Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
ПЕРФУЗІЯ (ад лац. perfusio абліванне, уліванне), метад прапускання фізіял. раствораў, крыві, кровазаменных і інш. вадкасцей праз крьівяносныя сасуды органа, ч. цела або ўсяго арганізма. Адрозніваюць П. органаў, цалкам вынятьгх з арганізма, і П. органаў, якія знаходзяцца ў арганізме, але ізаляваны ад яго сасудзістага рэчышча. Пашырана ў эксперым. фізіялогіі, дазваляе захоўваць пэўны час жыццядзейнасць органаў. Выкарыстоўваюць пры трансплантацыі; пры аперацыях на сэрцы робяць П. ўсяго арганізма. П. наз. такса.ма крова
забеспячэнне органаў цела ў натуральных умовах (напр., П. нырак, галаўнога мозга і інш.).
ПЕРХАВІЧЫ, вёска ў Палонкаўскім с/с Баранавіцкага рна Брэсцкай вобл., каля р. Іса. Цэнтр калгаса. За 32 км на ПнЗ ад г. Баранавічы, 227 км ад Брэста, 15 км ад чыг. ст. Міцкавічы. 321 ж., 111 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ПЕРХАРОВІЧ Франц Іосіфавіч (28.5.1894, в. Заляддзе Докшыцкага рна Віцебскай вобл. — 11.10.1961), Герой Сав. Саюза (1945), ген.лейтэнант (1945). Вучыўся ў Ваен. акадэміі імя Фрунзе (1932), скончыў курсы «Выстрал» (1941). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік 1й сусв. і грамадз. 1918—20 войнаў. 3 1921
М.Перуц. Ф. I. Перхаровіч.
камандзір асобнай роты, нач. штаба стралк. палка, нач. аддзялення ў штабе ваен. акругі. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Зах., Варонежскім, 1м Укр., 1м і 3м Бел. франтах: камандзір палка, дывізіі і корпуса, камандуючы арміяй. Удзельнік абароны Масквы. вызвалення Украіны, Польшчы, ВіслаОдэрскай і Берлінскай аперацый. Вызначыўся ў 1945 на чале арміі ў баях за вызваленне Варшавы. Да 1951 у Сав. Арміі.
ПЕРХЛАРАТЫ. солі хлорнай кіслаты НС1О4. Крышт. рэчывы. Большасць добра раствараецйа ў вадзе. Пры t > 600 °C раскладаюцца з вылучэннем кіслароду. Акісляльнікі. Атрымліваюць П. узаемадзеяннем НСЮ4 з аксідамі ці водарастваральнымі солямі металаў, электрахім. акісленнем водных раствораў хларатаў ці хмрыдаў. У прамысл. маштабе вырабляюць П. амонію NH4CIO4, натрыю NaClO4, калію КСЮ4, літыю L1C1O4, дыгідрат П. магнію Mg(C104)22H20. Выкарыстоўваюць у якасці высакаёмістых цвёрдых кіслароданосьбітаў у хім. крыніцах кіслароду, як кампаненты выбуховых рэчываў і піратэхн. саставаў.
ПЕРХЛОРВІНІЛАВАЯ СМАЛА. тое, што полівінілхларыд хлараваны.
ПЕРЦАВЫ БЁРАГ, Малагета, участак узбярэжжа Атлантычнага ак. ў Афрыцы, у Ліберыі, паміж мысамі Мезурада і ГІальмас. Нізінны, плоскі, ла
306
ПЕРЦАВЫ
гуннага тыпу. Пераважаюць вільготныя экватарыяльныя лясы і мангравыя зараснікі. Назва ад гвінейскага перцу (малагеты), які вывозіўся адсюль у мінулым.
ПЕРІІАВЫ ГРЫБ (Suillus piperatus), шапкавы базідыяльны грыб сям. балетавых. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і. На Беларусі трапляецца з ліп. па вер. пераважна ў хвойных лясах.
Перцавы грыб
Пладовае цела — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 3—6 см, пукатая, ліпкая, жоўтамаркоўнабурая. Мякаць шчыльная, буражоўтая, перцавагоркая. Пласцінкі прырослыя або зыходныя, жоўтыя або ржавабурыя з шырокімі порамі. Ножка цыліндрычная, каля асновы звужаная. Споры верацёнападобныя, жоўтабурыя. Неяломы.
ПЕРЦАЎ Уладзімір Мікалаевіч (27.7.1877, г. Курск, Расія — 3.6.1960), бел. гісторык і грамадскі дзеяч. Акад.
АН Беларусі (1940), др гіст. н. (1935). Засл. дз. нав. Беларусі (1944). Скончыў Маскоўскі унт (1903). У 1918 праф. Смаленскага унта, у 1918—21 Маскоўскага пед. інта. 3 1922 праф. і заг. кафедры сярэдніх вякоў, з 1953 усеаг. гісторыі ў БДУ. Адначасова ў 1943—59 акад.сакратар Аддз. грамадскіх навук АН Беларусі. Уваходзіў у склад дэлегацыі Беларусі на канферэнцыі ААН у СанФранцыска ў 1945, дзе быў падпісаны статут ААН. Аўтар прац па ўсеаг. гісторыі, гісторыі грамадскай думкі, гісторыі і гістарыяграфіі Беларусі. Адзін з аўтараў і рэдактараў «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 1, 1954; 2е выд., 1961). Дэп. Вярх. Савета БССР у 1947—60.
Тв.: Очеркм новой мсторнн (XVI—XIX вв.). 3 нзд. 1918 (разам з А.А.Яфімавай); Гогенцоллерны. М., 1918; Экономнческое развнтне Англнн в XIX в. Мн., 1924; Очерк нстормн Германня XVIII в. Мн., 1959.
ПЕРЦІНІ (Pertini) Алесандра (Сандра; 25.9.1896, Стэла, Італія — 24.2.1990),
італьянскі палГт. і дзярж. дзеяч, публіцыст. 3 1918 чл. Ітаяьянскай сацыяяістычнай партыі (ІСП). У 1927—35 зняволены, у 1935—43 сасланы за антыфаш. дзейнасць. У 1943 разам з Т\.Нэні і ІіжСарагатам удзельнічаў у аднаўленні ІСП. У канцы 2й сусв. вайны адзін з кіраўнікоў італьян. руху Супраціўлення. У 1945—46 і 1950—52 гал. рэдактар органа ІСП газ. «Avanti» («Наперад»), 3 1948 сенатар, у 1953—78 дэп. парламента, у 1968—73 прэзідэнт палаты дэпутатаў. У 1978—85 прэзідэнт Італіі. 3 1985 пажыццёвы сенатар.
ПЕРІПАБЫТНААБШЧЬІННЫ ЛАД, у марксісцкай тэорыі 1я ў гісторыі фармацыя грамадскаэканамічная, якая ахоплівае перыяд ад з’яўлення першачалавека да ўзнікнення ўласнасці і класавага грамадства. Гл. Першабытнае грамадства.
ПЕРШАБЫТНАЕ ГРАМАДСТВА (а б шчыннародавае, родавае грамадства, гістарычная эпоха ад з’яўлення першых людзей да ўзнікнення дзяржавы. Характарызуецца калектыўнай працай і спажываннем. Пачало складвацца больш як 1,5 млн. г. назад. Развівалася разам са станаўленнем чалавека, удасканаленнем метадаў выкарыстання гатовых дароў прыроды, а потым і развіццём прадукцыйных сіл. Прайшло некалькі этапаў станаўлення і развіцця: першабытны чалавечы статак (праабшчына), ранняя родавая абшчына (каменны век), пазнародавая патрыярхальная абшчына (бронзавы век), распад родаплемяннога ладу і пераход да феадалізму (жалезны век).
ПЕРШАБЫТНАЕ МАСТАЦТВА. мастацтва эпохі першабытнага грамадства. Пачатковыя імпульсы выяўл. дзейнасці вядомы ў неандэртальцаў, фарміраванне П.м. адносіцца да позняга палеаліту і паяўлення сучаснага чалавека (40—30 тыс. г. назад). Найб. стараж. помнікі П.м. выяўлены ў Зах. Еўропе, пераважна на тэр. Францыі і Іспаніі (наскальныя размалёўкі ў пячоры Амтаміра і інш.), Афрыцы (наскальныя выявы на плато ТасілінАджэр), а таксама ў Італіі, Аўстрыі, Чэхіі, на Урале, Каўказе і інш. У абарыгенаў Аўстраліі, Акіяніі, эскімосаў Канады, некат. народаў Афрыкі, Паўд. Амерыкі і Паўн.Усх. Сібіры П.м. захавалася да нашых часоў. Першапачаткова П.м. не было аформлена ў асобны від дзейнасці і было звязана з прац. працэсам, паляўнічай (пазней і аграрнай) магіяй, выяўляла асн. жыццёвыя інтарэсы і светаўяўленне першабытнага чалавека, адухоўленне сіл прыроды (гл. Анімізм), культ жывёл — прабацькоў роду (гл. Татэмізм) і інш. Сярод матываў П.м. пашыраны гравіраваныя, рэльефныя і жывапісныя выявы (гл. Наскальнае мастацтва) жывёл — аб’ектаў палявання, схематычныя фігуры чалавека, каменныя і касцяныя статуэткі жанчын з гіпертрафіраванымі формамі цела і схематызаванымі галовамі (т. зв. «палеалітычныя Венеры»,
магчыма, звязаныя з культам прамаці), абагульненавыразныя скульпт. фігуркі жывёл і іх гравіраваныя выявы на косці і камені, просты геам. арнамёнт на посудзе і прыладах працы, пятрогліфы. Помнікі П.м. эпохі палеаліту вызначаюцца яркай, стыхійнай рэалістычнасцю перадачы знешняга выгляду, звычак жывёл. У познім палеалійе зарадзілася архітэктура: паглыбленыя ў зямлю жытлы, дамы на палях, культавыя комплексы з вял. камянёў (гл. Кролнех, Дальмен) і інш. У мастацтве мезаліту павялічваецца схематызм, пашыраюцца шматфі
Да арт. Першабытнае мастацтва. Першабытны мастак. 3 мал. З.Бурыяна.
гурныя кампазіцыі, выявы чалавека ў дзеянні (сцэны паляванняў, бітваў і інш.). Развіццё керамікі, ткацтва, металаапрацоўкі абумовіла пашырэнне і ўскладненне мастацтва арнаменту, спрыяла вылучэнню дэкар.прыкладнога мастацтва ў самаст. від творчай дзейнасці. На мяжы бронзавага і жал. вякоў у сцяпных народаў Еўразіі пашырыўся «звярыны стыль». У перыяд разлажэння першабытнаабшчынных адносін пачалі ўзнікаць развітыя віды выяўл. і дэкар,прыкладнога мастацтва.
На тэр. Беларусі знаходкі выяўл. П.м. вядомы з мезалітычнага часу (арнаментаваныя касцяныя наканечнікі, гравіраваныя выявы мужчын і звяроў). На неалітычных стаянках сустракаюцца арнаментаваныя касцяныя вырабы, упрыгожанні з косці, зубоў, бурштыну, дробныя пластычныя выявы людзей, жывёл і птушак з дрэва, рогу, косці. Арнамент на керамічным посудзе пераважна штампаваны і пракрэслены, складзены з ямак, наколаў, насечак, грабеньчатых адбіткаў, ліній. У канцы неаліту і ў бронзавым веку паявіліся сімвалічныя выявы нябесных свяціл, a таксама сімвалы плоднасці. Для ранніх этапаў бронзавага веку Беларусі характэрна суіснаванне маст. традыцый мясц. паляўнічых з абстрактным сты
ПЕРШАЕ 307
лем маст. творчасш земляробаў. У П.м. жал. веку на Беларусі развівалася дэкар.прыкладное мастацтва. Буйныя скульптурныя формы, характэрныя для канца жал. веку, прадстаўлены каменнымі ідаламі. Адчуваліся ўплывы з Прычарнамор’я, Цэнтр. Еўропы і Прыбалтыйскага рэгіёна.
Літ.: Гісторыя беларускага мастацтва. Т. 1. Мн., 1987; Мнрнманов В.Б. Первобытное н традпцнонное вскусство. М., 1973; Мнровая художественная кулыура: Хрестоматня. [Т.] I. Художественная культура первобытного обшества. СПб., 1994; Столяр А.Д. Пронсхожденме мзобразнтельного нскусства. М., 1985; Формозов А.А. Памятннкв первобытного нскусства на террнтормн СССР. 2 взд. М„ 1980.
С.У.Пешын, М.М.Чарняўскі.
ПЕРШАБЫТНЫ БЫК. тур (Bos primigenius), вымерлая млекакормячая жывёла сям. пустарогіх атр. парнакапытных; продак еўрап. свойскай буйн. par. жывёлы. Быў пашыраны ў лесастэпах і стэпах Усх. паўшар’я ў 2й пал. антрапагенавага перыяду. На Беларусі трапляўся да пач. 17 ст. ў Белавежскай пушчы, лясах Панямоння і Прыбужжа. Апошні тур (самка) у прыродных умовах забіты ў Польшчы ў 1627, на тэр. Зах. Сібіры дажыў да 18 ст.
Выш. ў карку да 2 м, маса да 1.5 т. Падобны да сучасных свойскіх быкоў, за выключэннем пераважна чорнай афарбоўкі цела і белай паласы ўздоўж спіны. У канцы антрапагену П.б. распаліся на буйную і дробную расы. Лічыцца, што буйная засталася ў дзікім
Першабытны бык.
стане (была аб’ектам палявання), а дробная прыручана ў Грэцыі каля 4 тыс. г. назад.
П. Ф. Каліноўскі.
ПЕРШАБЫТНЫЯ ЖЫВЁЛЫ I РАСЛІНЫ, першыя на Зямлі арганізмы, якія ў працэсе эвалюйыі біясферы далі пачатак усёй разнастайнасці раслінных і жывёльных форм жыцця. Узнікалі, развіваліся і знікалі на працягу многіх мільёнаў гадоў. Першыя сляды жывых істот выяўлены ў горных пародах, узрост якіх вызначаны ў 3,5 млрд. гадоў. Першыя формы жыцця ўзніклі, верагодна, у дакембрыйскіх морах (гл. Дакембрый) і падзяліліся на 2 асн. групы— расліны і жывёлы, якія за пэўны час прайшлі эвалюц. шлях ад аднаклетачных да шматклетачных арганізмаў. Першапачатковыя аднаклетачныя істоты адносіліся да групы найб. прымітыўных