• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    У радыёперадатчыку нізкачастотны сігнал гуку. відарысу ці інш. віду інфармацыі з дапамогай мадулятара пераўтвараецца ў высокачастотны сігнал (гл. Нясучая частата) для перадачы ў зададзеным дыяпазоне частот. У радыёпрыёмніку пры дэмадуляцыі (дэтэктыраванні) адбываецца адваротны працэс — пераўтварэнне высокачастотнага сігнала ў адпаведны нізкачастотны сігнал. У супергетэрадзінным радыёпрыёмніку прыняты сігнал папярэдне пераўтвараецца ў ваганні другой высокай (прамежкавай) частаты з захаваннем закону мадуляцыі. Выкарыстоўваецца адна, радзей двух ці трохкратнае П.ч. для больш высокай выбіральнасці прыёму. пастаянства эл. характарыстык прыёмніка ў зададзенцм дыяпазоне частот і інш. Гл. таксама Многаканальная сувязь. А.П.Ткачэнка. ПЕРАХВАТ РАКІ, захоп ракой сцёку суседняй ракі. У большасці выпадкаў — вынік рэгрэсіўнай (адступальнай) эрозіі, калі рака ўразаецца вярхоўямі ў водападзельную прастору і дасягае суседняй рачной даліны. Вада з перахопленай ракі цячэ па новым рэчышчы. Біфуркацыя рэ'к — адзін з этапаў П.р. На Беларусі П.р. адбываліся ў пасляледавіковы час, сведкі гэтага — скразныя даліны.
    ПЕРАХОД Вячаслаў /ванавіч (10.2.1887, пас. Ракаў Свентакшыскага ваяв., Польшча — 26.5.1964), бел. вучоны ў
    В.І.Пераход.
    галіне лесаводства. Акад. АН Беларусі (1950), і Акадэміі с.г. навук Беларусі (1959—61), др с.r. н. (1944), праф. (1923). Засл. дз. нав. Беларусі (1956). Скончыў Новаалександрыйскі інт сельскай гаспадаркі і лесаводства (1911, Польшча). Працаваў у навуч. установах г. Пскова, Кастрамы, Вятлугі. 3 1921 у Бел. інце сельскай і лясной гаспадаркі і БДУ; з 1925 праф. БСГА, Бел. лесатэхн. інта. 3 1946 заг. сектара лесу, у
    ПЕРАЦ 291
    1949—54 дырэктар Інта лесу АН Беларусі. Навук. працы па пытаннях лесаводства, эканомікі, геаграфіі, статыстыкі, гісторыі лясной гаспадаркі Беларусі. Распрацаваў лесаэканам. раянаванне Беларусі, абгрунтаваў геагр. профіль пры вывучэнні лясоў.
    Тв:. Теорня лесного хозяйства. 2 нзд. Мн., 1924; Леса н лесное хозяйство БССР. Мн„ 1925; Основы экономнкм лесоводства. Мн„ 1957; Экономнческая географня лёсов БССР. Мн., 1958.
    ПЕРАХОД КбЛЬКАСНЫХ ЗМЯНЁННЯЎ У ЯКАСНЫЯ адзін з асноўных законаў дыялектыкі, які раскрывае ўзаемную сувязь колькасных і якасных змяненняў у развіцці прыродных і сац. з’яў. Сфармуляваны Г. Гегелем на аб’ектыўнаідэаліст. аснове. У матэрыяліст. дыялектыцы — усеагульны закон развіцця аб’ектыўнага свету. Змест закону раскрываецца праз усе катэгорыі дыялектыкі, перш за ўсё якасці, колькасці, меры і дыялектычнага скачка. Якасць і колькасць узаемавызначальныя, узаемаабумоўленыя катэгорыі і іх арган. ўзаемасувязь выяўляецца праз катэгорыю меры або таго адрэзка колькасных змяненняў, у межах якога прадмет (з’ява) застаецца сам сабой. Згодна з гэтым законам змена прыроды дадзенага прадмета (з’явы) — пераход ад адной якасйі да другой, адбываецца толькі ў тым выпадку, калі колькасныя змяненні дасягаюць пэўнай мяжы, якая выходзіць за рамкі меры. Пераход рэчы ад аднаго якаснага стану да другога, узнікненне новай рэчы адбываюцца праз скачок. Адрозніваюць скачківыбухі і паступовыя скачкі, адзінарныя і комплексныя, прагрэсіўныя і рэгрэсіўныя і інш. Тып скачка абумоўлены зместам прадмета і ўмовамі, у/якіх адбываецца фарміраванне і вырашэнне супярэчнасui. Узнікненне новай якасці (новага прадмета) непасрэдна ўплывае на колькасныя параметры рэчы, у т.л. на меру.
    Літ.: Г е г е л ь Г. Энцнклопедня фнлософскйх наук: Пер. с нем. Т. 1—3. М.. 1974—77; Яго ж. Наука логнкн: Пер. с нем. T.1—3. М., 1970—72; Алексеев П.В., Панвн А.В. Фнлософня. М., 1996. Т.І.Адула. ПЕРАХОДНАЕ БАЛбТА, мезатрофнае балота, тып балота, паводле характару жыўлення і расліннасці прамежкавы паміж нізінным балотам і вярховым балотам, балота сярэдняга MiHep. жыўлення. Расліны на купінах і павышэннях каля пнёў, дзе прырост торфу большы, жывяцца пераважна за кошт увільгатнення атм. ападкамі. У паніжэннях, дзе сувязь з грунтавымі водамі захавалася, пашыраны расліны нізінных балот. На Беларусі П.б. займаюць каля 105 тыс. га (4,2% ад усіх балот).
    ПЕРАХбДНАСЦЬ у м о в е, уласцівасць дзеяслова кіраваць формай вінавальнага склону назоўніка — прамога дапаўнення, што называе прадмет, на які непасрэдна пераходзіць дзеянне, абазначанае дзеясловам. Напр., «друкаваць газету», «чытаць кнігу». Проціпас
    таўленне . пераходных і непераходных дзеясловаў («сініць» — «сінець», «будаваць» — «будавацца») утварае ў мове грамат. катэгорыю пераходнасці — непераходнасці. П. не мае спец. фармальных сродкаў выражэння ў самім дзеяслове, адзін і той жа дзеяслоў у залежнасці ад свайго значэння можа быць непераходным («паляўнічы кружыў па лесе») і пераходным («венер кружыў снег у полі»). Усе зваротныя дзеясловы — абавязкова непераходныя, таму што афікс зваротнасці («ся», «ца») — былы займеннік «сябе», які і быў прамым дапаўненнем.
    Літ:. Шуба П.П. Сучасная беларуская мова: Марфаналогія. Марфалогія. Мн., 1987.
    П.П.Шуба.
    ПЕРАХОДНЫ СТАН, актываваны комплекс, гіпатэтычны прамежкавы стан хім. сістэмы пры яе пераходзе з пачатковага (рэагенты) у канчатковы (прадукты) стан; канфігурацыя з атамаў ui малекул рэагентаў, што ўдзельнічае ў элементарным акце рэакцыі хімічнай. Характарызуецца больш высокім значэннем патэнцыяльнай энергіі ў параўнанні з пачатковым і канчатковым станамі (гл. Энергія актывацыі) і малым часам жыйця (~10‘13 с). Тэорыя П.с. (актываванага комплексу, ui абс. скарасцей рэакцый; гл. Кінетыка хімічная) ляжьшь у аснове ўяўленняў аб рэакцыйнай здольнасці і механізме хім. рэакцый.
    ПЕРАХОДНЫЯ ЭЛЕМЁНТЫ. п е р a ходныя металы, хімічныя элементы пабочных (В) падгруп 4—7га перыядаў перыядычнай сістэмы элементаў Мендзялеева; d і /элементы. Вядома 65 П.э. (з улікам 106—109га элементаў). У перыядах займаюць пераходнае становішча паміж металамі і неметаламі (адсюль назва).
    Усе П.э. мала пашыраны ў зямной кары (акрамя жалеза і тытану), з’яўляюцца металамі (на знешнем электронным слоі маюць 1—2 электроны). У П.э. электронамі запаўняюцца ўнугр. (л1)