• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Клеткі пераважна няправільнай груша або палачкападобнай формы. Спор не ўтвараюць, грамадмоўныя, гетэратрофы. Характэрная асаблівасць — наяўнасць гіфаў і раэмнажэнне почкамі, якія развіліся на гіфах. Почкі разрастаюцца, аддзяляюцца ад матчынай клеткі і фарміруюцца ў новыя асобіны. Пачкавальнае размнажэнне выяўлена таксама ў мікабактэрый. А.І.Ерашоў.
    ПАЧКАВАННЕ, адзін са спосабаў вегетатыўнага размнажэння. Адбываецца ўтварэннем на мацярынскім арганізме почкі (нарасці), з якой развіваецца новая асобіна. Уласціва некат. грыбам, імхам, беспазваночным жывёлам. У жывёл (губкі, кішачнаполасцевыя, некат. чэрві і інш.) П. бывае вонкавае і ўнутранае. Пры вонкавым почкі ўтвараюцца на целе маці або на сталонах (некат. кішачнаполасцевыя, абалоннікі). Пры ўнутр. П. новая асобіна развіваецца з адасобленага ўнутр. ўчастка цела маці. Напр., у губак і імшанак такія ўтварэнні маюць ахоўныя абалонкі і здольныя перажываць зімовыя або засушлівыя ўмовы, калі мацярынскі арганізм гіне. У шэрагу жывёл П. не адбыйаецца канчаткова — маладыя асобіны застаюцца злучанымі з мацярынскім арганізмам і ўівараюць калоніі. Штучнае П. можна выюіікаць несггрыяльным уздзеяннем на мацярынскі арганізм (напр., апёкам, парэзам).
    ПАЧбБУТАДДЯНІЦКІ Марцін (30.9. 1728, в. Саломенка Гродзенскага рна — 20.2.1810), бел. астраном і асветнік. Чл. Лонданскага каралеўскага тва (1771), чл.кар. Парыжскай АН (1778). Вучыўся ў Гродзенскім і Полацкім езуіцкіх калегіумах і Слуцкай пед. семінарыі. У 1754—56 і 1761—64 удасканальваў адукацыю ў Рыме, Генуі, Вене і інш. Адзін з арганізатараў і дырэктар (1765—1807) Віленскай астранамічнай абсерваторыі. 3 1764 праф. Віленскай акадэміі, адначасова ў 1781—1803 рэктар Гал. школы ВКЛ. Вёў сістэматычныя назіранні зорак, планет і астэроідаў, выявіў невядо
    мае сузор’е (журналы астр. назіранняў П. за 1772—1806 склалі 34 т.). Вызначыў (разам з інш. астраномамі) геагр. каардынаты Вільні, Гродна і інш. гарадоў. Зрабіў значны ўклад у развіццё асветы, папулярызацыю прыродазнаўчых і матэм. ведаў, акіыўна працаваў у Адукацыйнай камісіі. Яго імем названы адзін з кратэраў на адваротным баку Месяца.
    Тв.: Опыт нсследовання, сколь далеко простмрается древность Зоднака, найденного в Дендераге нлн в Тннтарнсе // Северный вестн. 1804. Ч. 2, № 5.
    М ПачобутАдляніцкі ЦАПачтароў
    Літ:. В і е 1 і ri s k і J. Uniwersytet Wileriski (1579—1831). Krakow, 1899—1900. Т. 3. С. 39—47; Матулайтнте С.П. Возннкновенне н первые 5 десятмлетнй деятельностн Внльнюсской астрономмческой обсерваторнн // Тр. АН Лнтовской ССР. Cep. А. 1969. Т. 2(30). А.І.Болсун.
    ПАЧбБУТАДЛЯНІЦКІ Ян Уладзіслаў (26.6.1640—23.5.1703), вайсковы дзеяч ВКЛ, пісьменнікмемуарыст, удзельнік вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654— 67. У 1658 ваяваў у Трокскім пав., у 1659 — у Курляндыі, удзельнічаў у бітвах на р. Бася (8.10.1660), каля Дынабурга (5.3.1661), на р. Дзісна (жн.— ліст. 1661), у няўдалай выправе караля Яна II Казіміра за Дняпро зімой 1663— 64. У 1666—98 выбіраўся дэпутатам Трыбунала ВКЛ. 3 1684 стольнік ашмянскі. Пакінуў успаміны і дзённік «Нататкі мае і дыярыуш маёй службы ваеннай» (на польск. мове), у якіх адлюстраваны падзеі 1640—84.
    Тв.: Бел. пер. — Запіскі і дыярыуіп Яна Уладзіслава ПачобутаАдланіцкага Ц Полымя. 1998. № 1—2.
    ПАЧОПКА Янка (Іван Пятровіч; 8.11.1890, в. Летнікі Глыбоцкага рна Віцебскай вобл. — 26.5.1977), бел. пісьменнік, фалькларыст. Скончыў Варанецкую (Пастаўскі рн Віцебскай вобл.) с.г. школу. Працаваў у дэпартаменце земляробства Віленскай губ. У 1925 рэдагаваў двухтыднёвік «Праваслаўны беларус» (Варшава). Пасля працаваў аграномам. Друкаваўся з 1912 пад псеўд. Башкір, Янка Баіпкір. Пісаў вершы і прозу. Збіраў фальклор (зб. «Дурнііпча: Народная казка з Дзісеншчыны», 1927). Вершы, байкі, нар. паданні, казкі друкаваў у час. «Заранка», «Пралескі», «Праваслаўны беларус», «Маланка», «Калоссе». Выдаў кн. «Малочная карова: Як яе выбраць, карміць і даглядаць», «Пчолы і як вадзіць іх у
    рамовых вуллях» (абедзве 1923), «Гародніцтва: Як трэба гаспадарыць на гародзе, каб мець добрае варыва» (1925), «Як выбраць добрага каня» (1928). Аўтар камедыі «Гурток» (1926). А.СЛіс.
    ІІАЧОСКІ (Paczoski) Юзаф Конрадавіч (8.12.1864, в. Белгародка Дубнаўскага рна Ровенскай вобл., Украіна — 14.2.1942), польскі і ўкраінскі біёлаг; адзін з заснавальнікаў фітацэналогіі, пачынальнік геабат. даследаванняў на Беларусі. Скончыў Кіеўскі унт (1894). 3 1897 працаваў у Херсоне і запаведніку АсканіяНова. 3 1923 узначальваў н.д. работу запаведніка Белавежская пушча. 3 1925 праф. Пазнанскага унта. Навук. працы па фларыстыцы, сістэматыцы, геаграфіі раслін, садоўніцтве, лесаводстве, энтамалогіі, арніталогіі. Распрацаваў паняцце аб «біяэкалагічным патэнцыяле віду». Аўтар манаграфій «Аб раслінных фармацыях і паходжанні флоры Палесся» (1900), «Флора Палесся і прьшеглых мясцовасцей» (1901).
    Літ:. Пузанов Й.Н., Гольд Т.М. Ввдаюіцнйся натуралнст М.К.Пачоскнй. М., 1965.
    ПАЧТАРЙЎ ІДімафей Аляксеевіч (3.11. 1913, в. Каласы Рагачоўскага рна Гомельскай вобл. — 18.2.1992), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Севастопальскае ваеннамарское вучылішча берагавой абароны (1938), Ваеннамарскую акадэмію (1955). У Чырв. Арміі з 1934. Удзельнік сав.фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну ўдзбльнік абароны Ленінграда, вайны з Японіяй. Аператар берагавой артьшерыі штаба ГІетрапаўлаўскай ваеннамарской базы Ціхаакіянскага флоту маёр П. вызначыўся 18.8.1945 у час высадкі дэсанта на ваў Шумшу. Да 1957 у ВМФ, потым у нар. гаспадарцы.
    ІІАЧУЛІ (Pogostemon patehouli), кветкавая расліна сям. ясноткавых. Радзіма — Філіпінскія авы. Вырошчваюць як эфіраалейную культуру ў трапічнай зоне Паўд.Усх. Азіі.
    Паўкуст выш. да 1 м з валасніковістымі каранямі. Лісце супраціўнае, яйцападобнае, зубчастае, з моцным мускатным пахам. Кветкі белыя або светлабэзавыя ў гронках. Плод — арэшак. Эфірны алей лісця выкарыстоўваюць у парфумерыі (лепшы фіксатар паху), мае інсектыцыдныя ўласцівасці. Лек., тэхн. расліна.
    ПАЧУЦЦЁ ЭСТЭТЫЧНАЕ. спецыфічнае духоўнае перажыванне, выкліканае ўспрыманнем прыгожага або агіднага, узнёслага або нізкага, трагічнага або камічнага ў прыродзе, грамадскім быцці і мастацтве; першасны кампанент гістарычна абумоўленай эстэт. свядомасці, аснова эстэт. густаў, ідэалаў і ацэнак; адзін з састаўных элементаў мастацкай культуры. Сфарміраванае ў працэсе практычнай чалавечай дзейнасці П.э. ў далейшым развіваецца і ўдасканальваецца пад уздзеяннем фальклору і прафес. мастацтва ўсіх відаў і
    246	пачуцці
    жанраў, становіцца важным факгарам гуманізацыі прыроднага і грамадскага быцця. Поруч з традыц. відамі мастацтва развіццю П.э. садзейнічае тэхн. эстэтыка і мастацкапрамысловае праектаванне (дызайн), афармленне сферы вытвсці і побыту людзей паводле законаў прыгажосці. В.В.Краснова. ПАЧЎЦЦІ, псіхічныя працэсы перажывання чалавекам сваіх адносін да навакольнага асяроддзя (людзей, іх учынкаў, якіхн. з’яў) і да сябе. П. больш працяглыя, чым эмоцыі, уласцівы чалавеку і абумоўлены яго сац.гіст. сутнасцю, грамадскімі адносінамі і выхаваннем. У П. выяўляюцца індывід.тыпалагічныя асаблівасці (тэмперамент) асобы. З’яўляюцца сігналамі поспехаў або няўдач, тым самым рэгулююць дзейнасць людзей. Бываюць актыўныя (стэнічныя), якія маюць станоўчы эмацыянальны тон — павышаюць жыццядзейнасць чалавека, і пасіўныя (астэнічныя) з адмоўным эмацыянальным тонам — незадавальненне, смутак і інш. Сярод П. вылучаюць спецыфічныя іх віды: настрой, афекты (моцныя эмацыянальныя перажыванні — злосць, жах і інш.), страсці. Асаблівую групу П. складаюць маральныя П. (П. калекгывізму, абавязку, гонару і інш.), эстэтычныя (гл. Пачуццё эстэтычнае), інтэлектуальныя. В.В.Краснова. ІІАЧЎЦЦЯЎ бРГАНЫ, высокаспецыялізаваныя органы, з дапамогай якіх чалавек і жывёлы атрымліваюць інфармацыю з навакольнага асяроддзя.
    Кожны П.о. складаецца з адчувальных (рэцэптарных) нерв. клетак і дапаможных структур; трансфармуе ў працэс нерв. ўзбуджэння толькі пэўны від энергіі, які ўэдзейнічае на рэцэптары і перадае інфармацыю ў ц.н.с. Уяўляюць сабой сенсорныя сістэмы, складаюцца з 3 ч.: перыферычнай (рэцэптары), прамежкавай (перадача нерв. імпульсаў па правадных шляхах да падкоркавых цэнтраў), цэнтральнай (кара галаўнога мозга, дзе адбываецца аналіз і сінтэз адчуванняў). У залежнасці ад асаблівасцей развіцця, будовы, функцый нерв. і гліяльных кампанентаў П.о. падзяляюцца на 3 групы. Да 1й адносяцца зроку органы і нюху органы', рэцэптарныя клеткі органаў зроку і нюху — нерв. (нейрасенсорныя). 2я група: слыху органы, смаку органы, раўнавагі органы; утрымлівае гліяльныя клеткі (сенсаэпітэліяльныя), якія ўспрымаюць раздражненне і перадаюць узбуджэнне адчувальным нерв. клеткам. 3я група: рэцэптарныя інкапсуляваныя і неінкапсуляваныя цельцы (перыферычныя ч. аналізатараў дотыку, ціску і ініп.). П.о. садзейнічаюць найб. дасканаламу прыстасаванню арганізма да навакольнага асяроддзя. А.СЛеанцюк.
    ПАЧЦЁННЫ Яўген Кузьміч (н. 5.2.1931, г. Бежыца Бранскай вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне прыкладной механікі. Др тэхн. н. (1987), праф. (1990). Скончыў Ленінградскі ваеннамех. інт (1955). 3 1957 у БПІ, з 1963 у АН Беларусі, з 1993 у Навук. цэнтры праблем механікі машын Нац. АН Беларусі. Навук. працы па праблемах тры
    валасці машын. Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
    Тв:. Кннетнческая теорня механнческой усталостн м ее прнложення. Мн., 1973; Прогнознрованне долговечностм н даагностнка усталостн деталей машмн. Мн., 1983.
    ПАША (тур.), тытул вышэйшых грамадз. і ваен. саноўнікаў у Асманскай імперыі. Пасля рэформ танзімату (сярэдзіна 19 ст.) — ганаровы тытул генералаў і міністраў. Скасаваны ў 1934. Захоўваўся некаторы час у Егіпце (да 1952) і Іраку (да 1958).
    ПАША. в ы п а с, зямельныя ўгоддзі, травастой якіх выкарыстоўваецца для выпасу жывёлы; адна з асн. крыніц высокапрадукц. і таннага корму для с.г. жывёл.
    Адрозніваюць П. прыродную (натуральную) і сеяную (палепшаную, ці штучную). У расл. покрыве натуральнай П. пераважаюць дзікарослыя злакавыя травы, асокі і разнатраўе. Палепшаную П. ствараюць шляхам спец. сяўбы бабовазлакавых ці злакавых пашавых травасумесей. Звычайна П. займае сухадольныя ці нізінныя месцы, участкі поймавых лугоў і неасвоеных нізінных балот з натуральным травастоем. Прадукцыйнасць прыроднай П. нізкая (у 3—5 разоў ніжэй за сеяную), павышаюць яе асушэннем, культуртэхнічнымі работамі і інш. аграмеліярац. мерапрыемствамі; вапнаваннем, выкарыстаннем угнаенняў, падкошваннем, падсевам траў, арашэннем, аховай ад перавыпасу.