Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
Тв:. Бел. пер. — у кн.: Паэты Парыжскай камуны. Мн., 1971; У кн.: Семяжон Я. Сем цудаў свету: Выбр. пераклады паэзіі. Мн., 1977; Рус. пер. — Нзбранное. М., 1950; Песнн. Спгхн. Поэмы. 2 нзд. М., 1971.
Е.АЛявонава.
ІІАЦДЯ рака ў Слаўгарадскім рне Магілёўскай вобл., левы прыток р. Касалянка (бас. Дняпра). Даўж. 24 км. Пл. вадазбору 117 км2. Пачынаецца на паўн. ускраіне в. Церахоўка, вусце за 2 км на ПнУ ад в. Прудок. Рэчышча каналізаванае. Каля в. Лебядзёўка плаціна і сажалка (пл. 27,3 га).
ІІАЦЯРІІЕЛЫ ў п р а в е, асоба, якой злачынствам нанесена маральная, фізічная або матэрыяльная шкода. ГІаводле крымінальнапрацэсуальнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, асоба, якая прызнана П., мае права даваць следчаму і суду паказанні па справе, прадстаўляць доказы, заяўляць хадайніцтвы, знаёміцца з матэрыяламі справы пасля заканчэння папярэдняга следства, прымаць удзел у судовым разглядзе і карыстацца інш. працэсуальнымі правамі, а таксама абскарджваць прыгавор, вызначэнне суда або пастановы суддзі. Э.І.Кузычянкова. «ПАЦЯРЎХА», бел. нар. танец, блізкі да «трасухі». Муз. памер 2/4. Тэмп жвавы. Выконваецца 4 парамі. Дзяўчаты, патрэсваючы корпусам і размахваючы рукамі, на пятках вырабляюць розныя па, а потым нібы плывуць насустрач сваім партнёрам, якія танцуюць на насках дробнымі крокамі і тупаюць нагамі. Потым усе разам, пераплёўшы
244 пацяруха
рукі, утвараюць кругі і рухаюцца то ў адзін, то ў другі бок. Зафіксаваны ў 19 ст. у в. Сіняўка (Клецкі рн, Мінскай вобл.). Л.К.Алексютовіч.
ПАЦЯРУХА Сцяпан Піліпавіч (27.8. 1904, в. Калядзічы Пружанскага рна Брэсцкай вобл. — 7.3.1982), дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. Скончыў Рэсп. парт. школу пры ЦК КПБ (1953). За ўдзел у стварэнні аргцыі КПЗБ у Палескім ваяв. ў 1925—27 зняволены ў турму. 3 1928 сакратар Пружанскага падп. райкома КПЗБ. Адзін з кіраўнікоў забастоўкі лесарубаў Белавежскай пушчы (1932). У 1932—37 зняволены ў турму, у 1938—39 у БярозаКартузскі канцлагер. У Вял. Айч. вайну нам. упаўнаважанага ЦК КП(б)Б па Брэсцкай вобл. чл. Брэсцкага падп. абкома, сакратар Пружанскага падп. райкома КП(б)Б. У чэрв.—ліп. 1943 камісар партыз. брыгады імя Панамарэнкі Брэсцкай вобл. Пасля вайны на парт. рабоце ў Брэсцкай вобл. Дэп. Вярх. Савета СССР у 1940—46. М.П.Клімец.
ІІАЦЯРЬІК (грэч. Paterikon ад pater бацька), агульная назва зборнікаў дыдактычных навел пра жыццё і аскетычныя подзвігі хрысціянскіх манахаў і пустэльнікаў, а таксама збораў іх павучальных выказванняў. Блізкія да літ. традыцыі жыцій святых. але ў адрозненне ад іх абмяжоўваліся найб. займальнымі і дыдактычнымі эпізодамі біяграфіі падзвіжніка. Падзяляюцца на жыццяпісы падзвіжнікаў (Егіпецкі, Рымскі, Сінайскі П.), пераважна апавяд. характару, і іх выказванні і павучанні (Алфавітны, Іерусалімскі, Скіцкі П.), пераважна павучальнаафарыстычнага характару. На слав. глебе складзены вялікі Зводны П. (14 ст.) і Афонскі П. Грэч. П. перакладзены паўц. славянамі на стараслав. мову і з 11—12 ст. перайшлі ў стараж.рус. лру. На Русі П. атрымалі шырокае развіццё і паўплывалі на шэраг літ. помнікаў (напр., «Жыціе Феадосія Пячэрскага»), Шматлікія навелы П. ўвайшлі ў склад «Пралога», «МінейЧэцій», «Сінодыкаў». На ўзор перакладных на Русі створана шмат мясц. П., з якіх найб. выдатны «КіеваПячэрскі пацярык». Навелы П. маюць пэўнае гіст.літ. значэнне, адыгралі станоўчую ролю ў развіцці апавяд. прозы ўсх. славян.
Публ:. Сннайскнй патерпк: [Текст н палеогр. опмсанме]. М., 1967.
ГІАЧАЕВІЧЫ, вёска ў Чашніцкім рне Віцебскай вобл., каля р. Лукомка, на аўтадарозе Чашнікі—Новалукомль. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 7 км на Пд ад горада і 4 км ад чыг. ст. Чашнікі, 102 км ад Віцебска. 311 ж., 126 двароў (2000). Сярэдняя школа, клуб, бка, адцз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ПАЧАНІН Сцяпан Захаравіч (н. 25.4.1913, с. Ківаць Кузаватаўскага рна Ульянаўскай вобл., Расія), бел. гісторык. Др гіст. н. (1968), праф. (1969). Скончыў ВПШ пры ЦК ВКП(б) (1944), Мінскі пед. інт (1952). 3 1946 у апараце ЦК КП(б)Б, у 1955—85 нам. дырэктара Інта гісторыі партыі пры ЦК КПБ. Распрацоўвае праблемы гісторыі Кастр. рэвалюцыі і гра.мадзянскай вайны, сацыяліст. будаўніцтва, патрыят. падполля ў Вял. Айч. вайну на Беларусі. Адзін з аўтараў «Нарысаў гісторыі Камуністычнай партыі Беларусі» (ч. 1, 2е выд. 1968), «Гісторыі грамадзянскай вайны ў СССР» (т. 3, 1958), кн. «Вялікі Кастрычнік» (1958), кіраўнік аўтарскага калекгыву і рэдактар кн. «У памяці народнай» (1969), складальнік і рэдакгар дакумент. публікацый, у т.л. «Пісьмы працоўных Беларусі У.І.Леніну» (2е выд. 1969), «Жыццё, адданае народу» (1978).
Тв:. В грозовом восемнадцатом. Мн., 1969; Нстормей обреченные. Мв., 1977; Большевжн Белорусснн в борьбе за победу Советской властн // Велнкнй Октябрь — торжество мдей маркснзмаленннязма. Мн., 1970.
ПАЧАПАВА, Почапава, вёска ў Баранавіцкім рне Брэсцкай вобл., на р. Пачапаўка. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 43 км на ПнЗ ад г. Баранавічы, 240 км ад Брэста, 8 км ад чыг. сг. Моўчадзь. 284 ж., 121 двор (2000). Сярэдняя школа, клуб, бка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ПАЧАСбВАЯ ЗАРАБЙТНАЯ ІІЛАТА, гл. ў арт. Заработная плата.
ПАЧАТКОВАЯ АДУКАЦЫЯ першая ступень агульнай школьнай адукацыі, мэта якой — засваенне вучнямі агульнаадук. ведаў, якія забяспечваюць развіццё пазнавальньгх здольнасцей і сац. зносін, а таксама фарміраванне асн. навыкаў навуч. дзейнасці. Змест, метады і формы аргцыі П.а. залежаць ад яе сац. значэння і месца ў сістэме адукацыі. П.а. вучні атрымліваюць у пач. класах агульнаадук. школы, або ў пачатковай школе як самаст. навучальнавыхаваўчай установе.
ПАЧАТКОВАЯ ШКОЛА аіульнаадукацыйная навучальнавыхаваўчая ўстанова для дзяцей малодшага школьнага ўзросту, якая дае пач. адукацыю. Разлічана пераважна на дзяцей 6—10гадовага ўзросту. Тэрмін навучання ў розных краінах ад 4 да 8 гадоў. На Беларусі ўзніклі ў 11 ст. як манастырскія школы граматы. Вядома іх дзейнасць пры епіскапскіх кафедрах у Полацку і Тураве. У 12 ст. П. ш. з’явіліся пры некаторых жаночых манастырах, у т.л. пры манастыры Св. Спаса, заснаваным Ефрасінняй Полацкай, дзе існавала школа для навучання грамаце. Рыхтавалі клірыкаў для службы ў цэрквах і манастырах, a таксама давалі элементарную адукацыю дзецям заможных гараджан. У ВКЛ доўгі час развівалася ў выглядзе манаскіх школ. У 1387 вял. кн. Ягайла заснаваў
школу пры каталіцкім кляштары ў Вільні. У 1522 у мяст. Гайна Барысаўскага павета і ў 1545 у мяст. Мядзведзічы Слуцкага павета адкрыты П.ш. пры мясц. каталіцкіх кляштарах. Дзейнічалі П.ш. і пры праваслаўным Святадухаўскім манастыры ў Вільні (засн. ў пач. 16 ст.), а таксама пры манастыры ў Брэсце. 3 17 ст. пачалі працаваць П.ш. пры уніяцкіх манастырах у Беразвеччы, Мсціславе, Мазалаве. Да П.ш. належала большасць брацкіх школ. Пануючае месца ў асветніцкай справе Рэчы Паспалітай займалі каталіцкія манаскія ордэны езуітаў і піяраў, якія ў 1740 трымалі пры сваіх кляштарах адпаведна 67 і 27 навуч. устаноў. Станаўленне свецкай П.ш. адбылося ў 2й пал. 18 ст., што звязана з забаронай ордэна езуітаў (1773) і стварэннем Адукацыйнай камісіі. Новыя П.ш. дзейнічалі пры свецкіх акруговых і падакруговых вучылішчах (па колькасці яны саступалі манаскім школам, якія былі амаль пры кожным кляштары).
На бел. землях у складзе Рас. імперыі свецкая сістэма адукацыі, створаная Адукацыйнай камісіяй, ліквідавана, а школы зноў перадалзены ордэнам. Падобнага падыходу прытрымлівалася і кіраўніцтва Вбіенскай навучальнай акругі. У 1824 сярод больш як 380 П.ш. свецкіх практычна не было. Паводле школьнага статута 1828 П.ш. падзяляліся на прыходскія вучылішчы і павятовыя вучылішчы, якія маглі існаваць асобна ці пры гімназіях. Акрамя выхаваўчых мэт П.ш. актыўна ўдзельнічалі ў русіфіканыі Беларусі. У 1864 і 1874 зацверджаны статуты пач. нар. вучылішчаў. Паралельна са свецкімі П.ш. існавалі і царкоўнапрыходскія школы, якія падпаралкоўваліся Св. Сіноду. 3 канца 19 ст. ствараліся і прыватныя П.ш. У пач. 20 ст. на Беларусі дзейнічала 17 тыпаў П.ш. (больш за 6 тыс. навуч. устаноў). Асобнае месца сярод іх займалі гарадскія вучылішчы (павышаны тып П.ш.) і прафесійнатэхн. школы. У 1917 усе школы сталі дзяржаўнымі. У выніку аддзялення царквы ад дзяржавы (з 1918) школы сталі цалкам свецкімі. Тэрмін навучання ў П.ш. з 1918 — 5 гадоў, з 1923 (у сувязі з увядзеннем у сістэму адукацыі 7гадовай школы) — 4 гады. У пач. 1930х г. у БССР уведзена абавязковая пач. адукацыя (у Зах. Беларусі з 1939).
Пасля ўпарадкавання структуры школьнай адукацыі (1934) П.ш. стала часткай (1й ступенню) адзінай агульнаадук. школы. Тэрмін навучання з 1970 — 3, з 1986 — 4 гады. Навуч. праграмы адзіныя. Прымаюцца дзеці з 6 гадоў (з 1998). Выкладаюцца бел. і рус. мовы, матэматыка, прыродазнаўства, выяўл. мастацтва, спевы, фіз. культура, прац. навучанне, замежныя мовы і інш. Адраджаецца сістэма прыватных П.ш. У 1999/2000 навуч. г. ў падрыхтоўчых і 1—4х класах усіх школ Рэспублікі Беларусь займалася 588,9 тыс. вучняў.
Літ.: Ч е х о в Н.В. Народное образованме в Росслп с 60х гг. XIX в. М., 1912; Нарысы гісторыі народнай асветы і педагагічнай думкі ў Беларусі. Мн., 1968; Снапкоўская С.В. Адукацыйная палітыка і школа на Беларусі ў канцы XIX — пачатку XX стст. Мн., 1998. А.Ф.Самусік.
ПАЧВАРНАСЦЬ. тэратаморфа, крайняя форма анамаліі развіцця, стойкія марфал., біяхім. і функцыян. пару
пачуццё 245
шэнні антагенезу, пераважна эмбрыягенезу. Вывучае тэраталогія. Да П. ў чалавека адносяць заечую губу, нераздзеленых блізнят, шасціпальцасць і інш. Бывае спадчынная (абумоўлена мутацыямі, неразыходжаннем храмасом, інш. зменамі генет. апарату) і неспадчынная (узнікае пад уздзеяннем тэратагенаў — агентаў хім., фіз. і біял. прыроды — на зародак у час развіцця). У ж ы в ё л трапляюцца двухгаловыя цяляты, парасяты; цяляты з двайным тулавам ці 2 парамі задніх канечнасцей; рыбы з падвоеным хвастом ці галавой; пчолы з недаразвітымі крыламі і інш. У р а с л і н да П. адносяць анамальнае развіццё каранёў, лісця, кветак, суквеццяў, пладоў і інш.
ПАЧКАВАЛЬНЫЯ БАКТЙРЫІ, група бактэрый, якія размнажаюцца пачкаваннем. Уключае роды анкаламікробіум, гіфамікробіум, педамікробіум і інш. Пашыраны ў глебе, прэсных і салёных вадаёмах.