• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ПЕРО (Perrault) Шарль (12.1.1628, Парыж — 16.5.1703), французскі паэт і крытык. Брат КПеро. Чл. Франц. акадэміі (з 1671). Па адукацыі юрыст. AyTap пародый (паэма «Сцены Троі, або Паходжанне бурлеска», 1653), алегарычных паэм, од, пасланняў у стылі галантнай прыдворнай паэзіі. Выступаў супраць эстэтыкі класіцызму (паэма «Стагоддзе Людовіка Вялікага», 1687, дыялогі «Паралелі паміж старажытнымі 1 новымі...», т. 1—4, 1688—97), палемізаваў з Н.Буало (вершаваная сатыра «Апалогія жанчын», 1694). Сусв. вядомасць прынеслі казкі «Спячая прыгажуня», «Чырвоная Шапачка», «Кот у ботах», «Папялушка», «Хлопчык з ногцік» і інш. (зб. «Казкі маёй матухны Гусі», 1697). Паўплываў на развіццё сусв. казачнай традыцыі (браты В. і Я. Грым, Х.К.Андэрсен). Яго творы пакладзены на музыку (Дж.Расіні, П.Чайкоўскі, Б.Бартак, С.Пракоф’еў). На бел. сцэне паводле казак П. пастаўлены спектаклі «Дзіўныя прыгоды Ката ў ботах» (1984, Магілёўскі абл. тр лялек), «Кот у ботах» (1988, Мінскі драм. тр «ДзеЯ?»), «Чаравічак для Папялушкі» (1996, Мінскі малы тр). На бел. мову яго казкі пераклалі З.Колас, Р.Яўсееў.
    Тв.: Бел. пер. — Чырвоная Шапачка. Мн., 1979; Чарадзейныя казкі. Мн., 1993; Рус. пер. — Сказкн матушкн Гусынн, нлн Нсторня н сказкн былых времен с поученнямм. М., 1991. Г.М.Малей.
    ПЕРОН (франц. perron), пасажырская платформа, каля якой спыняюцца паязды на чыг. станцыі.
    ПЕРОН (Peron) Хуан Дамінга (8.10.1895, г. Лобас, Аргенціна — 1.7.1974), дзяржаўны і ваен. дзеяч Аргенціны. Скончыў Вышэйшую ваен. школу, выкладаў у ёй. 3 1934 ваен. аташэ ў Чылі, у 1939—41 у Еўропе, вывучаў вопыт ваен. дзеянняў. Чл. групы афіцэраў, якая ажыццявіла ў чэрв. 1943 ваен. пераварот у Аргенціне. 3 1943 ваен. міністр, міністр па пытаннях працы і сац. забеспячэння, віцэпрэзідэнт. У 1945 арыштаваны, вызвалены ў выніку масавай кампаніі. У лют. 1946' абраны прэзідэнтам Аргенціны. Ажыццявіў праграму эканам. і cau. рэформ (нацыяналізацыя шэрагу прадпрыемстваў, стварэнне сістэмы сац. гарантый і г.д.). Вялікі ўплыў на П. аказвала яго жонка Э.М.Дуартэ Перон («Эвіта», 1919—52), якая фактычна кіравала яго сац. палітыкай, не займаючы афіц. пасад. Скінуты ваеннымі ў вер. 1955, жыў у эміграцыі. У 1973 вярнуўся на радзіму і абраны прэзідэнтам Аргенціны.
    ПЕРОНАСПАРАЛЬНЫЯ (Peronosporales), парадак грыбоў класа ааміцэтаў. 3 сям. (перанаспоравыя, пітыевыя, цыстопавыя), больш за 500 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі больш за 70 відаў з родаў перанаспора. пітый, фітафтора, брэмія, плазмапара, склераспора і інш. Сапратрофы, паразіты і паўпаразіты. Выклікаюць некроз у раслін, перонаспарозы, гнілі.
    Міцэлій не падзелены на септы, галінасты, распаўсюджваецца ўнутры і міжклетачна, утварае гаўсторыі. Канідыяносцы разгалінаваныя, капідыі звычайна акруглыя. Некат. віды з сям. пітыевых размнажаюцца зааспорамі. Наземныя грыбы здольны ўтвараць хламідаспоры. Ааспоры ўзнікаюйь у выніку палавога працэсу. С.І.Бемская. ПЕРОНАСПАРбЗ, несапраўдная мучністая раса, хвароба раслін, якая выклікаецца паразітычнымі грыбамі з роду перанаспора. Пашкоджвае лісце, суквецці, плады і інш. Пашыраны
    298 ПЕРПЕНДЫКУЛЯР
    ўсюды. На Беларусі на ТТ. часцей хварэюць цыбуля, буракі, капуста, рэдзька, бабовыя. 3 інш. с.г. культур шкодзіць вінаграду, агуркам, сланечніку, тытуню. Значна зніжае ўраджай у вільготныя і цёплыя гады.
    Інфекцыя перадаецца з насенным матэрыялам, праз глебу (з расліннымі рэшткамі), можа разносіцца ветрам, вадой. На зялёных ч. раслін утвараюцца плямы з шэраватым мучністым налётам на ніжнім баку. У хворых раслін дэфармуюцца тканкі, запавольваецца рост. Меры барацьбы: чаргаванне культур, апырскванне фунгіцыдамі, унясенне фосфарных і калійных угнаенняў і інш. С.І.Бельская.
    ПЕРПЕНДЫКУЛЯР (ад лац. perpendicularis вертыкальны) да дадзенай прамой (плоскасці), прамая, якая перасякае дадзеную прамую (плоскасць) пад прамым вуглом.
    ПЕРПЕНДЫКУЛЯРНАСЦЬ, узаемнае размяшчэнне 2 прамых, плоскасцей ці прамой і плоскасці, пры якім гэтыя фігуры ўтвараюць прамы вугал. 2 прамыя наз. ўзаемна перпендыкулярнымі, калі яны ўтвараюць прамы вугал (у прасторы такія прамыя не абавязкова перасякаюцца). Прамая і плоскасйь наз. ўзаемна перпендыкулярнымі, калі дадзеная прамая перпендыкулярная да кожнай прамой, што знаходзіцца на плоскасці. 2 плоскасці наз. ўзаемна перпендыкулярнымі, калі пры перасячэнні яны ўтвараюць прамы двухгранны вугал. Гл. таксама Артаганальнасць.
    ПЕРПЕТУУМ МбБІЛЕ (ад лац. регреtuum mobile бесперапынны pyx), тое, што вечны рухавік.
    ПЕРСАНАЖ (франц. personnage ад лац. persona асоба), дзейная асоба (часцей другарадная) у маст. творы (драме, рамане, аповесці і г.д.).
    ПЕРСАНАЛ (ад лац. personalis асабовы), склад супрацоўнікаў якойн. установы, прадпрыемства, якія складаюць групу па праф. або інш. адзнаках, напр., мед. П., П. лабараторыі.
    ПЕРСАНАЛІЗМ (ад лац. persona асоба), філасофскі кірунак, прадстаўнікі якога прызнаюць асобу першаснай творчай рэальнасню і найвыш. духоўнай каштоўнасцю, а ўвесь свет — праяўленнем творчай актыўнасці вярх. асобы — Бога. Узнік у канцы 19 ст. ў ЗША (Б.Боўн, Дж.Ройс і іх паслядоўнікі — Э.Брайтмен, Э.Кент, Р.Т.Флюэлінг і інш.), у пач. 20 ст. ў Расіі (М.А.Бярдзяеў, М.А.Лоскі, Л.І.Шастоў) і Францыі (Э.Мунье, Ж.Лакруа, П.Рыкёр, М.Недансель). Упершыню тэрмін «П» у гісторыі філасофіі ўжыў Ф.Шлеермахер у «Прамове аб рэлігіі да адукаваных людзей, якія ёю пагарджаюць» (1789). Вытокі П. як асаблівай пазіцыі распрацоўваліся пачынаючы з перыяду хрысціянства, хаця немалаважнае значэнне мелі ант. канцэпцыі асобы, абгрунтаваныя Платонам, Сакратам, Эпі
    курам, неаплатонікамі. Непасрэднай тэарэт. асновай П. з’яўляецца манадалогія ГЛейбніца як вучэнне аб духоўных субстанцыях, якія валодаюць энергіяй і існуюць у гармоніі паміж сабой і Богам. Спецыфічнымі сродкамі выражэння персаналісцкіх поглядаў і ідэй сталі філас. вучэнні С.К’еркегора, І.Фіхтэ, М Шэлера і інш.
    Паводле канцэпцыі П., прырода ўяўляе сабой сукупнасць духаў — «асоб», а чалавек — вобраз і падабенства вярх. асобы — Бога (мае ў сабе боскі элемент). Асоба чалавека ёсць непаўторная, унікальная суб’ектыўнасць, адзіная рэальнасць і праяўленне быцця; яе вытокі — у адзіным пачатку, царстве духа — у Богу, а яе прадвызначэнне — пошук, пазнанне духу ісціны і любоў да яе. Для асобы характэрны 3 вектары існавання: экстэрыярызацыя (знешняе самаажыццяўленне), інтэрыярызацыя (унутр. засяроджанасць, духоўны свет), трансцэндэнцыя (самавызначэнне, арыентацыя на вышэйшыя, боскія каштоўнасці). У адпаведнасці з прынцыпамі тэізму ўсю гісторыю чалавецтва персаналісты разглядаюць як гісторыю развіцця персанальнага духу. a ўнутр. свет асобы як сапраўдную арэну быцця, прычыну ўсіх магчымых канфліктаў. 3 гэтага пункту погляду культ.сац. сітуацыя 20 ст. з’яўляецца сітуацыяй разарванасці, непаўнаты чалавечага існавання, яго падпарадкаванасці знешнім фактарам (рэлігіі, навуцы, маралі, вытвсці, спажыванню); адбываецца разрыў асобаснага і сацыяльнага, які з’яўляецца выражэннем больш глыбокага метафіз. канфлікту чалавечага і касмічнага. У рамках П. быў сфармуляваны гуманіст. тэзіс аб свабодзе асобы як крытэрыі дэмакратычнасці грамадства; яе правы і свабоды — найвышэйшая каштоўнаснь і сутнасць дэмакратыі. Персаналісты акцэнтуюць увагу на выхаваўчай ролі асобаснай філасофіі, бачаць у ёй педагогіку, нацэленую на абуджэнне асобаснага пачатку ў чалавеку. Ідэалам знешняга самаажыццяўлення чалавекаасобы прызнаецца маст. творчасць, якая абавязкова накіравана на вышэйшыя каштоўнасці і з’яўляецца спецыфічным відам дзейнасці, што ажыццяўляе сувязь чалавечага з боскім. Розныя аспекты праблематыкі П. распрацоўваюцца ў фенаменалогіі, экзістэнцыялізме, філасофскай антрапалогіі, герменеўтыцы і інш.
    Літ.: В д о в н н a Н С. Эстетнка французского персонмнзма. М., 1981; Проблема человека в западной фнлософнн. М„ 1988; Lacroix J. Marxisme, existentialisme, personnalisme. 6 ed Paris, 1966; Я го ж . Personnalisme comme antiideologie. Paris, 1972.
    C. Ф.Дубянецкі.
    ПЕРСАНАЛЬНАЯ ЭВМ, n e p c a нальны камп’ютэр, малагабарытная мікраЭВМ індывідуальнага карыстання. Дае карыстальніку магчымасць працаваць у дыялогавым рэжыме. Адрозніваюць прафесійныя і бытавыя П. ЭВМ.
    Прафесійныя П. ЭВМ па функцыянальных магчымасцях і матэм. забеспячэнні ідэнтычныя ЭВМ агульнага прызначэння сярэдняй прадукцыйнасці, маюць знешнюю памяць вял. ёмістасці, каляровыя графічныя прылады высокай раздзяляльнасці, сродкі для работы з камп ’ютэрнымі сеткамі, у т.л. Інтэрнетам, і інш. Пераважна выкарыстоўваюцца як аўтаматызаваныя рабочыя месцы. Б ы т а в ы я П.ЭВМ арыентаваны на распрацоўку і рашэнне задач карыстальнікамі без спец. (прафесійнай) падрыхтоўкі ў галіне выліч. тэхнікі і праграмавання. 1х матэм. забеспячэнне мае сродкі навучання, у т.л. саманавучання, карыстальніка. Выкарыстоўваюц
    ца для кіравання быт. тэхнікай, самастойнага навучання і раб'оты, гульняў і інш.
    Літ.: М я ч е в А.А. Персональные ЭВМ: краткнй энцнкл. справ. М., 1992. М.П.Савік.
    ПЕРСАНІФІКАЦЫЯ (ад лац. persona асоба + facere рабіць), надзяленне жывёл, рэчаў, з’яў прыроды ui абстрактных паняццяў чалавечымі ўласцівасцямі, увасабленне ў вобразе чалавека.
    ПЕРСЕВЕРАЦЫЯ (ад лац. perseveratio упартасць), настойлівае ўзнаўленне ў чалавека якоган. псіхічнага вобраза, дзеяння, стану (рухаў вобразаў або думак). Адрозніваюць П.: рухальныя (маторныя), сенсорныя (напр., пры некаторых формах эйдэтызму), эмацыянальныя (П. афекту) або інтэлектуальныя. Назіраецца ў паўсядзённым жыцйі (у выглядзе памылак дзеянняў, апісак і інш.), асабліва пры стомленасці ці стрэсах, у паталогіі — пры псіхічных захворваннях, пашкоджаннях мозга. Уласна П. як з’явы, у значнай ступені адасобленыя і выпадковыя ў агульным кантэксце псіхічнага жыцця чалавека, трэба адрозніваць ад вядомых у псіхіятрыі idee fixe (неадчэпных думак).
    ПЕРСЕІДЫ, адзін з самых яркіх метэорных патокаў. Радыянт знаходзіцца ў сузор’і Персея (адсюль назва). Назіраюцца штогод з 15 ліп. да 26 жн. (максімум 12 жн.). Вядомы з 830. Утвараюцца з прычыны выкідаў рэчыва з каметы 109P /Свіфта — Тутля. Да 1979 давалі ў максімуме 70—80 метэораў за гадзіну, у 1990я г. рэгістравалася да 1000 метэораў за гадзіну. П. — першы метэорны паток, для якога выяўлена сувязь з каметай (італьян. астраном Дж.Скіяпарэлі, 1866).