Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
ПЕРАШЧ^ПІНСКІ СКАРБ. залатыя, сярэбраныя і інш. каштоўныя рэчы, знойдэеныя ў 1912 каля с. Малая Перашчэпіна (Палтаўская вобл., Украіна). Уключае: залаты і сярэбраны посуд са
санідскай і візантыйскай вытвсці, конскі рыштунак. жал. шаблю з залатымі ножнамі, залатыя грыўню, бранзалеты, спражкі, пярсцёнкі, паясны набор, шкляны посуд і візант. манеты ад часоў імператараў Маўрыкія (582—602) да Канстанта II (641—668). Агульная вага залатых рэчаў каля 25 кг, сярэбраных — каля 50 кг. Адны даследчыкі лічаць П.с. інвентаром багатага пахавання качэўнікаў канца 7 — пач. 8 ст., другія — ваен. здабычай слав. правадыра, атрыманай у час паходу на Візантыю і ўхаванай у канцы 7 ст. Скарб захоўваецца ў Эрмітажы (С.Пецярбург).
Перангчэпінскі скарб 1 — сярэбранае блюда; 2 — залатая спражка; 3 — часткі залатога ўбранства мяча; 4 — залаты леў; 5 — сярэбраная пазалочаная амфара; 6 — сярэбраная ваза.
ПЕРАШЫЕК, адносна вузкая паласа сушы, якая злучае паміж сабой больш значныя яе часткі, напр., 2 мацерыкі (Панамскі П., Суэцкі П.), мацярык з паўвостравам (Перакопскі П.) ці раздзяляюць 2 вадаёмы (Карэльскі П.).
ПЕРАЭТЭРЫФІКАЦЫЯ, хімічная рэакцыя, што прыводзіць да замены аднаго спіртавога ці кіслотнага астатку ў малекуле складанага эфіру на другі; адзін са спосабаў атрымання складаных эфіраў. Адбываецца пры ўзаемадзеянні эфіру са спіртам (алкалоліз), карбонавай ктой (ацыдоліз) ці інш. складаным эфірам (падвойны абмен) у прысутнасці каталізатара (алкагаляты, шчолачы, саляная кта і інш). Выкарыстоўваюць у прамсці для атрымання полікарбанатаў, тэрэфталатаў, метьыавага і бутылавага эфіраў вышэйшых тлустых кіслот, а таксама для сінтэзу складаных эфіраў, якія нельга атрымаць этэрыфікацыяй (напр.. вінілавыя эфіры вышэйшых кіслот).
ПЕРАЙСЛАЎСКАЯ РАДА 1654. сход прадстаўнікоў укр. народа, скліканы гетманам Украіны Б Хмяльніцкім 18.1.1654 у г. Пераяслаў (цяпер ПераяслаўХмяльніцкі Кіеўскай вобл.), на якім было прынята рашэнне аб далучэнні Украіны да Расійскай дзяржавы. Укр. старшына і шляхта спадзяваліся ў выніку далучэння да Расіі замацаваць свае саслоўныя прывілеі, пазбавіцца рэліг.
ўціску, адхіліць ад улады польскую шляхту і магнатаў. Асн. прынйыпы аб’яднання агавораны напярэдадні рады паміж Б.Хмяльніцкім і рас. паслом й.В.Бутурліным. Раніцай 18 студз. Хмяльніцкі склікаў старшынскую раду, якая выказалася за далучэнне да Расіі. Днём сабралася адкрытая рада, на якой прысутнічалі таксама пераяслаўскія гараджане і сяляне з навакольных вёсак. У сваёй прамове Хмяльніцкі адзначыў, што для захавання ўкр. вольнасцей неабходна прызнаць уладу Расіі. Удзельнікі П.р. прысягнулі на вернасйь рас. цару, Бутурлін уручыў Хмяльніцкаму гра
мату царскага ўрада аб згодзе прыняць Украіну ў склад Расіі. У сак. — крас. 1654 укр. пасольства ў Маскве падпісала шэраг артыкулаў (т.зв. Сакавіцкія, або Пераяслаўскія, артыкулы), якія вызначалі ўмовы аўт. існавання Украіны ў складзе Рас. дзяржавы. Прыняцце Украіны ў рас. падданства папярэдне было адобрана 1(11).10.1653 на Земскім саборы ў Маскве, што аўтаматычна азначала абвяшчэнне вайны Рэчы Паспалітай (гл. Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67).
ПЕРАЙСЛАЎХМЯЛЬНІЦКІ, горад на Украіне, у Кіеўскай вобл ., на р. Трубеж (прыток р. Дняпро). 30,2 тыс. ж. (1991). Прадпрыемствы харч. і лёгкай прамсці. Пед. вучылішча. Гіст.культ. запаведнік, 14 музеяў, у т.л. гіст., Нар. архітэктуры і побыту, хлеба.
Упершыню згадваецца ў дагаворы Русі з Візантыяй у 907. У 992 кіеўскі кн. Уладзімір Святаслававіч пасля перамогі над печанегамі пабудаваў тут крэпасць. У 2й пал. II — Ій пал. 13 ст. цэнтр Пераяслаўскага княства. У 1239 разбураны манголатат. войскамі Батыя. 3 2й пал. 16 ст. пачаў хутка расці як адзін з цэнтраў укр. казацтва. У 1630 каля П.Х. казацкасял. войска на чале з Тарасам Федаровічам перамагло польскую армію гетмана А. Каняцпольскага. Тут адбылася Пераяслаўская рада 1654. У 1754—59 у П.Х. выкладаў укр. асветнік Р.С.Скаварада. У 18—19 ст. горад — буйны гандл. і рамесніцкі цэнтр. У 1845 і 1849 тут жыў укр. паэт ТРШаўчэнка. У 2ю сусв. вайну акупіраваны (1941—43) ням,фаш. захопнікамі. Арх. помнікі: рэшткі пабу
пергідроль 293
доў 10—11 ст. (замка, епіскапскага палаца, царквы і жыпых дамоў), царква св. Міхаіла са званіцай (сярэдзіна 17 ст.). Узнясенскі манастыр з саборам (17—18 ст.), званійай, будынкам калегуіма, капліцай і пячорамі (усе 18 ст.). ПЁРВЕНЦАЎ Аркадзь Аляксеевіч (26.1.1905, с. Нагуцкае Стаўрапольскага краю, Расія — 30.10.1981), рускі пісьменнік. Вучыўся ў Маскоўскім вышэйшым тэхн. вучылішчы імя Баўмана (1929—33). У Вял. Айч. вайну карэспандэнт газ. «Нзвестня». Друкаваўся з 1937. Першы раман «Качубей» (кн. 1 — 2, 1937, аднайм. фільм 1958) — рамантызаваны расказ пра героя грамадз. вайны. Раманы «Вогненная зямля» (1945), «Чэсць змоладу» (1948, Дзярж. прэмія СССР 1949), збкі апавяданняў «Гвардзейскія вышыні» (1944), «Людзі аднаго экіпажа» (1954), «Дзяўчына з Тамані» (1959) пра Вял. Айч. вайну. Аўтар раманаў «Матросы» (1961), «Аліўкавая галіна» (1965), аповесцей «Багіня Ізіда» (1961), «Каляндар прыроды» (1966), п’есы «Малодшы партнёр» (1951), кінасцэнарыяў «Трэці ўдар» (1948, Дзярж. прэмія 1949. перапрайаваны варыянт «Паўднёвы вузел»), «Героі Шыпкі» (1955), кніг падарожных нататак, публіцыст. артыкулаў і інш. На бел. мову раман «Чэсць змоладу» пераклаў Я.Шарахоўскі.
Тв. Собр. соч. T.1—6. М . 1977—80; Бел. пер. — Чэсць змоладу. Мн., 1951.
Літ:. Золотов А.М. Аркаднй Первенцев. Краснодар. 1960.
ПЕРГАЛА (італьян. pergola), абвітая павойнымі раслінамі альтанка або калідор з трэльяжаў (лёгкіх кратаў каркаснай канструкцыі) на арках ці слупах; элемент архітэктуры малых форм. Mae дэкар.функйыян. прызначэнне. Пашыраны ў тэрасных садах 16 ст. і пейзажных парках 17—18 ст., дзе з’яўляліся аб’ёмнымі акйэнтамі на фоне падстрыжаных сценакшпалераў насаджэнняў. Выкарыстоўваюцца ў сучасным паркавым будве для ўзбагачэння кампазіцыйнага вырашэння будынкаў (завяршэнне аб’ёмаў, афармленне ўваходаў і інш.). Сцены і стойкі П. робяць з цэглы, каменю, дрэва і інш., бэлькі — з драўляных дошак, брусоў, жэрдак. С.А.Сергачоў. ПЕРГАЛЙІ. Пергалезе (Pergolesi, Pergolese) Джавані Батыста (4.1.1710, г. Езі, Італія — 17.3.1736), італьянскі кампазітар; прадстаўнік неапалітанскай опернай школы. Вучыўся ў кансерваторыі Неапаля. Працаваў у жанрах оперысерыя («Салюстыя», 1731; «Адрыян у Сірыі», 1734; «Алімпіяда», 1735) і оперыбуфа («Закаханы манах», 1732; «Фламініо», 1735). Вядомасць набыла камічная опера «Служанкапані» (паст. 1733, створана як інтэрмедыя да яго оперы «Горды палонны»), Яго творчасць паўплывала на развіццё камічнай оперы інш. краін,
ПЕРГАМ (грэч. Pergamos), старажытны горад у М. Азіі (цяпер г. Бергама, Турцыя). У 283—133 да н.э. сталіца Пергамскага царства. Пры цару Атале I
стаў культ. цэнтрам М. Азіі, тут была буйнейшая (пасля Александрыйскай) бка (200 тыс. скруткаў). Каля 180 да н.э. ў П. ўпершыню пачалі выкарыстоўваць пергамент замест папірусу. Горад быў вядомы сваёй мед. школай. У 133 да н.э. падпарадкаваны Рыму. У 713 да н.э. разбураны арабамі. Адбудаваны візантыйцамі, але страціў былое значэнне. 3 1330 пад уладай Турцыі.
Эліністычны горад быў абнесены магутнымі сценамі з т.зв. варотамі Эўмена. Размяшчаўся тэрасамі на гары, вяршыню якой займаў акропаль. Сярод помнікаў акропаля: свяцілішча Афіны Нікефоры (4—3 ст. да н.э.) з храмам і будынкам бкі, руіны тра (2 ст. да
Пергам Вяіііхі алтар Зеўса. Рэканструкцыя.
н.э.), фундаменты Вял. алтара Зеўса (каля 181—159 да н.э.; рэканструкцыя і ант. скульптура ў Ант. зборы, Берлін), сцены якога былі аздоблены вялікім (сцэны барацьбы багоў з гігантамі) і малым (міф пра Тэлефа) мармуровымі рэльефнымі фрызамі.
Літ:. Б е л о в Г.Д. Алтарь Зевса в Пергаме. Л., 1957. Я Ф.Шунейка (архітэктура).
ПЕРГАМЕНТ (ням. Pergament ад грэч. Pergamos Пергам, горад у М. Азіі, дзе ў 2 ст. да н.э. пачалі выраб П ), від нядубленай спец. апрацаванай скуры. Валодае адносна вял. трываласцю на разрыў (10—12 кгс/мм2). Са стараж. часоў выкарыстоўваўся як асн. матэрыял для пісьма, вырабу калчаноў і шчытоў. Да вынаходства кнігадрукавання на П. былі напісаны асн. пісьмовыя помнікі ў Еўропе 10—пач. 15 ст. На Беларусі з 11 ст. вядомыя ў асн. богаслужэбныя і рэлігійныя кнігі: Тураўскае евангелле, Полацкае евангелле (канец 12 ст.), Аршанскае евангелле, Мсціжскае евангелле, Лаўрышаўскае евангелле, творы Кірылы
Тураўскага, «мінеічэцці» і інш Вядомы таксама віды П.: скура для дэталей ткацкага станка, шпагат і муз. П. для барабанаў.
Літ.: Нікалаеў М. Палата кнігапісная. Мн„ 1993.
ПЕРГАМІН 1) дахавы і гідраізаляцыйны матэрыял, які атрымліваюць насычэннем дахавага кардону нафтавымі бітумамі. Выкарыстоўваецца пры будаванні рулоннага даху і параізаляцыі буд. канструкйый. 2) Тонкая трывалая папе
Пергам. Руіны тэатра.
2 ст. да н.э.
ра з беленай цэлюлозы без напаўняльніка для вырабу натуральнай папяровай калькі і ўпакоўкі харч. прадуктаў.
ПЕРГАМСКАЕ ЦАРСТВА. П е р г а м (грэч. Pergamos), старажытная дзяржава ў паўн.зах. частцы М. Азіі (283—133 да н.э.) з цэнтрам у г. Пергам (адсюль назва). Засн. грэкам Філетэрам — пачынальнікам дынастыі Аталідаў — правіцеляў П.ц. Насялялі царства мясц. плямёны (місійцы, масдыёны, пафлагонцы), а таксама грэкі і македонцы. Яго эканам. ўздыму спрыялі прыродныя багацці (лес, мармур, руды), зручнае геагр. становішча на ўзбярэжжы Міжземнага м. Найб. росквіту дасягнула пры Эўмене I [263 — 241 да н.э.] і Эўмене II [197—159 да н.э.[. П.ц. падтрымлівала добрыя адносіны з Егіптам, ваявала з Галатыяй, Македоніяй, дзяржавай Селеўкідаў. Саюзнік Рыма ў 2й Македонскай (200—197 да н.э.) і Сірыйскай (192—188 да н.э.) войнах, за што атрымала Херсанес, Лідыю, Фрыгію, ч. Карыі і Памфіліі, некаторыя грэч. гарады М.Азіі. 3 узмацненнем рым. ўплыву паступова страціла самастойнасць. У 133 да н.э. цар Атал III завяшчаў царства Рыму, чым забяспечыў свабоду некаторым яго гарадам і ў першую чаргу сталіцы. У 133 (ці 132 да н.э.) у П.ц. адбылося антырым. паўстанне пад кіраўніцтвам Арыстоніка. Пасля яго задушэння (129 да н.э.) П.ц. стала рым. правінцыяй Азія.
ПЕРПДРбЛЬ, гл. ў арт. Пераксід вадароду.
294 пер’евыя
ПЁР’ЕВЫЯ КЛЯШЧЫ (Analgesoidea), надсямейства акарыформных кляшчоў. Каля 2000 відаў. Пашыраны ўсюды. Паразітуюць на пер’і, скуры (німфы часам пранікаюць пад скуру) дзікіх і свойскіх птушак. Выклікаюць выпадзенне пер’я ў птушакгаспадароў; узбуджальнікі кнемідакаптозаў. На Беларусі найб. трапляюцца П.к.: вераб’іны (Analgopsis passerius), качыны (Freyana anatina), курыны (Knemidocoptes gallinae), нажны кароставы (К. mutans) і інш.