• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    кн. СвятаполкМірскіх), несапраўдная готыка — капліцаП. ў в. Закозель Драгічынскага рна Брэсцкай вобл. і інш. У сучаснай архітэктуры П. ствараюць як мемар. помнікі дзярж. і грамадскім дзеячам, героям ваен. часу (напр., некропалькалумбарый у мемар. комгоіексе Брэсцкая крэпасцьгерой). А.М.Кулагін.
    ПАХАВАННЕ, спосаб хаваць нябожчыка. 3 мусцьерскага часу (палеаліт) вядомы П. ў пячорах і інш. жытлах, пазней у вадзе, на дрэвах і інш. Пры пераходзе да бронзавага веку ўзніклі абрады трупаспалення (гл. Крэмацыя), трупапалажэння, потым муміфікацыі (гл. Мумія). Часта ў магілу клалі ежу, лрылады працы, зброю, упрыгожанні. 3 усталяваннем маёмасных адносін у некаторых народаў з нябожчыкам клалі забітых жонак, рабоў, жывёлу. Рабілі далычены, скляпы, будавалі піраміды, маўзалеі, калумбарыі, храмы, пахавальні. На Беларусі вядомы курганныя і бескурганныя могільнікі. У раннім жал. веку на Пд шмат П. у урнах. 3 канца 10 — пач. 11 ,ст. ўсталявалася П. хрысціянскае (у зямлі ў дашчанай дамавіне, з царк. адпяваннем), якое суправаджалася галашэннямі, памінкамі. Для П. адводзяцца спец. месцы (могілкі), на магілах ставяць помнікі. Пашыранай з’явай перыяду Вял. Айч. вайны сталі брацкія магілы: П. ў адным доле да некалькіх соцень воінаў, жыхароў, якія загінулі ў баях, ад рук ням.фаш. захопнікаў. У наш час хаваюць пераважна ў зямлі або крэміруюць.
    ПАХАЛАВІЦКІ (Пахалавецкі, Пахаловіч) Станіслаў, бел. картограф і мастак 2й пал. 16 ст. Служыў сакратаром у магнатаў ВКЛ, у 1563—66 пры двары жонкі караля Польшчы і вял. князя ВКЛ Жыгімонта II Аўгуста, потым у скарбовай і кароннай канцылярыях. У час Лівонскай вайны 1558— 83 як картограф удзельнічаў у ваен. паходах, за што быў набілітаваны. Склаў карту «Вопіс Полацкага княства...» |выкарыстана картографамі Г.Меркаторам (карта «Літва», 1595) і Т.Макоўскім («Карта Вялікага княства Літоўскага», 1613)], план аблогі Полацка войскамі Стафана Баторыя ў 1579 (абодва награвіраваны ў 1580 у Рыме Т.Трэтэрам), выканаў акварэль «Аблога Полацка 29.8.1579». Верагодна, разам з інж. П.Франкусам працаваў над аксанаметрычнымі выявамі 6 крэпасцей на Полаччыне: Казьян, Красная, Сітна, Сокал, Суша і Туроўля.
    11АХВАЛА ВІТАЎТУ», «П о х в а л a о велнком князн Внтовте», «Сказанне о в е л н ком князм В н т о в т е», помнік бел. літаратуры 15 ст.; адзін з першых твораў бел. свецкай Тіанегірычнай (гл. Панегірык) прозы. Напісана невядомым аўтарам ў канцы 1420х г. у Смаленску. Вядома ў 4 рэдакцыях: 1я (1428) — прыватны дзелавы запіспасляслоўе, змешчаны ў кнізе слоў Ісаака Сірына (што перапісана ў Смаленску); 2я (ле
    тапісная, каля 1430) —асобны твор панегірычнага жанру, напісаны на аснове папярэдняй як своеасаблівае ідэйнамаст. завяршэнне 1га бел.літоўскага летапіснага зводу, захавалася ў асобных спісах Беларускалітоўскага летапісу 1446; 3я (новая, 1я пал. 16 ст.) —аб’яднаны скарочаны тэкст летапіснай «П.В » з уступнай часткай т.зв. Смаленскай хронікі, збераглася ў спісах кароткай (гл. Красінскага летапіс) і пашыранай (гл. Альшэўскі летапіс) рэдакцыях 2га бел.літ. летапіснага зводу — «Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага»; 4я (рус. скарочаная, 16 ст.) змешчана ў розных гіст. зборніках, што бытавалі ў Расіі ў 16—18 ст. У творы ўслаўляецца вял. кн. Вітаўт як мудры і ўсемагутны валадар, гаспадар ВКЛ, які карыстаецца высокім міжнар. аўтарытэтам, ідэалагічна абгрунтоўваецца аб’яднаўчая палітыка князя на ўсх,слав. землях. Напісана на падставе сапр. гіст. фактаў урачыстаўзнёслым стылем з выкарыстаннем стараж.рус. літ. традыцый, кніжных выразаў і зваротаў, без рытарычнай шматслоўнасці.
    В.А. Чамярыцкі.
    ПАХЕЛЬБЕЛЬ (Pachelbel) Іаган (хрышчаны 1.9.1653, г. Нюрнберг, Германія — 3.3.1706), нямецкі кампазітар, арганіст. Кіраўнік сярэднегерм. школы арганістаў, адзін з папярэднікаў І.С.Баха. Працаваў у Вене, Айзенаху, Эрфурце, Штутгарце, Гоце, Нюрнбергу. Асн. значэнне мелі яго творы для аргана і клавіра. Яму належаць таксама духоўныя кантаты і інш. творы.
    Літ.: Лнванова Т. Нсторня западноевропейской музыкн до 1789 r. М.; Л., 1940. С. 310—311, 319—320.
    ПАХЕР (Pacher) Міхаэль (каля 1435, г. Бруніка, Італія — 1498), аўстрыйскі жывапісец і скульптар; прадстаўнік пераходнага перыяду ад готыкі да Адраджэння. Зазнаў уплыў А.Мантэньі. AyTap алтарных кампазіцый, якім уласцівы смелая перспектыўная пабудова прасторы і ракурсаў, скульпт. дакладнасць форм, жыццёвая выразнасць персанажаў, гучнасць каларыту: разны алтар царквы ў Бальцана (Італія, з 1471), скульпт. і жывапісны алтар царквы ў СанктВольфгангу (1471—81), жывапісны алтар «Чатырох айцоў царквы» (1475—79) і інш, Скульпт. работы больш звязаны з традыцыямі готыкі, вызначаюцца драматызмам і вострай характарнасцю вобразаў, напружаным лінейным рытмам, узорыстасцю кампазіцыі («Каранаванне Марыі» ў алтары царквы ў СанктВольфгангу і інш.).
    Я.Ф.Шунейка.
    М.Пахер. Св. Вольфганг прымушае д’ябла трымаць малітоўнік. Фрагмент алтара «Чатырох айцоў царквы». 1475—79.
    ПАХІЛЕВІЧ Дзмітрый Леанідавіч (22.9.1897, в. Вадатыі Карастышаўскага рна Жытомірскай вобл., Украіна — 29.5.1974), украінскі гісторык. Др гіст. н. (1951), засл. дз. нав. УССР (1974). Скончыў Кіеўскі інт нар. асветы (1924). У 1921—45 працаваў у ВНУ УССР і РСФСР. 3 1946 заг. кафедры Львоўскага унта. Даследаваў агр. адносіны і гісторыю сялянства Беларусі, Літвы, Украіны і Польшчы 16—18 ст. Распрацаваў перыядызацыю агр. гісторыі Беларусі і Літвы 16—18 ст. Адзін з аўтараў «Псторыі Беларускай ССР» (т. 1, 1972).
    Тв.: Крестьяне Белорусснм н Лнтвы в XVI—XVIII вв. Львов, 1957; Крестьяне Белорусснн н Лгоы во второй половнне XVIII в. Внльнюс, 1966.
    ІІАХМУТАВА Аляксандра Мікалаеўна (н. 9.11.1929, пас. Бякетаўка, цяпер у межах г. Валгаград, Расія), расійскі кампазітар. Нар. арт. Расіі (1977). Нар. арт. СССР (1984). Герой Сац. Працы (1990). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1953, клас В.ІПабаліна). Вядомасць набыла як кампазітарпесеннік. Творы вызначаюцца разнастайнасцю тэматыкі. Песні адзначаны шчырасцю, лірычнай пранікнёнасцю і рэльефнасцю меладычнага малюнка: «Песня пра трывожную маладосць», «Геолагі», «Арляняты вучацца лётаць», «Абдымаючы неба», «Пяшчота», «Мелодыя», «Белавежская пушча», «Якія маладыя мы былі», «Паклонімся», «Рускі вальс» і інш. Аўтар балета «Азоранасць» (паст. 1974), кантаты «Васіль Цёркін» (1953), уверйюр «Юнацтва» (1957), «Цюрынгія» (1958), «Рускае свята» (1967), канцэртаў для арк. (1971), трубы з арк. (1955), му
    зыкі для дзяцей, да драм. спекгакляў, кінафільмаЎ, радыёпастановак. Дзярж. прэмія СССР 1975, 1982.
    Літ.: Добрыннна Е. АПахмугова. М., 1973; АПахмутова. М., 1979; Квасннк о в a Л.А Дорогамн песен АПахмуговой. М., 1979. Л.А.Сівалобчык.
    ПАХОД, 1) перамяпічэнне якоган. арганізаванага атрада людзей з пэўнымі мэтамі, заданнем, напр., турысцкі паход. 2) Ваенныя дзеянні, аперацыі супраць каго, чагон. 3) У перан. сэнсе — арганізаваныя дзеянні, накіраваныя на барацьбу з кім, чымн.
    ПАХбД 1) сукупнасць дзеянняў арміі (флоту), якія ўключаюць перамяшчэнне войск (караблёў) на вял. адлегласці, уварванне на тэр. праціўніка, вядзенне баёў і бітваў. У мінулым П. складаў пэўны этап вайны (кампаніі) або вайну ў цэлым. У гісторыі войнаў П. вядомы са старажытнасці. Іх учынялі Аляксандр Македонскі, Юлій Цэзар, кіеўскія князі, Алег, Ігар, Святаслаў Ігаравіч, князі ВКЛ Альгерд і Вітаўт (гл. Паходы Альгерда на Маскву 1368—72, Паходы Вітаўта на Смаленск. 1395—1404), рас. палкаводзец АВ.Сувораў (гл. ПІвейцарскі паход Cveopaea 1799). 3 шэрагу П. складаліся Напалеонаўскія войны і інш., а таксама паходы Тэўтонскага ордэна на Беларусь. Вядомы марскія П., у т.л. славян у Візантыю, нарманаў у 8— 11 ст. і інш. У наш час тэрмін «П.» захаваўся толькі ў ВМФ, дзе яны бываюць вучэбныя (штурманскія, зборпаходы і інш.) і баявыя. 2) У старой рас. арміі П. — асобы барабанны бой (марш), як ушанаванне выдатных ваен. дзеянняў. У кожным гв. палку, які вы
    значыўся ў баях, быў свой «гвардзейскі П.».
    ІІАХОД НА РЫМ 1922, палітычная акцыя італьян. фашыстаў на чале з Б.І^саліні, у выніку якой яны прыйшлі да ўлады ў краіне. 16 кастр. на нарадзе фаш. кіраўнікоў у г. Мілан для арганізацыі паходу створаны «квадрумвірат». 24 кастр. ў Неапалі адкрыўся з’езд фаш. партыі (у горад прыбыло каля 40 тыс. фашыстаў), на якім Мусаліні паставіў ультыматум ураду, патрабуючы для сваіх прыхільнікаў 5 міністэрскіх пасад. 27 кастр. пачалася мабілізацыя фаш. дружын, якія 28 кастр. рушылі 4 калонамі на Рым (дасягнулі яго 30 кастр.). Апасаючыся грамадз. вайны, кароль Віктар Эмануіл III 28 кастр. адправіў у адстаўку ўрад Л.Факці, a 29 кастр. прапанаваў Мусаліні сфарміраваць новы ўрад. 30 кастр. Мусаліні прыбыў у Рым і стаў прэм’ерміністрам Італіі.
    Літ:. Гл. пры арт. Б.Мусаліні.
    «ПАХбдНЯ», гісторыкакультурнае таварыства ў г. Гродна. Засн. 12.3.1986 як клуб па ініцыятыве супрацоўнікаў Інта біяхіміі АН БССР, з пач. 1991 — тва. Асн. задачы: вывучэнне гіст. падзей, жыцця і творчасці выдатных прадстаўнікоў мінулага Гродзеншчыны, помнікаў архітэктуры краю, удзел у паходах па выдатных мясцінах Беларусі, арганізацыя сустрэч са знакамітымі суайчыннікамі, прапаганда бел. звычаяў і традыцый, музыкі, лры, фальклору, бел. мовы. Члены тва ўдзельнічаюць у археал. раскопках, суботніках па аднаўленні і добраўпарадкаванні гіст. мясцін горада і вобласці і інш. У 1990 пры «П.» створана скаўцкая суполка, у 1991 — хор царк. песні «Бацькаўшчына».
    М.І. Таранда.
    «ПАХОДНЯ» («Pochodnia»), газета, орган Наркамата асветы Літ.Бел. ССР. Выходзіла ў сак. 1919 у Вільні на польск. мове. Друкавала матэрыялы па пытаннях развіцця нар. асветы, навукі, мастацтва ў рэспубліцы, дзейнасці культ.асв. устаноў, змяшчала дырэктывы і пастановы Наркамасветы Літ.Бел. ССР. Выйшлі 2 нумары: ад 16 і 31.3.1919.
    ПАХОДЫ АЛЬГЁРДА НА МАСКВЎ 1368—72, шэраг войнаў ВКЛ супраць Маскоўскага вял. княства, выкліканых саперніцтвам паміж гэтымі дзяржавамі за паліт. гегемонію ў рэгіёне, у т.л. за ўплыў на Цвярское княства. У жн. 1368 вял. кн. маскоўскі Дзмітрый не прызнаў пераход велікакняжацкай улады да цвярскога кн. Міхаіла Аляксандравіча (брата жонкі Альгерда Ульяны), прыхільніка ўмацавання дзярж. самастойнасці Цверы і збліжэння яго з ВКЛ, што вымусіла яго ўцячы ў ВКЛ. Увосень 1368 войскі Альгерда пры падгрымцы Смаленска разбілі маск. войскі ў Тросненскай бітве 1368 і падступілі да Масквы. Аблога была беспаспяховай, але ўлада Міхаіла над Цвярскім княствам была адноўлена, а ў склад ВКЛ уключаны г. Ржэў. У жн. 1370 маск.