Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
На Беларусі з развіццём пісьменнасці і ўзнікненнем іпкол канцэпцыі выхавання і навучання складваліся пад уздзеяннем хрысц. маралі (Ефрасіння Полацкая) і ідэі стараж. філосафаў. Пед. ідэі, заснаваныя на нар. традыцыях, выказвалі М.Гусоўскі, Ф.Скарына, С.Будны, В.Цяпінскі, Л.Зізаній і інш. У 17—18 ст. уклад у развіццё П. зрабілі М.К.Сорбеўскі, К.Нарбут, Я.Снядэцкі і інш. Асветнікі і вучоныя 19 ст. (К.Каліноўскі. Ф.Багушэвіч, Я.Лучына, М.Нікіфароўскі, В.Раманаў, Я.Карскі і інш.) разглядалі асветніцкія і пед. ідэі як сродак абуджэння самасвядомасці народа. У 20 ст. пэўны ўклад у пед. навуку Беларусі зрабілі Цётка («Першае чытанне для дзетак беларусаў», 1906, і артыкулы пра выхаванне), Я.Колас (падручнікі «Друтое чытанне для дзяцейбеларусаў», 1909, і «Методыка роднае мовы», 1926), П.Я.Панкевіч, УЛ.Пічэта, ХЯ.Замоцін, МЛ.Гарэцкі, Д.АЖарыкаў, М.ЯБайкоў, Л.В.Шашкоў і інш. Развіццё мовы яны разглядалі як частку агульнага падыходу да праблемы грамадскага жыцця. У кан
254 ПЕДАГОГНЧЕСКОЕ
цы 20 — пач. 21 ст. арганізацыя набывае грамадскадзярж. характар; у яе ўключаюцца сям’я, паліт. партыі, канфесіі, грамадскія аб’яднанні. Ацраджаюцца гімназіі, ліцэі, каледжы, акадэміі, галіновыя унты. Пьгганні тэорыі і практыкі П. распрацоўваюць Нацыянальны інстытут адукацыі, кафедры П. ВНУ, адпаведныя кафедры Рэсп. інта прафес. адукацыі, Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, абл. інтаў павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі, аддзяленне псіхолагапед. навук. грамадскага аб’яднання «Бел. акадэмія адукацыі» і інш.
Літ.: Харламов Н.Ф. Педагогнка. 5 нзд. Мн., 1998; В а д з і н с к і Д.І. Асновы педагогікі вышэйшай школы. Мн., 1993; Антологня педагогнческой мыслн Белорусской ССР. М., 1986; Меідеряков В.П. Братскне школы Белорусснн (XVI — первая половмна XVII в.). Мн., 1977. В.М.Навумчык. «ПЕДАГОГЙЧЕСКОЕ ДІЛО», грамадскапедагагічны часопіс ліберальнаасветнага кірунку. Выдаваўся ў 1911— 14 на рус. мове Гродзенскім педагагічным таварыствам. Рэдактары І.ІАстравумаў і Дз.М.Кропатаў. Меў 2 самаст. часткі: матэрыялы для настаўнікаў і бацькоў і матэрыялы для вучняў. Друкаваліся метадычныя распрацоўкі, бібліягр. агляды, справаздачы аб пед. курсах і вучнёўскіх экскурсіях, маст. творы, нататкі бел. настаўнікаў. Да ўдзелу ў выданні часопіса прыцягваліся вучні мясц. навуч. устаноў. Выдадзена 12 нумароў. В.М.Астрога. ПЕДАЛбПЯ [ад грэч. pais (paidos) дзіця + ...логія], кірунак у псіхалогіі і педагогіцы канца 19 — пач. 20 ст., мэта якога — аб’яднанне біял., сац., псіхал. і інш. падыходаў да развіцця дзіцяці. З’яўленне П. абумоўлена пранікненнем эвалюцыйных ідэй у педагогіку і псіхалогію і развіццём прыкладных галін псіхалогіі і эксперым. педагогікі. Заснавальнік амер. псіхолаг Г.С.Хол (у 1889 стварыў педалагічную лабараторыю); тэрмін прапанаваў О.Хрызман (Крысмент, вучань Хола). Асновы П. распрацоўвалі Хол, Дж.Болдуін (ЗША), Э.Мёйман (Германія), У.М.Бехцераў, АП.Нячаеў, Р.І.Расаліма (Расія) і інш. Педолагі імкнуліся стварыць навуку пра развіццё і выхаванне дзіцяці, якая б сінтэзавала вынікі даследаванняў у галіне псіхалогіі, педагогікі, фізіялогіі і сацыялогіі, садзейнічала правядзенню навуч.выхаваўчай работы на падставе комплекснага вывучэння дзіцяці ва ўсіх яго праяўленнях з улікам узроставых і псіхал. асаблівасцей, умоў жыцця. У СССР П. з 1936 была забаронена.
Літ.'. Выготскнй Л.С. Педологня подростка // Собр. соч. М., 1984. Т. 4.
ПВДАМАРФбЗ [ад грэч. pais (paidos) дзіця + морфа}, эвалюцыйная змена арганізмаў, што прыводзіць да поўнай страты дарослай стадыі з адпаведным скарачэннем антагенезу, пры якім апо
шняй стадыяй становіцца былая раней лічынкавай. Бываюць у арганізмаў, лічынкі якіх здольныя да размнажэння, у прыватнасйі, на аснове неатэніі і педагенезу. Шляхам П. ўзніклі некат. групы хвастатых паўзуноў, насякомых, павукападобных. Р.Г.Заяц.
ПЕДАНТ (франц. pedant ад італьян. pedante літар. настаўнік, педагог), той, хто залішне строга прытрымліваецца дробязных, фармальных патрабаванняў у чым.н.
ПЕДАСФЕРА (ад грэч. pedon глеба + сфера), 1) зона ўзаемнага пранікнення атмасферы, гідрасферы, літасферы і біясферы. Фарміруецца і залежыць ад стану асяроддзя гэтых састаўляючых геасферы, таму аказваецца найб. уразлівай пры парушэнні любой з іх. 2) Частка біясферы — глеба і слаі, што ляжаць пад ёй (падглеба з карой выветрывання) — як асяроддзе пражывання жывых арганізмаў (педабіё'нтаў); слой Зямлі, у якім адбываюцца глебаўтваральныя працэсы. 3) Глебавае покрыва Зямлі.
ПЕДАФІЛІЯ [ад грэч. pais (paidos) дзіця + ...філія], палавая ненармальнасць; палавая цяга да дзяцей. Можа мець гетэрасексуальную і гомасексуальную накіраванасць.
ПЕДАЦЭНТРЬІЗМ [ад грэч. pais (paidos) дзіця + лац. centrum цэнтр], прынцып некаторых пед. сістэм (Ж.Ж.Русо, свабоднага выхавання і інш.), які адмаўляе сістэматычнае навучанне і выхаване дзяцей паводле распрацаваных вучэбных планаў і праграм з цвёрдым раскладам, а патрабуе арганізацыю заняткаў на падставе непасрэдных жаданняў і інтарэсаў дзяцей.
ІІЕДРЭЛЬ (Pedrell) Феліле (19.2.1841, г. Таргоса, Іспанія — 19.8.1922), іспанскі кампазітар, фалькларыст, педагог, вядучы дзеяч ісп. муз. адраджэння, т.зв. Рэнасім’ента. Чл. ісп. Каралеўскай акадэміі прыгожых мастацтваў (1895— 1904). 3 1873 працаваў у Барселоне, у 1895—1903 выкладаў у Мадрыдскай кансерваторыі. Выдаваў муз. часопісы, публікаваў узоры класічнай і нар. ісп. музыкі. Працы па муз. фальклоры /«Іспанскія народныя песні», т. 1—4, 1918—22, 2 выд., т. 1—2, 1936), а таксама сучаснай ісп. музыцы паклалі пачатак сучаснаму ісп. музыказнаўству. П. узначаліў новую ісп. кампазітарскую школу і значна паўплываў на яе фарміраванне. Аўтар опер, у тл. патрыят. трылогіі з пралогам «Пірэнеі» (1891), праграмных сімф. твораў, кантат і хароў з аркестрам, духоўнай музыкі, рамансаў і песень, якім уласцівы яркі нац. каларыт.
ПЕДЫКУЛЁЗ (ад лац. pediculus вош), паразітарнае захворванне скуры чалавека, якое выклікаюць укусы вошай. Пашыраны сярод насельнііхгва з дрэннымі сан.гігіенічнымі ўмовамі, нізкім культ. узроўнем, бывае таксама ў час войнаў і прыродных бедстваў. На чала
веку паразітуюць галаўная, плацяная, лабковая воіпы. Пры П. валасістай ч. галавы — моцны сверб, ад якога пры расчосах утвараюцца гнойныя пашкоджанні скуры, экзэма, часам павялічваюцца шыйныя, патылічныя, завушныя лімфатычныя вузлы. Плацяныя вошы, якія жывуць і адкладваюць яйцы ў складках адзення (на скуру пераходзяць для смакгання крыві), пашкоджваюць скуру ў месцах, дзе адзенне шчыльна прылягае да цела (у падпахавых упадзінах, на спіне і інш.). Лабковымі вошамі зараж^юцца пры палавых зносінах, праз пасцельную бялізну. Лячэнне тэрапеўт., санапрацоўка.
ПЕДЫКібР [франц. pedicure ад лац. pes (pedis) нага + euro даглядаю], гігіенічная апрацоўка ступняў ног (чыстка, паліраванне ногцяў, выдаленне мазалёў і інш.).
ПЕДЫЯТРЫЯ [грэч. pais (paidos) дзіця + iatreia лячэнне], вобласць клінічнай медыцыны, якая вывучае здароўе дзяцей у працэсе развіцця, іх анатомію, фізіялогію, паталогію; распрацоўвае метады прафілактыкі і лячэння дзіцячых хвароб, пгто пагражаюць іх гарманічнаму развіццю ці ўяўляюць небяспеку для жыцця. Уключае праблемы ўзроставай марфалогіі, біяхіміі, імуналогіі, пытанні, сумежныя з гігіенай дзяцей і падлеткаў, педагогікай. Асн. кірунак П. — прафілакіычны. Як навука вылучылася ў 19 ст. Кафедры дзіцячых хвароб створаны ў Пецярбургу (1865), Маскве (1866), Мінску (1924). Заснавальнік рас. клінічнай П. — Н.Ф.Фімтаў. На Беларусі школу П. заснаваў ПА.Лявонаў Пад яго кіраўніцтвам вывучаліся клініка і метады лячэння эпідэмічнага цэрэбраспінальнага менінгіту, праблемы рэўматызму, туберкулёзу, узбагачэння прадукгаў харчавання мікраэлементамі і інш. У 1932 створана Бел. навук. мед. тва дзіцячых урачоў; у 1964 пры Мінскім мед. інце — факультэт П. (па ініцыятыве І.Н.Усава). Нефралогію дзіцячага ўзросту вывучаюць Л.Г.Кажарская, А.В.Сукала, Э.К. Капітонава; дзіцячую кардыялогію — Р.Э.Мазо, Л.М.Бяляева; захворванні органаў дыхання —А.С.Левін, М.І.Лягенчанка, Т.М.Вайтовіч; бранхіяльную астму — Т.М.Сукаватых, І.В.Васілеўскі; гематалогію — М.П.Паўлава, гастраэнтэралогію — М.П.Шэйбак; хірургію — АС.Мішараў, УА.Кацько і інш. Створаны анестэзіялагічнарэанімацыйная служба, онкагематалагічны цэнтр. Дзейнічае школа неанатолагаў (асаблівасці развіцця дзяцей і лячэнне захворванняў у першыя 28 дзён жыцця). Пытанні П. даследуюцца ў БелНДІ аховы мацярынства і дзяцінства, мед. інтах, Бел. інце ўдасканалення ўрачоў.
Літ.: Справочнмк семейного врача: Педаатрня. 2 нзд. Мн., 1998; Справочннк по леченюо детскмх болезней. 2 нзд. Мн., 1999; Жерносек В.Ф., Васнлевскпй Н.В., Дюбкова Т.П. Бронхнальная астма у детей: (Практ. руководство). Мн., 1999; Энцнклопедня детского невролога. Мн., 1993.
І.В.Васілеўскі.
П’ЕЗАЭЛЕКТРЫЧНАСЦЬ 255
ПВДЭРАСТЫЯ, мужчынскі гомасексуалізм з накіраванасцю цягі да хлопчыкаў. Часта з’яўляецца сімптомам розных расстройстваў псіхікі.
ПЁДЭРСЕН (Pedersen) Хольгер (7.4.1867, Гельбале, каля г. Колінг, Данія — 25.10.1953), дацкі мовазнавец. Скончыў Капенгагенскі унт (1890), з 1903 праф., у 1914—37 заг. кафедры ў ім. Даследаванні ў галіне індаеўрапеістыкі, параўнальнагіст. мовазнаў
Ч Педэрсен.
ства, параўнальнай фаналогіі і марфалогіі індаеўрап. (кельцкіх, хеталувійскіх, алб., арм., тахарскіх, славянскіх і інш.), а таксама семіцкіх і фінаугорскіх моў. Распрацоўваў тэорыю настратычнай роднасці моў (гл. Настратычныя мовы). Аўтар кнігі пра развіццё кампаратывістыкі ў 19 ст.
ПЕДЭРСЕН (Pedersen) Чарлз (3.10. 1904, г. Пусан, Рэспубліка Карэя — 26.10.1989), амерыканскі хімікарганік. Па паходжанні нарвежац. Скончыў Масачусецкі тэхнал. інт (1927). У 1927— 69 у канцэрне «Дзюпон дэ Немур энд компані». Навук. працы па арган. сінтэзе. Атрымаў (1962) і распрацаваў метады сінтэзу макрагетэрацыклічных злучэнняў, названых ім краўнэфірамі. Нобелеўская прэмія 1987 (разам з Д.Дж.Крэмам, Ж.М.Ленам).
П’ЕДЭСТАЛ (франц. piedestal ад італьян. piedistallo ад piede нага + stallo месца), пастамент, памастацку аформленая аснова, на якой устанаўліваецца твор скульптуры (статуя, група, бюст) або ваза, калона, абеліск і г.д. П. могуць мець розныя формы — геаметрычна правільныя (звычайна з выкарыстаннем арх. ордэрных элементаў, нярэдка ўпрыгожаных скулытг. рэльефам) або адвольныя (напр., П. у выглядзе натуральнага, неапрацаванага каменя).