ніжэйшай адзінкай трохступенных сістэм грашовага ліку ў ВКЛ (капа — грош — П., рубель — грош — П.).
ПЕНЯЗЬКбЎ Дзмітрый Нікандравіч (н. 26.9.1922, в. Ляшчынец, цяпер ў межах г. Гомель), Герой Сав. Саюза
270
ПЕПСІН
(1945). Скончыў Гомельскае пед. вучылішча (1950), ваен. авіяц. вучьшішча (1960). У Вял. Айч. вайну з 1943 на Цэнтр., Бел., 1м і 2м Бел. франтах. Удзельнік Курскай бітвы, вызвалення Беларусі, Польшчы. Камандзір роты лейт. П. вызначыўся 20 і 22.4.1945 пры фарсіраванні р. Одэр каля г. Шчэцін (Польшча) і ў баі за вышыню, якую ўгрымліваў адзін агнём з
Дз.Н.Пенязькоў.
кулямёта да падыходу асн. сіл роты. Да 1947 і ў 1951—69 у Сав. Арміі, потым на адм.гасп. рабоце.
ПЕГІСІН (ад грэч. pepsis страваванне), пратэалітычны фермент страўнікавага соку жывёл і чалавека, які ажыццяўляе расшчапленне бялкоў. Малекулярная маса каля 35 000. Утвараецца ў страўніку ў выглядзе неактыўнага пепсінагену, актывуецца пад уплывам салянай кты страўнікавага соку. П. гідралізуе ўнугр. пегггыдныя сувязі ў бялках і пептыдах з утварэннем больш простых пептыдаў і свабодных амінакіслот. Прэпарат П. ужываюць пры хваробах страўнікавага тракту.
ПЕПТАКбкі (Peptococcus), род няспораўтваральных бакгэрый шарападобнай формы. Трапляюцца ў кішачным тракце жывёл і чалавека, экскрэментах, брудзе. Пры пэўных умовах здольныя выклікаць септычныя інфекцыі.
Клеткі адзінкавыя, у парах, тэтрадах, агрэгатах. Нерухомыя, грамстаноўчыя, аблігатныя (абавязковыя) анаэробы. Валодаюць пратэалітычнай актыўнасцю, раскладаюць арган. злучэнні. А.І.Ерашоў.
ПЕПТЫДАЗЫ, пратэалігычныя ферменты, якія адшчэпліваюць канцавыя амінакіслотныя астаткі ад малекул бялкоў і пептыдаў. У адпаведнасці з характарам уздзеяння на субстраты адрозніваюць амінапептыдазы (адшчэпліваюць амінагрупу), дыпептыдазы (каталізуюць гідроліз дыпеггтыдаў да свабодных амінакіслот) і карбоксіпептыдазы (адшчэпліваюць карбаксільную групу). У страўнікавакішачным тракце сумеснае дзеянне групы П. раскладае бялкі ежы да свабодных амінакіслот.