• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    шафты на арашальных землях. Шырокая сетка арашальных каналаў. Вял. гарады — Лахор (Пакістан), Амрытсар (Індыя) і інш. На тэр. вобласці аднайм. правінцыя Пакістана і штат Індыі, інш. тэр. гэтых дзяржаў.
    У 3—1й пал. 2га тыс. да н.э. П. уваходзіў у зону Інда даліны цывілізацыі. У 2й лал. 2га тыс. да н.э. заселены плямёнамі арыяў. У канцы 6—5 ст. да н.э. — ч. Ахеменідаў дзяржавы. У 327—325 да н.э. зах. ч. П. да р. Гіфасіс (Біяс) заваявана Аляксандрам Македонскім, у 4—2 ст. да н.э. ў складзе дзяржавы Маур’яў, потым — ГрэкаБактрыйскага царства (2—1 ст. да н.э.), Кушанскай дзяржавы (1—3 ст. н.э.), Гуптаў дзяржавы і дзяржавы эфталітаў. Пасля распаду апошняй (567) на тэр. П. існавалі некалькі княстваў. У пач. 11 ст. заваяваны Газневідамі, якія перанеслі ў Лахор сваю сталіцу. У 1186—1206 П. — ч. дзяржавы Гўрыдаў, у 13 — пач. 16 ст. Дзлійскага султаната, у 16 — пач. 18 ст. Магольскай імперыі, з сярэдзіны 18 ст. дзяржавы Ахмадшаха Дурані. У вьшіку паўстання сікхаў у 1760я г. ў П. створана некалькі сікхскіх княстваў, якія ў пач. 19 ст. аб’яднаны махараджам Ранджыт Сінгхам [1799— 1839] у адзіную дзяржаву. У выніку англасікхскіх воінаў 184546 і 1848—49 за'ваяваны англічанамі і далучаны да Брыт. Індыі як асобная правінцыя. Паводле Маўнтбетэна плана 1947 большая ч. П. 3 пераважна мусульм. насельніцтвам адышла да Пакістана, меншая — з індускасікхскім — да Індыі, як правінцыя і штат П.
    ПЕНДЖАБ, П а н д ж а б, правінцыя на ПнУ Пакістана, у зах. і цэнтр. частцы прыроднай і гіст. вобласці Пенджаб. Пл. 182 тыс. км2. Нас. каля 80 млн. чал. (2000). Адм. і гал. эканам. цэнтр — г. Лахор. Найб. эканамічна развіты раён краіны. Аснова гаспадаркі — шматгаліновае арашальнае земляробства. На долю П. прыпадае 25% тэр. і болып за 55% насельніцтва краіны, ён дае каля 75% агульнанац. збораў пшаніцы, 40% рысу, 70% бавоўні.1 і цукр. трыснягу, каля 50% прамысл. прадукцыі Пакістана. У сельскай гаспадарцы выкарыстоўваецца каля 10 млн. га, з іх арашаецца больш за 8 млн. га. Асн. культуры: пшаніца, мясц. збожжавыя — ірэм, баджра, джавар; рыс, кукуруза, бавоўнік, цукр. трыснёг, алейныя. Жывёлагадоўля (авечкі, козы) пераважна на Пн і ПнЗ. Здабыча бурага вугалю, сурмы, каменнай солі, нафты. Прамсць: харч., тэкст. (баваўняная), металургічная, маш.буд., хім., гумавая, цэментная. Саматужная вытвсць метал. і ганчарных вырабаў, маст. разьба па дрэве, слановай косці і інш. Транспарт чыг., аўгамаб., унутр. водны.
    ПЕНДЖАБ. П а н д ж а б, штат на ПнЗ Індыі, у паўн.ўсх. частцы прыроднай і гіст. вобласці Пенджаб. Пл. 50,4 тыс. км2. Нас. каля 25 млн. чал. (2000). Адм. ц. — г. Чандыгарх, найб. гарады і эканам. цэнтры Амрытсар і Лудхіяна. Найб. развіга арашальнае земляробства. Асн. культуры: гшіаніца, бавоўнік, цукр. трыснёг, рыс, бабовыя, ячмень, кукуруза, бульба, чай. Гадоўля буйн. par.
    266	ПЕНЕЛОПА
    жывёлы, авечак і коз. Прамсць: тэкст. (баваўняная, шарсцяная, шаўковая), харч. (цукр., чаеапрацоўчая), маш.буд. (вытвсць с.г. інвентару), хімічная. Гідраэнергетычны комплекс БхакраНангал. Саматужныя рамёствы: вытвсць тканін, коўдраў, абутку, дываноў, вырабаў з металу, слановай косці, скуры. Транспарт чыг. і аўтамабільны.
    ПЕНЕЛбПА, у старажытнагрэчаскай міфалогіі і паэме «Адысея» жонка цара Ітакі Адысея. Яна 20 гадоў чакала з Траянскай вайны мужа, якога ўсе лічылі загінуўшым, не прымала настойлівых дамаганняў шматлікіх жаніхоў. Калі Адысей тайна вярнуўся і знішчыў жаніхоў, П. пазнала ў ім свайго мужа. Імя П. — сімвал вернай, адданай жонкі.
    ПЕНЕПЛЕН (англ. peneplain ад лац. раепе амаль + англ. plain раўніна), слабахвалістая, месцамі амаль роўная дэнудацыйнаакумулятыўная раўніна. Утвараецца ў выніку разбурэння горнай краіны экзагеннымі прыроднымі працэсамі (пераважна верт. дэнудацыі) ва ўмовах гуміднага клімату і адноснага тэктанічнага спакою. П. часта пакрыты карой выветрывання (таўшчыня часам больш за 100 м). Вельмі пашыраны ў межах Казахскага драбнасопачніка. Ва ўмовах арыднага клімату ўтвараецца разнавіднасць П. — педыплен (раўніна падножжаў).
    ПЕНЕТРАНТНАСЦЬ (ад лац. penetrare пранікаць), частата выяўлення алелю пэўнага гена ў розных асобін роднаснай групы арганізмаў. Залежыць ад генатыпу і ўздзеяння навакольнага асяроддзя. Адрозніваюць поўную П. (алель праяўляецца ў 100% асобін) і няпоўную (алель не выяўляецца ў ч. асобін, частата праяўлення выражаецца ў працэнтах). Напр., у чалавека П. прыроджанага вывіху бядра 25%, П. дэфекту вока — калабомы — каля 50%. Веданне механізмаў П. мае значэнне ў медыкагенет. кансультаванні і вызначэнні верагоднага генатыпу «здаровых» людзей, сваякі якіх мелі спадчынныя захворванні. С.С.Ермакова. ПЁНЖЫНСКАЯ І’УБА. паўночназаходняя частка зал. Шэліхава ў Ахоцкім м., каля берагоў Магаданскай і Камчацкай абласцей Расіі. Даўж. 300 км, сярэдняя шыр. 65 км, глыб. да 62 м. Упадае р. Пенжына. Замярзае з канца кастр. да красавіка. Выш. прыліваў да 12,9 м (найб. для Ціхага ак.).
    ПЁНЗА, горад, цэнтр Пензенскай вобл. ў Расіі. На Прыволжскім узв., на р. Сура (прыток Волгі). Нас. 534,6 тыс. ж. (1996). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прамсць: машынабудаванне (зды: дызельны, кампрэсарны, вылічальных электронных машын, гадзіннікавы, хім., тэкст. машынабудавання, веласіпедны і інш.), харч., лёгкая, дрэваапр., папяро
    вая. Фка піяніна, зд мед. прэпаратаў. 5 ВНУ. 2 тэатры. Музеі: краязн., нар. творчасці, карцінная галерэя. Батанічны сад.
    Засн. ў 1663 як вартавы пункт на паўд. ускраіне Рас. даяржавы. Неаднойчы на горад нападалі татары і нагайцы. У 1670 узята атрадамі С.Разіна. 3 1719 цэнтр Пензенскай правінцыі ў складзе Казанскай губ. У 1723 засн. гар. магістрат (да 1866). У жн. 1774 праэ П. прайшла армія Е.Пугачова. 3 1780 цэнтр намесніцтва, з 1796 — губерні. У 1797—1801 павятовы, з 1801 губ. горад Саратаўскай губ. У 1874 праз П. прайшла СызранаВяземская чыгунка. 3 1928 цэнтр Пензенскай акругі Сярэдняволжскага краю, з 1930 раённы цэнтр Сярэдняволжскага, потым Куйбышаўсхага краю, з 1937 — Тамбоўскай вобл., з 1939 цэнтр Пензенскай вобласці.
    ПЁНЗЕНСКАЯ ВбБЛАСЦЬ. Размешчана на ПдУ еўрап. ч. Рас. Федэрацыі. Утворана 4.2.1939. Пл. 43,2 тыс. км2. Нас. 1556 тыс. чал. (1997), гарадскога 64%. Цэнтр — г. Пенза. Найб. гарады: Кузнецк, Каменка, Сярдобск, Ніжні Ломаў, Нікольск.
    Большую ч. тэр. вобласці займае Прыволжскае ўзв. (выш. да 331 м), парэзанае далінамі рэк, ярамі і лагчынамі, крайнюю зах. ч. — ОкскаДанская раўніна (выш. 150—180 м). Карысныя выкапні: фасфарыты, торф, буд. матэрыялы (гліны, мергель і інш.). Крыніцы мінер. вод. Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тра студз. 12 °C, ліп. 19 °C, гадавая колькасць ападкаў ад 680 на ПнУ да 550 мм на Пд. Густая сетка дробных рэк бас. Волгі і Дона, гал. рэкі — Сура, Мокша, Хапёр, Варона. Сурскае вадасховішча. Глебы пераважна чарназёмныя (больш за 65%), на ПнУ светлашэрыя і шэрыя лясныя, па далінах рэк лугавачарназёмныя і алювіяльныя. Большая ч. вобласці размешчана ў лесастэпавай зоне. Лясы (дуб, бяроза, хвоя, ліпа, клён) і хмызнякі займаюць каля 23% тэр., пашыраны на У, ПнЗ і па далінах рэк. Запаведнік — Прыволжскі лесастэп.
    Асн. галіны прамсці: маш.буд. (абсталяванне для хім. і тэкст. прамсці, трубаправодная прамысл. апаратура, кампрэсарнае абсталяванне, дызелі, с.г. машыны, вылічальная тэхніка, халадзільнікі, веласіпеды, гадзіннікі, элекгралямпы і інш ), лёгкая (шарсця
    ныя тканіны, абутак, швейныя і трыкат. вырабы), харч. (цукр., мукамольнакрупяная, масла і сыраробная, спіртавая, мясная), папяровая, дрэваапр., мэблевая. Вытвсць мед. прэпаратаў (антыбіётыкі), піяніна. Буд. матэрыялы, выраб гатунковага посуду, маст. кераміка. Сельская гаспадарка збожжаважывёлагадоўчага кірунку. Пад с.г. ўгоддзямі каля 3 млн. га, з іх 75% пад ворнымі землямі. Вырошчваюць пшаніцу, ячмень, жыта, грэчку, проса, цукр. буракі, сланечнік. каноплі. Бульбаводства, агародніцтва, садоўніцтва. Гадуюць буйн. par. жывёлу, свіней, авечак, коз, птушак. Даўж. чыгунак 828 км, аўтадарог з цвёрдым пакрьшцём 5,6 тыс. км. Асн. чыгункі Ражск—Пенза—Сызрань, Рузаеўка—Пенза—Рцішчава. Гал. трансп. вузел — г. Пенза. Праз тэр. П.в. праходзяць важныя трубаправоды Расіі. Кліматычны курорт Ахуны. Л.В.Лоўчая. ПЁНЗІЯС (Penzias) Арна Алан (н. 26.4.1933, г. Мюнхен, Германія), амерыканскі астрафізік і спецыяліст у
    галіне інфарм. тэхналогій. Чл. Нац. АН ЗША (1975), Амер. акадэміі навук і мастантваў (1974). 3 1940 у ЗША. Скончыў Калумбійскі унт (1958). 3 1961 у н.д. фірме «Бел тэлефон лаборатарыс» (з 1981 віцэпрэзідэнт), з 1998 у кампаніі «Нью энтэрпрайс асапіыэйтс». Навук. працы па радыёастраноміі, спадарожнікавай сувязі, касмалогіі, хіміі міжзоркавага рэчыва, патэнты ў галіне тэлекамунікацыйных і камп’ютэрных тэхналогій. Адкрыў эксперыментальна разам з Р.В.Вільсанам мікрахвалевае фонавае выпрамяненне (рэліктавае выпрамяненне\ 1965) і міжзоркавы дэйтэрый (1973). Нобелеўская прэмія 1978 (з Вільсанам).
    Тв.: Рус. пер. —Промсхожденпе элементов // Успехм фнз. наук. 1979. Т. 129, вьпі. 4.
    М. М Касцюковіч.
    ПЕНІНСКІЯ ГОРЫ (Pennine Chain) На вве Вялікабрытанія. Даўж. каля 250 км, выш. да 893 м (г. КросФел). Складзены з вапнякоў і пясчанікаў. Выраўнаваныя вяршыні, зах. схілы стромкія, усх. — больш пакатыя. Карст. Верасоўнікі, тарфянікі, участкі лясоў (дуб, граб, бяроза), лугі. У перадгор’ях — радовішчы каменнага вугалю (Йоркшырскі вугальны басейн). Нац. парк — ПікДыстрыкт. Турызм.
    ПЕНІТЭНЦЫЯРНЫЯ СІСТЭМЫ (ад лац. poenitentia раскаянне), парадак і рэжым адбыцця пакарання ў выглядзе
    ПЕНСІЛЬВАНІЯ 267
    пазбаўлення волі, устаноўлены ў некаторых дзяржавах. У 18 ст. ўзнікла пенсільванская П.с. (назва ад штата Пенсільванія, ЗША), для якой харакгэрна строгае адзіночнае зняволенне ў спалучэнні з рэліг. пакаяннем. 3 пач. 19 ст. выкарыстоўваецца о б е р н с к а я П.с. (склалася ў г. Оберн, ЗША), сугнасць якой у прадастаўленні зняволеным магчымасці працаваць пры поўнай ізаляцыі ва ўмовах строгага рэжыму. 3 сярэдзіны 19 ст. ў большасці краін выкарыстоўваецца т.зв. п р a грэсіўная П.с., якая прадугледжвае паэтапную змену ўмоў утрымання зняволеных ад суровых да больш льготных у залежнасці ад іх паводзін, у адпаведнасці з рашэннем адміністрацыі. Разнавіднасцю П.с. з’яўляюцца р э фарматорыі (узніклі ў ЗША) для асоб ва ўзросце ад 16 да 30 гадоў, тэрмін зняволення для якіх можа быць скарочаны або працягнуты.