• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Англафранц. наступленне на Соме і рас. наступленне ў Галіцыі прадвырашылі пералом у 1й сусв. вайне на карысць Антанты. Пад уражаннем гэтых перамог 27.8.1916 у вайну ўступіла Румынія, спадзеючыся адваяваць ў АўстраВенгрыі Трансільванію. Аднак рум. армія была хутка разбіта перакінутымі на дапамогу аўстрыйцам герм. войскамі; немцы занялі Бухарэст. Рас. войскі ўступілі ў Румынію. У канцы снеж. 1916 Рум. фронт стабілізаваўся. У 1916 у абмен на зброю для Расіі ў Францыю і на Балканы перакінуты Рус. экспедьшыйныя корпусы. На азіяцкакаўказскім тэатры ў 1916 рас. войскі ўзялі Эрзурум, Трапезунд, Эрзінджан; англічане ж тут дзейнічалі няўдала: акружаны ў 1915 корпус у КутэльАмары 28.4.1916 капітуляваў. Восенню 1916 туркі трымалі супраць рускіх 27, а супраць англічан 18 дывізій.
    Летам 1916 адбылася Ют.іандская бітва 1916 — адзіная буйная бітва на моры, у якой ням. караблі не здолелі перамагчы англ. флот і ліквідаваць марскую блакаду. У канйы 1916 — пач. 1917 стратэг. ініцыятыва ў цэлым перайшла да Антанты, аднак Расія была настолькі стомлена, што пэўныя прыдворныя колы пачалі шукаць сепаратнага міру з Германіяй. 6.4.1917 у вайну на баку Антанты ўступілі ЗША. Няўдалае крас. наступленне англафранц. войск у раёне Араса, СенКантэна і Рэймса (загінула больш за 200 тыс. чал.) выклікала хваляванні ў франц. арміі, у Рус. экспедыцыйным корпусе пачаўся рух за вяртанне на радзіму. На італьян. і азіяцкатур. тэатрах саюзнікі пераламілі ход вайны на сваю карысць. У Расіі ў выніку Лютаўскай рэвалюцыі 1917 самадзяржаўе было скінута і да ўлады прыйшоў Часовы ўрад, які ў пытаннях працягу вайны быў яшчэ ў большай залежнасці ад зах. саюзнікаў, чым царызм. Аднак шматлікія ахвяры і эканам. цяжкасці, выкліканыя вайной, рабілі яе ўсё больш непапулярнай у салдацкіх масах; на фронце адбывалася братанне рус. і герм. салдат; з’явіўся лозунг рас. баль
    шавікоў аб пераўтварэнні вайны імперыял. у грамадзянскую. 1.7.1917 пачалося няўдалае наступленне рас. войск Зах. фронту. У канцы жн. (пач. вер.) 1917 герм. войскі авалодалі Рыгай. Адразу пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 савецкі ўрад Расіі прыняў Дэкрэт аб міры, у якім прапанаваў усім ваюючым бакам пачаць перагаворы з мэтай заключэння справядлівага міру без анексій і кантрыбуйый. У сувязі з адмовай англафранц. блоку ад гэтых прапаноў сав. ўрад пачаў сепаратныя перагаворы з аўстрагерм. кааліцыяй і 4.12.1917 падпісаў з ёю Дагавор аб перамір’і на Заходнім фронце 1917. У лют. 1918 іх саюзнік' парушылі перамір’е, пачалі буйнамаштабнае наступленне на ўсіх франтах. Паколькі старая армія развальвалася, a часці Чырв. Арміі толькі ствараліся, праціўніку ўдалося захапіць вял. тэрыторыю па лініі Нарва—РастоўнаДоне, у т.л. ў Беларусі па лініі Расоны—Полацк—Сянно—Орша—Магілёў— Жло
    Да арт. Першая сусветная вайна Паветраны бой паміж германскімі і англійскімі самалётамі. 1917.
    бін—Навазыбкаў. Туркі ўварваліся ў Закаўказзе.
    3.3.1918 быў падпісаны Брэсцкі мір 1918. 3 сак. па ліп. 1918 герм. камандаванне правяло 4 наступальныя аперацыі на зах.еўрап. тэатры, выкарыстаўшы апошні шанй завяршыць вайну на сваю карысць, але беспаспяхова. 8—13 жн. саюзнікі правялі Ам ёнскую аперацыю 1918 і нанеслі буйное паражэнне немцам. 26.9.1918 англафранц. і амер. войскі перайшлі ў агульнае наступленне, прарвалі герм. абарону і вымусілі праціўніка пакінуць тэр. Францыі. У 1918 вырашальныя перамогі былі атрыманы с^юзнікамі і на інш. тэатрах. 29 вер. капітулявала Балгарыя, 30 кастр. — Турцыя, 3 ліст. — АўстраВенгрыя, 11 ліст. — Германія.
    1я сусв. вайна цягнулася больш за 4 гады (51 месяц і 2 тыдні) і мела надзвы
    чай разбуральны характар. 3 74 млн. чал., мабілізаваных з 33 дзяржаў і 5 калоній, загінула і памерла ад ран каля 10 млн. чал., паранена больш за 20 млн. чал., каля 10 млн. чал. памерла ад эпідэмій і голаду. Вайна забрала вял. ахвяры і сярод мірнага насельніцтва: у выніку артабстрэлаў і паветраных бамбардзіровак гінулі жыхары гарадоў; тур. ўлады ўчынілі генацыд армян; падводныя лодкі тапілі пасажырскія судны. Вельмі цяжкім было становішча ў Беларусі. Зах. губерні, у т.л. бел., былі аб’яўлены на ваен. становішчы, уводзіўся жорсткі ваен.палшэйскі рэжым. У бел. губернях у дзеючую армію было мабілізавана 50% мужчын. Астатняе працаздольнае насельніцтва прыцягвалася на абарончыя работы. У час баявых дзеянняў на Беларусі гінула мірнае насельніцтва, разбураліся гарады і вёскі. знішчаліся матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці. Адступленне рас. войск суправаджалася масамі бежанцаў. Колькасць прадпрыемстваў скарацілася на 65%, колькасць рабочых — больш, чым на 73. Пасяўныя плошчы ў неакупіраваных паветах скараціліся ў 1914—17 на 15,6%, пагалоўе жывёлы —на 11,4 (кароў на 33,9%). Пагоршылася матэрыяльнае становішча сял. мас. Адбываліся забастоўкі, салдацкія выступленні, найб. буйное — Гомельскага перасыльнага пункта паўстанне 1916. На акупіраванай тэр. зах. Беларусі герм. ўлады стварьыі «Нямецкае ваеннае ўпраўленне Беласток—Гродна»; 1.2.1918 яно як састаўная ч. пад назвай «Літва—Поўдзень» уключана ў «Нямецкае ваен. ўпраўленне Літва». Акупанты праводзілі масавыя рэквізіцыі с.г. прадукцыі, вывозілі сыравіну (асабліваму рабаванню падвергліся лясы Белавежскай пушчы) і прамысл. абсталяванне ў Германію. Такая палітыка выклікала супраціўленне насельніцтва, аж да нападаў сялян на рэквізіцыйныя атрады. Пасля акупацыі ў 1918 усх. Беларусі ўзбр. барацьба набыла арганізаваныя формы партызанскай вайны.
    28.6.1919 краіны Антанты (без Расіі) падпісалі Версальскі мірны дагавор 1919 з Германіяй, паводле якога Францыя вяртала Эльзас і Латарынгію, часова акупіравала Саарскую вобл., усе герм. калоніі (у Афрыцы, Кітаі, авах Ціхага акіяна) пераходзілі да Англіі, Францыі, Японіі; абмяжоўваліся ўзбр. сілы і ўзбраенні Германіі, на яе ўскладвалася кантрыбуцыя. У вер. 1919 — жн. 1920 былі падпісаны выпрацаваныя на Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919—20 аналагічныя мірныя дагаворы паміж краінамі Антанты і інш. дзяржавамі герм. блоку. Пасля распаду АўстраВенгрыі на яе тэр. ўзніклі Аўстрыя, Венгрыя, Чэхаславакія. Сербія аб’ядналася з Чарнагорыяй і паўд.слав. правінцыямі АўстраВенгрыі (Харватыя, Славенія, Далмацыя, Боснія і Герцагавіна) у Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў
    316	ПЕРШАЯ
    (з 1929 — Югаславія). Адрадзіла незалежнасць Польшча. За кошт б. АўстраВенгрыі павялічылі свае тэрыторыі Румынія і Італія. Арабскія ўладанні Турцыі ў асн. перайшлі да Англіі і Францыі, Ірак атрымаў фармальную незалежнасць. Т.ч. шэраг народаў Усх. Еўропы сталі незалежнымі ці ўз’ядналі свае тэрыторыі, але іншаземнае панаванне на пазаеўрап. абшарах у асн. захавалася. ЗША за ваен. пастаўкі атрымалі вял. прыбыткі, павысілі свой міжнар. статус і ўзмацнілі прэтэнзіі на сусв. панаванне. Версальскі дагавор не ліквідаваў, а ўзмацніў супярэчнасці паміж краінамі, не задаволенымі новым перадзелам свету і паслужыў падставай падрыхтоўкі да Другой сусветнай вайны 1939^45.
    Літ.: Гісторыя Беларускай ССР. Т. 2. Мн., 1972; Нарысы гісторыі Беларусі. 4.1. Мн., 1994; Зайончковскнй А.М. Мнровая война 1914—1918 гг. Т. 1—3. 3 нзд. М., 1938—39; Вержховскяй Д.В., Л яхо в В.Ф Первая мяровая война 1914—1918 гг. М., 1964; Ростунов М.Н. Русскяй фронт первой мнровой войны. М., 1976; Португальскяй Р.М., Алексеев П.Д., Р у н о в В.А. Первая мнровая в жнзнеопнсаняях руссквх военачальннков. М., 1994; Т а к м а н Б. Первый блвцкрнг. Август 1914: Пер. с англ. М.; СПб., 1999; Мессенджер Ч. Энцнклопедвя войн XX в.: Мнровые конфлякты с 1900 г. до нашях дней: Пер. с англ. М., 2000; Б о л ь н ы х А. Морскве бнтвы Первой ммровой войны: Схватка гягантов. М., 2000. П.А.Селіванаў. ПЕРІІІАЯ УСЕБЕЛАРЎСКАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ, Першая Усебеларуская палітычная к а н ферэнцыя, Нацыянальнапалітычная нарада, сход прадстаўнікоў бел. аргцый і партый Зах. Беларусі, Германіі, Латвіі, Літвы, Польшчы і Чэхаславакіі. Адбылася 25— 28 (паводле інш. крыніц 26—29). 9.1921 у Празе. У яе рабоце ўдзельнічалі 37 чал. Беларускую партыю сацымістаўрэвалюцыянераў прадстаўлялі С.Баран, К.Душэўскі (ДужДушэўскі), Л.Заяц, А.Карабач, В.Ластоўскі, Я.Мамонька, М.Шыла; Быарускую партыю сацыялістаўфедэралістаў — В.Захарка, К.Езавітаў, П.Крачэўскі, А.Цвікевіч; Беларускую сацыялдэмакратычную партыю — Б.Тарашкевіч. Канферэнцыя прыняла рэзалюцыю аб Слуцкім паўстанні 1920, у якой перасцерагала бел. народ ад непажаданага праліцця крыві. У рэзалюцыі аб дзейнасці Б.Савінкава адзначалася, што ён «Беларускім Найыянальным Штандарам прыкрывае авантуры польскай і расійскай рэакцыі», «не мае ніякай сувязі з беларускімі палітычнымі і нацыянальнымі арганізацыямі і з’яўляецца правакатарам беларускай дзяржаўнасці і ворагам беларускага народа». У рэзалюцыі аб дзейнасці С.БулакБалаховіча сцвярджалася, што ён не мае ніякай падтрымкі з боку бел. нац. паліт. aprцый і з’яўляецца «узурпатарам і авантурнікам». Асобная рэзалюцыя да
    тычылася Рыжскага мірнага дагавора 1921. У ёй канферэнцыя пацвярджала вернасць Трэцяй Устаўнай грамаце Рады БНР. У рэзалюцыі аб дзярж. будаўніцтве Беларусі канферэнцыя абвяшчала, што Беларусь — край працоўнага сялянства, рабочых і працоўнай інтэлігенцыі, а таму павінна быць «дзяржавай працоўнага народа»; пацвярджаўся прынцып незалежнасці і непадзельнасці Беларусі. Канферэнцыя заявіла, што адзіным заканадаўчым органам Беларусі з’яўляецца Рада Беларускай Народнай Рэспублікі. Супярэчнасці ва ўрадзе БНР па пытанні аб стаўленні да БССР прывялі да правядзення Другой Усебеларускай канферэнцыі (Берлін, 1925).
    А.М.Сідарэвіч. ПЕРПІАЯ УСЕБЕЛАРЎСКАЯ КРАЯЗНАЎЧАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ Адбылася 29.11.1924 у Мінску. Каля 40 дэлегатаў ад краязнаўчых і грамадскіх аргцый. Ў дакладзе Цэнтр. бюро краязнаўства (ЦБК, дакладчык С.Скандракоў), выступленнях У.Пічэты, М.Мялешкі і інш. адзначаліся дасягненні мясц. краязнаўчых аргцый, выяўленне аб’ектаў вывучэння, папулярызацыя вынікаў даследаванняў, у т.л. выданне зб. «Віцебшчына» (т. 1—2, 1925—28), стварэнне музея ў Оршы, вывучэнне курганоў на Мазыршчыне. Падкрэслівалася неабходнасць стварэння масавых краязнаўчых аргцый, выдання інструктыўнаметадьгчнай лры і спец. часопіса. Канферэнцыя прыняла рэзалюцыі па арганізац. пытанні і па дакладах навук. устаноў, заклікала прызнаць краязнаўства дзярж. справай, вызначыла перспектывы і метады каардынацыі краязнаўчай работы ў БССР. На Усесаюзны краязнаўчы з’езд абраны Скандракоў, Пічэта, М.Каспяровіч, Ю.Бібіла, М.Каршукоў, Грыгор’еў, Б.Самйэвіч. А.М.Гесь. ПЕРШАЯ УСТАЎНАЯ ГРАМАТА да народаў Беларусі, юрыдычны і паліт. акт, выдадзены Выканаўчым камітэтам Рады Усебеларускага з 'езда 21.2.1918 у Мінску. Імклівае наступленне ням. войск, якое пачалося 16.2.1918, прымусіла Аблвыкамзах і СНК Зах. вобласці і фронту ў ноч на 19.2.1918 эвакуіравацца з Мінска ў Смаленск. 3 падполля выйшаў Выканаўчы кт Рады Усебел. з’езда, з турмы вызвалены дзеячы Цэнтр. бел. вайск. рады (ЦБВР). Выканком Рады Усебел. з’езда ў сваім загадзе № 1 ад 19 лют. абвясціў, што ён «узяў уладу ў свае рукі», а навядзенне парадку ў Мінску, дзе пачала актыўна дзейнічаць Польская вайсковая аргцыя (ПАВ), усклаў на каменданта горада, аднаго з кіраўнікоў ЦБВР К.Езавітава. 21 лют. апублікавана П.У.г., у якой Выканком Рады Усебел. з’езда заклікаў народы Беларусі «ўзяць сваю долю ў свае ўласныя рукі». Выканаўчы кт Рады Усебел. з’езда абвясціў сябе ўладай на Беларусі да склікання на дэмакр. пачатках Устаноўчага сходу. Быў створаны ўрад — Народны сакратарыят Беларусі, які 21 лют. пачаў выкананне сваіх абавязкаў. Хоць Нар. сакратарыят Беларусі