• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    шаны ў 1947, арх. Р.Столер), павернутыя да цэнтра горада. Далей забудова вялася паводле генплана 1946 (арх. М.Андросаў, Н.Трахтэнберг і інш.) і праекта плошчы 1950 (арх. М.Баршч, Л. і Г. Аранаўскасы, карэкціроўка Г.Заборскага і Л.Мацкевіча, 1954). Плошча ў плане — прамавугольнік (225 х 175 м), які з аднаго боку завяршаецца паўкружжам. Яе прастора расчлянёна на 2 часткі — круглую і аванплошчу. Кампазіцыйны цэнтр — манумент Перамогі, размешчаны пасярэдзіне круглай часткі плошчы і замыкае перспектыву праспекга Ф.Скарыны і вул. Захарава і Кісялёва. Абапал праспекта, ніжэй за яго ўзровень паміж вуліцамі Захарава, Кісялёва, Камуністычнай і Фрунзе, разбіты скверы партэрнага тыпу, уздоўж якіх па 3 жылыя дамы (арх. Баршч, Аранаўскасы, 1950—56), увянчаныя 4граннымі вежачкамі, з паўд. боку злучаныя паміж сабой ажурнай каланадай. Тарцовую частку плошчы з боку вул. Камуністычнай замыкаюць Доммузей I з’езда РСДРП, мост цераз р. Свіслач (арх. М.Паруснікаў, Г.Баданаў, 1951—53), а з боку вул. Фрунзе — манум. вароты —
    уваход у Цэнтр. дзіцячы парк імя М.Горкага (арх. Заборскі, 1953). У 1984 у сувязі з увядзеннем у дзеянне 1й лініі Мінскага метрапалітэна плошча перад манументам перапланавана (арх. Б.Ларчанка, Б.Школьнікаў, К.Вязгін) і стала 2узроўневай. Пад зямлёй аснова манумента абкружана кальцавой абходнай галерэяй, звязанай са станцыяй метрапалітэна. Галерэя пераходзіць у круглую глядзельную залу, прысвечаную памяці герояў, што загінулі ў Вял.
    Айч. вайну. У цэнтры яе вянок, выкананы з маст. шкла з падсветкай знутры (маст. В.Позняк) — сімвал Вечнага агню. На сцяне бронзавая выява Зоркі Героя Сав. Саюза і пласціны з імёнамі 566 вызваліцеляў Беларусі, удастоеных звання Героя Сав. Саюза. Да манумента вядуць ланцужкі невял. гранітных блокаў (па 6 з кожнага боку) з надпісаміпрысвячэннямі гарадамгероям і выявамі ўзнагарод. АЛВоінаў.
    Перамогі плошча ў Мінску.
    ПЕРАМбнТ, вёска ў Дабрамыслінскім с/с Лёзненскага рна Віцебскай вобл., на правым беразе р. Чарніца. Цэнтр калгаса. За 14 км на ПдЗ ад гар. пас. і чыг. ст. Лёзна, 54 км ад Віцебска. 312 ж., 75 двароў (2000). Дом культуры, бка. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
    ПЕРАМЯРЗАННЕ РЭК, спыненне рэчышчавага сцёку на асобных мелкаводных участках ракі пры ўтварэнні магутнага ледзянога покрыва. Пры П.р. вада часта разліваецца па паверхні лёду і ўтварае наледзі. На Беларусі ў лютыя зімы раз у 10—15 гадоў могуць прамярзаць на 45—100 сут ручаі і невял. рэкі.
    ПЕРАМЯШЧАЛЬНЫ ЗАКОН, гл. Камутатыўнасць.
    ПЕРАМЯШЧбнНЕ ў механіцы, вектар, які харакгарызуе змену стану матэрыяльнага пункта (часціцы) адносна выбранай сістэмы адліку за пэўны прамежак часу. Вызначаецца прырашчэннем (зменай) радыусвекгара г* = = г* (0 часціцы за пэўны канечны прамежак часу Ы= t2 t} : Дг^ г? г^ дзе л
    ПЕРАПЁЛАЧНІК	283
    Элементарнае перамяшчэнне часціды за малы прамежак часу.
    і г2 — радыусвектары рухомай часціцы ў момант часу ?, і t2 адпаведна. Элементарнае П. за малы прамежак часу dt вызначаецца формулай dr^= v^dt, дзе v*— скорасць часціцы. Адзінка модуля П. ў СІ — метр.
    ПЕРАНАПРУЖАННЕ ў электрат э х н і ц ы, павышэнне напружання электрычнага да значэнняў, небяспечных для электраізаляцыі эл. установак. Бывае ўнутранае (камутацыйнае) і вонкавае (атмасфернае).
    Унутраныя П. ўзнікаюць пры рэзкіх зменах работы электраўстановак — выключэнні івдукгыўнасцей (напр., ненагружаных трансфарматараў), ёмістасцей (ненагружаных ЛЭП), пры інш камутацыях, а таксама пры кароткіх замыканнях, рэзанансах эл. сетак і інш. Павышэнне напружання, якое можа дасягаць 3—7 значэнняў фазнага напружання, абумоўлена вызваленнем эл.магн. ці элекграстатычнай энергіі, назапашанай у рэакгыўных элементах ланцуга. Памяншаецца ўнугр. П. з дапамогай хуткадзейных эл. выключальнікаў, ва ўстаноўках з ізаляванай нейтраллю — зазямленнем нейтралі праз дутагасільную шпулю індуктыўнасці. В о н к a ■в ы я П. выклікаюцца разрадамі маланкі ў токаправодныя часткі або побач з імі ў зямлю (наведзенае П.). Ад прамога ўдару П. можа дасягаць мільёнаў вольт, індуктаванае — 400—500 кВ. Ад атмасферных П. эл. ўстаноўкі ахоўваюцца разраднікамі (зніжаюць
    Схема аховы ад атмасферных перанапружанняў трансфарматарнай падстанцыі: Т — трансфарматар; ВМ — выключальнік маслены; ХП — хваля перанапружання; РВ — разраднік вентыльны, РТЬ РТ2 — разраднікі трубчастыя; Ш — шыны падстанцыі.
    амплітуду хвалі), маланкаадводамі, ахоўнымі тросамі і інш. сродкамі маланкааховы.
    ІІЕРАНАСЕЛЕНАСЦЬ э к а л a г і ч н а я, часовы стан экасістэмы, пры якім колькасць асобін пэўнага віду перавышае ёмістасць асяроддзя для гэтага віду і з’яўляецца для яго лімітуючым фактарам.
    У прыродных экасістэмах П. узнікае пры асабліва спрыяльных умовах размнажэння ці выжывання асобных відаў раслін ці жывёл. Непазбежна выклікае дэпрэсію колькасці інш. звязаных з імі відаў, а потым (праз самарэгуляванне колькасці папуляцыі) і дэпрэсію
    колькасці саміх перанаселеных відаў. У выніку П. ўзмацняецца біяцэнатычны адбор, які завяршаецца адноснай стабілізацыяй колькасці. У антрапагенных экасістэмах можа стварацда і падтрымлівацца мэтанакіравана пад кантролем чалавека (напр., на запаведных тэр. часам падгрьгмліваецца празмерна высокая шчыльнасць капытных з мэтай іх чахавання і ўзнаўлення). Пры гэтым можа ваносііша свядомая шкода інш. кампанентам экасістэм (натуральнаму самааднаўленню лесу, пасевам с.г. культур і інш.).
    ПЕРАНАСІЮРА (Peronospora), род ааміцэтавых грыбоў сям. перанаспоравых. Каля 300 відаў. Пашыраны ўсюды. Паразіты травяністых раслін, выклікаюць перонаспарозы. На Беларусі найб. вядомыя П.: бураковая (Р. schachtii), капусная (Р. brassicae), разбуральная (Р. destructor), паразітуе на цыбулі.
    Міцэлій разгалінаваны, распаўсюджваецца па міжклетніках, мае гаўсторыі рознага тыпу. Канідыяносцы дыхатамічна разгалінаваныя, завостраныя на канцы, з адзіночнымі канідыямі. На адааротным баку некратычных плям утвараюць шараваты налёт. Ааспоры шарападобныя, жаўтаватакарычневыя, знаходзяцца ў тканках раслін. С.І.Бельская.
    ПЕРАНАСЫЧАНЫ РАСТВОР, гл. ў арт. Насычаны раствор.
    ПЕРАНОСНАЕ ЗНАЧ^ННЕ СЛОВА вытворнае або другаснае значэнне, якое слова набывае ў працэсе яго моўнага ўжывання. У адрозненне ад прамога значэння П.з.с. заўсёды матываванае. Перанос значэнняў адбываецца на аснове пэўных кантэкстуальных ці асацыятыўных сувязей, якія ўзнікаюць паміж асобнымі прадметамі ці з'явамі рэчаіснасці («крыло птушкі» — «крыло самалёта», «акно хаты» — «акно ў прыроду», «лясная дарога» — «дарога да бацькоў»), Гэтыя сувязі могуць абумоўлівацца падабенствам прадметаў паводле іх вонкавай формы, колеру, мес
    цазнаходжання ці размяшчэння ў прасторы, харакгару руху, функцыі ці прызначэння («нос лодкі», «свінцовыя хмары», «падэшва гары», «рукаў ракі», «галава калоны», «гняздо слоў», «дворнікі аўтамабіля»); тоеснасці прадметаў па якіхн. знешніх ці ўнутр. праяўленнях, дзеяннях, адносінах ці адчуваннях («лагодны ветрык», «цёплае пачуццё», «кіслая ўсмешка», «шэпча лес», «дыхае зямля», «спіць рака», «дрэмле поле»); суаднесенасці прадметаў ці асоб па месцы і родзе заняткаў, па якіхн. найб. характэрных для іх адметнасцях
    («уважлівая аўдыторыя», «здольны клао). П.зх. звязаны з асн. значэннем адносінамі метафарычнай ці метанімічнай залежнасці, суаднесенасцю назваў цэлага і яго частак (гл. Метафара, Метанімія, Сінекдаха). А.І.Наркевіч.
    ПЕРАНОСНЫ РУХ у механіцы, рух рухомай сістэмы адліку адносна сістэмы адліку, якая прынята за асноўную і ўмоўна лічыцца нерухомай. Гл. таксама Адносны рух.
    ІІЕРАНбСУ З’ЯВЫ, кінетычныя п р а ц э с ы, нераўнаважныя працэсы, у выніку якіх у фіз. сістэме адбываецца прасторавы перанос эл. зараду, масы, імпульсу, энергіі ці інш. фіз. велічьші. Тэарэт. аснова вывучэння П.з. — кінетыка фізічная. Найб. агульны падыход да апісання П.з. грунтуецца на тэрмадынаміцы нераўнаважных працэсаў.
    Прычынай П.з. можа служыць аб’ёмная неаднароднасць шчыльнасці, тры, сярэдняй скорасці руху часціц сістэмы, уздзеянне знешнята эл. поля і інш. Ва ўсіх выпадках перанос адбываецца ў напрамку, адваротным градыенту адпаведнай велічыні. Да П.з. адносяць электраправоднасць (перанос эл. зараду пад уздзеяннем знешняга эл. поля), дыфузію (перанос рэчыва, у т.л. кампанентаў сумесі, пры наяўнасці ў сістэме градыента яго канцэнтрацыі), цеплаправоднасць (перанос цеплыні ў выніку ірадыента тры), вязкае цячэнне (перанос імпульсу, звязаны з градыентам сярэдняй масавай скорасці; гл. Вязкасць), a таксама тэрмадыфузію, гальванамагнітныя з’явы і тэрмамагнітныя з'явы, якія наз. перакрыжаванымі працэсамі (градыент адной фіз. велічыні выклікае перанос друтой фіз. велічыні).
    «ПЕРАПЁЛАЧКА», бел. нар. веснавы карагодгульня. Муз. памер 2Д Тэмп умераны, выконваецца жанчынамі пад аднайменную песню, імітуе яе тэкст. Вядомы ў запісе пач. 19 ст., у наш час зафіксаваны на Гомельшчыне. Балетмайстар Л.Алексютовіч стварыла сцэн. варыянт «П.» — парны танец, які апавяе прыгажосць і шчырасць узаемаадносін дзяўчыны і юнака.
    ПЕРАПЁЛАЧНІК, я с т р а бп е р а п ё лачнік, ястраб малы (Accipiter nisus), драпежная птушка сям. ястра
    Пералёлячнік: 1 — самка, 2 — самец.
    284 ПЕРАПЁЛКА
    біных атр. сокалападобных. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. На Беларусі гняздуецца, трапляецца на пралётах і зрэдку зімой. Жыве на яловых, яловаальховых, хваёвых узлесках; гнёзды на дрэвах. Нар. назвы: карагольчык, каршачок, малы шуляк, іпулёнак, шулячок.
    Даўж. да 43 см, маса да 300 г. Самцы значна драбнейшыя за самак. Апярэнне спіны цёмнашэрае або цёмнабурае, цемя чарнаватае; брыво белае; на брушку белаватае або вохрыстае з бурым або рыжым папярочным малюнкам. Дзюба сіняватабурая, радужьша аранжаважоўтая, васкавіца і ногі жоўтыя. Корміцца дробнымі птушкамі і грызунамі. Нясе да 6 яец. Э.Р.Самусенка. ПЕРАПЁЛКА звычайная (Coturnix cotumix), птушка сям. фазанавых атр. курападобных. Пашырана ў Еўразіі, Афрыцы, на вве Мадагаскар. Насяляе пераважна ўзлескі, лясныя паляны, лугі, с.г. палеткі. На Беларусі
    Перапёлка: 1 — самка; 2 — самец.
    трапляецца ўсюды, найб. на Пд. Пералётная ітгушка.
    Даўж. каля 20 см, маса да 145 г. Алярэнне стракатабураватае. Хвост кароткі. Корміцца пераважна насеннем раслін і насякомымі. У шлюбны перыяд самцы такуюць. Нясе да 24 яец. Вывадкавая птушка. Аб’екг спарт. палявання і развядзення (для атрымання яец).