• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Даўж. да 0.6 мм. Цела падзелена на пратэрасому (з 2 парамі пярэдніх ног) і гістэрасому (з 2 парамі задніх ног). Ротавы апарат грызучы. Кормяцца тлушчавай змазкай пёраў, часцінкамі эпідэрмісу і пер’я. Выражаны палавы дымарфізм. У развіцці праходзяць стадыі: яйцо—лічынка—пранімфа—тэлеанімфа—імага. 1л. гл. да арт. Кляшчы.
    A. С. Гембіцкі, I. В. Чыкілеўская.
    ПЕРКІН Навум Саламонавіч (15.2.1912, г.п. Тураў Жьіткавіцкага рна Гомельскай вобл. — 2.10.1976), бел. літ.знавец і крытык. Др філал. н. (1964), праф. (1965). Скончыў Мінскі пед, інт (1936). 3 1946 у Інце лры АН Беларусі. Аўтар кніг «Аркадзь Куляшоў» (1951), «Творчасць Петруся Броўкі» (1952), «Шляхі развіцця беларускай савецкай літаратуры 20—30х гг.» (1960), «У сям’і братніх літаратур» (1967), «Найыянальнае і інтэрнацыянальнае ў літаратуры» (1971), «Чалавек у савецкім рамане» (1975). Аўтар падручнікаў для 9— 10га кл. (з Ю.С. Пшырковым) «Беларуская савецкая літаратура»; аўтабіягр. аповесцей «Я стаў партызанам» (выд. 1979), «Хлопчык з мястэчка» (выд. 1981). За ўдзел у 2томным даследаванні «Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» (1977, на рус. мове). Дзярж. прэмія Беларусі імя Я.Коласа 1980.
    Тв:. Абсягі думкі. Мн„ 1980.
    ПЁРКІН (Perkin) Уільям Генры (12.3.1838, Лондан — 14.7.1907), англійскі хімікарганік і прамысловец; пачынальнік анілінафарбавай прамсці ў Англіі. У 1853—55 вучыўся ў Каралеўскім хім. каледжы ў Лондане. Навук. прайы па даследаванні сінт. фарбавальнікаў. Атры.маў першы сінт. анілінавы фарбавальнік — мавеін (1856) і арганізаваў яго прамысл. вытвсць. Адкрыў рэакцыю атрымання араматычных ненасычаных кіслот (1868, рэакцыя П.), сінтэзаваў кумарын і карычную кту.
    ПЕРЛ, тое, што жэмчуг.
    ПЕРЛ (Perl) „ Марцін Льюіс (н. 24.6.1927, НьюЙорк), амерыканскі фізік. Чл. Hau. АН ЗША (1990), Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1997). Бацька нарадзіўся ў г. Пружаны Брэсцкай вобл. Скончыў Політэхн. унт у Брукліне (1948). 3 1950 у Калумбійскім, з 1955 у Мічыганскім унтах, з 1963 праф. Стэнфардскага лінейнага паскаральнікавага цэнтра (у 1991—97 дэкан
    фта фізікі высокіх энергій). Навук. працы па фізіцы элементарных часціц. Эксперыментальна адкрыў цяжкі тлептон (1975). Нобелеўская прэмія 1995 (разам з Ф.Райнесам).
    Тв:. Рус. пер. — Открытве новой элементарной частнцы — тяжелого тлептона // Ус
    пехн фнз. наук. 1979. Т. 129, вып. 4; Размышлення об открытнн тлептона // Там жа. 1996. Т. 166, вып. 12. М.МКасцюковіч ПЕРЛАМЎТР (ням. Perlmutter ад Perle жамчужына + Mutter маці), унутраны слой ракавіны бруханогіх, двухстворкавых і чатырохшчэлепных галаваногіх малюскаў, які выдзяляецйа эпітэліяльнымі клеткамі мантыі. Складаецца з тонкіх пласцінак араганіту (разнавіднасць вуглякіслай вапны) і канхіяліну, размешчаных паралельна паверхні ракавіны. Mae вясёлкавы бляск, які залежыць ад інтэрферэнцыі святла, што адбіваецца ад паверхні П. Выкарыстоўваюйь для вырабу ўпрыгожанняў, гузікаў і інш. Разнавіднасць П. — жэмчуг. На Беларусі П. атрымлівалі з ракавін перлавак і жамчужніц.
    ПЕРЛАМЎТРАВЫЯ ВОБЛАКІ, тонкія, паўпразрыстыя воблакі, якія ўзнікаюць у стратасферы на выш. 20—30 км. Па форме нагадваюнь перыстыя і перыстакучавыя воблакі, з вельмі моцнай ірызацыяй (вясёлкавай афарбоўкай па краях, прыкмета кропельнавадкай будовы). Назіраюць зрэдку зімой, пераважна ў Паўн. Еўропе і на Алясцы. Гл. Воблакі, Воблачанасць.
    ПЕРЛАМЎТРАЎКІ, група родаў матылёў сям. німфалід. Пашыраны ў Паўн.
    Перламутраўкі: 1 — палявая (1а — яе вусень); 2 — Фрыга; 3 — Адыпа; 4 — Аглая (4а, 46 — яе вусень і кукалка); 5 — балотная; 6 — зеленаватая.
    паўшар’і, пераважна ва ўмеранай зоне. Жывуць у разнастайных ландшафтах. На Беларусі каля 14 відаў. П. балотная (Boloria aquilonaris) і П. Фрыга (Clossiana Frigga) занесены ў Чырв. кнігу.
    Размах крылаў да 12 см (на Беларусі да 8 см). Верхні бок іх звычайна рыжаваты з чорнымі плямамі і палосамі, ніжні — рознай афарбоўкі, часта з бліскучымі перламутравымі (адсюль назва) або серабрыстымі плямамі і перавязямі. Вусені жывуць на травяністых раслінах (кормяцца пераважна на фіялках).
    С.Л.Максімава.
    ПЁРЛАЎКА (Меііса), род кветкавых раслін сям. метлюжковых. Каля 80 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе абодвух паўшар’яў і ў гарах тропікаў. На Беларусі 1 від — П. паніклая (М. nutans). Трапляецца ў хвойных і мяшаных лясах, хмызняках. Інтрадукаваны П. высокая (М. altissima) і П. раснічастая (М. ciliata).
    Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны. Сцёблы прамастойныя ці каленчата ўзыходныя каля асновы. Лісце вузкалінейнае, шурпатае. Суквецце — коласападобная аднабокая мяцёлка. Каласкі 2—5кветкавыя. Плод — зярняўка. Кармавыя, дэкар. расліны.
    ПЁРЛАЎКІ (Linio), род двухстворкавых прэснаводных малюскаў. Каля 20 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. і
    Перлаўкі: 1 — разнаколерная; 2 — тоўстая.
    ПЕРМЕКЕ
    295
    Цэнтр. Амерыцы, Афрыцы. Жывуць у рэках, азёрах, сажалках; поўзаюць па дне або прымацоўваюцца да субстрату. Біяфільтратары, удзельнічаюць у біял. ачышчэнні вадаёмаў. На Беларусі найб. трапляюшіа П.: звычайная, або разнаколерная (U. pictorum), клінападобная (U. tumidus), тоўстая (0. crassus).
    Ракавіна даўж. да 14,5 см, унутр. слой перламутравы. Цела складаецца з тулава і нагі, галава рэдукаваная. Дыхаюць шчэлепамі. Кормяцца дэтрытам, бактэрыямі, планктонам. Раздзельнаполыя. Лічынка — глахідый. П. — корм для свойскай жывёлы і птушак. ПЕРЛАШ^З (PereLachaise), могілкі ў Парыжы [б. маёнтак духоўніка караля Людовіка XIV патэра (франц. рёге) Лашэза; адсюль назва], дзе пахаваны многія найбуйнейшыя дзеячы культуры (Ж. дэ Лафантэн, Мальер, к.Дадэ, А..Бальзак, П.Ж. дэ Беранжэ, Ф.Шапэн, Дж. Расіні, ЭДэлакруа, Ф.Ж. Тальма і інш.), ваен. дзеячы (маршалы М.Ней, А.Масена і інш.). 27.5.1871 каля паўн.ўсх. сцяны могілак расстраляны карнікамі захопленыя ў баі за П.Л. абаронцы Парыжскай камуны 1871. На гэтым месцы пастаўлены помнік («Сцяна камунараў»), каля якога пахаваны П.Лафарг, М.Тарэз і інш. дзеячы рабочага руху, удзельнікі руху Супраціўлення ў 2ю сусв. вайну. У 1964 на П.Л. адкрыты помнік ахвярам фаш. лагера смерці Бухенвальд (скульптар Л.Бансель).
    ПЕРЛІТ ( франц. perlite ад регіе жэмчуг), кіслае водазамяшчальнае вулканічнае шкло з канцэнтрычнай сферычнай паасобнасцю, па якой яно расколваецца на шарыкі, якія маюць злёгку ірызуючую паверхню (нагадваюць жамчужыны). Колер светлашэры з адценнямі. Шчыльн. 2,3—2,4 г/см3, порыстасць 1,8—70%. Раздроблены П. пры награванні да 1000—1200 °C успучваецца і павялічваецца ў аб’ёме ў 10—20 разоў. Цепла і гукаізалятар, напаўняльнік бетону (гл. Перлітабетон), у сельскай гаспадарцы паляпшае структуру глебы.
    ПЕРЛГГАБЕТОН, лёгкі бетон, у якім запаўняльнікам з’яўляейца ўспучаны абпальваннем перліт або блізкія да яго вулканічныя горныя пароды (абсідьыны, вітрабазальты і інш.). Вяжучымі могуць быць цэмент, вапна, гіпс, растваральнае шкло, сінт. смолы і інш. Аб’ёмная маса да 1000 кг/м3. Выкарыстоўваейца як цеплаізаляныйны матэрыял у прамысл. і с.г. абсталяванні, у трубаправодах, як канструкйыйны — для вырабу адна і двухслойных сценавых панэлей, зборных агараджальных канструкцый будынкаў.
    ПЕРЛібвіЙ (ад лац. perluo прамываю), рэшткавы грубаабломкавы валунны ці галечны матэрыял, які пасля размыву розных парод і вынасу драбназёму застаўся на дне рачных далін і яроў. Перлювіяльныя адклады характарызуюіша сартаванасцю, адсутнасцю слаістасці, прадухіляюць далейшы размыў рачных далін, на асобных участках рэк ствараюць мясц. базісы эрозіі.
    ПЕРЛЮСТРАЦЫЯ (ад лац. perkistrare праглядвайь), тайнае распячатванне і прагляд дзярж. органамі паштовай карэспандэнцыі з мэтай цэнзуры.
    ПЕРМ, назва ў 13—17 ст. гіст. вобласці ў Расіі ад Уральскіх гор да рэк Пячора,
    Кама і Вычагда, населенай народам комі. Падзялялася на П. Вялікую —сучасная КоміПярмяцкая аўт. акруга і П. Малую (Старую, Вычагодскую) — тэр. сучаснай Рэспублікі Комі. У 13 —сярэдзіне 15 ст. П. плаціла даніну Наўгародскай феадальнай рэспубліцы, у 1478 далучана да Маскоўскага вял. княства.
    ПЕРМ, горад, цэнтр Пермскай вобл. ў Расіі. Вядомы з 17 ст. У 1940—57 наз. Молатаў. 1027,8 тыс. ж. (1996). Порт на р. Кама. Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Буйны цэнтр цяжкай прамсці. пераважна машынабудавання. 3ды: 3 маш.буд., горнашахтавага машынабудавання, суднабуд., эл.тэхн., маторабуд., ракетнакасм. тэхнікі, веласіпедны, тэлеф., кабельны і інш. Развіты паліўная, хім., нафтахім., нафтаперапр., дрэваапр. і цэлюлознапапяровая, харч., лёгкая прамсць. Камская ГЭС. Пермскі навук. цэнтр Pac. АН. 7 ВНУ, у т.л. унт. 4 тэатры, у т.л. тэатр оперы і балета. Філармонія. Цырк. Музей. Маст. галерэя. Музей драўлянай архітэктуры.
    ПЕРМАЗЕР (Permoser) Бальтазар (хрышчаны 13.8.1651, Траўнштайн, Германія — 20.2.1732), аўстрыйскі скульптар. Вучыўся і працаваў у Зальцбургу і Вене, з 1675 у Італіі, з 1689 у Дрэздэне, у 1704—10 у Берліне. Выдатны майстар скульптуры барока. У манументальнадэкар. работах (убранне палаца Цвінгер у Дрэздэне, 1711—18) дасягнуў арган. злішгя скульптуры і архітэктуры, вытанчанасці і лёгкасці форм. Выканаў шэраг станковых і алегарычных кампазіцый, напоўненых вострай экспрэсіяй, якая часам мяжуе з гратэскам (група «Апафеоз прынца Яўгена», 1718—21; бюст «Праклён», каля 1722—24).
    ПЕРМАЛОЙ [англ.' permalloy ад perm (eability) пранікальнасць + alloy сплаў], агульная назва групы сплаваў нікелю з жалезам, якія характарызуюцца высокай магнітнай пранікальнасцю. Адрозніваюць нізканікелевыя (40—50% нікелю) і высоканікелевыя (70—83% нікелю). Выкарыстоўваюць у радыётэхніцы, тэхніцы сувязі, вылічальнай тэхніцы. Адносіцца да магнітамяккіх матэрыялаў.
    П’ЕРМАРЫНІ (Piermarini) Джузепе (18.7.1734, г. Фаліньё, Італія — 18.2.1808), італьянскі архітэктар, прад
    Горад Перм Новы раён.
    стаўнік класіцызму. Вучань Л.Ванвітэлі. Прайаваў інспектарам будва ў Ламбардыі. 3 1776 выкладаў у AM у Мілане. Асн. творы: Палацца Бельджаёза (1773— 81) і Рэале, тр «Ла Скала» (абодва 1778) у Мілане, Палацца дэль Акадэмія Вірджыліяна ў Мантуі (фасад 1773), віла Рэале ў Монцы (1776—80) і інш.
    ПЕРМЕАМЕТР (ад лац. permeo пранікаю + ...метр), прылада для вымярэння магн. характарыстык ферамагнетыкаў. Даследаваны ўзор замыкае магнітаправод П., на ім размешчаны абмотка для вызначэння магнітнай індукцыі і дадатковая шпуля для вызначэння напружа