• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    прэмія міру 1994 (разам з Рабінам і Я.Арафатам).
    ПЕРАСАДА Вольга Анатолеўна (н. 20.1.1953, Мінск), бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Др мед. н. (1999). Скончыла Мінскі мед. інт (1976), з 1979 працуе ў ім. Навук. працы па імуналогіі запаленчых працэсаў жан. палавых органаў, гомеапатычных метадах лячэння ў акушэрстве і гінекалогіі, этыяпатагенезе і лячэнні генітальнага эндаметрыёзу.
    Тв.: Гомеопатнческое леченяе акушерскнх н гннекологнческнх нарушеннй: Справ. Мн.. 1998; Клмннкостатнстнческнй аналнз заболеваемостн эндометрноэом в Мннске // Здравоохраненне. 1998. № 2.
    ПЕРАСАДКА ОРГАНАЎ I ГКАНАК тое, што трансплантацыя.
    ІІЕРАСАДКА РАГАВІЦЫ, тое, што кератапластыка.
    ПЕРАСАДЫ, вёска ў Барысаўскім рне Мінскай вобл., на р. Пліса. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на ПдЗ ад г. Барысаў, 65 км ад Мінска, 2 км ад чыг. ст. Пралетарская Перамога. 509 ж., 162 двары (2000). Сярэдняя школа, клуб, бка, амбулаторыя. аддэ. сувязі. Брацкія магілы сав. воінаў. Помнік землякам. якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ПЕРАСВЁТАЎ Іван Сямёнавіч, пісьменнікпубліцыст ВКЛ і Русі, ідэолаг дваранства сярэдзіны 16 ст. Паходзіў з бел. шляхецкага роду, гаспадарскі дваранін. У канцы 1520х г. у складзе атрада Ф.Сапегі на службе ў венг. караля Яна Запальі, потым у чэш. караля Фердынанда I. 3 сярэдзіны 1530х г. у ВКЛ. У канцы 1538 ці пач. 1539 пераехаў у Маскву. У 1549 перадаў Івану IV Грознаму свае творы: «Казанне пра кнігі», «Казанне пра МагметСалтана», «Першае прадказанне філосафаў і дактароў», «Казанне пра цара Канстанціна» і інш. (захаваліся ў складзе 2 рукапісных зборнікаў 17 ст.). Выступаў супраць баярства, за задавальненне асн. патрабаванняў «воннкков» (дваран). Лічыў неабходным стварэнне пастаяннага войска стралыюў колькасцю 300 тыс. чал. Заклікаў цара да стварэння «судовьгх кніг», наступальнай палітыкі ў адносінах да Казанскага ханства. Яго праграма дзярж. рэформ у асноўным супадала з палітыкай Выбранай рады. Асуджаў халопства, усякае «закабаленне» і занявольванне людзей, выступаў за агульную роўнасць. Ставіў праўду вышэй за веру. Верагодна, зза сваіх поглядаў у сярэдзіне 16 ст. стаў ахвярай рэпрэсій. Яго творы напісаны простай мовай, пазбаўленай царкоўнаславянізмаў, блізкай да фальклору.
    Тв:. Соч. М.; Л., 1956.
    Літ:. Замалеев АФ. Фнлософская мысль в средневековой Русн (XI—XVI вв.). Л.. 1987.
    ПЕРАСВЯТОЕ, вёска ў Рэчыцкім рне Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 7 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Рэчыца, 48 км ад Гомеля. 566 ж., 206
    двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
    ІІЕРАСЁКІНА (па мужу Бажутава) Таіса Васілеўна (н. 7.7.1941, г. Краснаармейск Саратаўскай вобл., Расія), бел. спартсменка (самалётны спорт). Засл. майстар спорту СССР (1967). 3 1969 у Мінскім аб’яднаным авіяатрадзе Бел. ўпраўлення грамадз. авіяцыі. Чэмпіёнка свету ў адвольным комплексе, сярэбраны прызёр па вышэйшым пілатажы ў мнагабор’і (1966, Масква). Абс. чэмпіёнка СССР па вышэйшым пілатажы (1965, 1966).
    ІІЕРАСЛАЎЛЬЗАЛЁСКІ, горад, раённы цэнтр у Яраслаўскай вобл., на воз. Пляшчэева, у вусці р. Трубеж. Засн. ў 1152. Нас. 44,8 тыс. ж. (1996). Чыг. станцыя. Прамсць: хім. (вытвсць магнітнай стужкі, фотапаперы), харч., лёгкая. Аўтаматорны і цагельны зды, мэблевая фка.
    У цэнтры горада захаваліся земляныя валы стараж. ўмацавання, 4стаўповы 1купальны СпасаПраабражэнскі сабор (1152—60), шатровая царква Пятра Мітрапаліта на Гасударавым двары (1585), барочныя 5купальныя цэрквы Ўладзімірская (1745) і Аляксандра Неўскага (1746), класіцыстычныя асабняк Цямерыных (2я пал. 18 ст.), мемар. сядзіба «Боцік» (1803) з абеліскам у гонар Пятра I і будынкам музея. Ансамблі манастыроў: ТроіцаДанілаў (16—18 ст.; сабор 1530—32, размалёўкі 17 ст.), Нікіцкі (16—19 ст., сабор 1561—64, галерэі 17 ст.), Фёдараўскі (16—19 ст.; сабор 16 ст.), Горыцкі (17—18 ст.; пра
    ПераслаўльЗалескі. СпасаПраабражэнскі сабор. 1152—60.
    288	ПЕРАСЛАЎСКАЕ
    езныя Святыя вароты 17 ст.). Помнік Аляксандру Неўскаму (1958, скулытг. С.Арлоў, арх. Л.Капіца). Гіст.мастацкі музей. Каля П.З. — Шаляпінка, сядзіба Ф.І.Шаляпіна. Турызм.
    Літ:. Мванов К.Н., Пурвшев Н.Б. ПереславльЗалессклй: Путеводнтель по городу в окрестносгям. Ярославль, 1986; ПереславльЗалесскнй: Путеводмтель по нст. н архлт. памятннкам. М., 1989.
    Г.В.Прыбытка (архітэктура).
    ПЕРАСЛАЎСКАЕ вбЗЕРА, другая назва Пляшчэева возера ў Яраслаўскай вобл. Расіі.
    ПЕРАСМЕШКІ (Hippolais), род птушак сям. валасянкавых атр. вераб’інападобных. 6 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Афрыцы. Жывуць у мяшаных і лісцевых лясах, хмызняках, парках, садах, скверах. На Беларусі 1 від — П. зялёная, або пеначкаперасмешка (Н
    Перасмешка зялёная.
    icterina). Звычайны пералётны і пралётны від. Гнёзды на дрэвах ці кустах.
    Даўж. да 16 см, маса да 15 г. Гукі песень самцоў запазычаны ў інш. птушак (адсюль назва). Кормяцца насякомымі, ягадамі. Адкладваюць да 6 яец.
    ПЕРАСбЎНАЯ ЭЛЕКТРАСТАНЦЫЯ, пераважна цеплавая электрастанцыя, размешчаная на шасі аўтамабіля, прычэпе, чыг. платформе, судне і інш. Выкарыстоўваецца ў раёнах, аддаленых ад энергасістэм.
    Бываюць малой (да 10 кВт), сярэдняй (10—150 кВт) і вял. (больш за 150 кВт) магугнасці; даюць пастаянны, адно або трохфазны пераменны ток частатой 50, 400 Гц і больш. Найб. пашыраны дызельныя злектрастанцыі (магугнасць да 150 кВт) і энергапаязды з дызельэлекгрычнымі агрэгатамі (5—10 МВт і больш).
    ПЕРАСОЎНІКІ, мастакірэалісты, якія ўваходзілі ў рас. маст. аб’яднанне Тва перасоўных маст. выставак (1870— 1923). Тва створана ў Пецярбургу па ініцыятыве І.Крамскога (ідэйны кіраўнік), Р.Мясаедава, М.Ге, В.Пярова ў працэсе барацьбы за дэмакр. мастацтва
    супраць акадэмізму і ў процівагу Пецярбургскай AM. У розны час у яго ўваходзілі таксама А.Архіпаў, В.БялыніцкіБіруля, A. і В. Васняцовы, С.Жукоўскі, С.Іванаў, С.Каровін, М.Касаткін, А.Куінджы, І.Левітан, У.Макоўскі, В.Паленаў, І.Пранішнікаў, І.Рэпін, АСаўрасаў, К.Савіцкі, В.Сурыкаў, В.Сяроў, І.Шышкін, М.Ярашэнка і інш. Тва ставіла задачу прапагандаваць рус. рэаліст. мастацтва праз арганізацыю перасоўных выставак у гарадах Рас. імперыі (адбылося 48, у т.л. ў Вільні і Мінску). У сваёй дзейнасці П. апіраліся на прынцыпы грамадскіх і эстэт. поглядаў В.Бялінскага і М.Чарнышэўскага. Вял. ролю ў развіцці тва адыграла маст.крытычная дзейнасць У.Стасава, матэрыяльная падтрымка П.Траццякова.
    П. сцвярджалі прынцып народнасці мастацгва, які выяўляўся праз адлюсграванне з пазіцый крытачнага рэалізму шматграннасці жыцця народа: выкрыццё сац. праблем грамадстаа («Земства абедае» Мясаедава, 1872; «Бурлакі на Волзе» Рэпіна, 1873; «Сустрэча абраза» Савіцкага, 1878; «У дарозе. Смерць перасяленца» Іванава, 1889; «На людзях» Каровіна, 1893; «Вуглякопы. Змена» Касаткіна, 1895), рэв.вызв. рух («Адмова ад споведзі», 1885; «Не чакалі», 1884—88; «Арышт прапагандыста», 1892, усе Рэпіна; «Расстрэл» Іванава, 1905), прьпажосць нар. побыту («Прыход ведзьмака на сялянскае вяселле» В.Максімава, 1875), багацце і веліч роднай прыроды (пейзажы Саўрасава, Шышкіна, Левітана), гераічныя старонкі рас. гісторыі (карціны Сурыкава), вобразы рус. нар. казак і паданняў (творчасць В.Васняцова). У творах на евангельскія сюжэты ўздымаліся складаныя філас., псіхал. і маральныя пыганні («Хрыстос у пустыні» Крамскога, 1872; «Што ёсць ісціна?» Ге, 1890). Творы П. адметныя псіхалагізмам, майстэрствам тыпізацыі і сац. абагульнення. У 1870—80я г. жывапіс П. эвалюцыянаваў ад некаторай скаванасці і сухасці пісьма цёмнымі фарбамі да свабоднай, шырокай манеры, перадачы святлопаветранага асяроддзя з дапамогай светлай палітры, рэфлексаў, каляровых ценяў, свабоднай і разнастайнай кампазіцыі. Спадчына П. — адна з асн. традыцый развіцця рэаліст. мастацтва.
    Дзейнасць П. паўплывала і на развіццё бел. мастацтва. Падзеяй у культ. жыцці Беларусі была выстаўка П. 1899 у Мінску, дзе экспанаваліся творы Рэпіна, Макоўскага. Касаткіна і інш. На
    Да арт Перасоўнікі В. Сурыкаў. Баярыня Марозава. 1887.
    Беларусі ў канцы 19 ст. працавалі Шышкін (стварыў шмат пейзажаў Палесся), Савіцкі (працаваў над карцінай «Сустрэча абраза»), У Здраўневе пад Віцебскам у 1892—1900 жыў Рэпін і намаляваў там палотны «Беларус», «Восеньскі букет», шэраг пейзажаў, партрэтаў бел. сялян. 3 Беларуссю звязана дзейнасць БялыніцкагаБірулі і Жукоўскага, М.В.Неўрава.
    Літ.: Бурова Г., Гапонова О., Румянцева В. Товаршцество передвнжных художественных выставок. Т. 1—2. М., 1952—59; ГомбергВержбннская Э.П Передвнжнмкн. 2 нзд Л., 1970; Орлова М.А Передвмжннкн н развнтне реалнстнческого нскусства в Белоруснн // Художнмкнпередвнжннкн. М., 1975; Мннченков А.Д. Воспомннанмя о передвнжннках. 6 нзд Л., 1980. Л.Ф.Салавей. ПЕРАСТАНОЎКА з п элементаў, размяшчэнне гэтых элементаў у якімн. парадку. Усяго існуе л! = 1 23 ... п розных П. Гл. таксама Камбінаторны аналіз.
    ПЕРАСТбЙНЫЯ ЛЯСЫ, узроставая група, якая перайшла стан спеласці AMcoy. Харакгарызуецца слабым ростам дрэў верхняга яруса, невял. прыростам масы драўніны. У П.л. часцей распаўсюджваюцца хваробы, узнікаюць бураломы. Узрост, у якім лес адносяць да П.л., залежыць ад пароды дрэў і знешніх умоў. На Беларусі перастойнымі лясамі лічацца дубовыя, кляновыя, ясянёвыя — са 140 гадоў, хваёвыя і яловыя — са 120, бярозавыя — з 80, асінавыя, альховыя — з 60 гадоў.
    «ПЕРАСТРАХОВАЧНЫ ДАІАВОР» 1887. тайньі дагавор паміж Расіяй і Германіяй (18.6.1887, Берлін), паводле якога абодва бакі абавязваліся захоўваць дружалюбны нейтралітэт у выпадку вайны адной з дзяржаў з трэцяй дзяржавай (акрамя Францыі і АўстраВенгрыі) і не дапускаць тэр. змен на Балканах без узаемнай дамоўленасці. У 1890 ўрад Германіі адмовіўся аднавіць дагавор.
    ПЕРАСЎХА, адна з назваў р. Чарняўка.
    ПЕРАЎСКІТ	289
    ПЕРАСЫХАННЕ РЭК, спыненне сцёку ў рэчышчы ракі ў перыяды працяглай засухі ў выніку інтэнсіўнага расходавання вады на інфільтрацыю і выпарэнне. Можа наступаць таксама пры празмерным заборы вады на арашэнне. Больш буйныя рэкі ў перыяд перасыхання нярэдка разбіваюцца на адасобленыя плесы. П.р. уласціва для арыдных абласцей.
    ПЕРАСЯЛЕНСТВА. перамяшчэнне сельскага насельніцтва ў Рас. імперыі ў сярэдзіне 18 — пач. 20 ст. на пастаяннае жыхарства ў маланаселеныя ўскраінныя рэгіёны, выкліканае агр. перанасяленнем і аграрным крызісам; адзін з відаў міграцыі насельніцтва і асн. сродак унугр. каланізацыі. У познім феадалізме адбывалася пераважна стыхійна, без афіц. дазволу ўлад. Значную частку перасяленцаў складалі збеглыя прыгонныя. 3 сярэдзіны 18 ст. да засялення пустуючых зямель прыцягваліся замежныя каланісты, гал. ч. немцы, балгары, малдаване, грэкі, армяне. 3 канца 18 ст. ўрад прымаў захады да рэгулявання П. У 1й пал. 19 ст. П. дзярж. сялян займалася Мінва дзярж. маёмасцей, якое перасяліла каля 170 тыс. рэвізскіх душ (400 тыс. чал.). Пасля паўстання 1830— 31 на казённыя землі Паўн. Каўказа і Пд Украіны пераселены тысячы аднадворцаў зах. губерняў. Пасля адмены прыгону мабільнасць сялянства павялічылася. Паскарэнне развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы пры захаванні рэшткаў прыгонніілва (панскія латыфундыі, цераспалосіца, адработкі, выкупныя плацяжы і інш.) вяло да пралетарызацыі і паўперызацыі масы сялян, якія складалі асн. кантынгент губерняў Еўрап. Расіі са слабаразвітой прамысловасцю. 3 другога боку, захаванне часоваабавязаных адносін у былой панскай вёсцы большасці рэгіёнаў Еўрап. Расй ў 1860—70я г. тармазіла П. Зыходзячы з інтарэсаў памешчыкаў, царскі ўрад імкнуўся ўтрымаць сялян на месцы, каб забяспечыць землеўладальнікаў таннай рабочай сілай або кантынгеніам арандатараў. На Беларусі і ў Літве гэта палітыка праводзілася асабліва паслядоўна ў сувязі з імкненнем царызму захаваць т.зв. «рускі элемент» — карэннае правасл. насельніцтва. На Беларусі ў 1860—90я г. і першыя гады 20 ст. мясц. ўлады, як правіла, выступалі супраць П. У такіх умовах сяляне вымушаны былі перасяляцца гал. ч. самавольна. Рост сял. руху, рэв. сітуацыя ў краіне на мяжы 1870—80х г. прымусілі ўрад прызнаць П. як непазбежную сац. з’яву. 10.7.1881 зацверджаны «Часовыя правілы» аб П., паводле якіх перасяленцаў вызвалялі ад неабходнасці падачы прыёмных прыгавораў сельскай грамады. а нядоімкі падаткаў пераводзілі на новае іх месца жыхарства. Закон ад 13.7.1889 ускладніў выдачу дазволаў на перасяленне. Аднак у сувязі з ростам стыхійнага П. і неабходнасцю каланізацыі рэгіёна Сібірскай чыгункі, што будавалася, 15.4.1896 уведзены закон, які