Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
В.Г.Мазец.
ПЕРШЫ УСЕБЕЛАРЎСКІ КРАЯЗНАЎЧЫ З’ЕЗД. Адбыўся 7—11.2.1926. 146 дэлегатаў ад Інбелкульта, Цэнтр. бюро краязнаўства (ЦБК), музеяў і 167 краязнаўчых аргцый (5 тыс. чл.). Абмеркаваў паліт. даклад, інфармацыйны даклад пра дзейнасць Інбелкульта, справаздачу ЦБК, справаздачы з месцаў. Прыводзіліся звесткі пра гісторыкаархеал. даследаванні, апрацоўку і выданне стараж. актаў, падрыхтоўку да выдання Літоўскай метрыкі, вывучэнне нар. побыту, этнаграфіі, метэаралаг. і феналагічных назіранняў, збіранне матэрыялаў для слоўніка жывой бел. мовы. Адзначаліся сувязі ЦБК з аргцыямі Смаленшчыны, Расіі, Узбекістана, Грузіі, Азербайджана,’ Вільні, Коўна, Рыгі, Лейпцыга і роля час. «Наш край» у наладжванні гэтых сувязей. На з’ездзе выступілі А.Смоліч, С.Некрашэвіч, М.Гарэцкі, І.Пятровіч, М.ДоўнарЗапольскі, У.Ігнатоўскі, М.Мароз, М.Мялешка, Я.Дыла, Я.Ракаў, Д.Васілеўскі і інш. З’езд прыняў рэзалюцыі аб навук. дзейнасці, аб час. «Наш край», краязнаўчай працы ў галіне гісторыі і археалогіі, аб ахове помнікаў і інш. А.М.Гесь. ПЁРШЫНГА ЭКСПЕДЫЦЫЯ, узброеная інтэрвенцыя войск ЗША пад камандаваннем ген. Дж.Дж.Першынга ў Мексіцы ў 1916—17. Выклікана імкненнем ЗША паралізаваць Мексіканскую рэвалюцыю 1910—17 і абараніць інтарэсы амер. манаполій. У якасці падставы для інтэрвенцыі быў выкарыстаны напад мекс. атрада Ф.Вільі на амер. прыгранічны г. Калумбус. 3 вымушанай згоды прэзідэнта Мексікі В.Карансы ЗША увялі ў мекс. штат Чыўаўа армію Першынга (12 тыс. чал.). Амер. войскі прасунуліся ў глыб Мексікі, але сустрэлі там моцнае супраціўленне партызан Вільі і мекс. рэгулярных войск. Узбр. адпор інтэрвенцыі ў выніку патрыят. ўздыму мексіканцаў, антыамер. выступленні ў многіх лац.амер. краінах, а таксама падрыхтоўка ЗША да ўступлення ў 1ю сусв. вайну прымусілі ўрад ЗША ў студз.—пач. лют. 1917 вывесці свае ВОЙСКІ 3 Мексікі. В.А.Юшкевіч. ПЁРЫ (Peri) Якопа (20.8.1561, Рым — 12.8.1633), італьянскі кампазітар, спявак; адзін з заснавальнікаў жанру оперы. Прадстаўнік т.зв. фларэнційскай камераты (гуртка). Напісаў (з Я.Корсі) музыку першай оперы «Дафна» (на тэкст паэта А.Рынучыні; паст. 1597— 98; фрагменты музыкі П. не зберагліся), оперы «Эўрыдыка» (паст. 1600; выканаў у ёй партыю Арфея). Аўтар духоўнай музыкі, камернавак. твораў.
ПЕРЫ... (ад грэч. регі навокал, побач, каля), першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: каля, навокал, напр., перыястыт, перыгей.
ПЕРЫАРТЭРЫІТ ВУЗЁЛЬЧЫКАВЫ. хвароба КусмаўляМаера, ін
320 ПЕРЫБЛЕМА
фекцыйнаалергічнае захворванне злучальнай тканкі артэрый (пераважна дробных і сярэдніх). Адносіцца да рэўматычных хвароб, таксама да сістэмных васкулітаў (запаленне крывяносных сасудаў). Найчасцей пашкоджваюцца сасуды нырак, радзей — каранарныя артэрыі сэрца, брыжэйкі, печані, галаўнога мозга. Пры пашкоджанні злучальнай тканкі ў сценках артэрый могуць развіцца ачагі фібрыноіднага некрозу з эксудатыўным і прадукц. запаленнем (напр., прадукц. васкуліты). Адрозніваюйь П.в. востры (інфаркты і кровазліцці ў органах) і хранічны (склератычныя змены з далейшай недастатковасцю органаў). У нырках развіваецца падвостры ці хранічны гламеруланефрыт — двухбаковае дыфузнае запаленне.
М. К. Недзьведзь.
ПЕРЫБЛЁМА (ад грэч. periblema покрыва, абалонка), слой ініцыяльных мерыстэматычных клетак конуса нарастання кораня, з якіх узнікаюць клеткі першаснай кары. У голанасенных з П. ўтвараецца пратадэрма.
ПЕРЫГЁЙ (ад перы... + грэч. ge Зямля), бліжэйшы да цэнтра Зямлі пункт арбіты Месяца ці штучнага спадарожніка Зямлі; процілеглы апагею. Адлегласць ад П. да цэнтра Зямлі наз. перыгейнай адлегласцю. Адрэзак часу паміж двума праходжаннямі Месяца праз П. наз. анамалістычным месцам, які роўны 27,5546 сярэдніх сонечных сут.
ПЕРЫГЁЛІЙ (ад перы... + грэч. helios Сонца), бліжэйшы да Сонца пункт арбіты нябеснага цела, якое рухаецца вакол яго па адным з канічных сячэнняў: эліпсе, парабале або гіпербале; процілеглы афелію. Адлегласць П. ад цэнтра Сонца наз. перыгелійнай адлегласцю.
ПЕРЫДАТЬІТ (франц. peridotite ад peridot перыдот, алівін), магматычная поўнакрышталічная горная парода ультраасноўнага саставу. Складаецца з алівіну (70—30%) і піраксену (30—70%), радзей з рагавой падманкай ці слюдой. Mae ўкрапаннікі магнетыту, ільменіту, храміту, гранату і інш. У залежнасці ад мінер. складу вылучаюцца віды П.: гарцбургіт, верліт, лерцаліт, рогаваабманкавы П. Колер цёмназялёны, цёмнашэры да чорнага. Пры выветрыванні пераўтвараецца ў серпенцініт. Трапляецца ў асацыяцыі з асноўнымі габравымі інтрузіямі. 3 габраваперыдатытавымі фармайыямі звязаны радовішчы плаціны, нікелю, кобальту, хрому і інш.
ПЕРЫДЫНЕІ, атрад прасцейшых, гл. Панцырныя жгуціканосцы.
ПЕРЫДЭРМА (ад перы... + дэрма). другасная покрыўная тканка сцёблаў і каранёў шматгадовых (радзей аднагадовых) раслін. Складаецца з корку (фелемы), феладэрмы (унутр. слоя П.) і фелагену (часам адсутнічае, напр., у відаў паслёну). Клеткі П. паветра і воданеп
ранікальныя, газаабмен і выпарэнне адбываюцца праз чачавічкі. У органах раслін звычайна ўтвараецца некалькі разоў. 3 цягам часу вонкавыя П. і тканкі, што знаходзяцца паміж імі, адміраюць і ўтвараюць корак.
ПЕРЫЁСТ, тое, што надкосніца.
ПЕРЫКАМБІЙ, тое, што перыцыкл.
ПЕРЫКАРДЫТ (ад перы... + грэч. kardia сэрца), запаленне калясардэчнай сумкі. Прычыны ўзнікнення: рэўматызм, туберкулёз, мікробнае запаленне, траўмы і інш. Пры П. назіраецца павышаная эксудацыя (выпат). што вядзе да сціскання сэрца, зніжэння яго функцый. Пры хуткім нарастанні эксудату сэрца можа спыніць сваю дзейнасць (патрабуецца пункцыя перыкарда). Прыкметы П.: боль у вобласці сэрца, сэрцабіцце, задышка, агульная слабасць і інш. Пры павольным нарастанні выпату ў перыкардзе праяўляюцца прыкметы сардэчнай недастатковасці — з’яўленне выпату ў жываце, печані. У патагенезе такога стану — дысталічны дысбаланс прытоку крыві да сэрйа (перадсэрдзі, асабліва правае, сціскаюцца хутчэй, чым астатнія камеры сэрца). Лячэнне залежыць ад прычын узнікнення. У жывёл часцей бывае П. траўматычнага паходжання. І.М.Грышын.
ПЕРЫКАРПІЙ, тое, што каляплоднік.
ПЕРЫКЛ (Perikles; каля 490—429 да н.э.), старажытнагрэчаскі паліт. і дзярж. дзеяч, стратэг Афінаў у 444—31 і 429 да
Перыла кустовая.
н.э. Паходзіў са стараж. арыстакратычнага роду; атрвімаў добрую адукацыю. Прыхільнік дэмакратыі, працягваў распачатую Эфіяльтам дэмакратызацыю дзярж. ладу Афінаў. Ініцыіраваў скасаванне маёмаснага цэнзу пры выбранні службовых асоб і ўвядзенне грашовай аплаты працы суддзяў. Пры ім вялося шырокае ваен., грамадскае і культавае будва, у т.л. пабудаваны Афінскі Акропаль. Імкнуўся забяспечыць марскую магутнасць Афінаў, цэнтралізацыю Архе Афінскай, супрацьстаяў Пемпанеска
Перыкл Мармуровая копія з бронзавага бюста Крэсілая. 2я пал. 5 ст. да н.э.
му саюзу. Паспрыяў паліт. і эканам. росквіту Афінаў, ператварэнню іх ў буйны культ. цэнтр стараж. свету.
Літ:. Корзун М.С. Соцнальнополвтнческая борьба в Афннах в 444—425 гг. до н.э. Мн., 1975; КравчукА. Пернкл н Аспазня: Мст.худож. хроннка: Пер. с пол. М., 1991; Ф у к н д н д. Нсторпя: Пер. с греч. М„ 1993; П л у т а р х. Сравннтельные жнзнеопнсання. М.; Харьков, 1999. Я.У.Новікау. ПЕРЫЛА (Perilla), род кветкавых раслін сям. губакветных. 5 відаў. Пашыраны ў Паўд., Усх. і Паўд.Усх. Азіі. Як
ПЕРЫТАНІТ 321
тэхн., алейная і дэкар. расліна культывуецца П. ’іустовая (P.frutescens); яе разнавіднасіь — П кустовую нанкінскую — у Кітаі і Японіі вырошчваюць як алейную, эфіраалейную і салатную культуру, а ў Зах. і Усх. Еўропе, ЗША — як дэкаратыўную.
П кустовая — аднагаловая расліна са стрыжнёвым коранем, які паглыбляецца ў глебу да 1 м і болей. Прамастойнае, выш. да 1,5 м, сцябло галінастае, 4граннае, густа апушанае. Лісце доўгачаранковае. шырокаяйцападобнае, пільчатазазубранае, апушанае, зялёнага або фіялетавазялёнага колеру зза антацыяну. Дробныя кветкі ў гронкападобных суквеццях, апушаныя. Плод — арэшак. Насенне мае 40—45% тэхн. алею, які пры высыханні ўтварае трывалую, бліскучую. антыкаразійную плёнку. Выкарыстоўваецца ў лакафарбавай, аўтамаб., судабуд. і электратэхн. прамсцях. Жмых ідзе на корм жывёле.
ПЕРЫЛАВЫ АЛЁЙ. тлусты алей з насення аднагадовай расліны перылы базілікавай. Атрымліваюць прасаваннем ці экстрагаваннем 'арган. растваральнікамі. Вадкасць ад светлажоўтага да цёмнажоўтага колеру, шчыльн. 931 кг/м3 (15 °C), тра застывання каля 30 °C. Высыхальны алей. Выкарыстоўваюць як сыравіну ў вытвсці пакостаў, алкідных смол, алейных лакаў (заменнік ільнянога алею, высыхае хутчэй).
ПЕРЬІМЕТР (грэч. perimetron акружнасць ад perimetreo вымяраю вакол), даўжыня замкнёнага контуру. Напр., П. многавугольніка — сума даўжынь усіх яго старон.
ПЕРЫПАТЭТЫЧНАЯ ШКбЛА (ад грэч. peripatoi крытая галерэя — лекцыйная зала), л і к е й, філасофская школа Арыстоцеля. Была буйным цэнтрам ант. ведаў, спалучала функцыі акадэміі навук (даследаванні на падставе метаду Арыстоцеля ў розных галінах ведаў, каардынацыя даследчай дзейнасйі). Адрозніваюць некалькі перыядаў перыпатэтызму. 1ы перыяд — 4—2 ст. да н.э. Лікей створаны ў 335 да н.э. ў Афінах Арыстойелем, пасля яго школай кіраваў Тэафраст (паклаў пачатак батаніцы; на яго лекцыях прысутнічала каля 2 тыс. слухачоў). У школе выкладалі Эўдэм Радоскі, Арыстаксен з Тарэнта і інш. Вучнямі былі Дурыс, Хамелеон з Гераклеі Пантыйскай, Праксіфан з Лесбаса. Калі школу ўзначальваў філосаф і прыродазнавец Стратон з Лампсака, характэрнай яе рысай стала схільнасць да заняткаў асобнымі навукамі (гісторыя. геаграфія, гісторыя лры і інш.). У 2і перыяд (1 ст. да н.э.) вучоныя Андронік Радоскі. Ксенарх, Стасей з Неапаля былі пераважна выдаўцамі, рэдактарамі і каментатарамі арыстоцелеўскіх твораў. Падобная дзейнасць характэрна і для 3га перыяду (I—2 ст. н.э.). Сярод вучоных таго часу Аляксандр з Эгі, Адраст, Гермін, Арыстокл з Месены, Аляксандр Афрадысійскі. Большасць з іх займалася гіст. біяграфіямі, літ.знаўствам, папулярнай этыкай. 3 4 ст. ўласна перыпатэтычныя традыцыі знікаюць, творы Арыстоцеля пачалі каменціраваць неаплатонікі. В.І.Боўш.
ПЕРЫСКОП (ад грэч. periskopeo гляджу вакол), 1) аптьгчная прылада для назірання за мясцовасцю з укрыццяў, траншэй, рубак, браніраваных машын (танкаў), падводных лодак і інш. 3 дапамогай П. вымяраюць гарыз. і верт. вуглы на мясцовасці і вызначаюць адлегласць да аб’ектаў, за якімі назіраюць. 2) Фатаграфічны аб’ектыў, які складаецца з дзвюх выпуклаўвагнутых лінзаў, сіметрычна размешчаных адносна плоскасйі дыяфрагмы, пастаўленай паміж