• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    арганізмаў — пракарыё'т. Сярод некат. плаваючых іх форм узніклі першыя сапраўдныя аднаклетачныя — эўкарыёты. У канцы пратэразою (у вендзе, каля 600 млн. г. назад) у адкладах адзначаны адбіткі мнагаклетачных арганізмаў, якія бачны простым вокам. Прадстаўнікі найб. стараж. жывёл — археацыяты — з’явіліся каля 570 млн. г. назад. У канцы кембрыйскага перыяду існавалі прадстаўнікі амаль усіх тыпаў жывёльнага свету, а расліны былі прадстаўлены шматлікімі вапняковымі водарасцямі. Далейшая эвалюцыя біясферы прывяла да сучаснага стану флоры і фауны.
    П.Ф.Каліноўскі.
    ПЁРШАГА МАЯ, міжнароднае свята салідарнасці працоўных, дзень іх барацьбы за свае сац., эканам. і паліт. правы, за мір і сяброўства паміж народамі. Устаноўлена ў ліп. 1889 парыжскім кангрэсам Інтэрнацыянала 2га ў памяйь аб жорстка задушаных уладамі выступленнях (1—4.5.1886) рабочых г. Чыкага (ЗША), якія патрабавалі ўвядзення 8гадзіннага рабочага дня. Упершыню адзначалася ў 1890 ў Германіі, Даніі, ЗША і інш. краінах. У Расіі ўпершыню адзначана ў 1891 (С.Пецярбург), на Беларусі — у 1895 на тайным сходзе 40 рабочых Мінска. 3 пач. 20 ст. пад уплывам рэв. партый святкаванне П.м. палітызавалася і адзначалася ў форме забастовак, стачак, мітынгаў і дэманстрацый. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 адбылося першае ў гісторыі Расіі і Беларусі легальнае святкаванне Першамая. 3 1918 у Расіі, пазней у СССР і інш. сацыяліст. краінах П.м. адзначалася як дзярж. свята, закліканае ўслаўляць афіцыйна абвешчаную перамогу працоўных над капіталіст. эксплуататарамі. У некат. краінах СНД адзначаецца як выхадны дзень, пазбаўлены ідэалагічнага значэння (Свята прайы, Свята вясны і працы і інш.). У Рэспубліцы Беларусь П.м. —дзярж. Свята працы.
    Літ.: П о ч е б у т Г.А. Первомай. Л., 1961.
    ПЕРШАДРУКАВАНЫЯ КНІП. старадрукаваныя кнігі, умоўная назва кніг, выпушчаных у пэўнай краіне на працягу пэўнага перыяду пасля ўзнікнення кнігадрукавання. Найчасцей гэта кнігі, выдадзеныя ў першай друкарні краіны. У Еўропе з’явіліся ў 1440я г., на Беларусі —у 1й чвэрці 16 ст. Першыя кнігі, друкаваныя наборнымі літарамі ў перыяд ад 1440 да 1500 уключна, наз. інкунабуламі, а выданні 1й пал. 16 ст. — палеатыпамі. Гл. таксама ў арт. Выдавецкая справа.
    ПЁРШАЕ АПАЛЧ^ННЕ 1611, атрады рас. дваран, земскіх людзей і казакоў, створаныя для барацьбы з рэшткамі войск Ілжэдзмітрыя 11 і польскалітоўскімі інтэрвентамі, якія занялі Маскву ў час вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—18. Збор апалчэння ўзначаліў П.Ляпуноў. У сак. 1611 апалчэнцы (20—30 тыс. чал.) падышлі да Масквы і аблажылі горад. Аднак польскаліт. гарнізон (6 тыс. чал., паводле інш. звестак
    да 10—12 тыс.) вытрымаў 4месячную аблогу. Пасля таго як П. Ляпуноў быў забіты, рэшткі створанага ім апалчэння ў жн. 1611 увайшлі ў 2е апалчэнне К.Мініна і Цз.Пажарскага, якое ў 1612 вызваліла Маскву ад польскалітоўскіх інтэрвентаў.
    Літ:. Платонов С.Ф. Очеркв по нсторнн смуты в Московском государстве XVI— XVII вв. М., 1937; Костомаров Н.Я. Повесть об освобожденмв Москвы от поляков в 1612 г. н нзбранне йаря Мнханла // Костомаров Н.й. Земскне соборы. М.. 1995; Радзянскнй Э.С. Лжедмвтрнй // Соч.: В 7 т. М.. 1999. Т. 5, ч. 2.
    ПЁРІПАЕ БАЛГАРСКАЕ ЦАРСТВА. раннефеадальная дзяржава на Балканскім пве ў 680—1018. Сталіцы — гарады Пліска (да 893) і Прэслаў. Засн. ў 680 ханам цюркскіх протабалгараў Аспарухам на слав. землях Візантыі. якая ў 681 прызнала яго незалежнасць. Найб. магутнасці дасягнула пры цару Сімяоне [893—927]. У 969 з яго вылучылася асобнае Зах.Балг. йарства з цэнтрам у сучаснай Македоніі. У 971 астатнюю тэр. П.Б.ц. з г. Прэслаў захапіла Візантыя, якая ў 1018 заваявала і Зах.Балг. царства. Гл. таксама Балгарыя.
    ПЁРШАЕ СЁРБСКАЕ ПАЎСТАННЕ 1804—13, нацыянальнавызваленчае і антыфеад. паўстанне сербаў пад кіраўніцтвам Карагеоргія супраць тур. прыгнёту. У час паўстання фактычна адноўлена сербская нац. дзяржаўнасць. Задушана туркамі. Больш падрабязна гл. ў арт. Сербскія паўстанні пачатку 19 стагоддзя.
    ПЁРШАЕ ТАВАРЬІСТВА БЕЛАРЎСКАЙ ДРАМЫ I КАМЁДЫІ Існавала ў крас. 1917 — сярэдзіне 1920 у Мінску. Створана Ф.Ждановічам (арганізатар, кіраўнік, рэжысёр) пры ўдзеле І.Буйніцкага, У Фальскага. Адкрылася 23.4.1917 спектаклямі «Паўлінка» Я.Купалы і «У зімовы вечар» паводле Э.Ажэшкі ў памяшканні Мінскага гар. тра. Потым працавала ў клубе «Беларуская хатка». У тва ўваходзілі ўдзельнікі драм. гурткоў, хор (кіраўнік У. Тэраўскі), танц. група (кіраўнік Ч.Родзевіч) і аркестр нар. інструментаў (кіраўнік Дз.Захар). Значнай падзеяй была першая пастаноўка твам п’есы Я.Купалы «Раскіданае гняздо» (10.7.1917). Калектыў развіваўся на прафес. аснове і ў сваёй дзейнасці абапіраўся на нар. традыцыі Першай беларускай трупы /гната Буйніцкага. Пасля спектакляў звычайна наладжваліся дэкламацыі, выконваліся нар. танйы і песні. Тва адыграла важную ролю ў культ. жыцці Беларусі, у станаўленні бел. прафес. тэатр. мастацгва. 'Трупа выязджала на гастролі ў розныя гарады Беларусі. Пры ўдзеле членаў тва створаны «Беларускі савецкі тэатр» і Мінскае таварыства працаўнікоў мастацтва. У 1920 з адкрыццём у Мінску Бел. дзярж. тра (з 1944 Бел. тра імя Я.Купалы) значная частка калектыву ўвайшла ў яго трупу і
    308	ПЕРШАІСНАЯ
    тва спыніла сваю дзейнасць. У розны час у трупу ўваходзілі: В.Адуцкевіч, Т.Бандарчык. Я.Беларус, В.Вашкевіч, У.Галубок, Г.Грыгоніс, Р.Жакоўскі, Ждановіч, В.Жылінскі, М.Зароская, А.іваноў, А.Крыніца, М.Кудзелька (М.Чарот), ЯЛабаноўская, М.Лабаноўскі, А.Ліпніцкая (Ліпнічанка), К.Міронава, М.Міцкевіч, П.Мядзёлка, Л.Навахацкая, П. і Я. Раткевіч (Раткевічанкі), Л.Ржэцкая, К.Саннікаў, Е.Станкевіч, С.Станюта, В.Тарасік, Ядвігін Ш. і інш. Сярод пастановак: «Паўлінка» Я.Купалы, «Антось Лата» Я.Коласа, «Пісаравы імяніны», «Апошняе спатканне», «Бязвінная кроў» Галубка, «Модны шляхцюк» К.Каганца, «Пінская шляхта» В.ДунінаМарцінкевіча, «Мікітаў лапаць» М.Чарота, «Сягонняшнія і даўнейшыя» К.Буйло, «У зімовы вечар», «Хам» Ажэшкі, «Пашыліся ў дурні» М.Крапіў
    Аршсгы Першага таварыства беларускай драмы і камедыі Мінск. 1917.
    ніцкага, «Міхалка» Далецкіх, «Сватаннео А.Чэхава і інш.
    Літ.: Рамановіч Я.С. Рэкі цякуць зручаёў. Мн.. 1969; Атрошчанка А.Я. Фларыян Ждановіч. Мн., 1972; Н я фё д У.І. Гісторыя беларускага тэатра. Мн., 1982; Гісторыя беларускага тэатра. Т. 1—2. Мн., 1983— 85. У.І.Няфед. ПЕРШАІСНАЯ ФЎНКЦЫЯ. функйыя, вытворная ад якой роўная зададзенай функцыі; гл. ў арт. Нявызначаны інтэгрОЛ.
    ПЕРШАМАЙСК, вёска ў Салігорскім рне Мінскай вобл. Да 1964 наз. Жываглодавічы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 37 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Салігорск, 150 км ад Мінска. 579 ж., 265 двароў (2000). Базавая школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — ветраны млын (2я пал. 19 ст.).
    ПЕРШАМАЙСКАЕ РАДОВППЧА ГЛІН У Петрыкаўскім рне Гомельскай вобл., каля в. Першамай. Пластавы паклад звязаны з алювіяльнымі адкладамі 2й надпоймавай тэрасы р. Прыпяць. Гліны шчыльныя, тлустыя, пластычныя і высокапластычныя з рэдкімі зернямі жвіру і галькі. Разведаныя запасы 8,3 млн.
    м3, перспектыўныя 6,1 млн. м3. Магутнасць карыснай тоўшчы 3 — 12,8 м, ускрышы (пяскі) 0,3—5,8 м. Гліны прыдатныя на выраб керамзітавага жвіру і фасадрых керамічных вырабаў.
    А.П.Шчураў.
    ПЕРШАМАЙСКАЯ. вёска ў Бярозаўскім рне Брэсцкай вобл.; чыг. ст. БярозаКартузская на лініі Брэст—Баранавічы. Да 1964 наз. Блудзень. Цэнтр сельсавета. За 5 км на 3 ад г. Бяроза, 96 км ад Брэста. 1842 ж., 832 двары (2000). Бярозаўскі камбікормавы зд, Бярозаагразабеспячэнне, хлебапякарня, база сельгасхіміі, 6ы акалодак Жабінкаўскай дыстанцыі пуці, прыёмны пункт Жабінкаўскага цукр. зда. Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, бка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
    ПЕРШАМАЙСКАЯ. вёска ў Шчучынскім рне Гродзенскай вобл. Да 1954
    наз. Сабакінцы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 54 км на Пн ад г. Шчучын, 72 км ад Гродна, 39 км ад чыг. ст. Скрыбаўцы. 456 ж., 182 двары (2000). Дрэваапр. цэх. Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. СвятаПакроўская царква, касцёл Узвышэння Крыжа. Брацкія магілы партызан і ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ПЕРШАМАЙСКІ, рабочы пасёлак у Лідскім рне Гродзенскай вобл.; на аўтадарозе Ліда—Іўе. За 8 км на У ад Ліды, 120 км ад Гродна. 1,4 тыс. ж. (2000). Працуюць торфабрыкетны зд «Лідскі»; сярэдняя і муз. школы, яслісад, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі.
    ПЕРШАПАКЎТНІКІ ў хрысція н с т в е, рэальна існуючыя або міфічныя асобы, прьыічаныя царквой да святых за пакуты і смерць, прынятыя за веру. Культ П. склаўся ў перыяд ганення хрысціян у Рым. імперыі. П. станавіліся першымі святымі ў хрысц. пантэоне. У шэрагу выпадкаў з імі звязаны рэліг. легенды і паданні (гл. таксама Святыя Беларусі).
    ПЕРШАПАЧАТКОВАЕ НАКАПЛЁННЕ КАПІТАЛУ, працэс ператварэння сродкаў вытвсці і грашовых багаццяў у капітал, а непасрэдных таваравытворцаў (пераважна сялян) — у наёмных рабочых. Адбываўся ў Зах. Еўропе ў 15—18 ст. Паняцце ўведзена А.Смітам, распрацавана К.Марксам.
    ПЕРШАПАЧАТКОВЫЯ КАНТОНЫ. прынятая ў гістарычнай лры назва трох швейц. кантонаў — Швіца, Уры і Інтэрвальдэна, якія ў 1291 аб’ядналіся ў т.зв. «вечны саюз» для барацьбы з Габсбургамі. Кантоны абавязаліся аказваць адзін аднаму дапамогу супраць знешняга ворага, адмаўляліся прымаць на службовыя пасады немясц. асоб, дзеля разбору ўнутр. спрэчак увялі сістэму трацейскага суда. Саюз П.к. стаў пачаткам утварэння Швейц. канфедэрацыі. ПЕРШАПТЎШКА. гл. Археаптэрыкс.
    «ПЕРШАСАКАВІКОЎЦЫ». «п е р ш a мартаўцы», 1) члены «Народнай волі», арганізатары і ўдзельнікі забойства імператара Аляксандра I/ 13 (1 па старым стылі) сак. 1881. Непасрэдны забойца цара І.Я.Грынявіцкі смяротна паранены ў час замаху. Паводле суд. працэсу 7—10.4.1881 А.І.Жалябаў, СЛ.Пяроўская, МА.Кібамчыч, Ц.М.Міхайлаў, М.І.Рысакоў павешаны, Г.М.Гыьфман асуджана на вечную катаргу; інш. ўдзельнікі асуджаны на інш. працэсах «Нар. волі» 2) Члены тэрарыст. фракцыі «Нар. волі» (15 чал.), арранізатары прадухіленага паліцыяй замаху на імператара Аляксандра I// 13 (1 па старым стылі) сак. 1887 («другія першасакавікоўцы»), Паводле суд. прайэсу 27.4— 1.5.1887 П.І.Андрэюшкін, В.Дз. Генералаў, В.С.Асіпанаў, АА.Ульянаў, П.Я.ІІІавыроў павешаны, астатнія прыгавораны да катаргі і ссылкі.