• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Дз.М.Кудзелка, Л.П.НІахоцька
    ПЕРАПІСНЬІЯ КНІГІ, 1) зводныя дакументы пра колькасць насельніцтва Рас. дзяржавы ў сярэдзіне 17 — 1й пал. 18 ст. З’явіліся ў сувязі з заменай пасошнага падаткаабкладання падворным. У сярэдзіне 17 — пач. 18 ст. падворныя П.к. складаліся пры правядзенні як усеагульных перапісаў цяглага (абкладзенага падаткамі) насельніцтва (1646—48, 1676—78, 1710 і 1716), так і перапісаў насельніцтва асобных раёнаў або катэгорый. П.к. 1720х і 1740х г. адлюстроўвалі вынікі падушнага перапісу (гл. Падушны падатак). 2) У канцы 16 — пач. 17 ст. назва «апісных кніг» (апісанні гарадоў, сёл, манастыроў) і «глядзенных кніг» (звесткі пра месцазнаходжанне населеных пункгаў, адлегласці і дарогі паміж імі) Рас. дзяржавы.
    ПЁРАПІСЫ СТАТЫСТЫЧНЫЯ, спецыяльныя статыстычныя абследаванні, якія фіксуюць поўны ўлік і характарыстыку адзінак вывучаемай сукупнасці. Уключаюць: суцэльную рэгістрацыю адзінак, што складаюць якуюн. з’яву; правядзенне назіранняў на пэўны момант часу; максімальна кароткі тэрмін П.с.; запіс сабраных звестак у спец. фармуляр (перапісны ліст); перыядычнасць П.с. з мэтай супастаўлення вынікаў. Адрозніваюць П.с. п е р ы я д ы ч н ы я (перапісы насельніцтва, рэдкіх металаў, вагонаў і інш.); н е перыядычныя, або разавыя (асн. фондаў, работнікаў, жыллёвага фонду і інш.), прамысловыя (абследаванні прадпрыемстваў), сельскагаспадарчыя (збор звестак пра элементы с.г. вытвсці), гне'здав ы я (некат. групы насельніцтва, пэўныя тэрыторыі і інш.).
    Уліх насельніцгва вядомы са стараж. часоў. У Расіі ў 1638 праведзены першы перапіс промыслаў і заняткаў насльнііггва, царк. лры
    286	ПЕРАПЛЁТ
    ходаў. У 18 ст. для перапісаў распрацоўваліся спец. праграмы і інструкцыі; П.с. рэгістраваліся ў спец. кнігах (пісцовых, дарожных, межавых). Пасля рэформы 1861 праводзіліся перапісы для ацэнкі эканам. патэнцыялу, становішча краіны: сялянскіх абшчын, ваеннаконныя, абследаванне саматужнай прамсці і інш. У 1916 зроблены 1ы с.г. перапіс. Пасля 1917 праводзіліся перапісы камунальных прадпрыемстваў, матэрыяльных рэсурсаў, аб’ектаў будва, пасяўных плошчаў, пладоваятадных насаджэнняў, жывёлы, с.r. тэхнікі і інш.
    На Беларусі ў 1900я г. праводзіліся П.с.: неўстаноўленага абсталявання і асн. фондаў (практычна кожны год), жывёлы ў грамадскіх гаспадарках і ў насельніцтва, садоў і садовых пладоваягадных культур (1998), прыватных гандл. прадпрыемстваў і аб’ектаў незавершанага будва (2000). У інш. краінах П.с. праводзяцца пераважна для ўліку насельніцтва. У міжнар. статыстыцы вядомы сусв. перапіс насельніцгва і перапіс валют. В.М.Тамашэвіч. ІІЕРАПЛЁТ, 1) комплекс аперацый па стварэнні знешняга пакрыцця (цвёрдай вокладкі) кнігі. дакумента і інш. Уключае змацаванне кніжнага блока, далучэнне да яго форзацаў, заклейванне і кругленне карашка, абразанне блока, прыклейку каптала, выраб і аддзелку пераплётных абкладак (накрывак), устаўку блока ў абкладкі, абцісканне і штрыхоўку (атрыманне паглыбленых ліній) гатовай кнігі. У пераплётнай вытвсці выкарыстоўваюць блокаапрацоўчыя агрэгаты. накрыўкаробныя, кнігаўставачныя і інш. машыны. 2) Сукупнасць пераплётнай абкладкі і элементаў змацавання кніжнага блока і абкладкі з блокам.
    У адрозненне ад звычайнай вокладкі, якую найчасцей робяць з палеры і выкарыстоўваюць дая сшыткаў, часопісаў, брашур, кніжную абкладку як асн. элемент П. вырабляюць з больш трывалых і зносаўстойлівых матэрыялаў (кардону. скуры, тканіны. сінт. матэрыялаў і інш.). Існуе 5 тыпаў П. (ад 5га да 9га). Найб. пашыраны тып 5 (выкары
    Кяіжны пераплёт з кніжным блокам: 1 — карашок накрыўкі; 2 — покрыўная накрыўка; 3 — форзац; 4 — блок; 5 — клеявы слой; 6 — кардонная старонка; 7 — адстаў; 8 — акантовачны матэрыял; 9 — каптал.
    стоўваецца для школьных дапаможнікаў, дзіцячай лры і інш.) і тып 7 (з тканінным покрывам — для шматгомных падпісных выданняў, энцыклапедый, слоўнікаў, з покры вам на папяровай аснове — для выданняў менш інтэнсіўвага карыстання).
    ГІЕРАПОНЧАТАКРЫЛЫЯ (Нутеnoptera), атрад насякомых. Вядомы з трыясу (каля 220 млн. г. назад). 2 падатр.: сядзячабрухія (Symphyta, або Phytophaga) і сцяблістабрухія (Apocryta); сця&лістабрухіх падзяляюць на паразігычных (Parasitica) і джалячых (Aculeata). Больш за 300 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды. пераважна ў тропіках і субтропіках. Вызначаюцца складанымі паводзінамі (адзіночныя і грамадскія насякомыя), у многіх развіты інстынкт будовы гнязда і клопату пра патомства. На Беларусі каля 3 тыс. відаў, найб. пашыраны арэхатворкі, восы, мурашкі, наезнікі, немкі, пільшчыкі сапраўдныя, пчолы, рагахеосты, трыхаграмы, хальцыды, іхнеўманіды і інш.
    Пералончатакрылыя: 1 — эфіяльт выяўляльнік; 2 — наезнік начніцавы; 3 — андрэна шэрая; 4 — сфекс зубасты; 5 — мурашкашашаль звычайная.
    Даўж. 0,2—60 мм. На галаве 1 пара фасетачных вачэй і 3 просгыя вочкі. Вусікі простыя, перыстыя, булава або грэбенепадобныя. Пярэдняспінка злучана нерухома з сярэднегрудзямі, а пярэднягрудзі — рухома з пярэдняспінкай. Маюць 2 пары празрыстых перапончатых крылаў (адсюль назва), зрэдку другасна бяскрьілыя (мурашкі, немкі). Ротавыя органы грыэучыя ці грызучалізальныя або сысучыя. У са.мак на канцы брушка яйцаклад або джала. Hori хадзільныя, бегальныя. Дарослыя пераважна расліннаедныя, некат. — драпежнікі, паразіты; лічынкі кормяцца рознымі ч. раслін. Самцы развіваюцца з неаплодненых (гаплоідных) яец, самкі — з дыплоідных (з двайным наборам храмасом), звычайна аплодненых, толькі ў некат. відаў — з неаплодненых яец (гл. Партзнагенез). Развіццё з поўным ператварэннем. Лічынкі бязногія або вусенепадобныя. Многія П. — апыляльнікі раслін; наезнікаў выкарыстоўваюць у біял. барацьбе са шкоднікамі с.r. раслін; пчолы меданосныя даюць мёд, воск. пропаліс. Ёсць шкоднікі с.г. культур і лясных парод.
    С.А.Максімава.
    ПЕРАПРАВА, 1) месца, дзе перапраўляюцца на другі бераг (на паромах, лодках і інш.), а таксама ўчастак ракі, возера, які выкарыстоўваецца войскамі пры фарсіраванні водных перашкод. 2) Перавозка войск і баявой тэхнікі цераз водныя перашкоды пры дапамозе пераправачных сродкаў або пераход войск цераз перашкоды па мастах, брадах, ільдах, а таксама пераадольванне іх уплаў П. бываюць: дэсантныя — для пераадольвання воднай перашкоды гал. чынам падраздзяленнямі першага эшалона на штатных плавальных сродках; паромныя — для падраздзяленняў з іх баявой тэхнікай: м а с т a в ы я — для калон войск з іх узбр. і баявой тэхнікай (гл. Мост ваенныў ч ы гуначныя — для чыг. саставаў або асобных вагонаў на спец. суднахпаромах. Могуць ажыццяўляцца П. танкаў пад вадой. Будуюць несапраўдныя П. (для падману праціўніка), а таксама пераправы ўброд, па лёдзе і інш. П. абсталёўваюцца і маскіруюцца, на іх арганізавана камснданцкая служба.
    ПЕРАПРАВАЧНЫЯ СРОДКІ. сродкі, якія выкарыстоўваюцца для пераправы войск і баявой тэхнікі пры пераадоленні водных перашкод. Бываюць табельныя (штатныя), індывідуальныя, мясц. і падручныя. Да табельных адносяцца пантонныя паркі, пераправачнадэсантныя сродкі, мостаўкладчыкі, механізаваныя масты, разборныя метал. масты (гл. Мост ваенны), танкавыя плаўсродкі, дэсантныя лодкі і інш. Індывідуальныя П.с. — плавальныя касцюмы і выратавальныя камізэлькі. Выкарыстоўваюць таксама П.с. мясц. (судны, баржы, катэры, лодкі, паромы і інш.) і падручныя (бочкі, бітоны, бярвёны і інш.).
    ПЕРАПЯЛІЦА Канстанцін Іванавіч (н. 1.6.1938, с. Цішэнаўка Краснаградскага рна Харкаўскай вобл., Украіна), бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1976). Скончыў студыю пры Украінскім драм. тры імя І.Франко ў Кіеве (1965). 3 1966 у Брэсцкім тры драмы і музыкі. Выканаўца харакгарных і камед. роляў. Створаныя ім вобразы вызначаюцца псіхал. абгрунтаванасцю, народнасцю: Зёлкін («Хто смяецца апошнім» К.Крапівы), Цярэшка, Паляныца («Трыбунал», «Таблетку пад язык» А.Макаёнка), Старжыцкі («Хамуціус» паводле А.Куляшова), Фядос Сыч («Укралі кодэкс» А.Петрашкевіча), Драздзюк («Наследнік» М.Матукоўскага), Франак («Грэшнае каханне» АДзялендзіка), Буслай, Люцень («Парог», «Купалле» А.Дударава), Мамаеў («На ўсякага мудраца хапае прастаты» А.Астроўскага), Манахаў («Варвары» М.Горкага). Аптымістэнка («Лазня» У.Маякоўскага), фон Кальб («Каварства і каханне» Ф.Шылера), Косме («Даманевідзімка» П.Кальдэрона), Гейгер («Перад захадам сонца» Г.Гаўптмана), Маёр («Дамы і гусары» А.Фрэдра) і інш. Р.М.Бакіевіч.
    ПЕРАСЛАЎЛЬ	287
    ПЕРАПЯЛІЦЫН Аляксандр Іванавіч (25.2.1913, г. Энгельс Саратаўскай вобл., Расія — 15.8.1967), дзяржаўны дзеяч БССР. Ген.лейт. (1959). Скончыў Вышэйшую парт. школу пры ЦК ВКП(б) (1948). 3 1929 працаваў слесарам паравознага дэпо, у 1933—35 у Чырв. Арміі, потым на камсам. і парт. рабоце. 3 1944 на парт. рабоце ў Беларусі. 3 1952 у органах дзяржбяспекі: нам. міністра дзяржбяспекі БССР. з 1953 нам. міністра ўнутр. спраў БССР, у 1954—59 старшыня КДБ пры Савеце Міністраў БССР. У 1959—67 нам. старшыні КДБ пры Савеце Міністраў СССР. Дэп. Вярх. Савета БССР (1959).
    ПЕРАРАДЖЭННЕ ў м е д ы ц ы н е, змены ў будове і (або) функцыі клетак, тканак, якія харакгарызуюцца назапашваннем не ўласцівых ім рэчываў; тое, што дыстрафія. У анкалогіі — працэс злаякаснага ператварэння клетак. У неўрапаталогіі — паступовы распад нерв. валакна пад уплывам атручэння, траўмаў запалення.
    ПЕРАРОСТ, вёска ў Добрушскім рне Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 22 км на ПдУ ад г. Добруш, 50 км ад Гомеля, 12 км ад чыг. ст. Церахоўка. 796 ж., 395 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ІІЕРАРОЎ, вёска ў Жыткавіцкім рне Гомельскай вобл., на правым беразе р. Прыпяць. Цэнтр сельсавета і аірапрамысл. комтілексу «Хлупін». За 38 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Жыткавічы, 270 км ад Гомеля. 505 ж.. 271 двор (2000). Хлебапякарня, лясніцгва. Базавая школа. Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.
    НЕРАРЫЎНАСЦЬ. гл. ў арт. Неперарыўнасць і перарыўнасць.
    ПЁРАС (сапр. П е р с н і) Шымон (н. 16.8.1923, в. Вішнева Валожынскага рна Мінскай вобл.), палітычны і дзярж. дзеяч Ізраіля. Скончыў унт у ЗША. 3 1934 у Палесціне. У 1941—45 ген. сакратар сіянісцкага маладзёжнага руху «Працоўная моладзь». Чл. Рабочай партыі МАПАІ (1945—65). 3 1948 на розных пасадах у мінве абароны Ізраіля, у 1959—65 нам. міністра абароны. Ў 1965—68 ген. сакратар партыі РАФІ, з 1968 нам., у 1977—92 і 1995—96 ген. сакратар Партыі працы. У 1969—70 міністр эканам. развіцця кантралюемых тэрыторый, у 1970—74 міністр транспарту і камунікацый, у 1974—77 міністр абароны Ізраіля. У 1984—86 і 1995—96 прэм’ерміністр Ізраіля. У 1986—90 нам. прэм’ерміністра, адначасова міністр замежных спраў, потым міністр фінансаў. Міністр замежньк спраў ва ўрадзе Х.Рабіна (1992—95), адзін з аўгараў мірных арабаізраільскіх дамоўленасцей сярэдзіны 1990х г. Нобелеўская