Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
ІІЕЛІКАЗАЎРЫ (Pelycosauria), атрад вымерлых найб. стараж. і прымітыўных паўзуноў падкл. зверападобных. Вядомы з сярэдняга карбону (каля 320
Да арт. Пеліказаўры. Эдафазаўр.
млн. г. назад) Еўропы, Паўн. Амерыкі і Паўд. Афрыкі. 4 падатр., каля 90 відаў. П. вялі водны і паўводны лад жыцця.
Даўж. ад 20 см да 6 м. Чэрап высокі, вузкі. Сківічныя зубы канічныя, загнуты назад. У некат. відаў былі «рогі», для некат. (эдафазаўры) характэрна моцнае развіццё асцявых адросткаў тулаўных пазванкоў (даўж. да 60 см), іпто ўтваралі «парус». укрьгты скурай (магчыма, выконваў функцыю тэрмарэгуляцыі). Заднія канечнасці даўжэйшыя за пярэднія. Большасць — драпежнікі, некат. малюскаедныя, насякомаедныя, расліннаедныя. Рэшткі маюць стратыграфічнае і палеагеагр. значэнне. П.Ф.Каліноўскі.
ІІЕЛІКАН Венцаслаў Венцаслававіч (11.9.1790, г. Слонім Гродзенскай вобл. — 21.6.1873), расійскі і бел. вучоны ў галіне хірургіі. Др медыцыны (1816). Скончыў Пецярб. медыкахірург. акадэмію (1813). 3 1817 праф., з 1826 рэкгар Віленскага унта. У 1831—37 інспектар Мінва ўнутр. спраў у Пецярбургу. У 1851—64 прэзідэнт Пецярб. медыкахірург. акадэміі, у 1865—70 старшыня дзярж. мед. савета. Навук. працы па лячэнні анеўрызмаў.
ПЕЛІКАНАІІАДОБНЫЯ (Pelicaniformes), весланогія (Steganopodiformes), атрад вадаплаўных птушак. Вя
Пеліканападобныя:
1 — фрэгат вялікі;
2 — пелікан ружовы;
3 — баклан стракаты, або пярэсты; 4 — фаэтон чырванадзюбы.
домы з ранняга эацэну (каля 40 млн. г. назад). 6 сям.: бакланавыя, змеяшыйкавыя, олушавыя, пеліканавыя, фаэтонавыя і фрэгатавыя, 56 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя палярных абласцей, пераважна ў субтропіках на ўзбярэжжах мораў, па берагах рэк, азёр. Большасць відаў селіцца калоніямі. На Беларусі адзначаны як рэдкі від — баклан вялікі і залётны від — пелікан ружовы (Pelecanus onocrotalus). 5 відаў і 1 падвід у Чырв. кнізе МСАП.
Птушкі сярэдніх і буйных памераў, размах крылаў да 3 м, маса ад 400 г да 14 кг. Апярэнне шчыльнае, густое. Hori кароткія, з плавальнай перапонкай (злучае ўсе 4 пальцы). Ёсць гарлавы мяшок (акрамя фаэтонавых). Кормяцца рыбай і інш. воднымі жывёламі. Манагамы. Нясуць да 6 яец. Некат. віды бакланаў, олушаў і пеліканаў — асн. выпрацоўшчыкі гуана на ўзбярэжжах Паўд. Амерыкі і Паўд. Афрыкі. Э.Р.Самусенка.
ПЕЛІКАНЫ, возера ў Браслаўскім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Дрысвята, за 22 км на ПдЗ ад г. Браслаў. Пл. 0,28 км2, даўж. 930 м, найб. шыр. 430 м, найб. глыб. 11 м, даўжыня берагавой лініі 2,17 км. Пл. вадазбору 3,4 км2. Катлавіна тэрмакарставага тыпу. Схілы выш. 8—10 м разараныя, на 3 і Пд невыразныя. Берагі задзернаваныя, на 3 і Пд тарфяністыя, пад хмызняком. Дно да глыб. 2—3 м пясчанае, да 5—6 м выслана апясчаненымі адкладамі, глыбей — сапрапелем. Прыбярэжная частка зарастае. Упадаюць 2 ручаі, выцякае ручай у р. Прорва.
ПЕЛІКУЛА (лац. pellicula памяншальнае ад pellis скура), 1) тонкі эластычны або цвёрды ахоўны слой пратаплазмы на паверхні цела многіх прасцейшых (жгуціканосцы, інфузорыі і інш.) і некат. аднаклетачных водарасцей (хрызаманадавыя, эўгленавыя). Вонкавая па
ПЕЛЬЦЬЕ 263
верхня П. часта мае розныя вырасты. 2) Вонкавая плевачная лупіна насення раслін.
ПЕЛІТЫ (ад грэч. pelos гліна), асадкавыя горныя пароды любога саставу і паходжання, складзеныя больш чым на 50% з часцінак памерам менш за 0,001—0,005 мм (гліна, аргіліт і інш.).
ПЁЛІХ Сяргей Аляксандравіч (н. 13.2.1946, с. Мартыненка Кабяляцкага рна Палтаўскай вобл., Украіна), бел. вучоныэканамісг і гасп. дзеяч. Др эканам. н. (1993), праф. (2001). Засл. работнік прамсці Беларусі (1991). Скончыў Краснаярскі політэхн. інт (1971), Бел. інт нар. гаспадаркі (1983).
3 1978 на Смаргонскім здзе аптычнага станкабудавання (з 1985 ген. дырэктар). Адзін з арганізатараў бел. гуманіт. гімназіі ў Смаргоні (1991). 3 1994 ген. дырэктар Гуманіт. фонду СНД «Садружнасць». 3 1998 у Бел. эканам. унце. Адзін з заснавальнікаў Міжнар. акадэміі па інтэі'рацыіі навукі, адукацыі, сацыякультуры, тэхналогіі і вытвсці («Кантэнант»), яе ганаровы прэзідэнт. Навук. працы па праблемах развіцця сац. сферы, выкарыстання аперацыйнаэканам. механізмаў кіравання і павышэння эфекгыўнасці вытв. працэсу на прадпрыемствах.
Тв.: Соцнальная сфера: регнон н предпрнятне. Мн., 1993; Оператнвное управленне заводом. Мн., 1993; Операцнонный менеджмеят. Мя., 2001 (разам з АІ. Гоевым).
ПЕЛІШЧА. вёска ў Камянецкім рне Брэсцкай вобл., на аўтадарозе Камянец—Жабінка. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на ПдУ ад г. Камянец, 41 км ад Брэста, 16 км ад чыг. ст. Жабінка. 2299 ж., 983 двары (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Царква. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — касцёл Сэрца Ісуса (1я пал. 20 ст.).
ПЕЛОІДАТЭРАПІЯ, тое, што гразелячэнне.
ПЕЛбіДЫ, тое, што гразі лячэбныя.
ПЕЛОПС, Пелоп, у старажытнагрэчаскай міфалогіі герой, сын лідыйскага цара Тантала, унук Зеўса. Бацька забіў П. 1 падаў яго мяса багам, якіх запрасіў да сябе на баляванне. Разгневаныя багі жорстка пакаралі Тантала, а П. ажывілі і зрабілі прыгажуном. П. ажаніўся з дачкой цара Эліды (на пве Пелапанес у Грэцыі) Энамая, якога вераломна загубіў, каб захапіць яго прастол. Атрымаўшы ў спадчыну Эліду, П. пашырыў сваю ўладу на ўсю Паўд. Грэцыю, назву якой Пелапанес стараж. грэкі выводзілі ад імя П.
ПЕЛОТАС (Pelotas), горад на Пд Бразіліі, у штаце РыуГрандыдуСул. Засн. ў канцы 18 ст. Каля 300 тыс. ж. (1999). Порт на канале СанГансалу, паблізу ад увахода ў лагуну Патус. Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Гандл.
цэнтр с.г. раёна (збожжавыя, жывёлагадоўля, пчалярства). Цэнтр харчасмакавай прамсці (мясахаладабойні, піваварэнне). Прадпрыемствы лёгкай, тэкст., дрэваапр. прамсці. 2 унты.
ПЕЛЫМ, Пелымская дзярж а в а, аб’яднанне шіямён уграфінскага народа мансі (вагулаў) на ч. тэр. сучасных Свярдлоўскай вобл. і ХантыМансійскай аўг. акругі Расіі ў сярэдзіне 15 — канцы 16 ст. Уключала плямёны, што жылі па рэках Пелым, Сосьва, Лозьва, Конда і Таўда. Кіравалася мясц. родавай арыстакратыяй («князцамі»). Плямёны П. былі васаламі Рас. дзяржавы і Сібірскага ханства, перыядычна рабілі набегі на рус. паселішчы Прыуралля. У 1580—90я г. П. канчаткова далучаны да Расіі, на месцы яго сталіцы пры ўпадзенні р. Пелым у Таўду ў 1593 засн. расійскі г. Пелым.
ПЕЛЬГРЫМбЎСКІ Гальяш (сярэдзіна 16 ст. — пасля 17.8.1604), грамадскі дзеяч Рэчы Паспалітай, пісьменнік. Вучыўся ў кальвінісцкай школе. Удзельнік Лівонскай вайны 1558—83. У 1581 пад камандаваннем К.Радзівіла прымаў удзел разам з Ф.К.Чарнабыльскім і А.Рымшай у паходзе ў Расію. Сакратар польск. караля Стафана Баторыя, у 1583 па яго даручэнні ездзіў у Маскву да Івана IV Грознага. 3 1586 пісар ВКЛ, з 1600 сакратар пасольства Рэчы Паспалітай у Маскве на чале з Л.Сапегай, з 1602 выконваў абавязкі маршалка Лігоўскага трыбунала. Літ. дзейнасць пачаў у 1583. Пісаў на бел., лац. і польск. мовах. Аўтар паэт. і празаічных панегірыкаў на лац. мове, празаічнага дыярыуша на польскай мове «Пасольства Льва Сапегі ў 1600 годзе ў Маскву паводле дыярыуша Гальяша Пельгрымоўскага, сакратара пасольства. з рукапісу, выпадкова знойдзенага, Уладзіславам Трэмбіцкім апісанае» (надрук. ў 1846, Гродна). У дыярыушы былі тэксты і на бел. мове: праект дагавора паміж Польшчай і Маскоўскай Руссю, пералік падарункаў рус. цару і яго сыну, выступленні Л.Сапегі і П. ў прысутнасці цара. Гэтаму падарожжу П. прысвяціў і вершаваны твор на польскай мове. Ля вьпокаў бел. паэзіі знаходзіцца яго паэма на бел. і польскай мовах «Гутарка аднаго Паляка з Маскалём на маскоўскім замку ў годзе 1601», у якой аўтар раскрывае сістэму поглядаў на міжнар. адносіны і становішча, справы рэлігіі, свабоды сумлення і інш. На сучасную бел. мову паэму П. пераклаў М.Танк.
Тв.: Бел. пер. — Гутарка аднаго Паляка з Маскалём на маскоўскім замку ў годзе 1601 // Полымя. 1994. № 7.
Літ:. Казбярук У. Мастацкі дакумент сярэднявечча // Спадчына. 1992. № 4; Кав а л ё ў С. У пошуках вечнага міру // Там жа. У.М.Казбярук. ГІЕЛЬТЦЭР Таццяна Іванаўна (6.6. 1904, Масква — 16.7.1992), расійская актрыса. Нар. арт. СССР (1972). На сцэне з 1920. 3 1925 працавала ў маскоўскіх трах імя Массавета, з 1940
Мініяцюр, з 1947 Сатыры, з 1977 ўтры «Ленком». Творчасці ўласціва вострая камедыйнасць з надзвычайнай дакладнасцю сцэн. малюнка, схільнасць да буйнаакрэсленага характару; выкарыстанне гратэскавых прыёмаў спалучалася ў актрысы з псіхал. дакладнасцю, шчырасцю і душэўнасцю выканання. Сярод роляў: Каурава («Снеданне ў прадвадзіцеля» І.Тургенева), Манефа, Кукушкіна («На ўсякага мудраца хапае прастаты», «Даходнае месца» А.Астроўскага), нянька Гінес («Дом, дзе разбіваюцца сэрцы» Б.Шоу), Марселіна («Жаніцьба Фігаро» П.Бамаршэ), Матухна Кураж («Матухна Кураж і яе дзеці» Б.Брэхта) і інш. Здымалася ў кіно: «Вяселле з пасагам», «Салдат Іван Броўкін», «Вам і не снілася», «Каранцін». «Формула кахання». Дзярж. прэмія СССР 1951.
ПЕЛЬТЫГЕРА (Peltigera), род ліставатых лішайнікаў сям. пельтыгеравых. Каля 70 відаў. Пашыраны ўсюды, большасць у тропіках і субтропіках Паўд. паўшар’я. На Беларусі 10 відаў. Найб. вядомыя П.: бураватая (Р. rufescens), пухірыстая (Р. aphthosa), сабачая (Р. сапіпа), шматпальцавая (Р. polydactyla). У Чырв. кнігу занесена П. гарызантальная (Р. horizontalis). Трапляюцца на глебе, каля асновы ствалоў, на пнях у лясах, на лугах.
Слаявіна буйналопасцевая (дыяметрам 3— 30 см). Зверху шэрая або карычневая. пладовыя целы (апатэцыі) размешчаны па краі лопасцяў. Знізу — светлая з жылкамі, на якіх знаходзяцца рызіны (органы прымацавання да субстрату). Сумкі 6—8споравыя. Споры бясколерныя або карычневыя. Фікабіёнт — водарасць пераважна з роду насток.
У.У.Галубкоў.
Пельтыгера гарызантальная.
ПЕЛЬЦЬЕ З’ЯВА Пельцье эфект, вылучэнне (паглынанне) цеплыні пры праходжанні пастаяннага эл. току праз кантакг (спай) двух розных праваднікоў ці паўправаднікоў: Адкрыты франц. фізікам і метэаролагам Ж.Пельцье (1834). П.з. адваротная Зеебека зяве.
Вылучэнне цеплыні змяняецца паглынаннем пры змене напрамку току. Колькасць вылучанай (пагльшутай) цеплыні за час / пра
264 ПЕЛЬЧАР
парцыянальная сіле току I, што праходзіць праз спай: Q = Tilt, дзе П — каэфіцыент Пельцье, залежны ад рэчыва лраваднікоў (найб. у паўправаднікоў) і тры. П.з. выкарыстоўваецца для стварэння ахаладжальных і награвальных паўправадніковых прылад. Гл. таксама Тэрмаэлектрычныя з ’явы.