• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ПЕРЫЯДЫЗАЦЫЯ гісторыі л і таратуры, падзел літаратурнага працэсу на асобныя этапы, перыяды адпаведна асаблівасцям развіцця лры, якасным зменам, якія адбываюцца ў яе маст. сістэме. Узаемазвязана з агульнай канцэпцыяй гісторыі лры, у многім вызначае яе знешнюю будову, служыць больш глыбокаму і аб’ектыўнаму раскрыццю працэсу развіцця нац. лры на прайягу стагоддзяў.
    Як сац. з'ява і адна з найважн. галін духоўнай культуры лра развіваецца ў цеснай сувязі з гіст. жыццём народа. Яе асн. этапы вылучаюцца адпаведна буйным культ.гіст. эпохам. што падзяляюцца на больш дробныя перыяды, якія ў розных народаў маюць розныя храналагічныя межы і сваю спецыфіку, абумоўленыя асаблівасцямі іх духоўнага бьшця, літ. працэсу і інш. У прыватнасці, у гісторыі многіх еўрап. народаў не было антычнасйі ў класічным паняцйі гэтага слова, а іх лры зараджаліся ў эпоху сярэднявечча, якое ў розных краінах мела розную прайягласйь і нярэдка, але недакладна называецца стараж. эпохай (напр.. Стараж. Русь). У 19—20 ст. у сувязі з больш дынамічным, самаст., менш непасрэдна залежным ад грамадз. гісторыі развіццём лры яе этапы вылучаюцца пераважна паводле ўласна літ. крытэрыяў, якасных змен у жанравай сістэме, у прынцыпах асэнсавання і адлюстравання чалавека і рэчаіснасці, маст.выяўл. прыёмах і сродках, паводле эвалюцыі літ. кірункаў, творчых метадаў і інш. Усякая П. даволі ўмоўная, бо не бывае раптоўных пераходаў ад адной літ. эпохі да другой, рэзкіх змен маст. сістэм. Літ. традыцыі папярэдніх эпох працягваюць уплываць на развіццё лры, захоўваючы пераемнасць літ. працэсу. Аднак без вырашэння праблемы П., без выяўлення асн. тэндэнйый і гіст. этапаў нельга пабудаваць канцэптуальную, навук. гісторыю лры.
    Першыя спробы П. літ. працэсу на Беларусі належаць аўтарам першых комплексных даследаванняў па гісторыі ўласна бел. лры: Я.Карскаму, М.Багдановічу і М.Гарэцкаму, які ў сваёй «Гісторыі беларускае літаратуры» (1920, факс. вьш. 1992) яе цгматвяковы шлях падаў сістэматызавана, канйэптуальна,
    ПЕРЫЯДЫЧНАЯ	323
    у гіст. развіцці. Прапанаваная ім П. [падзел на 3 этапы: старая (II—18 ст.), новая (19 ст.), найноўшая (з канца 19 ст.)] у сваёй аснове ўлічвае самыя важныя асаблівасці развіцця прыгожага пісьменства на бел. землях на працягу стагоддзяў і з пэўнымі ўдакладненнямі была прынята бел. літ.знаўствам. У апошні час у сувязі з працай над новай шматгомнай гісторыяй бел. лры яе П. ўдакладнена: даўняя (11—1я пал. 18 ст.), новая (2я пал. 18—19 ст.) і найноўшая (20 ст.). У сваю чаргу кожны з 3 этапаў падзяляецца на асобныя перыяды. У прыватнасці, у гісторыі даўняга бел. пісьменства вылучаюцца 3 этапы: сярэднявечча (11—15 ст.), Адраджэнне (16 ст.) і барока (канец 16 — 1я пал. 18 ст.), што больш дакладна ўлічвае асаблівасці развіцця самой лры і дае магчымасць больш арганічна ўпісаць яе ў агульнаеўрап. кантэкст.
    Літ:. Гл. да арт. Літаратуразнаўства, Літаратурны працэс. В.А Чамярыцкі.
    ПЕРЫЯДЫЗАЦЫЯ ГІСТАРЫЧНАЯ, форма колькаснага і якаснага абазначэння гіст. развіцця ў часе. Тыпалагічна адрозніваюць П.г. л і н е й н у ю, што прадугледжвае падзел гісторыі на раўназначныя па сваіх маштабах і глыбіні ступені, кожная наступная з якіх вырастае з папярэдняй, і і е р а р х і ч н у ю, што выражаецца ў супадпарадкаванні асобных з’яў і этапаў развіцця, якія з’яўляюцца ч. больш агульнага і складанага працэсу (напр., сярэднявечча, ранняе сярэднявечча). Самая стараж. П.г. ўзыходзіць да ўсх. і грэчаскай міфалогіі, якая разглядала гісторыю чалавецтва як паступовы пераход ад самага шчаслівага — «залатога» да самага заняпалага і адсталага — «жалезнага веку». Як альтэрнатыва ёй у Стараж. Грэцыі ўзнікла ўяўленне аб культ. прагрэсе чалавецтва і яго паступальным руху да нейкай ідэальнай мэты. Гэтай ідэяй была прасякнута іудзейскахрысйіянская канцэпцыя гісторыі. У эпоху Адраджэння (14—16 ст.) еўрап. гуманісты зрабілі першую спробу ўсеагульнай перыядызацыі гісторыі. У 17 ст. канчаткова склалася класічная схема трохчасткавай еўрап. гісторыі: «Стараж. свет — Сярэднія вякі — Новы час», якая пазней у мадыфікаваным выглядзе пераўгворана ў «рабаўладанне—феадалізм—капіталізм» і была пашырана на гісторыю ўсяго чалавецтва. Паводле традыцыі, што склалася ў гіст. навуцы, развіццё нееўрап. свету таксама падзяляецца ў адпаведнасці з рамкамі еўрап. гісторыі. Разам з тым гісторыя нееўрап. свету не ўпісваецца нават у самую агульную трохчленную схему еўрап. гістарыяграфіі, паколькі дынаміка яго развіцйя ў адрозненне ад лінейнапрагрэсіруючай еўрапейскай мела спіралепадобную цыклічнасйь. У бел. гістарыяграфіі існуюць 2 асн. падыходы да П.г. нац. гісторыі: т.зв. дзяржаўніцкі і ф а р м а ц ы й н ы. Першы з іх аформіўся ў 1й чвэрці 20 ст. ў працах ВАО.Ластоўскага і У М.Ігнатоўскага, якія, грунту
    ючыся на дзярж. прыналежнасці, вылучалі ў яе гісторыі полацкі, літоўскабел. (ВКЛ), польскі (у складзе Рэчы Паспалітай), рас. і сав. перыяды. У 1940—80я г. ў бел. гістарыяграфіі панавала фармацыйная канцэпцыя П.г. Зараз у даследаваннях многіх бел. гісторыкаў незалежна ад іх паліт. арыентацыі назіраецца прысутнасйь дзяржаўніцкага прынцыпу. У.С.Кошалеў.
    ПЕРЫЯДЫЧНАЯ СІСТЭМА ЭЛЕМЕНТАЎ МЕНДЗЯЛЕЕВА, упарадкаванае мноства хім. элементаў, іх натуральная класіфікацыя, якая з’яўляецца таблічным выражэннем перыяд. закону Мендзялеева; фундамёйтальная аснова агульнай і неарганічнай хіміі і навук. база яе выкладання. Прапанавана Лз.І. Мендзялеевым у 1869 у выглядзе табліцы, названай ім «Спроба сістэмы элементаў, заснаваная на іх атамнай ease і хімічным падабенстве». Стварэнне табліцы паслужыла асновай для адкрыцця перыяд. закону. Пасля стварэння ядз. мадэлі атама і эксперым. доказу лікавай роўнасці парадкавага нумару элемента ў П.с.э.М. зараду ядра (Z) яго атама (1913, закон Мозлі) з’явілася сучасная фізічна абгрунтаваная фармулёўка перыяд. закону Мендзялеева: уласцівасці хім. элементаў, а таксама ўтвораных імі простых і складаных рэчываў знаходзяцца ў перыяд. залежнасці ад велічыні зараду ядзер іх атамаў. Тэарэт. аснова П.с.э.М. — квантавая мадэль атама — распрацавана ў пач. 1920х г. Н.Борам. Паводле гэтай мадэлі ў адпаведнасці з павелічэннем Z адбываецца паслядоўнае запаўненне электронных абалонак атамаў (гл. Паўлі прынцып), прычым электронныя канфігурацыі знешніх абалонак перыядычна паўтараюцца. Прынцып перыяд. паўтаральнасці падобных электронных канфігурайый атамаў — гал. прьгчына фіз. прыроды перыядычнасці і аснова перыяд. сістэмы свабодных атамаў элементаў. Гал. сучасная праблема П.с.э.М. — нявызначанасць яе верхняй мяжы, з ростам Z устойлівасць атамных ядзер памяншаецца, устанавіць значэнне Z элемента, атамы якога будуць мець такі кароткі час жыцця, што распадуцца ў момант утварэння, пакуль немагчыма (гл. Радыеактыўнасць, Ядро атамнае).
    П.с.э.М. ўключае 109 хім. элементаў; 89 з іх знойдзены ў прыродзе, астатнія атрыманы штучна ў выніку ядзерных рэакцый. Пасля адкрыцця П.с.э.М. апублікавана больш за 500 розных варыянтаў яе відарысаў; найб. пашыраны паўдоўгі варыянт (гл. іл.). Асн. прынйып пабудовы П.с.э.М. заключаецца ў вылучэнні перыядаў (гарыз. рады) і груп (верт. слупкі). Ў П.с.э.М. 7 перыядаў і 8 груп. Перыяд — рад эдементаў, які пачынаецца шчолачным металам (акрамя 1га перыяду) і канчаецца інертным газам. Дакладнага вызначэння групы няма; фармальна, пачынаючы з 3га перыяду, нумар групы (N) адпавядае макс. значэнню акіслення ступені элементаў, што ўваходзяць у групу. Кожная група падзяляецца на гал. (А) і дадатковую (В) падгрупы. У падгрупы ўваходзяць элементы з падобнымі канфігурацыямі знешніх электронных абалонак атамаў і хім. ўласцівасцямі. У большасці груп пэўнае падабенства ўласцівасцей эле
    ментаў падгруп выяўляецца пераважна ў вышэйшых ступенях акіслення. Асобае становішча ў структуры П.с.э.М. займае VIII гр., у якой аб’яднаны інертныя газы (падгрупа VIIІА) і «трыяды» элементаў (падгрупа V1IIB): Fe—Co—Ni і Ru—Rh—Rd, Os—Ir—Pt (плацінавыя металы). Падабенства ўласцівасцей паміж элементамі гэтых падгруп практычна не назіраецца. П е р ш ы п е р ы я д П. с. э. М. ўключае 2 элементы — вадарод \ гелій. Атам вадароду мае I электрон; у злучэннях можа мець ступень акіслення +1 (як шчолачныя металы) ці 1 (як галагены), таму сімвал Н размяшчаюць у падгруппе ІА ці ў V1IA або ў абедзвюх адначасова. Ёсць варыянты табліцы, у якіх вадарод займае адну працяглую клетку над усімі (акрамя неону) элементамі 2га перыяду. Другі перыяд (Li—Ne) уключае 8 элементаў. У ім назіраецца пераход ад тыповых металаў да тыповых неметалаў (кісларод і фтор з’яўляюцца найб. актыўнымі сярод неметалаў). У злучэннях дадатную етупень акіслення, роўную N, маюць толькі элементы I—IV груп, для астатніх элементаў перыяду яна вызначаецца паводле правіла 8  N, што абумоўлена асабліваснямі будовы знешніх электронных абалонак атамаў. Т р э ц і п е р ы я д (Na—Ar) уключае 8 элементаў. Усе элементы (акрамя Аг) праяўляюць ступень акіслення, роўную N. У гэтым перыядзе, як і ў 2м, па меры павелічэння Z назіраецца паслабленне метал. і ўзмацненне неметалічнага характару элементаў. Элементы 1—3 перыядаў П.с.э.М. — элементы падгруп А. Паводле сучаснай тэрміналогіі элементы падгруп 1А і ІІА наз. Sэлементамі (сімвалы ў клетачках ружовага колеру), падгруп II1A— VIIIA — рэлементамі (сімвалы ў клетачках жоўтага колеру). Пры павелічэнні Z, што адпавядае руху зверху ўніз, у падгрупах ІА і ІІА метал. актыўнасць элементаў нарастае, у ІІІА — VILA падгрупах назіраецца пераход ад тыповых неметалаў (В—F) да элементаў з метал. ўласцівасцямі (Т1—At), устойлівасць злучэнняў элементаў у вышэйціай ступені акіслення зніжаецца. Чацвёрты перыяд (К— Кг) і п я т ы п е р ы я д (Rb—Хе) маюць па 18 элементаў. У іх пасля sэлементаў ідуць рады з 10 пераходных элементаў, ці dэлементаў, якія ўваходзяць у падгрупы В (сімвалы ў клетачках блакітнага колеру). Для большасці dэлементаў вышэйшая ступень акіслення роўная N, а для Cu і Au нават вышэйшая за N (+2 і +3, адпаведна). Характар змянення ўласцівасцей элементаў 4га і 5га перыядаў пры павелічэнні Z аналагічны назіраемаму ў 3м перыядзе, але больш складаны, што найперш абумоўлена наяўнасцю dэлементаў. ІПосты перыяд (Cs—Rn) уключае 32 элементы, сёмы перыяд (Fr—Mt) — 23, пакуль незавершаны. Гэтыя перыяды акрамя 10 dэлементаў уключаюць сем’і з 14 fэлементаў: лантаноіды ў 6м і актыноіды ў 7м перыядзе. Лантаноіды і актыноіды дадзены асобнымі радкамі ўнізе пад табліцай. dэлементы 7га перыяду з ат. н. 104 і больш з’яўляюцца хім. аналагамі элементаў адпаведных груп 6га перыяду. У падгрупах dэлементаў IB — VIIIB пры руху зверху ўніз метал. актыўнасць памяншаецца, устойлівасць злучэнняў элементаў у вышэйшай ступені акіслення павялічваецца.