Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
У бел. мастацтве элементы П. вядомы з 15 ст. (мініяцюры Радзівілаўскага летапісу). Значнае месца адведзена П. ў
гравюрах выданняў Ф.Скарыны («Навухаданосар цар вавілонскі здабывае Іерусалім», 1518; «Руф, прабаба цара Давідава падбірае каласы за жняцы», 1519), жывапісным творы «Бітва пад Оршай» (каля 1515). У графіцы 2й пал. 16—17 ст. П. набыў самаст. гучанне: гравюры з адаюстраваннем гар. панарам Гродна, Полацка, Вільні, Бабруйска, Брэста, Рэчыцы, Нясвіжа, Трокаў, Коўна, Клецка (у т.л. Т.Макоўскага), замкаў і паланаў (гравюры М.Цюнта), акварэль «Абпога Полацка 29.8.1579» С.Пахалавіцкага і інш. У жанры П. шмат працаваў А.Тарасевіч (12 аркушаў «Поры года», 1672). У 17—18 ст. элементы П. трапляюцца ў іканапісе («Праабражэнне», 1648; «Пакроў», 1649; «Успенне, 1650; клеймы абраза «Параскева з жыціем», 1659; «Пакланенне вешчуноў» басценавіцкага майстра, 1723—28; «Мікола»,
ка, Л.Шчамялёў (1950—90я г.) і інш.
Літ:. Ф е д о р о вД а в ы д о в А Русскнй пейзаж XV1I1 — начала XIX в. М., 1953; Яго ж. Советскмй пейзаж. М.. 1958; Яго ж. Русскмй пейзаж конца XIX —■ начала XX в. М., 1974; Мальцева Ф. Мастера русского реалнстнческого пейзажа. Вып. 1—2. М., 1953—59; Внноградова Н.А. Кнтайская пейзажная жнвопнсь М., 1972; Кал н т м н a Н. Французская пейзажная жнвопнсь, 1870—1970. Л., 1972; Дробов Л.Н. Жмвопнсь Белорусснн XIX — начала XX в. Мн., 1974; Я г о ж. Жмвопнсь Советской Белорусснн (1917—1975 тт.). Мн., 1979; Беларускі пейзажны жывапіс: [Альбом]. Мн., 1982; Нмкулнна О.Р. Прнрода глазамн художннка. М., 1982. М.Л.Цыбульскі.
ПЕЙЗАЖНАЯ ЛІРЫКА гл. ў арт. Лірыка.
ПЕЙЗАЖНЫ 1IAPK англійскі п а р к, тып парку, якому ўласцівы сва
пейзажны 257
бодная планіроўка, маляўнічае размяшчэнне кампазіцыйных элементаў, што імітуе прыродны ландшафт. Пры стварэнні такіх паркаў творча перапрацоўваліся матывы натуральнай прыроды; партэры замяняліся лужкамі, геам. па форме басейны і каналы — азёрамі і рэчкамі, строгі рытм пасадак — асобнымі або свабодна згрупаванымі дрэвамі (курцінамі), прамыя алеі — сцяжынкамі. Для больш эфектнага выгляду ў кампазіцыю П.п. ўводзіліся невял. збудаванні ў выглядзе гатычнага сабора, замка, грота, бутафорскія пабудовы ў псеўдакіт. стылі і інш. малыя формы архітэктуры, каскады. У стварэнні паркавых перспектыў выкарыстоўваліся кулісы (сценкі са стрыжаных
Да арт. Пейзаж В. Г р а м ы к а. Раніца туманная. 1974
Да арт. Пейзаж В U в і р к а. Прыпяць Вясна. 1966
1751), манум. жывапісе (размалёўкі Аршанскага Куцеінскага Богаяўленскага манастыра. 17 ст; фрэскі касцёлаў кармелітаў у Бельчыцах, МсціСлаве і Магілёве, 18 ст.) і дэкар.прыкладным мастацтве (у шпалерах Нясвіжскай, Карэліцкай і Слонімскай мануфактур). Як самаст. жанр П. пачаў складвацца ў канцы 18 — пач. 19 ст. і да сярэдзіны 19 ст. эвалюцыяніраваў ад класіцызму праз рамантызм да праяў рэалізму. У 19 — пач. 20 ст. да П. звярталіся К.Альхімовіч, В.БялыніцкіБіруля, A. і I. Гараўскія, С.Жукоўскі, В.Ваньковіч, Я.Дамель, Н.Орда, Ю. Пэн, К.Русецкі, Ф.Рушчыц, Я.Сухадольскі, І.Трутнеў і інш. У 20 ст. ў П. развіваўся пераважна рэаліст. кірунак. Сярод найб. значных прадстаўнікоў І.Ахрэмчык, БялыніцкіБіруля, В.Волкаў, І.Гембіцкі, Я.Драздовіч, Я.Зайцаў, У.Кудрэвіч, Л.Лейгман, С. Лі, М.Сеўрук, М.Станюта, А.Тычына (1920—50я г.), А.Бархаткоў, У.Басалыга, Я.Батальёнак, Г.Вашчанка, В.І.Вярсоцкі, В.Грамыка, М.Данцыг, М.ісаёнак, К.Качан, А.Кроль, У.Лагун, З.Літвінава, А.Малішэўскі, А.Марачкін, Л.Марчанка, У.Маскоўскіх, П.Масленікаў, Г.Паплаўскі. У.Пасюкевіч, М.Селяшчук, Г.Скрыпнічэнка, В.Сумараў, І.Рэй, В.Цвір
9. Зак. 103.
258 пек
дрэў і кустоў). У многіх парках пейзажныя прынцыпы кампазіцыі спалучалі з рэгулярнымі.
П.п. ўзніклі ў сярэдзіне 18 ст. ў Еўропе. У іх развіцці важную ролю адыгралі філас. ідэі Асветніцтва, а таксама мастацгва Кітая. Першыя П.п. ў Еўропе створаны ў Вялікабрытаніі (арх. Ч.Брыджмен і інш.) і Францыі (арх. Р.Л.Жырардэн). 3 канца 18 ст. пашыраны ў Расіі (паркі ў Паўлаўску, Кузьмінках Маскоўскай вобл.), на Украіне (Уманскі дэндрапарк «Сафіеўка»), На Беларусі П.п. з'явіліся на мяжы 18—19 ст. ў сядзібных, палацавых комплексах (Гомельскі палацавапаркавы ансамбль, Жыліцкі палацавапаркавы ансамбль, Нясвіжскі палацавапаркавы комплекс, Краскаўская сядзіба, Столінская сядзіба «Манькавічы». Вердаміцкі парк, Лагойскі палацавапаркавы ансамбль і ініп.).
ПЕК (ад галанд. рек смала), рэшткі пасля перагонкі дзёгцю, а таксама нафтавай смалы. Паводле зыходнай сыравіны адрозніваюць П. каменнавугальны (найб. пашыраны), тарфяны, драўняны, нафтавы.
Каменнавугальны П. — цвёрдае тэрмапластычнае рэчыва чорнага колеру. Асн. кампаненты: шмат’ядз. кандэнсаваныя араматычныя і гетэрацыклічныя злучэнні (бензаантрацэн, бензапірэны, перылен, нафтацэн і інш ). Перагонкай каменнавугальнай смалы атрымліваюць сярэднетэмпературны (тра размякчэння 65—90 °C), а яго перагонкай з вадзяной парай — высокатэмпературны П. (135— 150 °C). Выкарыстоўваюць для атрымання пекавага коксу, як сувязнае аноднай масы ў вытвсці алюмінію, пры брыкетаванні цвёрдага паліва, у вытвсці толю, руберойду і інш. Таксічны: атручэнні і скурныя пашкоджанні магчымыя пры ўздзеянні пылу, кантакце з вугальнымі брыкетамі.
ПЕКАЛІН, вёска ў Смалявіцкім рне Мінскай вобл., на р. Уша, на аўтадарозе Смалявічы—Смілавічы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на Пд ад горада і чыг. ст. Смалявічы, 45 км ад Мінска, 636 ж., 221 двор (2000). Камерцыйныя фірмы «Далікатэс» і металавырабаў. Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
Участак пейзажнага парку з «Храмам дружбы» ў г. Паўлаўск Ленінградскай вобл.
ПЕКАЛІНСКІ, біялагічны заказнік рэсп. значэння ў Смалявіцкім рне Мінскай вобл. Створаны ў 2000 з мэтай захавання ў натуральным стане лясных фармацый з рэдкімі і знікаючымі відамі раслін і жывёл. Пл. 2129 га. Рэльеф дробнаўзгорысты, градавамарэнны, узвышаны, з камамі. Хваёвыя (78%), яловыя (8,5%) і бярозавыя (13%) лясы. У флоры 583 віды сасудзістых раслін, у тл. купальнік горны, баранец звычайны, гайнік цёмначырвоны, гарлянка пірамідальная, змеегалоўнік Руйша, ядрушка даўгарогая, лілея кучаравая, шпажнік чарапіцавы занесены ў Чырв. кнігу Беларусі. У фауне 20 відаў млекакормячых, 7 амфібій, 4 паўзуноў, 85 птушак, 164 насякомых (каршачок, жужалі рашэцісты і фіялетавы, пераліўніца вялікая і інш. занесены ў Чырв. кнігу Беларусі). П.І.Лабанок.
ПЕКАРЫ, вёска ў Гарадзілаўскім с/с Маладзечанскага рна Мінскай вобл. Цэнтр калгаса. За 29 км на ПдЗ ад г. Маладзечна, 96 км ад Мінска, 16 км ад чыг. ст. Палачаны. 199 ж., 51 двор (2000). Базавая школа, клуб, бка, філіял камбіната бьгг. абслугоўвання. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ПЕКАРЫЕВЫЯ (Tayassuidae), сямейства няжвачных парнакапытных кл.
Да арт. Пекарыевыя Пекары белабароды.
млекакормячых. Вядомы з алігацэну (каля 35 млн. г. назад). 2 роды, 3 віды: пекары ашыйнікавы (Tayassu tajacu), белабароды (Т. ресагі) і чакскі (Catagonus wagneri), які занесены ў Чырв. кнігу МСАЛ. Пашыраны ў Амерыцы. Жывуць у разнастайных ландшафтах, ад засушлівых месцаў да вільготных трапічных лясоў. Трымаюцца групамі да 100 галоў і больш.
Даўж. да 115 см, выш. ў карку да 57 см, маса да 50 кг. Афарбоўка шэракарычневая. Па знешнім выглядзе падобны да дзікоў, але больш лёгкага целаскладу. Ногі тонкія, на пярэдніх 4, на зддніх 3 пальцы. На крыжы ёсць залоза тыпу мускуснай. Усёедныя. Палігамы. Нараджаюць 1—2 (зрэдку да 4) дзіцяняці. Аб’ект палявання. Э.Р.Самусенка. ГІЁКАС (Pecos), рака на ПдЗ ЗША, левы прыток р. РыоГрандэ. Даўж. 1215 км, пл. басейна 101 тыс. км . Вытокі ў Скалістых гарах, перасякае ў глыбокай даліне плато ЛанаЭстакада. У нізоўі сярэдні гадавы расход вады, у выніку выкарыстання вады на арашэнне, складае 8 м3/с, максшальны зрэдку перавышае 3000 м3/с. На П. — г. Карлсбад.
ІІЕКІН, Б э й ц з і н (у 1928—49 Б э й п і н ), горад, сталіца Кітая. Размешчаны на Пн Вял. Кітайскай раўніны, паміж рэкамі Бэюньхэ і Юндынхэ, у пач. Вял. канала. 3 прылеглымі раёнамі вьшучаны ў асобную адм. адзінку (пл. 16,8 тыс. км2). Насельніцтва 11,3 млн. ж. з прыгарадамі (1998), другі па колькасці насельніцтва горад Кітая (пасля Шанхая). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт Шаўду. Паліт., індустр., гандл.фін. і культ. цэнтр краіны. У П. і яго прыгарадах прамсць: металург., маш.буд. (вытвсць станкоў, с.г. машын, электрасілавога, хім., гарнаруднага і кавальскапрэсавага абсталявання, падшыпнікаў, тэкст. і друкарскіх машын, мед. абсталявання; цеплавоза, ваіона і аўтамабілебудаванне), прыладабуд., радыёэлектронная, тэкст., хім. (вытвсць кіслот, мінер. угнаенняў, інсектыцыдаў, пластмас, сінт. валокнаў і каўчуку, гумавых вырабаў), фармацэўтычная, паліграф., буд. матэрыялаў. У наваколлі П. здабыча каменнага вугалю. Дыванаткантва. Развіты рамёствы (разьба па дрэве і слановай косці, выраб упрыгожанняў з золата, серабра, эмалі, нефрыту і інш.). Метрапалітэн. AH КНР, унт. Музеі, у тл. гісторыі Кітая, Гугун, маст. галерэя.
Вядомы з 2га тыс. да н.э. У 5—3 ст. да н. э. сталіца царства Янь пад назвай Цзі. У канцы 3 ст. да н.э. разбураны войскамі Цынь Шыхуандзі. Адбудаваны ў часы праўлення дынастыі Хань і названы Янь, пазней — Ючжоў. У 936 н.э. наз. Сіцзінь, пасля заваявання ў 937 кіданямі — Наньцзів. 3 1125 сталіца дзяржавы чжурчжэняў Цзінь пад назвай Яньцзін. У 1215 захоплены манголамі, сталіца манг. імперыі Юань пад назвай Даду ці ламанг. Ханбалык. У 1368 вызвалены зпад улады манголаў, наз. Бэйпін. У 1420 імператар Чэнцзу з дынастыі Мін перанёс з Нанкіна сюда сталіцу і перайменаваў яе ў П. У 1644 захоплены паўстанцамі на чале з Лі Цзычэнам. У 1644 акупіраваны маньчжурамі, да 1911 сталіда імперыі Цын. У англафранкакітайскую еайну 1856—60 заняты і разбураны акупац.
войскамі. 3 1912 сталіца Кіт. рэспублікі. У 1928 заняты Нар.рэв. арміяй (гл. Паўночны паход 1926—28}, сталіца перанесена ў Нанкін, П. зноў перайменаваны ў Бэйпін, у Нацыянальнавызваленчую вайну кітайскага народа супраць японскіх захопнікаў 1937—45 акупіраваны яп. войскамі. Вызвалены ў вер. 1945. У 1945—49 пад кантролем гаміньданаўцаў. У студз. 1949 заняты Нар.вызв. арміяй Кітая. У кастр. 1949 абвешчаны сталіцай Кіт. Нар. Рэспублікі (зноў наз. П ). 4.6.1989 на гал. плошчы П Цяньаньмэнь у сугыкненнях студэнтаў з войскамі і паліцыяй загінула каля 3 тыс. чал.