Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
Літ.: Ф е д о р о в АВ. Основы обіцей теорнн перевода: (Лннгввстнч. пробл.). 4 нзд. М., 1983; Копанев П.Н. Вопросы мсторнн н теормн художественного перевода. Мн., 1972; Мартынава Э.М. Беларускаўкраінскі паэтычны ўзаемапераклад. Мн., 1973; Р a г о й ш а В.П. Проблемы перевода с блнзкородственных языков. Мн., 1980; К л і м у ц ь Я.І. Жыццёвасць традыцый. Мн., 1985; Яскевіч А Выхад за круг. Мн., 1985. В.П.Рагойша.
ПЕРАКЛАДНАЯ АПОВЕСЦЬ, адзін з асноўных жанраў старажытнабеларускай літаратуры 15—17 ст., які аб’ядноўвае розныя апавядальныя творы замежнай літаратуры, перакладзеныя на бел. мову. Вядома з часоў Кіеўскай Русі (гл. Аповесць старажытнарускаяў, яе ўзнікненне звязана з пашырэннем культ. узаемасувязей Беларусі з замежнымі краінамі і з завяршэннем фарміравання ў 15 ст. старабел. літ.пісьмовай мовы. Болыпасць П.а. паявілася на Беларусі з заходнееўрап. узораў праз зах.слав. і паўд.слав. пасрэдніцтва. Вылучаюць рэлігійныя і свецкія П.а. Рэлігійныя падобныя да апокрыфаў («Страсці Хрыстовы», «Жыціе Аляксея, чалавека божага», «Аповесць пра трох каралёў», «Аповесць пра Таўдала»), Да свецкіх належаць рыцарскія раманы, якія на Беларусі называліся аповесцямі («Аповесць пра Трышчана», «Аповесць пра Баву»), гіст. аповесці («Александрыя», «Гісторыя пра Атылу», «Мамаева пабоішча», «Троя»), дыдакгычныя і жартоўныя маст. творы. Змянгчаліся ў збках «Вялікае зярцала» і «Рымскія дзяянні» (напр., «Гісторыя пра Апалона Цірскага»), у хронікахзводах і хранографах (гл. «Вялікая хроніка», «Хроніка ўсяго свету»). У П.а. часам свядома пашыраўся ці скарачаўся тэкст, уключаўся мясцовы матэрыял, узмацняліся ідэі гуманізму, беларусізаваліся імёны і інш. (напр., «Аловесць пра Трышчана» — варыянт рыцарскага рамана пра Трыстана і Ізольду). П.а. лічацца некат. біблейскія кнігі, перакладзеныя і выдадзеныя Ф.Скарьшам («Юдзіф», «Эсфір», «Руф» і інпі.). П.а. напісаны жывой гутарковай мовай. Яны ўзбагацілі і паўплывалі на развіццё арыгінальнай бел. лры (асабліва празаічных жанраў), на станаўленне бел. белетрыстыкі. Некат. аповесці пранікалі праз бел. пасрэднштва на Украіну і ў Расію, што ўмацоўвала культ. ўзаемасувязі паміж народамі.
Літ.: Карскнй Е.Ф. Белорусы. Т. 3, вьш. 2. Пг., 1921; Кузьмнна В.Д. Рьшарскнй роман на Русн. М., 1964; К р н в ч й к В.Ф. О словарном составе белорусскмх переводных повестей второй половнны XVI в. // Уч. зап. БГУ. Сер. фнл. Мн., 1956. Вып. 27; Гісторыя беларускай літаратуры: Сгаражьггны перыяд. 4 выд. Мн., 1998.
Л.Я.Цімашкова, В.А.Чамярыцкі.
ПЕРАКЛАДНЫ СЛОЎНІК, тое, што двухмоўны слоўнік.
ПЕРАКЛЮЧАЛЬНІК электрычн ы, апарат (прыстасаванне) ддя камутацыі эл. ланцугоў. Найб. просты П. — рубільнік, універсальны — пакетны выключальнік. У эл. сілавых устаноўках, сістэмах дыстанцыйнага і аўтам. кіравання, у радыёапаратуры выкарыстоўваюцца эл. выключальнікі, кантактары, кантролеры, камандакантролеры, тумблеры, рэле; у ланцугах сувязі — тэлефонныя і тэлеграфныя камутатары, шагавыя шукальнікі і інш. Пашыраны
278 ПЕРАКОПСКІ
бескантактныя П.: транзістарныя, дыёдныя, тырыстарныя, пераключальныя матрыцы і інш.
ПЕРАКбіІСКІ ПЕРАШЫЕК Злучае Крымскі паў з мацерыком, раздзяляе Каркініцкі зал. Чорнага м. і воз. Сіваш. Даўж. каля 30 км, шыр. 8—23 км. Выш. да 20 м. Складзены з глін і суглінкаў. Берагі стромкія (да 5 м). Паверхня — раўніна са стэпавай расліннасцю. Салёныя самасадачныя азёры (Старое, Чырвонае). Па П.п. праходзіць Паўн,Крымскі канал. У час грамадз. і Вял. Айч. войнаў на П.п. адбываліся жорсткія баі (у 1920, 1941 і 1943—44).
ПЕРАКРЫЖАВАНАЕ АПЫЛЁННЕ, алагамія, апыленне кветак пылком інш. раслін таго ж віду. Уласціва голанасенным і бальшасці пакрытанасенных. Спалучаецца з самаапыленнем, якое бывае асн. або рэзервовым. Строга перакрыжаванаапыляльных раслін мала (напр., жыта). Адбываецца з дапамогай насякомых, ветру, часам пры ўдзеле вады, птушак, жывёл. Садзейнічае спадчыннай зменлівасці, якая забяспечвае прыстасаванасць папуляцый і відаў да змен навакольнага асяроддзя. Гл. таксама Апыленне. Р.Г.Заяц.
ГІЕРАКРЫЦЦЕ, 1)у будаўніцт в е — унутраная гарыз. агараджальная канструкцыя, якая раздзяляе па вышыні сумежныя памяшканні будынка. Адрозніваюць П. міжпаверхавае, паддашкавае, падвальнае, над праездамі і інш. Бываюць жалезабетонныя (у выглядзе зборных канструкцый, маналітных канструкцый, зборнаманалітных), на стальных бэльках, драўляныя, камбінаваныя. Найчасцей П. — комплексная канструкцыя з нясучай часткі (пліты, бэлькі), ізаляцыйных слаёў, падлогі, часам столі (як самаст. элемента П.). 2) У горнай справе — раздзяляльная канструкцыя, якая выкарыстоўваецца пры падземнай распрацоўцы пластоў карысных выкапняў вял. магутнасці. Раздзяляе пласты карыснага выкапня, які здабываецца, і абваленай горнай пароды. Бываюць йічьгтавыя (з жалезабетонных бэлек, труб), гнуткія (метал., палімерныя), міжпластавыя (насціл з бетонных пліт, метал. сеткі і інш.).
ПЕРАКСІД ВАДАРбДУ, п е р а к і с вадароду, хімічнае злучэнне вадароду з кіслародам; найпрасцейшае і найб. пашыранае неарган. пераксіднае злучэнне, Н2О2. Атрыманы ў 1818 франц. хімікам Л.Ж.Тэнарам.
Вязкая бясколерная вадкасць (U 0,41 °C), шчыльн. 1450 хг/м3, t^ 150,2 °C. Раствараецца ў вадзе (неабмежавава), этаноле, дыэтылавым эфіры; канцэнтраваныя водныя расгворы выбухованебяспечныя. Пры награванні і пад уздзеяннем святла лёгка раскладаевда на ваду і кісларод. Утварае крышт. сальва™, якія выкарыстоўваюць як цвёрдыя носьбігы П.в. (напр., злучэнне з мачавінай CO(NH2)2 HjO, — гіцраперыг). Праяўляе ўласцівасці акісляльніку (акісляе, напр.,
нітраты, бензол) і аднаўляльніку. У прамсці атрымліваюць у асн. акісленнем алкілантрагідрахінонаў паветрам. Выпускаюць пераважна ў выглядзе 30—90%ных раствораў; 30%ны раствор з дабаўкамі стабілізатараў (звычайна фасфатаў натрыю) наз. пергідрблем. Выкарыстоўваюць для атрымання арган. і неарган. пераксідаў, адбельвання тлушчаў, тэкст. матэрыялаў, паперы і інш., дэзінфекцыі сцёкавых вод, як крыніцу кіслароду на падводных лодках і інш. Выклікае апёкі скуры, слізістых абалонак і дыхальных шляхоў, ГДК 1,4 мг/м’.
ПЕРАКСІДАЗЫ, ферменты, якія каталізуюць у жывых клетках акісленне розных рэчываў (напр., амінаў, тлустых кт, цытахрому); клас аксідарэдуктаз. Утрымліваюцца пераважна ў расл. тканках (напр., у каранях хрэну, соку фігавых дрэў). Адыгрываюць важную ролю ў дыханні раслін (каталізуюць акісленне дыхальных храмагенаў у пігменты). Найб. вывучана П. хрэну — акгыўны фермент (прастэтычная група — гем), які выкарыстоўваецца ў медыцыне для вызначэння глюкозы ў крыві і мачы, у цытахім. даследаваннях.
ПЕРАКСІДНЫЯ ЗЛУЧ^ННІ, хімічныя злучэнні, у малекуле якіх ёсць група з 2 злучаных атамаў кіслароду. Падзяляюць на арганічныя і неарганічныя.
Арганічныя П.з. маюць пераксігрупу —О—О—, непасрэдна алучаную з атамамі вуіляроду. Адрозніваюць пераксіды арганічныя, гідрапераксіды (агульная фла ROOH, дэе R — арган. радыкал), ацылгідрапераксіды, ці пераксікіслоты (надкіслоты), RC(O)OOH і азаніды. Вадкасці (метылпераксід СН3ООСН3 — газ) ці цвёрдыя рэчывы. Дрэнна раствараюцца ў вадзе, добра — у арган. растваральніках. Пры награванні, у прысугнасці прымесей (асабліва цяжкіх металаў і іх солей) раскладаюцца; тэрмоліз звычайна прыводзіць да ўгварэння свабодных радыкалаў (RO" ці RCO—О'). Моцныя акісляльнікі, лёгка загараюцца (некаторыя выбухованебяспечныя). Удзельнічаюць у біял. працэсах (напр., акісленні ліпідаў, біясінтээе простагландзінаў). Атрымліваюць уздзеяннем на арган. рэчывы кіслароду (аўтаакісленне), азону (азанаванне), неарган. і арган. пераксідаў. Выкарыстоўваюць у вытвсці палімераў (ініцыятары полімерызацыі, вулканізавальныя агенты), для адбельвання тканін і харч. прадуктаў, як дабаўхі да маторнага паліва, у арган. сінтээе. Heapг а н і ч н ы я П.з. падзяляюць на простыя (пераксіды, супераксіды, азаніды, гідрапераксіды) і комплексныя (пераксікіслоты, пераксасальваты і інш.). Найлрасцейшае і найб. пашыранае П.з. — пераксід вадароду. Пераксіды (злучэнні шчолачных металаў і металаў II групы перыяд. сістэмы, акрамя берылію), супераксіды, ці надпераксіды (злучэнні шчолачных і шчолачназямельных металаў), і азаніды — іонныя злучэнні, іх крьшгг. рашоткі складаюцца з іонаў металаў і малекулярных аніёнаў О, , О’2 і О3 адпаведна. Акісляльнікі. Пры награванш лёпса раскладаюцца з вылучэннем кіслароду. У прамсці выпускаюць натрыю пераксід, пераксіды барыю ВаО2 (гл. Барыю злучэнні) і кальцыю СаО2, супераксіды натрыю NaO2 і калію КО2. Выкарыстоўваюць як акісляльнікі, адбельвальлікі (напр., у тэкст., харч., цэлюлознапапяровай прамсці), крыніцы кіслароду дая рэгенерацыі паветра, кампаненты ракетнага паліва і інш.
ПЕРАКСІДЫ АРГАНІЧНЫЯ, арганічныя пераксідныя злучэнні, у якіх пе
раксігрупа злучана з 2 атамамі вугляроду. Маюць агульную флу ROOR', дзе R,R' — арган. радыкалы. Паводле прыроды радыкалаў адрозніваюць пераксіды алкілаў і аралкілаў, цыклічныя (напр., 1,2дыаксетан і яго вытворныя), дыацылпераксіды (напр., бензаілу пераксід), пераксідныя вытворныя карбанільных злучэнняў, а таксама элементаарган. пераксіды, у якіх адзін ці абодва радыкалы далучаны да пераксігрупы праз гетэраатам (фосфару, серы, крэмнію і інш.).
[7^0 0
4 1 I I Да арт. пе
о о । раксіды арга
____£q I____0 нічныя: a —
1,2дыаксетан;
U б — 1,2ды
а 6 аксетандыён.
ПЕРАКЎЛЬ, Перакатка, рака ў Дзяржынскім і Стаўбцоўскім рнах Мінскай вобл., левы прыток р. Сула (бас. Нёмана). Даўж. 24 км. Пл. вадазбору 88 км2. Пачынаецца на У ад в. Ціскаўшчына Дзяржынскага рна, цячэ па паўд.зах. ускраіне Мінскага ўзв., упадае ў Сулу па ПнУ ад в. Рудня Стаўбцоўскага рна.
ПЕРАЛАМЛЁННЕ СВЯТЛА, змена напрамку .распаўсюджвання аптычнага выпрамянення (святла) пры яго праходжанні праз мяжу падзелу двух асяроддзяў.
Для працяглай плоскай мяжы падзелу аднародных ізатропных асяроддзяў псраломлены прамень ляжыць у плоскасці, якая праходзіць праз прамень і нармаль да мяжы падзелу, вуглы падзення а і пераламлення р панпарадкоўваюцца закону Снэля: sin a /sinp = = n^nv дзе «і i «2 — абсалютныя пераламлення паказчыкі 1га і 2га асяроддзя адпаведна. П.с. суправаджаецца таксама адбіццём святла. Суадносіны інтэнсіўнасцей падаючага, адбітага і пераломленага праменяў залежаць ад вуглоў падзення і пераламлення, а таксама ад палярызацыі падаючага лраменя (гл. Фрэнеля формулы). Пры любых вуглах падзення, адрозных ад 0, П.с. суправаджаецца зменай стану палярызацыі святла, што выкарыстоўваецца для атрымання лінейнапалярызаванага святла (гл. Брустэра закон). На законах П.с. заснавана будова аптычных прылад, якія служаць для змены напрамку светлавых праме