• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ПЕРСЕЙ, у старажытнагрэчаскай міфалогіі герой, сын Зеўса і Данаі. Паводле міфа, дзед П. цар Аргаса (на пве Пелапанес) Акрысій, якому прадказалі смерць ад рукі ўнука, загадаў зачыніць яго разам з маткай у скрыні і кінуць у мора. Выратаваныя рыбакамі, яны жылі на вве Серыфас, адкуль мясц. цар Палідэкт паслаў П. ў паход па галаву гаргоны Медузы. Здабыўшы яе пасля шматлікіх прыгод, П. на зваротным шляху выратаваў ад марской пачвары Андрамеду, якая стала яго жонкай. Паводле позніх міфаў, П. і Андрамеда былі ўзнесены на неба і ператварыліся ў сузор’і. П. прыпісвалі заснаванне г. Мікены.
    ПЕРСЕЙ (лац. Perseus), сузор’е Паўн. паўшар’я неба. Найб. яркія зоркі П. — а (Мірфак) і р (Альгом), 1,8 і 2,2 —3,5 візуальнай зорнай велічыні', 90 зорак ярчэй 6й зорнай велічыні. Зорка р П. — адна з найб. вядомых зацьменных пераменных зорак. У П. знаходзіцца візуальна бачнае падвойнае рассеянае зорнае скопішча % і г| Персея. На тэр. Беларусі відаць увесь год, акрамя позняй вясны. Гл. Зорнае неба.
    ПЕРСЕЙ (грэч. Perseus; каля 213—166 да н.э.), апошні цар Македоніі [179— 168 да н.э._|. Імкнуўся аднавінь гегемо
    ПЕРСІЯНІНАЎ	299
    нію Македоніі, якая была падарвана войнамі яго бацькі Філіпа V з Рымам (1я Македонская вайна 215—205 да н.э.; 2я — 200—197 да н.э.). Арганізаваў і ўзначаліў антырым. кааліцыю, заключыў саюз з плямёнамі ілірыйцаў, фракійцаў, дзяржавай Селеўкідаў, Родасам і інш. авамі Грэцыі; усюды падтрымліваў варожыя Рыму дэмакр. групоўкі. У час 3й Македонскай вайны (171—168 да н.э.) напачатку атрымаў некалькі перамог, але ў бітве каля Підны (168 да н.э.) быў разбіты, трапіў у палон, адпраўлены ў Рым, дзе і загінуў.
    П’ЕРСЕНМАРТЭН (PierreSaintMartin), карставы правал у сумежным раёне Францыі і Іспаніі, у Зах. Пірэнеях. Глыб. 1350 м (адзін з самых глыбокіх у свеце). Выпрацаваны ў вапняках. Складаейца з верт. натуральнай шахты (глыб. каля 350 м), некалькіх вял. залаў, размешчаных на розных узроўнях. Найб. значная — ніжняя зала (Верна). Агульная даўж. залаў, пераходаў і калодзежаў 32,6 км. Выяўлены ў 1950 франц. спелеолагам Ж.Лепінё.
    ПЕРСЁПАЛЬ (грэч. Persepolis), горад у Стараж. Іране, за 50 км на ПнУ ад Шыраза; адна са сталіц Ахеменідаў. Засн. ў канцы 6 ст. да н.э. У 330 да н.э. захоплены і спалены Аляксандрам Македонскім. У 1930я г. праводзіліся археал. раскопкі П. і яго наваколля. Выяўлены надпісы ахеменідскіх цароў і тысячы гліняных таблічак з тэкстамі на эламскай мове, у якіх змешчаны звесткі пра будва горада і гаспадарку акругі. У П. і яго наваколлі захаваліся шматлікія помнікі розных эпох: рэшткі палаца канца 6—4 ст. да н.э., абнесенага сцяной, уласна горада, скальныя грабніцы, фундаменты храма 3 ст. да н.э., сасанідскія скальныя рэльефы і алтары, рэшткі круглага горада Дарабгерд і г. Істахр, некропаль НакшыРустэм, рэшткі паселінгча ТаліБакун (5е тыс. да н.э.).
    ПЕРСЕПТРОН (англ. perceptron ад лац. perceptio разуменне, успрыманне), сістэма, якая мадэлюе ўспрыманне вобразаў. Прапанаваны амер. вучоным Ф.Розенблатам (1957; зрокавы аналізатар «Марк1»). Тэрмін «П.» выкарыстоўваюць таксама ў дачыненні да сістэм (пераважна на базе ЭВМ) для рашэння
    Г5г	4г	I Зг	2г
    __________________________11 KALMM—
    Сузор’е Персей.
    задач, звязаных з распазнаваннем вобразаў.
    Мадэль успрымання (персептыўную мадэль) можна ўявіць у выглядзе 3 слаёў нейронаў: рэцэптарнага (S). пераўтваральных нейронаў (А) і слоя рэагавальных нейронаў (R). Ад знешняга ўзбурэння ў Sслоі ўзнікаюць сігналы, якія распаўсюджваюцца па нервовых шляхах (a?. Нейронная сетка) і дасягаюць Аслоя, дзе ў адпаведнасці з сукупнасцю ўваходных сігналаў выпрацоўваюцца новыя сігналы, якія паступаюць у Rслой. Успрыманне якоган. аб’екта адпавядае ўзбуджэнню пэўных нейронаў з Rслоя.
    ПЕРСЕФбНА. К о р а, ў старажытнагрэчаскай міфалогіі багіня ўрадлівасці і падземнага царства мёртвых. Лічылася дачкой Зеўса і Дэметры. Бог падземнага царства Aid выкраў яе і зрабіў сваёй жонкай. Няўцешная Дэметра наслала на зямлю засуху і неўраджай. Зеўс загадаў Аіду адпусціць П. да маці, але П., якую Аід прымусіў з’есці чароўнае гранатавае зерне, штогод імкнецца да мужа ў царства мёртвых, дзе праводзіць трэць года. Дэметра ў гэты час зноў пакутуе, прырода на зямлі замірае. У міфе пра П. адбіўся штогадовы прайэс замірання і ажывання прыроды. Стараж. рымляне шанавалі П. пад імем Празерпіны.
    ПЕРСІДСКАГА ЗАЛІВА НАФТАГАЗАнбСНЫ БАСЕЙН, Месапатамскі басейн, адзін з найбуйнейшых нафтагазаносных басейнаў свету ў Іране, Іарданіі, Саудаўскай Аравіі, Іраку, Кувейце, Катары, Бахрэйне, Амане, Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, часткова ў Турцыі і Сірыі; паўд.ўсх. частка ў Персідскім заліве. Пл. больш за 2,93 млн. км2, у т.л. 290 тыс. км2 акваторыя. Запасы нафты 53,6 млрд. т (канец 1980х г.), газу — 26,7 трлн. м3. Першае нафтавае радовішча (МесджэдэСалейман) адкрыта ў 1908, газавае (Парс) — у 1965. Радовішчы звязаны з вапнякамі і пясчанікамі пярмі, юры, мелу, палеагену і неагену. Выяўлена каля 300 нафтавых і газавых радовішчаў.
    ПЕРСІДСКАЯ МрВА, ф а р с і. адна з іранскіх моў (паўд.зах. група). Афіц. мова Ірана. Пашырана таксама ў Афганістане, Пакістане, Індыі, Іраку, Аб’яднаных Арабскіх Эміратах і інш. Са шматлікіх дыялектаў найб. вывучаны тэгеранскі, які стаў адной з асн. крыніц фарміравання размоўнай формы сучаснай П.м. У фанетьшы 6 галосных, 22 зычныя фанемы, 2 дыфтонгі. Граматыка аналітычная, няма скланення, ужываюцца складаныя дзеяслоўныя формы, фіксаваны парадак слоў. У лексіцы шмат араб. запазычанняў. Пісь.менства з 1й пал. 9 ст. на аснове араб. алфавіта (гл. Арабскае пісьмо), дапоўненага некалькімі знакамі для гукаў, якія адсутнічаюць у араб. мове.
    Літ.: Рубннчнк Ю.А. Современный персадскнй язык. М„ 1960; Пейснков Л.С. Лекснкологня современного персндского языка. М., 1975.
    ПЕРСІДСКІ ЗАЛІЎ На ПнЗ Індыйскага ак., каля берагоў Паўд.Зах. Азіі. Адасоблены Аравійскім пвам. На У,
    праз Армузскі прал. і Аманскі зал., злучаецца з Аравійскім м. Пл. 240 тыс. км2. Даўж. 926 км, шыр. 180—320 км, глыб. да 115 м. Каля берагоў шмат астравоў (Бахрэйн і інш.), у паўд. ч. — каралавых рыфаў. Упадае р. ІПатэльАраб. Рыбалоўства. Здабыча жэмчугу. На шэльфе і ў раёнах, прылеглых да П.з., —вял. паклады нафты (гл. Персідскага заліва нафтагазаносны басейн). Гал. парты: Фао, Басра (Ірак), Абадан, БендэрХамейні (Іран), ЭльКувейт (Кувейт), РасТанура (Саудаўская Аравія), Манама (Бахрэйн), УмСаід (К.атар), АбуДабі, Дубай, (Аб’яднаныя Арабскія Эміраты).
    ПЕРСІДСКІ ПАХОД 1722—23. паход рас. арміі і флоту ў прыкаспійскія ўладанні Ірана (Персіі) у 1722—23. Мэты — забяспечыць гандл. сувязі з усх. краінамі, якія парушыліся з прычыны іранаафг. вайны і ўнутр. нестабільнасці ў Іране, прадухіліць тур. агрэсію ў Закаўказзі і пашырыць на яго рас. ўплыў. Летам 1722 рас. войскі (44 тыс. чал.) і флот пад камандаваннем імператара Пятра I выйшлі з Астрахані і Царыцына і 3.9.1722 занялі г. Дэрбент. 3 прычыны восеньскіх бур, якія парушылі забеспячэнне рас. войск, запланаваны паход на Баку і злучэнне з саюзнымі войскамі цара Картлі (Грузія) Вахтанга VI і арм. каталікоса Есаі сталі немагчымымі. Пётр I пакінуў у Дэрбенце гарнізон і вярнуўся ў Астрахань. Рас. марскія дэсанты ў снеж. 1722 занялі г. Рэшт (паўд. ўзбярэжжа Каспійскага м.) у жн. 1723 — г. Баку. Вясной 1723 туркі ўварваліся ў Закаўказзе. 23.9.1723 Іран заключыў з Расіяй у С.Пецярбургу мірны дагавор, паводле якога да Расіі адышлі ўсе іранскія ўладаняі зах. і паўд. ўзбярэжжаў Каспійскага м. (у 1732 і 1735 вернуты Ірану).
    ПЕРСІЯ, назва /рана, якая ўжывалася ў Еўропе да 1935.
    ПЕРСІЯНІНАЎ Леанід Сямёнавіч (18.8.1908, с. Старое Сяло Смаленскай вобл., Расія — 27.12.1978), бел. і расійскі вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Акад. АМН СССР (1965, чл.кар.
    Л.С.Персіянінаў.
    1960). Герой Cau. Працы (1977). Засл. дз. нав. Беларусі (1958). Скончыў 2і Ленінградскі мед. інт (1931). 3 1951 заг. кафедры Мінскага, з 1958—2га і з
    300	ПЕРСОНА
    1967—1га Маскоўскіх мед. інтаў, адначасова ў 1967—78 дырэктар Усесаюзнага НДІ акушэрства і гінекалогіі. Навук. працы па родавай дзейнасці і траўматызме, абязбольванні ў акушэрскагінекалагічнай практыцы, прафілактыцы і лячэнні тэрмінальнага стану, антэнатальнай ахове плода, прафілактыцы перынатальнай смяротнасці. Дзярж. прэмія СССР 1968.
    Тв.: Дыхательная функцмя кровн плода в акушерской клмняке. М., 1971; Оператмвная гннекологня. М.. 1971; Амнмоскопня в акушерской практнке. М., 1973 (разам з І.В.Ільіным, Б.А.Красіным).
    ПЕРСОНА ГРАТА (лац. persona grata пажаданая асоба) удыпламатычн а й п р а к т ы ц ы, асоба, на прызначэнне якой кіраўніком дыпламат. прадстаўніцтва дададзена згода ўрада той дзяржавы, куды яна накіроўваецца. П.г. лічыцца дыпламат. работнік, які атрымаў дазвол на ўезд у краіну свайго знаходжання (уязная віза). Гл. таксама Агрэман, Акрэдытаванне.
    ПЕРСОНА НОН ГРАТА (лац. persona non grata непажаданая асоба) у д ы п ламатычнай практыцы, асоба, якой адмоўлена ў агрэмане, таксама дыпламат. прадстаўнік або іншы дыпламат, знаходжанне якога дзяржава аб’явіла непажаданым. Абвяшчэнне П.н.г. — заява дзяржавы пра тое, што далейшае знаходжанне дыпламата, членаў яго сям’і або іншага супрацоўніка дыпламат. прадстаўніцтва на яе тэрыторыі з’яўляецца непажаданым. Прававым вынікам такой заявы з’яўляецца ўзнікненне ў прадстаўляючай дзяржавы абавязку адклікаць адпаведную асобу ў тэрмін, пазначаны ў заяве, пры нявызначаным тэрміне — на прайягу прымальнага часу. Калі дыпламат. асоба не пакідае краіну, мясц. ўлады могуць абвясціць дыпламата прыватнай асобай з вынікаючымі наступствамі.
    ПЕРСПЕКТЫВА (франц. perspective ад лац. perspicio ясна бачу) у г е а м е т р ы і, метад адлюстравання аб’ёмных цел на плоскасці (ці інш. паверхні), які ўлічвае іх прасторавую структуру і аддаленасць іх асобных частак ад назіральніка. Адрозніваюць П.:лінейную — на плоскасці, панарамную — на ўнутр. паверхні цыліндра, купальную — на ўнутр. паверхні сферы і
    інш. Аснова П. — цэнтр. праекцыя (гл. Праекцыя).
    Для атрымання перспектыўнага відарыса прадмета з выбранага пункта прасторы (цэнтра П., у якім знаходзіцца назіральнік) праводзяць прамяні праз кожны бачны пункт дадзенага прадмета. На шляху прамянёў ставяць паверхню; на перасячэнні прамянёў з паверхняй атрымліваюйь відарыс прадмета.