• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ПЁЛЬЧАР (Pelczar) Ян, польскі філолаг, лацініст канца 19 — пач. 20 ст. Скончыў Ягелонскі унт у Кракаве. nepmu даследчык творчай спадчыны М.Гусоўскага. Падрыхтаваў навук. выданне твораў паэта, напісаў да яго ўступны артыкул і грунтоўныя каментарыі («Творы Міколы Гусоўскага», выд. ў серыі «Збор старажытнейшых лацінскіх паэтаў Польшчы», Кракаў, 1894, т. 4). Аўтар манаграфіі «Мікола Гусоўскі, яго жыццё і творы» (Кракаў, 1900). Яго працы садзейнічалі пашырэнню даследавання творчасці паэта і яе папулярызацыі. П. натхніў паэта Я.Каспровіча на пераклад паэмы Гусоўскага «Песня пра зубра» на польск. мову. Я.ІПарэцкі.
    ПЕЛЯДЗЬ, с ы р о к (Coregonus peled), рыба роду сігаў сям. ласасёвых атр. ласосепадобных. Пашырана ў вадаёмах паўн. Еўразй. Mae 3 экалагічныя формы: рачная хуткарослая, азёрная звычайная і азёрная карлікавая (з прыгнечаным ростам). Чародная рыба. Акліматызавана ў некат. краінах Еўропы. У азёрах Беларусі (Віцебская вобл.) з 1957.
    Пеладзь.
    Даўж. да 55 см, маса да 3 (зрэдку да 5) кг. Цела падоўжанае, высокае, цёмнасерабрысгае. Верхняя сківіца даўжэйшая за ніжнюю. На галаве і спінным плаўніку невял. чорныя плямы. Паміж спінным і хваставым плаўнікамі ёсць тлушчавы плаўнічок. Корміцца зоапланктонам (пераважна ракападобнымі). Аб’ект промыслу і гадоўлі.
    ПЕЛЯКА, П я л я к а, рака, левы прыток р. Струна (бас. Віліі) у Пастаўскім рне Віцебскай вобл., Астравецкім рне Гродзенскай вобл. і Літве. Даўж. 25 км, у межах Беларусі22 км. Пл. вадазбору 82 км2. Пачынаецца ў Літве, за 1 км на 3 ад в. Казнадзеюшкі Пастаўскага рна перасякае мяжу, упадае ў Струну за 2,2 км на ПдУ ад в. Масцяны Астравецкага рна. Цячэ пераважна па лесе. Пойма месцамі забалочаная. Рэчышча на працягу 1,8 км ад вусця каналізаванае.
    ПЕМБА (Pemba), каралавы востраў у Індыйскім ак., на ўсх. узбярэжжы Афрыкі, тэр. Танзаніі. Ад мацерыка аддзелены прал. Пемба. Пл. 984 км2. Нас.
    265 тыс. ж. (1998). Выш. да 99 м. Клімат экватарыяльнамусонны. Ападкаў да 1000 мм за год. Трапічнае зешяробства — плантацыі гваздзіковага дрэва, какосавай пальмы. Гал. гарады — ЧакеЧаке і Ветэ.
    ПЁМБІНА (Pembina), газанафтавае радовішча ў Канадзе, у межах ЗаходнеКанадскага нафтагазаноснага басейна. Нафтавыя паклады адкрыты ў 1953, эксплуатуюцца з 1954; газавыя — адпаведна ў 1957 і з 1960. Пл. 2100 км2. Паклады на глыб. 0,9—1,9 км, асноўныя ў пясчаніках карбону, юры, мелу. Пачатковыя запасы нафты 240 млн. т, газу ■— 44 млрд. м3. Шчыльн. нафты 0,82—0,87 г/см3. Выяўлена 150 пакладаў. Цэнтр — г. Эдмантан.
    ПЁМЗА (ад лац. pumex пена), порыстая разнавіднасць кіслага вулканічнага шкла. Mae крыют. ўключэнні плагіяклазу, кварцу, манакліннага і рамбічнага піраксенаў, слюды. Колер ад белага і блакітнага да жоўтага, бурага, чорнага. Цв. 5—6,5. Шчыльн. 2—2,3 г/см3. Вылучаюцца разнавіднасці з валакністай, ячэістай, пузыраватай і пеністай тэкстурамі; струкгура буйна або драбнапорыстая. Порыстасць больш за 60—70%. Хімічна інертная, вогнетрывалая. Выкарыстоўваецца ў прамсці буд. матэрыялаў, дрэва і металаапр., хім. нафтавай, шкляной.
    П’ЕМбНТ (Piemonte), адм. вобласць на ПнЗ Італіі. Уключае правінцыі Турын, Верчэлі, Кунеа, Александрыя, Навара, Асты. Пл. 25,4 тыс. км2. Нас. каля 4,5 млн. чал. (2000). Адм. і галоўны эканам. цэнтр — г. Турын. Большую ч. вобласці займаюць Пенінскія, Грайскія, Коцкія і Прыморскія Альпы, у цэнтры — П’емонцкая раўніна. Адна з найб. развітых абласцей Італіі. Прамсць: машбуд., асабліва вьпвсць аўтамабіляў, трактароў, самалётаў, матораў, падшыпнікаў, эл.тэхн. абсталявання, машын для тэкст., харч., папяровай галін, дакладных прыбораў; тэкст. (шарсцяная, са штучных валокнаў), цэм., электраметалургічная, нафтаперапр., хім., фармацэўтычная, гумавая, папяровая, паліграфічная. У сельскай гаспадарцы пераважае вырошчванне рысу (1е Meena ў Італіі), пшаніцы, кукурузы, кармавых культур, бульбы. Малочная жывёлагадоўля. Транспарт чыг. і аўтамабільны.
    Стараж. насельнііггва — кельты. Назва П. з 13 ст. Да 15 ст. ято тэр. была падзелена на мноства феад. уладанняў. 3 15 ст. ў складзе Савойскага герцагства, з 1720 — асн. ч. і неафіцыйная назва Сардзінскага каралеўства са сталіцай у г. Турын. У 1802—14 у складзе Францыі. 3 1820х г. П. — адна з найб. эканам. развітых абласцей Італіі, гал. цэнтр Рысарджымента. У 2ю сусв. вайну акупіраваны (1943—45) ням.фаш. войскамі, адзін з цэнтраў руху Супраціўлення.
    ПЕНАБЕТбн, разнавіднасць ячэістага бетону, порыстая струкгура якога атрымліваецца ад змешвання растворнай састаўляючай (звычайна портландцэменту з пяском і вадой) з асобна
    Устаноўка для прыгатавання пенабетону.
    прыгатаванай пенай. Гэтая кампазіцыя потым перамешваецца з буйным порыстым запаўняльнікам.
    Пена (з устойлівымі бурбалкамі дыям. да 1,5—2 мм) гатуецца э сумесі каніфольнага мыла, жывёльнага клею, алюмасульфатанафтэнаў і інш. пенаўтваральнікаў. Адрозніваюць П. цеплаізаляііыйны (выкарыстоўваюць для цеплаізаляцыі прамысл. установак) 1 канструкцыйны (для бетонных вырабаў і канструкцый}. Разнавіднасці П. — пенагіпс, пенашлакабеюн, ленасілікат, пенамагнезіт, пенашклобетон і шш. Сумесь для П. гатуюць у пенабетонамяшалках (маюць растворазмяшальнік, пенаўзбівальнік і змяшалыіік ячэістай сумесі; могуць аб’ядноўвацца з дазатарамі шламу, вады і пенаўгваральніка). І.І.Леановіч. ПЕНАГЎМА, гл. ў арт. Сітаватая гума.
    ПЕНАЛЬЦІ (ад англ. penalty пакаранне, штраф), пакаранне ў спарт. гульнях за парушэнне правіл у штрафной пляцоўцы. У футболе ўведзены ў 1891 як штрафны ўдар, што прабіваецца па варотах каманды, якая правінілася, з адлегласці 11 м. Назначаецца суддзёй. П. выкарыстоўваецца таксама ў водным пола (з 4 м), гандболе (з 7 м), хакеі на лёдзе і на траве.
    ПЕНАМЕТАЛ, метал (сплаў) ячэістай структуры. Для атрымання П. ў расплаў металу ўводзяць гідрыды (напр., тытану, цырконію), якія раскладаюцца з вылучэннем вадароду, пгго ўспеньвае метал. Ячэістая структура замацоўваецца хуткім ахаладжэннем. Вырабляюць П. на аснове алюмінію (пенаалюміній мае шчыльн. 230—750 кг/м3, а алюміній — 2700 кг/м3), магнію і інш. металаў. Выкарыстоўваюць як напаўняльнікі канструкцый (для забеспячэння іх цвёрдасці), а таксама як цеплаізаляцыйны матэрыял.
    ПЕНАПЛАСТЫ, адзін з відаў газанапоўненых пластыкаў.
    ПЕНАТЫ, у старажытнарымскай міфалогіі багізахавальнікі і апекуны хатняга ачага, пазней — усяго рым. народа. Разам з ларамі (з якімі іх часам атаясамлівалі) П. былі сімваламі роднага дому. Кожная сям’я мела звычайна двух П., іх выявы змяшчалі каля ачага. Месцам знаходжання агульнадзярж. П. лічыўся храм Весты ў Рыме, дзе вярх. жрэц прыносіў ім ахвяры. У перано
    ПЕНДЖАБ 265
    сным сэнсе П. — хатні ачаг, родны дом (адсюль выраз «вярнуцца да сваіх пенатаў»).
    ПІНАЧКІ (Phylloscopus), род птушак сям. валасянкавых атр. вераб’інападобных. 30 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, 1 від пранікае на Аляску. Жывуць у лясах, гаях, лесапарках, садах. Гняздуюцца на зямлі, часам на кустах. На Беларусі 4 пералётныя віды: П.вяснічка (Ph. trochilus, нар. назва будаўнічок), ІІ.жаўтаброўка, або П.трашчотка (Ph.
    sibilatrix), П. зялёная (Ph. trochiloides) і П.цянькоўка (Ph. collybitus).
    Даўж. да 14,5 см, маса да 12,5 г. Апярэнне пераважна няяркае, бураватае або зеленаватае, ніз цела жаўтаваты; у некат. над вокам светлая палоска. Кормяцца насякомымі. павукамі, часам ягадамі. Нясуць да 8 яец.
    Э.Р. Самусенка.
    ПЕНАШКЛО, порысты матэрыял, які атрымліваюць спяканнем сумесі шклянога парашку і пенаўтваральніка (кокс, мел, даламіт). Сярэдняя шчыльн. 160— 300 кг/м3. Mae высокія цепла і гукаізаляцыйныя ўласцівасці, лёгка паддаецца мех. апрацоўцы і склейванню.
    Выпускаецца ў выглядзе блокаў. Выкарыстоўваюць для цеплаізаляцыі падземных трубаправодаў, падлог, вагонаўхаладзільнікаў, як плывучы матэрыял для выратавальных прыстасаванняў і пантонаў; шклакрошка — для цеплаізаляцыі дахаў. 3 П. з адкрытымі порамі робяць гукаізалявальныя перагародкі, фільтры для кіслот і шчолачаў. Асн. сыравіна для П. — адходы вытвсці ліставога шкла, бой аконнага, тарнага і інш. шкла.
    І.І.Леановіч.
    ПЕНДАРЭЦКІ (Penderecki) Кшыштаф (н. 25.11.1933, г. Дэмбіца, Польшча), польскі кампазітар, дырыжор, педагог. Чл. Польскай АН у Кракаве (1994). Скончыў Акадэмію музыкі ў Кракаве (1957), з 1959 выкладае ў ёй кампазіцыю, у 1972—87 рэктар. У 1973—78 выкладаў у Іельскім унце (ЗША). Дырыжыруе вядучымі сімф. аркестрамі (з 1973), вядзе майстаркласы ў буйнейшых муз. цэнтрах Еўропы і ЗІПА і інш. Арыгінальная экспрэсіўнасць музыкі П. грунтуецца на глыбокім адчуванні магчымасцей сучасных гукавых сістэм і
    выкарыстанні іх ва ўсіх сферах кампазітарскай тэхнікі ад артыкуляцыі да формаўтварэння. Зрабіў адкрыцці ў гукавой каларыстыцы. Творам уласцівы глыбокі маст. змест, шырокі спекгр сродкаў выразнасці, выкарыстанне традыцый каталіцкай музыкі. У творчасці звяртаецца да агульначалавечай тэматыкі («Строфы» для сапрана, дэкламатара і 10 інструментаў, 1959; «Плач па ахвярах Хірасімы», 1960; араторыя «Dies ігае», 1967, памяці ахвяр Асвенціма; «Касмагонія», 1970), рэліг.
    Пеначкі: I — цянькоўка; 2 — вяснічка; 3 — жаўтаброўка; 4 — зялёная.
    музыкі («Страсці паводле Лукі», 1965; «Ютрань», 1972; «Магніфікат», 1974; «Те Deum», 1980; «Польскі рэквіем», 1984) і інш. Аўтар опер («Д’яблы з Лудэна», 1969; «Страчаны рай», 1978; «Чорная маска», 1986; «Убу кароль», 1991), арк. твораў (3 сімфоніі, у т.л. «II Christinas Symphony», 1980; «De nature sonoris I—II», 1966—70; «Пасакалія», 1988; «Адажыо», 1989), інстр. канцэртаў (2 віяланчэльных, скрыпічны, альтовы), камернаінстр. музыкі. Дзярж. прэмія Польшчы 1968, 1984.
    Літ.: Lisicki К. Szkice о К. Pendereckim. Warszawa, 1973; Erhardt L. Spotkania z Krzysztofem Pendereckim. Krakow, 1975; Tomaszewski M. Krzysztof Penderecki i jego muzyka. Krakow, 1994; H в a шкнн AB. Кшлштоф Пендерецклй. M., 1983. Т.АДубкова.
    ПЕНДЖАБ, II а н д ж а б (Пяцірэчча), прыродная і гіст. вобласць у Паўд. Азіі, на тэр. Індыі і Пакістана. Пл. каля 700 тыс. км2. Нас. больш за 150 млн. чал. (2000). Займае паўн. частку ІндаГангскай раўніны. Арашаецца сістэмай рэк Сатледж, Джэлам, Чынаб, Раві і Біяс, якія зліваюцца ў р. Панджнад (левы прыток р. Інд). Пераважаюць выш. 150—350 м. Клімат мусонны, сухі і цёплы. Сярэднія тры ў студз. 13—16 °C, у маі каля 35 °C. Ападкаў ад 150 мм (на 3) да 700 мм за год (на У), максімум у перыяд летняга мусону. Натуральная расліннасць (апустыненыя саванны з калючымі хмызнякамі) захавалася месцамі на водападзельных участках. Пераважаюць густанаселеныя культ. ланд