• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ПАХЎЧЫ ГАРОШАК. гл. ў арт. Чына.
    ІІАХЎЧЫЯ РЭЧЫВЫ, п а х к і я р э ч ы в ы, арганічныя злучэнні, якія маюць прыемны пах і выкарыстоўваюцца ў вьпвсці парфумерных і касметычных вырабаў, тавараў быт. хіміі, харч. прадуктаў. Пашыраны ў прыродзе: уваходзяць у састаў пахучых прадукгаў расліннага (эфірныя алеі, бальзамы, пахучыя смолы і інш.) і жывёльнага (амбра, мускус і
    інш.) паходжання. Паводле хім. прыроды большасць П.р. адносіцца да складаных эфіраў (напр., бутылацэтаты, бензіл і ліналілацэтат з кветкавым пахам), многія да альдэгідаў (напр., бензойны альдэгід, ванілін), спіртоў (напр., ліналаол).
    Да 19 ст., калі былі атрыманы першыя сінт. аналагі прыродных П.р. (ванілін, 2фенілэтанол з пахам ружы і інш.), ддзінай крьгнійай П.р. былі прыродныя прадукгы. Распрацаваны метады сінтэзу амаль усіх П.р., што атрымлівалі з прыроднай сыравіны (напр., ментолу, цытралю), а таксама П.р., не знойдзеных у прыродзе (напр., фаліону з пахам фіялкі). Зроблена спроба вызначыць залежнасць паміж прыродай паху і будовай малекул П.р., аднак гэта не дае магчымасці прадказаць пах рэчыва.
    Асн. колькасць П.р., што маюць прамысл. значэнне (больш за 500), атрымліваюць сінтэтычна, некаторыя вылучаюць з эфірных алеяў. Выкарыстоўваюць у выглядзе парфумерных кампазіцый. Гл. таксама Парфумерыя, Парфумернакасметычная прамысловасць.
    Літ.: Б р а т у с Й.Н. Хммня душнстых вешеств. 2 мзд. М„ 1992. Я.Г.Міляшкевіч.
    ІІАЦАВА СЛАБАДА. вёска ў Казуліцкім с/с Кіраўскага рна Магілёўскай вобл. Цэнтр калгаса. За 6 км на ЙнЗ ад г.п. Кіраўск, 93 км ад Магілёва, 28 км ад чыг. ст. Бярэзіна. 523 ж., 303 двары
    Пахучакаласнік духмяны.
    ПАЦЕХІН 241
    (2000	). Цагельны і 3 асфальтавыя зды. Базавая школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. У Вял. Айч. вайну партызаны разграмілі ў вёсцы ням.фаш. гарнізон (гл. Пацаваслабодскі бой 1944).
    ПАЦАВАСЛАБбДСКІ БОЙ 1944. бой партызанскіх 277га палка і 278га атрада па разгроме ням.фаш. гарнізонаў у вёсках Пацава Слабада і Малінаўка Кіраўскага рна Магілёўскай вобл. ў ноч на 23.3.1944 у Вял. Айч. вайну. Партыз. разведка ўстанавіла, што ў гарнізон Пацава Слабада прыбыў на адпачынак ням. зенітны батальён 4й танк. арміі, таму па ініцыятыве камандзіра Клічаўскай ВАГ І.З.Ізоха і нач. штаба МА.Баранава быў падрыхтаваны план бою. Арганізаваўшы засаду на выпадак падыходу варожых падмацаванняў, паргызаны амаль адначасова атакавалі фаш. гарнізоны ў абедзвюх вёсках, у ходзе бою спалілі 35 аўтамашын, мотарамонтную майстэрню, шмат тэхнікі і жывой сілы праціўніка, захапілі 40 вінтовак, 3 кулямёты, вял. колькасць боепрыпасаў, харчавання, медыкаменты. Партызаны страцілі 4 чал. М.Ф.ІПумейка. ПАЦАВІЧЫ, вёска ў Мастоўскім рне Гродзенскай вобл., каля р. Зальвянка, на аўтадарозе Масты—Зэльва. Цэнтр сельсавета. За 15 км на ПдУ ад горада і 17 км ад чыг. ст. Масты, 75 км ад Гродна. 585 ж., 239 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Капліца. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ІІАЦАЕЎ Вікгар Іванавіч (19.6.1933, г. Акцюбінск, Казахстан — 30.6.1971), савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1971, пасмяротна), лётчыккасманаўт СССР (1971). Скончыў Пензенскі полігэхн. інт (1955). 3 1969 у атрадзе касманаўтаў. 6—30.6.1971 з ТАХ.Дабравольскім і У .М.Волкавым здзейсніў палёт на касм. караблі «Саюз11» і арбітальнай станцыі «Салют» (як інжынервыпрабавальнік). Пры вяртанні на Зямлю ў выніку парушэння герметычнасці кабіны касм. карабля П. і члены экіпажа загінулі. У космасе правёў 23,8 суг.
    ПАЦЕЕЎ Мікалай Паўлавіч (16.5.1919, г. Рагачоў Гомельскай вобл. — 27.9.1972), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў
    М П.Пацееў.
    Камышынскае танк. вучылішча (1943), Вышэйшую афіцэрскую школу самаходнай артылерыі (1951). У Чырв. Арміі з
    1939. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Паўд., Паўд.Зах., Сталінградскім, Бранскім, 1м Прыбалт., 3м Бел. франтах. Удзельнік баёў на тэр. Беларусі, Літвы, Латвіі, Усх. Прусіі. Танк. рота на чале з лейт. П. вызначылася 18—21.9.1944 у раёне г. Елгава і Добеле (Латвія) пры адбіцці наступлення праціўніка. Пасля вайны ў нар. гаспадарцы, у 1949—70 у Сав. Арміі.
    ІІАЦЕІ, шляхецкі род герба «Вага» ў ВКЛ. Родапачынальнік Ходзька Каранеўскі, сын якога Тышка за службу ў вял. кн. Казіміра [1440—92] атрымаў некалькі вёсак у Камянецкай вол. Ад імя яго сына Пацея Тышковіча пайшло родавае прозвішча. Валодалі маёнткамі ў Берасцейскім, Трокскім і інш. ваяводствах. Найб. вядомыя:
    Адам Львовіч (Іпацій; 1541— 1613), уніяцкі мітрапаліт, гл. Пацей I. Леанард Габрыэль (6.11.1632— 1.2.1695), ваявода віцебскі з 1686, староста рагачоўскі, суражскі і жыжморскі. Людвік Канстанцін (1664— 3.1.1730), пісар польны ВКЛ з 1697, стражнік вялікі з .1698, падскарбі вялікі з 1703, гетман польны ў 1709, гетман вялікі з 1709, адначасова кашталян віленскі з 1709, ваявода віленскі з 1722. Адзін з кіраўнікоў шляхецкага руху супраць усеўладдзя Сапегаў у ВКЛ. У час Паўн. вайны 1700—21 ваяваў супраць шведаў. Пры падтрымцы Пятра I факггычна сканцэнтраваў у сваіх руках уладу на Беларусі і ў Літве. Адзін з арганізатараў Віленскай канфедэрацыі 1716. Казімір Аляксандр (14.5.1666— 10.6.1728), кашталян віцебскі з 1700 і трокскі з 1703, ваявода віцебскі з 1705, староста рагачоўскі, суражскі і жыжморскі. Антоні (?—16.2.1749), абозны вялікі ВКЛ з 1715, стражнік вялікі ў 1729—48. Аляксандр (?—сак. 1770), падчашы ВКЛ з 1724, капггалян віцебскі з 1739 і трокскі з 1740, ваявода трокскі з 1742, староста рагачоўскі, Людвік (каля 1726 — студз. 1771), абозны вялікі ВКЛ з 1744, стражнік вялікі з 1748, староста рагачоўскі і алькеніцкі. Леанард (каля 1730— 14.7.1774), абозны вялікі ВКЛ з 1752, стражнік вялікі з 1771, староста рагачоўскі і алькеніцкі. Аляксандр М іхал (1774 —да 13.6.1846), абозны вялікі ВКЛ з 1794, удзельнік паўстання 1794. У вайну 1812 чл. Вайсковага кта ВКЛ у Вільні. Чл. Патрыятычнага таварыства, у 1826—27 зняволены. Т э a д о р (1798—1852), удзельнік паўстання 1830—31, памёр у эміграцыі ў Парыжы. Апошні з роду П. А.Л.Грыцкевіч. ІІАЦЁЙ Іпацій (свецкае імя Адам Львовіч; 12.4.1541, сядзіба Ражанка Камянецкага пав. Падляшскага ваяв. — 18.7.1613), бел. царкоўны і дзярж. дзеяч., пісьменнікпалеміст. 3 правасл. роду Пацеяў. Верагодна, вучыўся ў Ягелонскім унце (Кракаў). 3 1566 брэсцкі пісар земскі, у 1569 дэпуіат сейма, у 1588 брэсцкі кашталян і сенатар Рэчы Паспалітай. Пасля смерці жонкі (1592) прыняў манаства пад імем Іпацій (крас.
    1593)	. 3 мая 1593 епіскап уладзімірскі (г. УладзімірВалынскі). Адзін з ініцыятараў і арганізатараў Брэсцкай уніі 1596. 3 1599 уніяцкі мітрапаліт кіеўскі і ўсяе Русі. Аўтар палемічных твораў на старабел. і польскай мовах у абарону уніі: «Унія...» (1595), «Справядлівае апісанне ўчынкаў і справы сінодавае» (1597), «Размова берасцяніна з братчыкам» (1604), «Уваскрослы Налівайка» (1607), «Ерасі, невуцтва і палітыка папоў і мяшчан віленскага брацгва», «Гармонія...», «Рэляцыя» (усе 1608), вял. колькасці прамоў, павучанняў і інш. Прапаведніцкія творы П. на старабел. мове былі сабраны і выдадзены ў 1677, у 1714 — перавыдадзены на польскай мове ў Супраслі.
    Літ:. К і ш к а Л. Жыцьцяпіс Іпація Пацея: Пер. з пол. // Спадчына. 1998. № 4.
    Ю.М.Лаўрык.
    ІІАЦЕЙКІ, вёска ў Капыльскім рне Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 10 км на ПнЗ ад г. Капыль, 125 км ад Мінска, 20 км ад чыг. ст. Цімкавічы. 421 ж., 153 двары (2000). Сярэдняя школа, клуб, бка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан.
    ПАЦЕРКІ, дробныя ўпрыгожанні са скразнымі адтулінамі, нанізаныя на нітку або шнурок. Носяць на шыі ў выглядзе караляў, паасобныя П. выкарыстоўваюць для ўпрыгожання вопраткі, галаўных убораў, абутку. Вядомы ў многіх народаў з эпохі неаліту, часта ім надавалі магічнае значэнне. У старажытнасці разнастайныя паводле формы і колеру П. выраблялі з зерня раслін, пладовых костачак, зубоў звяроў, бурштыну і інш., пазней — з металаў, шкла, каштоўных і паўкаштоўных камянёў. У наш час П. вырабляюць з розных матэрыялаў прадпрыемствы маст. прамсці, ювеліры, мастакі дэкар.прыкладнога мастадгва, нар. майстры.
    НАЦЕХІН Аляксей Анціпавіч (13.7. 1829, г. Кінешма Іванаўскай вобл., Расія — 29.10.1908), рускі драматург, празаік. Ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1900). Скончыў Яраслаўскі Дзямідаўскі ліцэй (1849). Удзельнік літ.этнагр. экспедыцыі 1856. У 1880я г. займаўся тэаір. рэформамі, у 1882—90 кіраваў драм. трупамі Пецярбурга і Масквы. Друкаваўся з 1851. У «мужыцкіх» драмах «Суд людскі — не божы», «Шуба авечая — душа чалавечая» (абедзве 1854), «Чужое дабро не на карысць» (1855), рамане «Сялянка» (1853) ідэалізацыя патрыярхальнасці рус. вёскі, фалькл. і этнагр. матывы. Спроба аб’яднаць сац. і этычную праблематыку, паказаць грамадскія праблемы праз прызму маральных патрабаванняў у п’есах «Мішура» (1858), «Вакантнае месца» (паст. 1880), «Адрэзаны кусок» (1865; усе забараняліся цэнзурай) і інш. У аповесцях і апавяданнях 1870—80х г.
    242 пацехін
    крытычнае стаўленне да сялянскай абшчыны. Аўтар раманаў «Крушынскі» (1856), «Каля грошай» (1876), «Маладыя парасткі» (1879), цыкла нарысаў «Вясковыя міраеды» (1880), тэатр. рэцэнзій і інш.
    Тв.\ йзбр. пронзв. Нваново, 1960.
    ПАЦЕХІН Васіль Васілевіч (5.5.1906, Масква — 3.10.1963), бел. рэжысёр. Засл. арт. Беларусі (1949). Скончыў экс
    перым. майстэрні пры Дзярж. тры імя У.Меерхольда (1935). 1936 рэжысёр у БДТ3, з 1937 маст. кіраўнік Мазырскага калг.саўг., у 1938—41 і 1946 Палескага з 1946 гал. рэжысёр Пінскага абл. драм. траў, з 1952 рэжысёр Белдзяржэстрады, з 1955 Бел. тра юнага гледача. Творчасці ўласцівы ўменне ствараць спекгаклі з нац. каларытам, выкарыстоўваць сродкі муз. выразнасці. Сярод работ у БДТ3 — «Пушкінскі спекгакль», «Мяцеж» Дз. Фурманава і С.Паліванава (абедзве 1937); у Мазырскім тры — «Партызаны» К.Крапівы, «Не было ні гроша, ды раптам шастак» і «Ваўкі і авечкі» ААстроўскага, «Каварства і каханне» Ф.Шылера (усе 1938); у Палескім тры — «Хто смяецца апошнім» Крапівы, «Пагібель воўка» Э.Самуйлёнка (абедзве 1939), «Любоў Яравая» К.Транёва (1946); у Пінскім тры «Канстанцін Заслонаў» АМаўзона, «Несцерка» В.Вольскага (абедзве 1947), «Гэта было ў Мінску» А.Кучара (1948), «3 народам» К.Крапівы (1949), «Паўлінка» Я.Купалы, «Пінская шляхта» В.ДунінаМарцінкевіча (абедзве 1952); у тры юнага гледача — «Як гартавалася сталь» паводле М.Астроўскага (1956), «Прыгоды Чыпаліна» Дж.Радары (1957), «Не верце цішыні» І.Шамякіна (1958, з. Л.Мазалеўскай), «Авадзень» паводле Э.Войніч (1961), «Пара любві» В.Катаева (1963).