• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ГІЕДЭЦІ (Pedetti) Маўрыцыо (1719, Караска, каля г. Мілан, Італія — 14.3.1799), італьянскі архітэктар. У 1748—52 працаваў у Нясвіжы ў кн.
    Радзівілаў. Пабудаваў капліцу ў двары Нясвіжскага касцёла езуітаў, удзельнічаў у будве невял. палаца «Кансаляцыя» ў Альбінскім палацавапаркавым ансамблі.
    «ПЕЖб» («Peugeot SA.»), французскі аўгамабільны канцэрн. Спецыялізуецца па вытвсці легкавых, грузавых і спец.
    аўгамабіляў, веласіледаў, матацыклаў, матаролераў, бронетранспарцёраў, дызельных рухавікоў і інш. Засн. ў 1810, прадукцыя веласіпедаў з 1888, аўтамабіляў з 1892. У 1896 АПежо заснаваў акц. тва, да 1976 наз. «Пежо атамабіль». У 1976 аб’яднаўся з аўтамаб. кампаніяй «Сітраэн» і да 1980 наз. «Пежо—Сітраэн». У 1978 канцэрн набыў зах.еўрап. філіялы амер. аўтамаб. кампаніі «Крайслер», у 1980 на базе філіялаў створана аддз. «Атамабіль Тальбо». Штабкватэра ў Парыжы. Кантралюе больш за 50% вытвсці машын у краіне. Mae прадпрыемствы ў 20 краінах.
    «ПЕЖО» («Peugeot»), сям’я аўтамабіляў аднайменнага аўтамаб. канцэрна. Легкавыя аўтамабілі асабліва малога, малога і сярэдняга класаў маюць рухавік магутнасцю ад 33 да 147 кВт і скорасць руху да 215 км/гадз. Грузавыя аўтамабілі маюць магутнасць да 81 кВт і поўную масу да 3,5 т (прычэп да 5,1 т).
    П’ЕЗАКВАРЦ (ад грэч. piezo цісну + кварц), крьшпалі кварцу або іх часткі, якія па якасці адпавядаюць патрабаванням радыёэлекгроннай прамсці. Выкарыстоўваецца для стабілізацыі частот эл.магн. ваганняў у прыёмнаперадатачнай радыёапаратуры, шматканальнай тэлеф. сувязі і інш. У адпаведнасці з тэхн. патрэбамі да П. адносяць крышталі, якія маюць бездэфекгныя вобласці (без бачных цвёрдых і газававадкіх уключэнняў, трэшчын і інш.) масай не менш як 10 кг пры выхадзе не менш 10% ад масы крыііггаля. Колер кварцу значэння не мае.
    П'ЕЗАМАГНЕТЫЗМ (ад грэч. piezo цісну + магнетызм), п’езамагнітн ы э ф е к т, узнікненне ў рэчыве намагнічанасці пад уздзеяннем знешняга ціску. Адкрыты ў 1959 В.\.С.БаравікРаманавым. Магчымы толькі ў антыферамагнетыках і прынцыпова нёмагчымы ў парамагнетыках і дыямагнетыках. Узнікае з прычыны скосу антыферамагн. падрашотак ці адноснай змены значэння іх намагнічанасці. Выяўлены ў фтарыдзе кобальту C0F2, фтарыдзе
    П’езаэлектрычныя пераўтваральнікі: a — вымяральны пераўтваральнік гііску (1 — гайка з дыэлектрыка;
    2 — электрычны вывад; 3 —п'езаалемент; 4 — металічны электрод;
    5 — ізалятар; р — ціск, які вымяраецца);
    б — п’еза
    пераўтваральнік лінейнага паскарэння (1 — кварцавыя п’езаэлектрычныя рэзанатары; 2 — вакуумаваная поласць; 3 — інерцыйная маса; 4 — раздзяляльны сільфон; 5 — дэмпферавальная вадкасць).
    марганцу MnF2, аксідзе жалеза аРе?Оз. Намагнічанасць J/ у іх прапарцыянальная прыкладзенаму мех. напружанню au : J/ = БікІ ■ вкі. П’езамагнітны эфект невялікі — макс. значэнне каэфіцыента A/W (у C0F2) ~2 • 10'12 Tv м2/Н. Адваротным адносна П. эфектам з’яўляецца лінейная магнітастрыкцыя — лінейнае змяненне памераў крышталя, прапарцыянальнае прыкладзенаму магн. полю.
    ПТЗАЭЛЕКТРЫКІ гл. П’езаэлектрычныя матэрыялы.
    П’ЕЗАЭЛЕКТРЬІЧНАСЦЬ (ад грэч. piezo цісну, + электрычнасць), сукупнасць з’яў у некаторых дыэлекгрычных крынгталях, абумоўленых узаемасувяззю паміж іх палярызацыяй (гл. Палярызацыя дыэлектрыкаў) і мех. дэфармацыяй. Пры дэфармацыі прамавугольнай пласцінкі з п’езаэл. крышталя на яе процілеглых гранях узнікаюць эл. зарады рознага знака (прамы п’езаэл. эфект — ПЭЭ) і наадварот — пад уздзеяннем знешняга эл. поля ў пласцінцы ўзнікаюць дэфармацыі расцяжэння, сціскання ці зруху (адваротны ПЭЭ). ГІ. адкрыў у 1817 франц. вучоны Р.Ж.Гаюі, даследавалі ў 1880 на крышталях кварцу браты Ж. і П. Кюры.
    П. характэрна для анізатропных дыэлектрыкаў з дакладнай крышталічнай структурай, якая не мае цэнтра сіметрыі. Дыэлектрыкі, якім уласціва П., наз. п’е 3 a электрыкамі. Зіх найб. пашыраны: монакрышталічныя — кварц (п’езакварц), сегнетава соль\ п’езакерамічныя — палярызаваныя сегнетаэлектрыкі і інш. п’езаэлектрычныя матэрыялы. ПЭЭ выяўляюцца і ў некаторых высакаомных паўправадніках, якія наз. п'езапаўправаднікамі. Эфекты пераўтварэння эл. энергіі ў пругкую мех. энергію і наадварот выкарыстоўваюць для генерацыі, стабілізацыі чаетаты і фільтрацыі эл. сігналаў, выпрамянення і прыёму акустычных хваль у розных п’езаэлектронных, акустаэлектронных і інш. прыстасаваннях.
    Літ:. Рез М.С., Поплавко Ю.М. Днэлектрлкн: Основные свойства н прнмененмя в электроннке. М., 1989; Современная крнсталлографня. Т. 4. М., 1981. П.А.Пупкевіч.
    256 П’ЕЗАЭЛЕКТРЫЧНЫ
    П’ЕЗАЭЛЕКТРЫЧНЫ ПЕРАЎТВАРАЛЬНІК, прыстасаванне для пераўтварэння мех. напружанняў у эл. сігналы (і наадварот) на аснове п’езаэл. эфепу (гл. П'езаэлектрычнасць)', разнавіднасць вымяральнага пераўтваральніка.
    Бываюць механаэл. і электрамех.; п’езапрыёмнікі, выпраменьвальнікі, генератары, рухальнікі (прыстасаванні перамяшчэння), трансфарматары (напружання, току, сілы, скорасці, ціску); вымяральныя. 3 вымяральных П.п. (датчыкаў) найб. пашыраны механаэл. і п’езарэзанансныя. У найпрасцейшых механаэл. П.п. пад дзеяннем мех. напружання (ціску, паскарэння, сілы) на паверхні п’езаэлемента (або іх групы) узнікаюць эл. зарады і адпаведная эрс, значэнне якой прапарцыянальнае мех. ўздэеянню. Імі вымяраюць у асн. хутказменныя мех. ўздзеянні. Выкарыстоўваюцца ў лдраакустыцы, ультрагукавой і лазернай тэхніцы, аўтаматыцы, тэлемеханіцы і інш. П.А.Пупкевіч.
    П’ЕЗАЭЛЕКТРЫЧНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ, п’езаэлектрыкі, мона і полікрышталічныя рэчывы з добра выражанымі п’езаэлектрычнымі ўласцівасцямі (гл. П’езаэлектрычнасць). Адносяцца да дыэлектрыкаў, ідуць на выраб элементаў п’езаэлектрычных пераўтваральнікаў.
    Падзяляюцца на 2 групы: п’езаэл. монакрыіпталі (кварцу, сегнетавай солі, тытанату барыю і ўсе сегнетаэлектрыкі ў палярнай фаэе) і п’езакераміку (полікрышталічныя цвёрдыя растворы на аснове тытанату барыю, кальцыю і кобальту, ніабату барыю і свінцу і інш., палярызаваныя ў эл. полі). Крышталі П.м. вырошчваюць з раствораў ці расплаваў або выкарыстоўваюць прыродныя (напр., кварц). Найб. пашырана з П.м. п’езакераміка, якая мае моцны п'езаэфект, значную стабільнасць, высокую мех. трываласць і ўстойлівасць да знешніх уздзеянняў, простая па вырабе. Выкарыстоўваюцца П.м. для стварэння актыўных элементаў электрамех. і электраакустычных п’езаэл. пераўгваральнікаў, фільтраў, стабілізатараў, генератараў і прыёмнікаў ультрагукавых ваганняў і інш. П.А.Пупкевіч. П’ЕЗбМЕТР (ад грэч. piezo цісну + метр), прылада для вызначэння аб’ёмнай сціскальнасці газаў, вадкасцей і цвёрдых цел пад уздзеяннем гідрастатычнага ціску. Выкарыстоўваюцца таксама для даследаванняў дыяграм стану. фазавых пераходаў і інш. фіз.хім. працэсаў.
    Паводле прынцыпу дзеяння бываюць 2 тыпаў: П., у якіх маса рэчыва, што даследуецца, застаевда пастаяннай, а аб’ём змяняецца ў залежнасці ад ціску і тры; П., у якіх маса — пераменная велічьшя, а аб’ём пасудзіны з рэчывам, што даследуецца, не змяняецца. Для вызначэння сціскальнасці вадкасцей і цвёрдых цел выкарыстоўваюць П. плунжэрнага або поршневага тьшу; лінейных памераў цел пад гідрастатычным ціскам — лінейныя П. (дылатометры). П.А.Пупкевіч. ПЕЙВЕ Аляксандр Вальдэмаравіч (9.2.1909, с. Семенцава Таропецкага рна Цвярской вобл., Расія — 21.12.1985), расійскі геолаг; заснавальнік вучэння аб глыбінных разломах і іх сувязі з магматызмам і металагеніяй. Акад. АН СССР (1964). Герой Сац. Працы (1979).
    Скончыў Маскоўскі геолагаразведачны інт (1930), у 1932—35 выкладаў у ім. 3 1935 у Геал. інце AH СССР (з 1960 дырэкгар). Навук. працы па тэктоніцы, у тл. тэорыі геасінкліналяў, ролі гарыз. тэкганічных рухаў, па акіянічнай кары і заканамернасцях утварэння розных карысных выкапняў. Удзельнік стварэння тэкганічнай карты Еўразіі. Дзярж. прэмй СССР 1946, 1969.
    ПЕЙЗАЖ (франц. paysage ад pays мясцовасць, краіна), від, адлюстраванне якойнебудзь мясцовасці; адзін з асн. жанраў (і асобны твор) выяўл. мастацтва. Адлюстроўвае рэальную або ўяўную мясцовасць, эмац. адносіны чалавека да прыроды, светапогляд мастака. Часта з’яўляецца фонам у творах інш. жанраў (партрэт, нацюрморт, бытавы, батальны і інш.). У працэсе развіцця П. вылучы
    Да арт. Пейзаж. I. Л е в і т а н. Вясна — вялікая вада. 1897.
    ліся яго асобныя віды: ландшафтны, гарадскі, вясковы, марына, арх., індустрыяльны, гіст. і інш.
    Адлюстраванне прыроды вядома з эпохі неаліту. Матывы П. вядомы ў насценных размалёўках і рэльефах Стараж. Усходу (Егіпет,
    Да арт. Пейзаж С. ван Ройсдал. Рачны пейзаж. 1646.
    Вавілонія), мастацтве Сгараж. Грэцыі і Рыма, краін Д. Усходу. У 7—8 ст. самаст. значэнне набыў у мастацтве Кітая, у 12—13 ст. стаў адным з вядучых жанраў. У еўрап. мастацтве сярэднявечча элементы П. пераважна пазначалі месца дзеяння, выконвалі сімвалічную ці дэкар. ролю ў адлюстраванні рэліг.міфалагічнай прасторы. У эпоху Адраджэння цэнгр. вобразам у П. стала адлюсграванне зямнога свету як адухоўленай з'явы, у якой касмічнае пераважае над тапаграфічнаканкрэтным. Мастакі вывучалі натуру, распрацоўвалі прынцыпы перспектыўнай пабудовы прасторы (Джарджоне, Джота ды Бандоне, Леанарда да Вінчы, Рафаэль, Тыцыян у Італіі, М.Груневальд, АДзюрэр, Л.Кранах у Германіі, ААльтдорфер, П.Брэйгель, X. ван дэр Гус у Нідэрландах, Эль Грэка ў Іспаніі і інш.). У канцы 16 —пач. 17 ст. пад уплывам маньерызму ўзмацніліся эмацыянальнасць і падкрэсленая ідэалізацыя прыроды (АКарачы ў Італіі); у мастацтве барока пераважала адлюстраванне стыхійнага буяння прыроды, падкрэсленая надуманасцю і наяўнасцю фантаст. элементаў (П.П.Рубенс у Фландрыі, АМаньяска ў Італіі). Як самаст. жанр П. вылучыўся ў 2й пал. 17 ст. ў творчасці Я. ван Гоена, Я. ван Ройсдала, С. ван Ройсдала, Рэмбранта ў Нідэрландах, К.Ларэна, Н.Пусэна ў Францыі і інш. і стаў носьбітам высокага этычнага зместу. У 18 ст. пашырыўся тонкалірычны (Ф.Гвардзі) і відавы гарадскі (Каналета, Б.Белота) П. У П. 1й пал. 19 ст. пераважалі тэндэнцыі рамантызму (К.Д.Фрыдрых, Л.Рыхтэр у Германіі, У.І.Кох у Аўстрыі, У.Цёрнер у Вялікабрытаніі). Зацвердзілася розніца паміж накідам, эцюдам і завершаным П.карцінай, з’явіліся элементы пленэру, сістэма валёраў і інш. Станаўленне і росквіт рэаліст. П. адбыўся ў 19—20 ст. ў творчасці К.Каро, Г.Курбэ, Ж.Ф.МІле (Францыя), Дж.Консгэбла (Вялікабрытанія), АМенцэля (Германія), І.Айвазоўскага, АБенуа, Л.Бродскай, І.Грабара, АДайнекі, А.Куінджы. І.Левітана, Г.Ніскага, В.Паленава, М.Рэрыха, АСаўрасава, В.Сярова, І.Шышкіна (Расія), М.Сар’яна (Арменія), АЖмуйдзінавічуса (Літва) і інш. Плённа развіваўся ў творчасці мастакоў інш. стыляў і кірункаў: непасрэднасць пленэрных П. імпрэсіянісгаў (П.Банар, К.Манэ, Э.Манэ. К.Пісаро, А.Сіслей у Францыі), драматычна выразныя, эмацыянальна завостраныя П. экспрэсіяністаў (О.Какошка ў Аўстрыі), эмац., дэкар.плоскасныя П. постімпрэсіяністаў (П.Гаген, П.Сезан у Францыі, В. ван Гог у Нідэрландах) і інш.