• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ПЕРАВАРОТАЎ ДВАРЦОВЫХ ЭПОХА, назва перыяду рас. гісторыі з 1725 да 1762, калі змена манархаў і правячых эліт адбывалася звычайна шляхам дварцовых пераваротаў, якія ажыццяўлялі дваранскія групоўкі, што змагаліся за ўладу. Асн. цадзеі: у лют. 1725 пасля смерці Пятра I яго ўдава Кацярына I узведзена на прастол гвардз. палкамі на чале з Х.Д.Меншыкавым у абыход унука Пятра I Пятра Аляксеевіча (імператар Пётр II у 1727—30); у вер. 1727 групоўка старой маскоўскай знаці адхіліла ад рэгенцтва пры малалетнім Пятру II Меншыкава; у ліст. 1740 групоўка ген.фельдмаршала Б.К.Мініха адхіліла ад рэгенцтва пры імператарудзіцяці Іване VI Э.І.Бірона і зрабіла рэгенткай маці імператара Ганну Леапольдаўну; у снеж. 1741 Лізавета Пятроўна [1741—62] пры падтрымцы гвардыі скінула Івана VI; 9.7.1762 Кацярына II [1762—96] з дапамогай гвардз. палкоў скінула мужа Пятра III, які 18.7 1762 быў забіты яе прыхільнікамі, і заняла нрастол у абыход сына Паўла I.
    ПЕРАВЕРЗЕЎ Валяр’ян Фёдаравй (18.10.1882, г. Баброў Варонежскай вобл., Расія — 5.5.1968), расійскі літаратуразнавец. Вучыўся ў Харкаўскім унце (1901—05), выключаны за ўдзел у рэв. руху. 3 1905 у ссылцы і ў зняволенні. У 1911 вярнуўся ў Маскву, займаўся лектарскай і літ. працай. Пасля 1917 вёў навук. і пед. дзейнасць (з 1921 праф. Маскоўскага унта). Адзін з рэдактараў «Літаратурнай энцыклапедыі» (1929— 30). У 1938 рэпрэсіраваны, рэабілітаваны ў 1956. Асн. працы прысвечаны творчасці М.Гогаля, Ф.Дастаеўскага, І.Ганчарова. У 1928 выдадзены зборнік артыкулаў П. і яго паслядоўнікаў «Літаратуразнаўства», які стаў прычынай для дыскусіі пра «пераверзеўскую школу» (1929—30). Імкненне тлумачыць маст. твор класавым быццём вяло П. да вульгарнага сацыялагізму. Разам з тым яго працам уласцівы тонкі аналіз маст. струкгуры тэксту, глыбокае пранікненне ў сістэму вобразаў маст. твора. Аўтар кн. «Літаратура старажытнай Русі» (апубл. 1971).
    Тв.. У нстоков русского реалнстнческого романа. 2 нзд. М., 1965; Гоголь. Достоевскнй: Нсслед. М., 1982; У нстоков русского реалмзма. М., 1989.
    ПЕРАВЕРЗЕЎ Іван Фёдаравіч (3.9.1914, в. Кузьмінкі Арлоўскай вобл., Расія — 23.4.1978), расійскі кінаакцёр. Нар. арт. СССР (1975). Скончыў Маскоўскае гар. тэатр. вучылішча (1938). 3 1938 у маскоўскім тры Рэвалюцьіі, з 1945 у Трыстудыі кінаакцёра кінастудыі «Масфільм». У характарах персанажаў імкнуўся раскрыць драматызм, супярэчлівасць, кантрастнасць і павароты лёсу. Зняўся ў фільмах «Марскі ястраб» (1942), «Тарас Шаўчэнка» (1951), «Адмірал Ушакоў» і «Караблі штурмуюць бастыёны» (1953), «Знаёмцеся, Ба
    272 ПЕРАВЕРЗЕЎ
    луеў!» (1963), «Фронт без флангаў» (1975), «Фронт за лініяй фронту» (1977); на кінастудыі «Беларусьфільм» — «Маё каханне» (1940), «Палеская легенда» (1957). Дзярж. прэмія СССР 1952.
    В. С.Іваноўскі.
    ІІЕРАВЕРЗЕЎ Уладзімір Аляксеевіч (н. 26.10.1962, г. Лунінец Брэсцкай вобл.), бел. вучоны ў галіне фізіялогіі. Др мед. н. (1997), праф. (1999). Скончыў Мінскі мед. інт (1985), працуе ў ім. Навук. працы па механізмах адаптацыі млекакормячых да дзеяння экстрэмальных фактараў навакольнага асяроддзя, метадах умацавання здароўя і павышэння працаздольнасці людзей (у тл. спаргсменаў), біял. актыўнасці экстрактаў раслін і грыбоў.
    Тв.: Фунгоадаптогены: сравнлтельная характернстнка адаптогенной актнвноста экстрактов высшнх растенмй нз еемейства аралневых н высшнх грмбов семейства труговых (у сааўг.) // Докл. АН Беларусм. 1992. Т. 36, № 6; Показателн соматнческото здоровья студентов м нх коррекцня адаптогенамн (разам з А.В.Пераверзевай) // Вестн. Смолен. мед. академмм: Меднкобнол. журн. 1999. № 4.
    ПЕРАВбЗКІ, сукупнасць арганізацыйна і тэхналагічна ўзаемазвязаных дзеянняў і аперацый, якія выконваюцца прадпрыемствамі і інш. прадпрымальнікамі пры падрыхтоўцы, ажыццяўленні і завяршэнні перамяшчэння грузаў, пасажыраў і багажу. Паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь робяцца паводле дагавору. Агульныя ўмовы П. вызначаюцца грамадзянскім кодэксам, трансп. статутамі і кодэксамі, інш. актамі заканадаўства і выдадзенымі на іх аснове акгамі органаў дзярж. кіравання. Умовы П. асобнымі відамі транспарту, а таксама адказнасць дагаворных бакоў па П. вызначаюцца пагадненнем бакоў, калі заканадаўствам не ўстаноўлена іншае. Заключэнне дагавору П. грузаў пацвярджаецца складаннем трансп. накладной; П. пасажыра і багажу адбываецца пры наяўнасці білета і багажнай квітанцыі.
    ПЕРАВбЗНІКАЎ Мікіта Іосіфавіч (27.1.1908, в. Чачэвічы Быхаўскага рна Магілёўскай вобл. — 6.10.1966), поўны кавалер ордэна Славы. Працаваў у органах НКУС. У Вял. Айч. вайну з лют. 1942 у партызанах, з 1944 на фронце. Пам. камандзіра ўзвода ст. сяржант П. вызначыўся ў баях на тэр. Польшчы ў 1944 пры захопе варожых траншэй і прыкрыцці адыходу групы разведчыкаў, у 1945 у баі за г. Познань. Пасля вайны працаваў у нар. гаспадарцы.
    ПЕРАВбШЧЫКАЎ Дзмітрый Мацвеевіч (28.4.1788, г. Саранск, Мардовія, паводле інш. звестак с. Шышквіч Пензенскай вобл., Расія — 15.9.1880), расійскі астраном і матэматык. Акад. Пецярбургскай АН (1855; чл.кар. 1832). Скончыў Казанскі унт (1808). У 1818—51 у Маскоўскім унце (з 1826 праф., з 1848 рэктар). Заснавальнік і кіраўнік астр.
    абсерваторыі Маскоўскага унта (1830— 32). 3 1851 у Пецярбургу. Навук. працы па нябеснай механіцы, матэматыцы, фізіцы. Аўтар рершых вучэбных дапаможнікаў па астраноміі на рус. мове. Зрабіў значны ўклад у папулярызацыю астр. і матэм. ведаў у Расіі.
    Літ.: П е р е л ь Ю.Г. Обшественнолмтературная деятельность Д.М.Перевоіцнкова // Астроном. журн. 1953. Т. 30, вып. 2.
    ПЕРАВЬІПАС, празмерны вы п а с, перагрузка кармавых угоддзяў выпасам жывёлы; адзін з факгараў негатыўнага ўздзеяння на раслінныя комплексы лугоў і пашы. Вядзе да дэградацыі і эрозіі глебы, зніжае прадукцыйнасць кармавых угоддзяў, разбурае біягеацэнозы. У выніку П. каштоўны травастой замяшчаецца пустазеллем, пагаршаюцца ўмовы ўзнаўлення папуляцый лугавой і балотнай дзічыны, са складу травяністых раслінных фармацый знікаюць каштоўныя харч., лек., дэкар., рэдкія і інш. расліны, значныя тэрыторыі выключаюцца з гасп. абароту.
    ІІЕРАВЫТВОРЧАСЦЬ, перавышэнне прапановы прадукцыі над попытам на яе; павелічэнне запасаў прадукцыі з прычыны няздольнасці рэалізаваць яе зза скарачэння попыту. З’яўляецца прычынай крызіснага спаду ў эканоміцы ва ўмовах, калі нерэалізаваная прадукцыя не дае маічымасці працягваць і развіваць вытвсць з прычыны нястачы грашовых сродкаў на пакупку сыравіны, абсталявання, аплаты рабочай сілы. Устараненне П. магчыма праз стымуляванне попыту або шляхам скарачэння прапановы.
    ІІЕРАВЯЗКА, перагузна (Vormela peregusna), млекакормячая жывёла сям. куніцавых атр. драпежных. Пашырана ў паўд.ўсх. Еўропе і Азіі. Жыве пераважна ў стэпах, паўпустынях і пустынях (акрамя Аравійскага пва), у норах. Начная жывёла.
    Перавязкя.
    Даўж. цела да 35 см, хваста да 20 см. Тулава тонкае, падоўжанае, ногі кароткія. Хвост пушысгы. Афарбоўка яркая, стракатая — на жоўгым фоне рыжыя або бурыя плямы. Корміцца пераважна грызунамі. Нараджае да 8 дзіцяняг.
    ПЕРАГАНЦЫ, вёска ў Воранаўскім рне Гродзенскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 10 км на ПдЎ ад г.п. Воранава, 143 км ад Гродна, 19 км ад чыг. ст. Бастуны. 398 ж., 130 двароў (2000). Базавая школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі.
    ПЕРАГНОЙ, тое, што гумус.
    ПЕРАГ6НКА, адна з назваў р. Касалянка.
    ПЕРАГбНКА, тое, што дыстыляцыя.
    ПЕРАГЙНКА НАФТЫ, дыстыляцыя нафты, раздзяленне нафты на асобныя фракцыі з рознымі тэмпературньші інтэрваламі выкіпання; пачатковы працэс нафтаперапрацоўкі. Засн. на тым, што пры наіраванні Нафгы ўтвараецца паравая фаза, састаў якой адрозніваецца ад саставу вадкасці (гл. Дыстыляцыя).
    У прамсці ажыццяўляюць на неперарыўна дзейных нафтаперагонных устаноўках. Асн. апараты ўстановак — рэк™фікацьійныя калоны (гл. Рэктыфікацыя), трубчастыя печы і цеплаабменныя апараты. Адрозніваюць атм. трубчастыя, ці АТустаноўкі, і атм.вакуумныя трубчастыя, ці АВТустаноўкі. У АТустаноўках П.н. ажыццяўляюць пад ціскам 150— 400 кПа; у АВТустаноўках — спачатку пры атм., а потым пры нізкім ціску (5—15 кПа). На АТустаноўках атрымліваюць светлыя фракцыі, што выкіпаюць да 350 °C (вуглевадародны газ, бензін, газа, газойль) і мазут, на АТВустаноўхах — тыя ж фракцыі, а таксама вакуумны газойль, дыстылятнае масла (гл. Нафтавае масла) і гудрон.
    Літ.: Александров ЙА Перегонка н рекгнфнкацня в нефгепереработке. М., 1981. ПЕРАІРУПбЎКІ МАЛЕКУЛЯРНЫЯ, хімічныя рэакцыі, у выніку якіх змяняецца ўзаемнае размяшчэнне атамаў у малекуле, пазіцыя і кратнасць кратных сувязей. Большасць П.м. прыводзіць да змянення саставу рэчыва і суправаджаецца вылучэннем ці далучэннем малекул вады, галагенавадародаў і інш. П.м., якія адбываюцца без змены саставу рэчыва, наз. ізамерызацыяй.
    Асн. тьшы П.м.: міжмалекулярн ы я, пры якіх група атамаў або атам, што мігрыруе, поўнасцю аддзяляецца ад адной малекулы і далучаецца да аднаго з атамаў такой жа інш. малекулы; унутрымалекул я р н ы я, пры якіх грутіа (атам) мігрыруе ад аднаго да другога атама ў межах адной малекулы рэчыва. П.м. наэ. па рэчывах, што ўдзельнічаюць у іх, або па імю вучонага, які адкрыў рэакцыю, напр., пінакалінавая перагрупоўка — унутрымалекулярнае ператварэнне 1,2дыолаў (пінаконаў), пераважна трацічных, у кетоны (пінакаліны) пад уздзеяннем кіслот (напр., сернай), якая суправаджаецца міграцыяй аднаго з тамяшчальнікаў да суседняга атама вугляроду; перагрупоўка Бекмана — ізамерызацыя аксімаў у аміды кіают пад уздзеяннем кіслотных агентаў (серная кта, олеум), адкрыта ням. хіміхам Э.О.Бекманам (1886). Многія П.м. выкарыстоўваюць у прамысл. працэсах, напр., перагрупоўку Бекмана — у вьггвсці капрону, бензідзінавую перагрупоўку — дзя атрымання азафарбавальнікаў.
    Літ.: Темннкова Т.Н., Семенова С.Н. Молекулярные перегруппнровкн в органлческой хнмнн. Л., 1983. Я.Г.Міляшкевіч. ПЕРАГР^Ў, 1) награванне вадкасці вышэй пункга яе кіпення пры дадзеным ціску, таксама награванне цвёрдага крыіпталічнага рэчыва вышэй пераходу з адной крышт. мадыфікацыі ў другую (пры плаўленні не адбываецца). Псрагрэтае рэчыва знаходзіцца ў няўстойлівым метастабімным стане. На
    ПЕРАДКАРПАЦКАЯ
    273
    П. вадкасці грунтуецца работа пузырковых камер. 2) Нагрэў вадзяной пары вышэй тры яе насычэння пры тым жа ціску. 3) П. металаў — дэфекг структуры металаў, абумоўлены перавышэннем дапушчальнай тры ці працягласці нагрэву. Метал з такім дэфекгам набывае (пасля ахаладжэння) буйнакрышталічную струкгуру, пгго пагаршае яго мех. ўласцівасці.