• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    В.М.Пашэнная
    МХАТ. 3 1914 вяла пед. работу ў студыі Малога тра (з 1945 Тэатр. вучылішча імя М.Шчэпкіна; з 1941 праф.). Яе мастацтву ўласцівы тэмперамент, рамант. прыўзнятасць пры псіхалагічнабыт. дакладнасці. Сярод роляў: Кацярына, Ларыса, Яўгенія, Ганна Паўлаўна, Мурзавецкая («Навальніца», «Беспасажніца», «На бойкім месцы», «Жартаўнікі», «Ваўкі і авечкі» А.Астроўскага), Ліза («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Васа Жалязнова (аднайм. п’еса М.Горкага), Любоў Яравая, Поля Сямёнава («Любоў Яравая», «На беразе Нявы» К.Транёва), міс Кір’якулі («Востраў Афрадыты» А.Парніса, Старая гаспадыня Ніскавуоры («Каменнае гняздо» Х.Вуаліёкі) і інш. У 1962 паставіла п’есу «Навальніца» Астроўскага (з М.Гладковым) і выканала ў ёй ролю Кабаніхі. Дзярж. прэмія СССР 1943. Ленінская прэмія 1961.
    Тв.: Мскусство актрнсы. М., 1954; Ступенн творчества. М., 1964.
    Літ:. В.Н.Пашенная: Статьн, воспомн'нання. М., 1971; Толченова Н.П Жмвая Пашенная. 2 нзд. М., 1987.
    ПАЭЗІЯ (ад грэч. poiesis творчасць), 1) адзін з асноўных (побач з прозай) тыпаў мастацтва слова, які грунтуецца на вершаваным спосабе арганізацыі моўнага матэрыялу. 2) Вершапісанне розных мастакоў слова, аб’яднаных межамі пэўнай гіст. эпохі (напр., антычная П., П. Адраджэння), а таксама сукупнасць твораў аднаго аўтара ў розных родах і жанрах лры (напр., творчасць А.Пушкіна ўключае і драматургію ў вершах, і лірычную П., і раман у вершах, і вершаваную прозу). 3) Лірыка як род лры (побач з эпасам і драмай). 4) Мастацкая літаратура наогул (у адрозненне ад навуковай). 5) У пераносным сэнсе — высокі, натхнёны строй пачуццяў (у адрозненне ад прагматычнаутылітарнага, разумовага дачынення). У апошнім значэнні П. выступае як адметная якасць чалавечых адносін, характарыстыка спосабу асвойвання свету.
    паэзія	249
    тарыстыка спосабу асвойвання свету. Як квінтэсенцыя прыстасавальных адносін П. можа існаваць толькі ў пачуццёва ўспрымальных вобразах; з’яўляецца маст. феноменам псіхаідэалаг. культуры. Найб. арганічна існуе ў вершах і паэмах, але пафас яе тлумачэння далёкі ад П. як гамы лірычных перажыванняў, таму ў паэтызацыі аналітычны пачатак прысутнічае ў мінім. ступені і дая яе не патрэбны стылявыя кампаненты, якія здольны перадаваць ідэю, канцэгггуальны сэнс (сітуацыя. сюжэт, прадметная і псіхал. дэталь, мова персанажаў і інш. — тое, што характэрна для прозы). Для перадачы П. акгуальнымі з’яўляюцца алітэрацыя, асананс, рытм, метафара і інш. Узняты строй думак, уласцівы П., можа выяўляцца ў вершах і прозе, музыцы і жывапісе, адносінах да творчасці і г.д. Паэтычнасць растворана ў сувязях чалавека з сусветам, таму аб’ектаў паэт. адносін вял. мноства. Аднак далёка не кожны аб’ект паддаецца паэтызацыі (напр., немагчыма апаэтызаваць смерць, перажыванні скнары ці забойцы і інш.). П. і паэтызацыя, як правіла, не паддаюцца спробам аб’екгыўнарацыяналістьгчнага вытлумачэння, бо гэты занятак знішчае сам дух П.
    Вытокі бел. П. ў вуснай нар. творчасці (песні, балады, замовы). Першыя пісьмовыя ўзоры П. вядомы з пач. 16 ст.: творы Ф.Скарыны, Міколы Гусоўскага (на лац. мове), А.Рымшы, Я.Пашкевіча, Сімяона Полацкага і інш., вершы якіх мелі пераважна сілабічную структуру (гл. Сілабічнае вершаскладанне). Паступова бел. П. танізуецца, асабліва ў 1й пал. 19 ст., калі з’явіліся ананімныя паэмы «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе», творы В.ДунінаМарцінкевіча, Я.Чачота, Я.Баршчэўскага, А.Рыпінскага, П.Багрыма, У.Сыракомлі і інш. Найважнейшым прадметам маст. пазнання стала чалавечая асоба, дэтэрмінаваная сац.гіст. абставінамі. Пашырылася жанравая разнастайнасць П., ускладнілася маст. структура верша (творы Ф.Багушэвіча, Я.Лучыны, А.Гурыновіча). Класікі бел. П. Я.Купала, Я.Колас, М.Багдановіч, Цётка сінтэзавалі дасягненні папярэднікаў, узнялі П. на ўзровень сусв. лры. Пабольшала роля экспрэсіўнай паэт. мовы, індывід. пачатку ў П.; побач з удасканаленнем сілабатонікі (гл. Сілабатанічнае вершаскладанне) з’явіліся такія формы верша, як верлібр, дольнік і інш., што забяспечыла ёй багатую рытмікаінтанацыйную выразнасць. Актыўнае ўзаемадзеянне формы і сэнсу адбываецца на ўсіх узроўнях паэт. творчасці, павышаючы ёмістасць вобраза і выразныя магчымасці слова. Паэты дамагаюцца высокай канцэнтрацыі выяўл. элементаў маўлення; умелае выкарыстанне паўз, націскаў рытмічнай плыні садзейнічае шматграннаму выяўленню аўтарскай інтанацыі ва ўсіх яе нюансах і дапамагае адчуць найганчэй
    250 ПАЭМА
    шыя ідэйнамаст. адценні. Пра развіццё бел. П. гл. таксама ў раздзеле Літаратура арт. Беларусь.
    Літ.: Жнрмунскнй В.М. Теорня стнха. Л., 1975; Ралько І.Д. Беларускі верш: Старонкі гісторыі і тэорыі. Мн., 1969; Сучасная беларуская паэзія. Мн., 1970; Л о й к a АА Беларуская паэзія пачатку XX ст. Мн., 1972; Шпакоўскі І.С. Сгрукгура вершаванага вобраза. Мн., 1972; Г р ы н ч ы к М.М. Шляхі беларускага вершаскладання. Мн., 1973; Лазарук М.А, Ленсу АЯ. Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў. Мн., 1983; Рагойша В.П. Паэтычны слоўнік. 2 выд. Мн., 1987; Кавалёў С.В. Як пакахаць ружу Літ.крьггыч. арт. пра маладую бел. паэзію 80х гг. Мн., 1989.
    А.М.Андрэеў, У.В.Гніламёдаў (бел. паэзія).
    ПАЭМА (ад грэч. роіета стварэнне), буйны вершаваны твор, у якім аддюстроўваюцца духоўна высокія праявы жыцця і абуджаныя імі моцныя аўтарскія пачуцці. Цеснае спалучэнне падзейнага (эпічнага) і эмацыянальнага (лірычнага) планаў вызначае ліраэпічны характар П. як асноўную яе жанравую разнавіднасць; перавага эпічных ці лірычных уласцівасцей дыктуе адпаведна эпічны або лірычны яе жанр. Радзей практыкуецца драматычная паэма. У адрозненне ад рамана або аповесці П. пазбягае падрабязных апісанняў, узнімаецца над паўсядзённасцю, імкнецца да філас. асэнсавання жыцця.
    Бярэ пачатак з эпапеі. Эпічная прырода П. тлумачыць такія яе сугнасныя рысы, як гераічнасць, гістарычнасць, патэтычнасць. Вядома шмат жанравых разнавіднасцей П.: гераічная, дыдакгычная, рамантычная, сатырычная, бурлескная, іранічная, лірыкадраматычнай. Вядучай галіной жанру доўгі час была П. на гіст.гераічную тэму («Вызвалены Іерусалім» Т.Таса, «Песня пра Раланда»), Адначасова ўплывовай з’яўлялася П. з рамант. асаблівасцямі сюжэту («Віцязь у тыгровай скуры» Ш.Руставелі), звязаная з традыцыяй пераважна рыцарскага рамана. Паступова ў П. на першым плане сцвярджаецца асобасная, маральнафілас. характарыстыка, асвойваецца фалвкл. традыцыя (паэмы В.Скота). Росквіт жанру адбываецца ў эпоху рамантызму (творы ДжБайрана, А.Пушкіна, М.Лермантава, Т.ІІІаўчэнкі, А.Міцкевіча і інш ). На змену рамант. прыйшла рэаліст. П., з большай увагай да штодзённага жыцця, пастаноўкай сац. праблем рэчаіснасці («Каму на Русі жыць добра» М.Някрасава). Вял. поспехаў П. дасягнула ў лры 20 ст. (паэмы АБлока, С.Ясеніна, У.Маякоўскага, А.Твардоўскага, Я.Еўтушэнкі і інш.).
    Бел. П. мае сувязь з агульнай усх.слав. традыцыяй («Слова аб палку Ігаравым»), творчасцю паэтаўлаціністаў («Песня пра зубра» Міколы Гусоўскага). Як жанр стала ўваходзіць у бел. лру ў новы час. Новая бел. лра пачыналася бурлескнатравесційнымі П., у якіх узнёслагераічная пафаснасць класічных канонаў пераносілася са значнай іроніяй на нар.быт. аснову (ананімныя «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе»), Паступовая пераакцэнтацыя ўвагі з учынкаў на ідэі і пачуцці садзейнічала ўзмацненню лірычнай плыні П., акгуалізацыі маральнаэтычнай праблематыкі, актыўнай замене эпічнай да
    кладнасці суб’ектыўнасцю аўтарскіх ацэнак. Сутыкненне лірычнага і эпічнага пачаткаў, барацьба выключнай асобы з лёсавызначальнымі сіламі свету пакладзена ў аснову рамант. П., узнікненне якой на Беларусі звязана з імёнамі Адэлі з Устроні («Мачыха») і В.ДунінаМарцінкевіча («Ідылія», «Вечарніцы»), Рамант. П. ў сваёй эвалюцыі набывае паглыблены этыкафілас. змест, трансфармуючы рэальныя малюнкі ў сімвалічныя («Бандароўна», «Магіла льва» Я.Купалы, «Новая зямля», «Сымонмузыка» Я.Коласа). 3 развіццём рэаліст. манеры пісьма ў П. замацоўваецца комплексны эстэт. аналіз духоўных і грамадскасац. аспектаў рэчаіснасці ў іх цэласнасці. У выніку ў П. 20 ст. ўнутр. сканцэнтраванасць герояў на прыватных, інтымных праблемах спалучаецца з маштабнасцю гіст. канцэпцыі эпохі. Значная ўвага да эпічных момантаў у сучаснай П. тлумачыцца глабальнымі зрухамі ў грамадскагіст. жыцці чалавецтва (навук.тэхн. прагрэс, рэвалюцыі, сусв. войны, экалагічныя катастрофы), пры гэтым апісальнаапавяд. плынь абавязкова спалучаецца з узрушаналірычнымі каментарыямі ayTapa, які часцей сам з’яўляецца ўдзельнікам згаданых падзей (паэмы П.Броўкі, А.Куляшова, М.Танка і інш.). На сучасным этапе П. — папулярны жанр у бел. паэтаў розных пакаленняў. Адметнасць стылю і метаду, спецыфіка вобразнавыяўленчай палітры пісьменнікаў, характар герояў і сюжэтных сітуацый абумоўліваюць наяўнасць унутрыжанравых мадыфікацый П.: эпапея («Новая зямля» Я.Коласа), героікарамант. , («Курган» Я.Купалы), філас. («Яго Вялікасць» Русецкага), сатыр. («Хвядос, Чырвоны нос» К.Крапівы), патрыят. («Беларусь» Броўкі), гіст. («Хамуціус» Куляшова), П.рэквіем («Бабчын» М.Мятліцкага) і г.д. Пры значным узбуйненні эпічных момантаў, ускладненых глыбокім сац.псіхал. аналізам, узнікае П.раман («Родныя дзеці» Н.Гілевіча). П. зрэдку называюць празаічны твор («Чазенія» У.Караткевіча), што абумоўлена высокай паэтычнасцю адлюстравання ці (радзей) адвольнымі аўтарскімі асацыяцыямі, што не маюць адносін да жанравай харакгарыстыкі твора. 2) П. ў музыцы — інстр. п’еса, лірыкадрам. або лірыкаапавяд. характару свабоднай будовы, часам праграмнага зместу. Узнікла ў муз. мастантве ў выніку сінтэзу літ. і муз. жанраў. Звычайна пішуць для фп. або стр. смычковых інструментаў у суправаджэнні фп., зрэдку аркестра. Сярод узораў класічнай П.: П. для скрыпкі з фп. З.Фібіха, П. для фп. «Да полымя», «Трагічная паэма», «Сатанічная паэма» АСкрабіна. У бел. музыцы П. стварылі для фп. П.Падкавыраў («А зязюля кукавала»), для віяланчэлі і фп. А.Бандарэнка («Славянская старажытнасць»), для скрыпкі з фп. М.Русін, Тырманд, У.Чараднічэнка і інш. Жанравае ўзбагачэнне рэпертуару для нар. інструментаў адбілася ў стварэнні П.
    для домры і фп., для цымбалаў і фп. М.Літвіна, сюітыП. для цымбалаў і фп. Тырманд. У бел. камернаінстр. музыцы пашыраны жанравыя сінтэзы, прадстаўленыя квартэтамП. у Падкавырава, Н.Усцінавай, санатайП. у К.Цесакова. П. называюць таксама буйны адначасткавы, часцей праграмны, аркестравы твор (гл. Сімфанічная паэма), і вакальнасімф. твор разгорнутай будовы, звычайна заснаваны на прынцыпе скразнога развіцця (гл. Вакальнасімфанічная паэма). П. для голасу і фп. стварылі Л.Абеліёвіч, Я.Глебау, А.Сонін; для хору а капэла — Абеліёвіч, М.Васючкоў, Л.Шлег.