• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Выяўленчае і дэкаратыўнапрыкладное мастацтва. У 1м тыс. да н.э. развіваліся культуры на ўзбярэжжы Ціхага ак. (Паракас, Салінар і інш.) і ў горных раёнах. 3 пач. н.э. на ўзбярэжжы склаліся культуры раннякласавага грамадства (Наска, Мачыка, Чыму), якія з сярэдзіны 15 ст. змяніліся культурай інкаў. 3 12 ст. да н.э. вядома кераміка з манахромным, рэльефным або гравіраваным дэкорам, размалёўка фігурных ваз, шматколерная размалёўка з тонкім лінейным малюнкам, пасудзіны ў выглядзе жывёл або з партрэтнымі тварамі. Колерам, арнаментыкай вызначаліся ваўняныя і баваўняныя тканіны, дываны, плеценыя з пер’я; з золата і серабра выраблялі фігуркі, маскі, вазы, упрыгожанні. 3 16 ст. існавалі маст. школы, якія зазналі ўплыў стараж. мастацтва. Побач з перайманнем еўрап. маньерызму (скульпт. і жывапісей Б.Біты, канец 16 ст.) і барока (жывапісец А. дэ Медора, скульп. П. дэ Нагера, 1я пал. 17 ст.) развіваўся самабытны «метыскі стыль» (школа Куску). У рэчышчы рэалізму працаваў скульптаріндзеец Х.Т. Туйру Тупак. У пач. 19 ст. развіваліся жывапісны партрэт (Х.Хіль дэ Кастра), бытавы жанр (Ф.Ласа), кастумбрызм (Панча Ф’ера). У 20 ст. ў мастацтве П. пашырыліся тэмы нар. жыцця, адраджаліся нац. традыцыі (К.Блас, Х.Кадэсіда, Х.Сабагаль і інш.). Развіваліся кубізм, экспрэсіянізм, абстрактнае мастацтва. У манумент.дэкар. жывапісе пераважала нац.патрыят. тэматыка (Т.Нуньес Урэта). У нар. мастацтве спалучаюцца індзейскія і ісп. традыцыі. Вырабляюць плашчы «понча» з геам. узорам, пасудзіны «матэ» з гарбузоў з выпаленымі малюнкамі, драўляныя пасудзіны «кера» з яркай інкрустацыяй, кераміку і інш.
    Літ:. Гаврнков Ю.П Перу: от ннков до нашнх дней. М„ 1977; йстормя Перу с древнейшмх времен до конца XX в. М., 2000; Марнатегн Х.К. Семь очерков нстолковання перуанской действнтельностя: Пер. с нсп. М.. 1963; Перу: соцяал.экон. м полят. развятне (1968—1980). М., 1982; Мамон тов С.П. йспаноязычная лятература стран
    Латннской Амернкм в XX в. М., 1972; П о л е в о й В.М. йскусство стран Латннской Амернкн М., 1967; Культура Перу. М., 1975.
    І.І.Пірожнік (прырода, насельніцтва, гаспадарка), Н.Р.Кошалева (гісторыя), Р.Ч.Лянькевіч (узброеныя сілы), Г.М.Мааей (друк, радыё, тэлебачанне), І.Л.Лапін (літаратура). Я.Ф.Шунейка (архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўнапрыкладное мастацтва).
    ПЕРУАНСКАЕ ЦЯЧЭННЕ. Г у м бальта цячэнне, халоднае паверхневае цячэнне ў Ціхім ак., галіна Заходніх Вятроў цячэння. Праходзіць з Пд па Пн паміж 45° і 4° паўд. ш., уздоўж зах. берагоў Перу і Чылі. Тра вады 15—20 °C, скорасць каля 0,9 км/гадз. У раёне 4° паўд. ш. адхіляецца ад берагоў на 3 і злучаецца з Паўднёвым Пасатным цячэннем. Некаторыя вучоныя вылучаюць прыбярэжнае і акіянскае П.ц., паміж якімі праходзіць Паўд. ПеруанаЧылійскае супрацьцячэнне. П.ц. абумоўлівае адносна нізкія тры паветра і малую колькасць ападкаў на ўзбярэжжы.
    ПЕРУАНСКІ ЖОЛАБ. А т а к а м ская ўпадзіна, глыбакаводны жолаб ва ўсх. частцы Ціхага ак. Выцягнуты ўздоўж мацерыковага схілу Паўд. Амерыкі на 1340 км. Сярэдняя шыр. 61 км. Глыб. да 6601 м. Паўд.ўсх. частка П.ж. каля берагоў пустыні Атакама, таму раней наз. Атакамскай упадзінай.
    ПЕРУАНЦЫ (саманазва п е р у а н а с), нацыя, асн. насельніцтва Перу. Агульная колькасць 10,4 млн. чал. (сярэдзіна 1990х г.), з іх 10,2 млн. чал. у Перу. Жывуць таксама ў ЗША. Іспаніі, Германіі і некат. краінах Лац. Амерыкі. Гавораць на іспанскай мове. Большасць вернікаў — католікі, частка прытрымліваецца традьш. вераванняў.
    ПЕРЎДЖА (Perugia), горад у Цэнтр. Італіі. Адм. ц. вобл. Умбрыя і прав. Перуджа. Засн. ў 5 ст. да н.э. этрускамі. Каля 170 тыс. ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прамсць: харч. (вылучаецца вытвсць шакаладу), тэкст. (карункі), гарбарнаабутковая, трыкат., швейная, металаапр., керамічная. Унт (з 13 ст.). Акадэмія выяўл. мастацтваў і музыкі. Нац. галерэя Умбрыі, маст. музеі. Арх. помнікі стараж.рым. эпохі, a таксама 5—6, 13—16 ст.
    ПЕРУДЖЫНА [Perugino; сапр. В a нучы (Vannucci)] П’етра (каля 1448, ЧытадэлаП’еве, Італія — люты—сак. 1523), італьянскі жывапісец эпохі Адраджэння; прадстаўнік умбрыйскай школы жывапісу, Зазнаў уплывы П’ера дэла Франчэска, А.Верок’ё (з 1470 працаваў у яго майстэрні ў Фларэнцыі), нідэрл. мастакоў. Творчасці ўласцівы плаўнасць кампазіцыйных рытмаў, гарманічная ураўнаважанасць прасторавых пабудоў, лірызм пейзажных фонаў. Аўтар фрэсак «Св. Себасцьян з двума святымі» ў царкве СантаМарыя ў Чэрквета (1478), «Перадача ключоў св. Пятру» ў Сіксцінскай капэле Ватыкана (1481—92), «Укрыжаванне» ў йаркве СантаМарыя Мадалена дэі Пацы ў Фларэнцыі (1496),
    П.Перуджына. Апалон і Марсій. Каля 1495.
    трыпціха «Укрыжаванне з прадстаячымі» (каля 1485), «Паліпціх Альбані» (1491), карцін «Апалон і Марсій» (каля 1495), «З’яўленне Мадонны св. Бернару» (каля 1490—94), тонда «Мадонна з анёламі і святымі», партрэтаў Франчэска дэле Аперэ (1494), дон Б’яджа Міланезі, дон Бальдасарэ ды Антоніо ды Анджэла, маладога чалавека (каля 1495— 1500) і інш. У майстэрні П. вучыўся Рафаэль.
    ПЕРУЦ (Perutz) Макс Фердынанд (н. 15.5.1914, Вена), англійскі біяхімік. Чл. Лонданскага каралеўскага тва (1954), Нац. АН ЗША (1970), Амер. акадэміі мастайтваў і навук і Аўстр. АН (1963). Скончыў Венскі унт (1936). У 1936 эмігрыраваў у Вялікабрытанію. Др філасофіі Кембрыджскага унта (1940). 3 1947 кіраўнік групы малекулярнай біялогіі, у 1962—79 заг. лабараторыі Кембрыджскага унта. Навук. працы па структуры бялкоў. Удасканаліў метад рэнтгенаструктурнага аналізу, расшыфраваў прасторавую будову малекулы гемаглабіну. Нобелеўская прэмія 1962 (разам з Дж.К.Ледфу).
    ПЕРУЦЫ (Peruzzi) Бальдасарэ (хрышчаны 7.3.1481, г. Сіена, Італія —
    Б.Перуцы. Віла Фарнезіна ў Рыме. 1509—11.
    ПЕРЦАВЫ	305
    6.1.1536), італьянскі архітэктар і жывапісей. Супрацоўнічаў з Ц.Брамантэ і Рафаэл'ем. У творчасці спалучаў прынцыпы Высокага Адраджэння з раннеманьерыстычнымі тэндэнцыямі. Раннім пабудовам уласцівы лірычнасць і вытанчаная лёгкасць форм, больш познім — кантрасты нясучых і нясёных элементаў, напружанадынамічная сувязь кампазіцыі з гар. асяроддзем. Сярод пабудоў: віла Фарнезіна (1509—11) і Палацца Масіма але Калоне (1536) у Рыме, партал царквы СанФранчэска (1519) у Сіене, палай Фарнезе (1535) у Капрароле і інш. 3 1520 кіраваў будвам сабора св. Пятра ў Рыме. Аўтар манум. размалёвак, якія вызначаюцца тонкім дэкаратывізмам, часам ілюзіяністычнымі эфектамі: фрэскі ў царкве СантАнофрыо (каля 1503), на віле Фарнезіна (з 1511), у капэле Панцэці йарквы СантаМарыя дэла Пачэ (1516—17) у Рыме, у царкве Фантэджуста (1528), на віле Белькара (1530) у Сіене і інш. Афармляў спектаклі і феерыі, паўплываў на развіцйё перспектыўнай тэатр. дэкарацыі.
    ПЕРФАРАТАР (ад лац. perforo прасвідроўваю, праколваю), 1) прыстасаванне для прабівання (перфарацыі) адтулін у матэрыяле ў працэсе стварэння перфарацыйнай карты альбо перфарацыйнай стужкі і запісу лічбавай ці алфавітналічбавай інфармацыі. Выкарыстоўваецца ў сістэмах апрацоўкі інфармацыі, апаратуры перадачы ланых, тэхн. сродках сувязі. 2) Машына для прабівання адтулін, напр., у кінастужцы, дыяграмнай паперы. 3) Пнеўматычная ці эл. машына для свідравання шпураў; свідравальны малаток.
    ПЕРФАРАЦЫЙНАЯ КАРТА, п е р ф а к а р т а, адзін з нбсьбітаў інфармацыі ў выглядзе карткі стандартных памераў з паперы. кардону, радзей з пластмасы, на якую інфармайыю наносяць пры дапамозе перфаратара. Адно з першых выкарыстанняў — Жакарда машына. П.к. выкарыстоўваліся ў табулятарах (1я пал. 20 ст.) і ЭВМ (сярэдзіна 20 ст.). Выкарыстоўваецца ў некаторых тыпах выліч. машын, станках з лікавым праграмным кіраваннем.
    ПЕРФАРАЦЫЙНАЯ СТУЖКА, п е р фастужка, адзін з носьбітаў інфармацыі ў выглядзе папяровай. цэлулоіднай або лаўсанавай стужкі, на якую інфармацыя наносіцца прабіўкай адтулін (перфарацый). П.с. выкарыстоўваліся для ўводу (вываду) інфармацыі ў тэлеграфных апаратах (1я пал. 20 ст.) і ЭВМ (сярэдзіна20 ст.).
    ПЕРФАРАЦЫЯ (ад лац. perforatio пранікненне, прасвідроўванне), 1) у бат а н і ц ы — скразныя адтуліны ў клетачных абалонках сасудаў і сітападобных трубак раслін (на бакавых і папярочных клетачных сценках). Праз П па сасудах свабодна праходзяць пажыўныя растворы. Бывае простай (у многіх кветкавых раслін), эфедроіднай (у гне
    тавых), множнай (у папарацей). 2) У медыцыне — скразное парушэнне цэласнасці сценкі полага ці трубчастага органа (напр., сценкі страўніка на месцы язвы); стварэнне адтуліны ў тканцы або органе, часцей у косйі, хірург. шляхам.
    ПЕРФЕКТ (ад лац. perfectus закончаны), складаная дзеяслоўная форма прошлага часу індаеўрапейскіх моў, існуе і цяпер у некат. слав. мовах. У стараж.рус. мове ўтвараўся спалучэннем дапаможнага дзеяслова «бытм» ў формах цяперашняга часу з актыўным дзеепрыметнікам прошлага часу на «л», які змяняўся па родах і ліках. Абазначаў дзеянне або стан, вынікі якога захоўваюцца ў момант гутаркі: «азь есмь прншель — я прыйшоў» (і цяпер знаходжуся туг). У бел. мове з развіццём трывальных адрозненняў у дзеяслова П вьшесніў з ужытку аорыст і імперфект, увабраў у сябе іх значэнні і стаў асн. формай для выражэння ўсіх адценняў мінулага дзеяння. Паступова страйіў дапаможны дзеяслоў, дзеепрыметнік на «л» увайшоў у парадыгму дзеяслова, пачаў успрымацца як форма прошлага часу, суадносная з формамі цяперашняга і будучага часу: «пішу — буду пісаць — пісаў». Канцавое «л» у формах мужч. роду адз. л. ў вымаўленні змянілася ца «ў»: «быль — быў», «далт> — даў». На пісьме гэта з’ява адлюстравалася толькі ў 19 ст. А.І.Жураўскі.
    ПЕРФОРМАНС, перфоманс (ад англ. performanse выступленне, выкананне, прадстаўленне), форма сучаснага мастацтва, у аснове якога знаходзіцца дзеянне. У адрозненне ад хэпенінга будуеіша па разлічанаму сцэнарыю, аўтарам і выканальнікам якога з'яўляецйа сам мастак або група мастакоў. П. можа ажыццяўляцца як непасрэдна перад гледачом, так і ў выглядзе відэа або кіназапісу. Узнік у авангардысцкіх кірунках 1960х г. У 1970я г. пашырыў межы выяўленчага мастацтва. Дазваляе мастакам вобразна рэагавайь на актуальныя сац. ці культ. праблемы, уключаць рэальную прастору ў працэс фарміравання вобразных задум, непасрэдна ўздзейнічаць на свядомасць і паводзіны гледача, часта як састаўны элемент акцыі. На Беларусі П. вядомы з 2й пал. 1970х г., сярод бел. перформераў найб. вядомыя А.Вараб’ёў, І.Кашкурэвіч, В.Пятроў, Л .Русава і інш. Я Ф.Шунейка