• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Схема пермеаметра: 1 — ярмо; 2 — рухомыя полюсныя наканечнікі; 3 — намагнічвальныя шпулі; 4 — абмотка для вымярэння магнітнай ілдукцыі; 5 — даследаваны ўзор; 6 — магнітны патэнцыяламетр для вымярэння напружанасці намагнічвальнага поля.
    насці намагнічвальнага поля. На аснове атрыманых даных будуюцца крывыя намагнічвання (ці петлі гістэрэзіса), па якіх вызначаюцца інш. магн. характарыстыкі. П. выкарыстоўваюцца ў лабараторнай практыцы.
    ПЕРМЕКЕ (Permeke) Канстан (31.7.1886, г. Антверпен, Бельгія —4.1.1952), бельгійскі мастак; вядучы прадстаўнік бельг. экспрэсіянізму. Вучыўся ў AM у г. Гент (1904). У 1909—12 узначальваў «2ю групу» бельг. маст. латэмскай школы. Для ранніх твораў характэрны пошукі
    296 ПЕРМСКАЕ
    выразных сродкаў праз аналіз мясц. мастацтва: «Зіма ў Фландрыі» (1912), «Мацярынства» (1913). Пазней працаваў у рэчышчы экспрэсіянізму: «Чужы», «Мяснік» (абодва 1916), «Аматар сідру» (1917), «Едакі будьбы» (1935). Творам (марыны, выявы сялян і рыбакоў, аго
    К Пермеке Едакі бульбы. 1935.
    леная натура), выкананым у шырокай манеры з насычаным каларьпам, уласцівы жывапісная экспрэсія ў кантрасце з цяжкавагавасцю форм, трагізм светаўспрымання, містычная напружанасць маст. бачання. 3 1935—36 працаваў і як скулытгар («Галава Хрыста», 1936, і інш.).
    Літ.: А л п а т о в М.В. Пейзажм К. Пермеке // Алпатов М.В. Эгюды по нстормм западноевропейского нскусства. 2 нзд. М., 1963.
    ПЕРМСКАЕ ВАДАСХОВІШЧА другая назва Камскага вадасховішча ў Пермскай вобл., Расія.
    ПЁРМСКАЯ вбБЛАСЦЬ. Размешчана на ПнУ Усх.Еўрапейскай раўніны і на зах. схілах Паўн. і Сярэдняга Урала, у Расійскай Федэрацыі. Утворана 3.10.1938. Пл. 160,6 тыс. км2. Нас. 2989 тыс. чал. (1997), гарадскога 77%. Цэнтр — г. Перм. Найб. гарады: Беразнікі, Салікамск, Чайкоўскі, Кунгур, Лысьва, Краснакамск, Чусавой. У складзе П.в. КоміПярмяцкая аўтаномная акруга. Цэнтр. ч. вобласці займае раўніна з далінай р. Кама, на 3 Верхнякамскае ўзв., на ПнЗ Паўн. Увалы, на У хрыбты Паўн. Урала (выш. да 1469 м) і Сярэдняга Урала. Пашыраны карставыя формы рэльефу, у т.л. Кунгурская пячора. Радовішчы нафты, калійнамагніевых солей, каменнага вугалю, храмітаў, кухоннай солі, буд. матэрыялаў і інш. Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тра студз. ад 15 да 18 °C, ліп. 16—18 °C. Ападкаў ад 450 мм на ПдЗ да 800 мм на ПнУ. Гал. р. Кама з прытокамі Чусавая, Косьва, Вішара і інш. Камскае і Воткінскае вадасх. на р. Кама. Глебы пераважна падзолістыя і дзярновападзолістыя. Пад лесам каля 60% тэр. (піхтаваяловыя і мяшаныя лясы). На тэр. П.в. запаведнікі Басегі і Вішарскі. Асн. галіны прамсці: машынабудаванне (вытвсць абароннай прадукцыі, у т.л. ракетнакасм. тэхнікі,
    нафтапрамысл. і горнашахтавага абсталявання, газавай апаратуры, буксіраўплытаводаў, навігацыйнага абсталявання, турбагенератараў, электра і авіярухавікоў, электрапомпаў, электрапіл, валачнатралёвачных машын, пральных машын, магнітафонаў, тэлефонаў, веласіпедаў і інш.), хім. і нафтахім. (вытвсць мінер. угнаенняў, каўстычнай і кальцыніраванай соды, пластмасы, пральнага парашку, лакаў і фарбаў, гумаватэхн. прадукцыі), лясная, дрэваапр. і цэлюлознапапяровая (вытвсць фанеры, мэблі, кардону, шпалер, піхтавага алею). Развіты чорная (біметалы, сталь, пракат) і каляровая (тытанавая губка, метал. магній і яго сплавы) металургія, вытвсць буд. матэрыялаў (цэмент, цэгла, шкло і інш.), лёгкая (шаўковая, трыкат., абутковая), паліграф. і харч. прамсць. Здабыча нафты, каменнага вугалю, алмазаў, золата, буд. матэрыялаў і інш. Вытвсць электраэнергіі на Камскай і Воткінскай ГЭС, Пермскай і
    Яйвінскай ДРЭС і інш. Сельская гаспадарка спецыялізуецца на вырошчванні збожжавых культур і малочнамясной жывёлагадоўлі. Пад с.г. ўгоддзямі каля 3 млн. га, пераважна на Пд вобласці. Пасевы збожжавых (жыта, ячмень, пшаніца, авёс) і кармавых культур. Бульба і агароднінаводства. Гадуюць буйн.. par. жывёлу. свіней, авечак і коз. Даўж. чыгунак 1,5 тыс. км, аўтадарог з цвёрдым пакрыццём каля 8 тыс. км. Суднаходства па рэках Кама (гал. парты — Перм, Салікамск, Беразнікі), Чусавая, Вішара. Развіта сетка газа і нафтаправодаў. Курорты УсцьКачка і Ключы.
    ПІРМСКАЯ СІСТ^МА (ПЕРЫЯД), п е р м, геалагічная 6я сістэма палеазойскай эратэмы (эры). Адпавядае 6му перыяду палеазойскай эры геал. гісторыі Зямлі. Падсцілаецца адкладамі каменнавугальнай сістэмы (перыяду), перакрываецца адкладамі трыясавай сістэмы (перыяду). Пачалася каля 280 млн. г. назад, доўжылася больш за 50 млн. гадоў. Тэрмін уведзены англ. геолагам Р.І.Мурчысанам (1841). Падзяляецца на 2 аддзелы (эпохі) — ніжні і верхні (ранняя і позняя эпохі) г 7 ярусаў (вякоў) — асельскі, сакмарскі, арцінскі, кунгурскі (ніжні аддзел), уфімскі, казанскі, татарскі (верхні аддзел). На Беларусі вылучаны мясцовыя світы і падсвіты. У пермскі перыяд у выніку заканчэння герцынскай складкавасці ў Паўн. паўшар’і ўтварыўся звышкантынент Лаўразія, на Пд павялічылася плошча звышкантынента Гандвана. Марскі рэжым існаваў паміж гэтымі кантынентамі (акіян Тэціс), a таксама ў межах УсходнеАзіяцкай і Кардыльерскай геасінклінальных абласцей.
    Арган. свет характарызуецца ўзмацненнем ролі наземных жывёл і расліннасці. На сушы панавалі насякомыя, пазваночныя (стэгацэфалы, паўзуны), наземныя расліны, пераважна прадстаўнікі голанасенных — хвойныя, цыкалавыя і гінкгавыя. У морах жылі фарамініферы (пераважна фузулініды), брахіяподы, галаваногія (ганіятыты, цэратыты) і 2створкавыя малюскі, астракоды, канадонтаносьбіты, акулы, былі характэрны імшанкі і каралы, якія ўтваралі рыфавыя пабудовы. У канцы пермскага перыяду вымерлі многія • жывёлы — фузулініды, трылабіты, 4прамянёвйя і табулятаморфныя каралы, некаторыя групы малюскаў, брахіяпод, імшанак, рыб. У раслінным свейе зніклі дрэвапа^обныя дзеразовыя і членістасцябловыя, кардаітавыя. Пашыраны кантынентальны рэжым спрыяў утварэнню чырванаколерных тэрыгенных адкладаў, намнажэнню магутных тоўшчаў солей (Верхнякамскі, Прыкаспійскі, Сярэднееўрапейскі. Далаварскі і інш. басейны), вуглёў (Пячорскі, Кузнецкі, Тунгускі і інш. басейны), нафты і газу (Персідскага заліва, ШманаПячорскі, ВолгаУральскі, Цэнтральнаеўрапейскі і інш. басейны), фасфарытаў (Скалістыя горы ў ЗША) і інш.
    На Беларусі адклады П.с. (п.) пашыраны ў Прыпяцкім прагіне магутнасцю да 800 м (чырванаколерныя пясчанікі, алеўраліты, гліны, дала.міты, гіпсы, ангідрыты — прудкоўская світа асельскага яруса; аргіліты, мергелі, каменная і калійныя солі — свабадская світа сакмарскага яруса; страката і чырванаколерныя гліны, пясчанікі і інш. —дудзіцкая світа татарскага яруса), у ПадляскаБрэсцкай упадзіне магутнасцю да 50 м (пясчанікі і гравеліты — ясінаўская світа уфімскага яруса; вапнякі і даламіты з рэшткамі фарамініфер, астракод, брахіяпод — камянецкая світа казайскага яруса) і на паўн.зах. схіле Беларускай антжлізы магутнасцю да 30 м (алеўрыты і пясчанікі — пярлойская світа арцінскага яруса; вапнякі, даламіты, гліны з рэшткамі марской фауны — новаакмянская світа казанскага яруса). 3 пермскімі адкладамі звязаны паклады каменнай і калійных солей, праяўленні медзі, рэдкіх і рассеяных элементаў.
    ПЕР0НАСПАР03	297
    Літ.: Решенне Межведомственного регнонального стратнграфнческого совешання по среднему н верхнему палеозою Русской платформы 1988 г.: Пермская снстема. Л., 1990.
    С.А.Кручак.
    ПЕРНАМБЎКУ (Pernambuco), адна з назваў горада Рэсіфі ў Бразіліі.
    ПЕРНІКАРСТВА. выраб фігурных пернікаў; від народных мастацкіх промыслаў. Пернікі здаўна адыгрывалі значную ролю на вяселлі, хрэсьбінах, памінках і інш. абрадах многіх народаў. На Беларусі ў 16—18 ст. П. пераважала ў гарадах і мястэчках (Дуброўна, Копысь, Мінск, Орша, магчыма, Смаргонь), у 19 ст. пашырана і ў вёсках. Прадукцыю збывалі на мясц. рынках і кірмашах. Пернікі выраблялі з мукі вышэйшага гатунку, у цеста дадавалі харч. фарбавальнікі, мёд, прыправы. Фармавалі іх у выглядзе розных фігур антрапаморфнага, зааморфнага, геам. характару (лялька, певень, конь, казёл, рыба, сэрйа, ромб і інш.). Трактоўка фігур моцна стылізаваная, абагульненая; выбар сюжэтаў адлюстроўваў іх стараж. сімвалічны сэнс. Існавалі розныя тэхнікі фармоўкі вырабаў: узор атрымлівалі з дапамогаю спец. драўлянай дошкі, на якой выразалася адпаведная фігура, выціскалі бляшанымі штампамі з плоска раскачанага кавалка цеста, фармавалі ўручную. Пасля выпечкі пернікі аздаблялі каляровымі крэмамі, харч. фарбавальнікамі, глазуравалі расплаўленым цукрам. У сярэдзіне 20 ст. промысел заняпаў. У наш час фігурныя пернікі з аздабленнем выпускаюць прадпрыемствы харч. прамсці.
    Літ:. НікольскР Н.М. Жывёлы ў звычаях, абрадах і вераньнях беларускага сялянства. Мн., 1933; Сахута Я. Абрадавая пластыка // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1982. №2. Я.М.Сахута. ПЕРб (Perrot) Жуль Жазеф (18.8.1810, г. Ліён, Францыя — 24.8.1892), французскі артыст балета, балетмайстар; прадстаўнік рамант. стылю. Вучыўся класічнаму танцу ў А.Вестрыса. У 1830 дэбютаваў у Лондане. У 1830—35 выступаў у Парыжскай оперы. 3 1834 гал. балетмайстар лонданскага Каралеўскага тра, дзе паставіў балеты «Аўрора», «Ундзіна, або Наяда» (абодва 1843), «Эсмеральда» (1844), «Эаліна, або Дрыяда» (1845), «Катарына, дачка разбойніка» (1846), «Чатыры пары года» (1848; усе Ц.Пуні). У 1848 у Мілане паставіў балет «Фауст» Дж.Паніцы, М.Косты і Дж.Баеці (тр «Ла Скала»), У 1848—59 танйоўшчык і гал. балетмайстар у С.Пецярбургу; ставіў балеты на сцэне пецярб. Вял. тра і выканаў у іх партыі Кола («Вайна жанчын, або Амазонкі дзевятага стагоддзя»), Зінгара («Газельда, або Цыганы»), Маркабомбы (аднайм. балет), Перыфета («Мармуровая прыгажуня»; усе Пуні) і інш. Сцвярджаў дзейсны характар танца, прыёмамі харэагр. пластыкі ствараў моцныя яркія сцэн. характары. Ставіў балеты на фантаст. сюжэты і ў жанры сай любоўнай драмы. Т.М.Мушынская.
    ПЕРО (Perrault) Клод (каля 1613, Парыж — 8.10.1688), французскі архітэктар, тэарэтык архітэктуры. Брат Ш./7еро. Па адукацыі ўрач, займаўся матэматыкай, фізікай, тэхнікай, археалогіяй, выконваў кардоны для габеленаў. Найб. вядомыя арх. работы П. ў Луўры (фасады парадны ўсходні з каланадай, 1667— 74, і паўднёвы), якія з’яўляюцца вяршыняй ранняга франц. класіцызму. Адзін з заснавальнікаў Каралеўскай акадэміі архітэктуры ў Парыжы (1671). У 1673 пераклаў арх. трактат Вітрувія. ,