• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    П.с.э.М. належыць значная роля ў развійці прыродазнаўства. Яна дазволіла прадказаць існаванне невядомых элементаў і іх уласцівасці, а таксама новыя ўласцівасці вядомых элементаў, служыць асновай для стварэння новых неарган. матэрыялаў.	В.Ф.Цікавы.
    ПЕРЫЯДЫЧНАЯ СІСТЭМА ХІМІЧНЫХ ЭЛЕМЕНТАЎ Дз.І.МЕНДЗЯЛЕЕВА
    < ш 5 ш m > CL. 1			0) 5 Т s		A CM о			L_ x 5 < co co	X ^ 1 3 MJ	*	Ф o s x is WO	C § sr co	8 : = =	5 o X 5	— 2 —	d ГЧ		o X <	'X —J £ ° co	< ^ 2	^	
    	<			a. CO LL 2 £ o co			oH Гч	L S o cogs KJ CO	— 5 5 CM co KJ	*3 5 F < 5 5. KI co			Qis o			7 < CM	
    	<			O П co			^h	Ф 5 2 CO 8 K co	CM KJ	o o s Mf	C	«—~M. □ s 2		Ei a 1— s :			^52 O ш	
    	<			"7 Й 8 Z 5 , N			< 00 Q_ 8 S O 6 2 S "	co П 	Q s a CM co	, 2.		0 1s Л^			<л | g Шзй X CM O'	'X O'	(Т»	
    	<			cQ o ” lA O KJ			•X < 2 5 =	5"	Osa 03 s co	O' X	ІП CM			•X Q 5 2 3 S			0 6s O'	£	
    	£9							c ¥ й N ^з o co	uh co Mt	CD j $ X M o co			O' h 2 S KJ MJ			I s CD i м	
    	5							MJ J co Mt .uh CM	OH I ^^ Ш O	□ 3 2  o m	o			• — £ co Z  2	noh G 5 s MJ C	ah co ^ N	□ 5		Ш 2 к co	k 			E'h	
    								,qh 0oS CM	_	KJ C a ? Qi o 8 KJ Mt	■5 CM — 3 O'	2 s		e'h ^5 = O			□ Is O'	
    								Ф 2 3 U 1 3 CM	Qi £ s	(Л X co U 0 M3 K	“>?« „ХП o		E'h Q < I 5	=				
    			о	* CM														
    	2							5 co K>*^ J	uh 5	Ф 1 a Qi 2 S K> K	K CD 2 o		zb			CM O'	
    				□													
    	£	О						3 s 2	OS; 5 2	5  CO П 5 =	CD ' ”		5 ° 5 ! S	c			CL £ S O'	C	
    	CQ	о Q. О	a о 5 X		o <» 03 5 si E m			•X >	°H Mt	oH	Qis K> u~l Ct o		„uh			_C a 8 l—gS S	
    	>							H 3^	^h o ^ Mt	. 1 x O' CM	sap						
    	£							uh w 13	> £ 2 — co co	1		—					
    										X MJ Ogs	u 1  co	<						
    	<			ф 1 a CD § ° M			CD '| з Л ^	oh 0 5 3 o	* cm	to 0 £	03 s CQ < Й o Ki	O 3 O						
    	<	^” I 5					OH _ZlS	co ^!s co	5 ’ O£ g 2 In	0 93 K> K>	co	$						
    іяНычаэй		—		CM			CO		Ю	O							
    ПЕРЫЯДЫЧНАЯ ФЎНКЦЫЯ, функцыя, значэнні якой не змяняюцца, калі да значэнняў яе аргумента дадаць (ui адняць) некаторы лік т > 0, г.зн. fix) = fix + х) = fix  т). Найменшы лік Т з усіх лікаў т наз. перыядам фукнцыі fix). Напр. sin(x + 2л) = sinx, tg(x + it) = tgx (перыяды адпаведна 2л і п)
    Да арт. Перыядычная функцыя: Т — перыяд функцыі.
    Для кожнай неперарыўнай П.ф./х) * const выконваецца т = пТ, дзе п = ±1, ±2, +3, ... . Графік П.ф. атрымліваецца паслядоўнымі зрушэннямі на велічыню Т у дадатным (ці адмоўным) напрамку восі Ох часткі яе графіка, пабудаванай для адрэзка a £ х < a + Т. Сума, рознасць, здабытак і дзель П ф. з аднолькавым перыядам ёсць таксама П.ф. з тым жа перыядам. Сума П.ф. з рознымі перыядамі будзе П.ф. толькі тады, калі гэтыя перыяды сувымерныя. П.ф. выкарыстоўваюйца ў фіз. і тэхн. навуках, напр., пры вывучэнні перыяд. (напр.. вагальных) працэсаў.
    А.А.Гусак.
    ПЕРЫЯДЫЧНЫ ДРОБ, бясконцы дзесятковы дроб, у якім, пачынаючы з некаторага месца, перыядьгчна паўтараецйа пэўная група лічбаў (перыяд). Перыяд запісваюць у дужках, напр., замест 5,6666... пішуць 5,(6) і чытаюць «5 ііэлых і 6 у перыядзе».
    Дроб наз. чыстым, калі перыяд пачынаецца адразу пасля дзесятковай коскі, і змешаным, калі паміж коскай і перыядам ёсць інш. лічбы. Напр., 8,(3) ■— чысты П.д., a 2,3(41) — змешаны. Усякі П.д. — рацыянальны лік. Усякі рацыянальны лік пераўтвараецйа у канечны дзесятковы дроб ці бясконцы П.д. Кожны П.д. можна пераўтварыць у звычайны дроб, дзе лічнік — рознасць паміж лікам, які стаіць паміж коскай і другім паўтарэннем перыяду, і лікам паміж коскай і перыядам; назоўнік мае лічбу 9 столькі разоў, колькі лічбаў у перыядзе, і справа ад яе дапісваецца столькі нулёў, колькі лічбаў стаіць паміж коскай і перыядам. Напр., 0,(45) = 45/99 = 5/11; 0,58(3) = (583  58)/9ОО = 525/900 = 7/12.
    А.А.Гусак.
    ПЕРЫЯДЫЧНЫ ДРУК, друкаваныя выданні, якія выпускаюцца праз пэўныя прамежкі часу; адзін са сродкаў навуковатэхнічнай масавай інфармайыі і прапаганды. Да іх адносяцца газеты, часопісы, альманахі, бюлетэні і перыяд. зборнікі, што распаўсюджваюць грамадскапаліт., сац.эканам., культ.асв. і навук.тэхн. інфармацыю. Ім уласцівы рэгулярнасць выхаду (ад штодзённага да гадавога), пастаянная назва, нумарацыя (нумар вьшання, выпуску і г.д.), аб’ём, як правіла, фармат, аднатыпнае афармленне. Падзяляюцца на агульнаграмадскія (змяшчаюць інфармацыю пра ўсе сферы жыцця) і вузкаспец. (навук., спарт., рэкламныя і інш.). У Рэспубліцы Беларусь зарэгістравана (на 1.1.2001) 1113 перыяд. выданняў, у т.л. 731 газета, 329 часопісаў, 48 бюлетэняў, 2 альманахі, 1 каталог. Выходзіць штогадовы біб
    ліягр. паказальнік «Летапіс перыядычных выданняў і выданняў, якія прадаўжаюцца». Звесткі пра сучасныя сусв. перыяд. выданні змяшчаюць «Ulrich’s international periodical directory» («Міжнародны даведнік «Улрык» па перыёдыцы», з 1932), «World list of social science periodical» («Міжнародны паказальнік грамадскапалітычных перыядычных выданняў», ЮНЕСКА, з 1980) і інш. Гл. таксама ў арт. Выдавецкая справа.
    ЛМ:. Перыядычны друк Беларусі. Мн., 1981; Пресса Республнкн Беларусь. Мн 1998.	С.В.Гоеін.
    ПЕРЫЯДЫЧНЫ ЗАКОН МЕНДЗЯЛЕЕВА. гл. Перыядычная сістэма элементаў Мендзялеева.
    ПЕРЫЯСТЫТ (ад перы... + грэч. osteon косць), запаленне надкосніцы. Развіваецца ў касцях пры пранікненні запаленчага працэсу з прылеглых тканак (напр., пры траўме вял. галёначнай косці ў ніжняй трэці), у выніку запаленчага працэсу самой косці або касцявога канала. Бывае П. неспецыфічнага характару (напр., траўма, бактэрыяльнае заражэнне) і спецыфічнага (сіфіліс, туберкулёз). Суправаджаецца ўшчыльненнем, пачырваненнем скуры, прыпухласцю ў вобласці надкосніцы. Пасля інфекц. хвароб П. можа захопліваць фрагменты касцей (напр., гнойны П. верхняй сківіцы пры вострым карыесе зуба). Пры туберкулёзе П. з’яўляецца адной з прыкмет пачатку працэсу. Адслаенне надкосніцы і парушэнне яе цэласнасці часта сведчаць аб злаякасным працэсе ў косці. Лячэнне залежыць ад прычын узнікнення. На П. хварэюць таксама жывёлы.	І.М.Грышын.
    ПЕР^ (Perret) Агюст (12.2.1874, Брусель — 4.3.1954), французскі архітэктар.
    А.Перэ. Жылы дом на вул. Франкліна ў Парыжы. 1903.
    перэн 325
    Ганаровы прэзідэнт Міжнар. саюза архітэктараў (з 1948). Вучыўся ў Школе прыгожых мастацтваў у Парыжы. 3 1928 выкладаў у спец. школе архітэктуры ў Парыжы (праф.). Адзін з першых пачаў будаваць цалкам жалезабетонныя дамы: жылы дом на вул. Франкліна (1903), тр Елісейскіх палёў (1911—13), царква НотрДам у ЛеРэнсі (1922— 23) —усе.ў Парыжы. Пры рэканструкцыі г. Гаўр (з 1947) выкарыстоўваў індустр. метады і стандартызацыю будва. ПЕРЭЙРА (Pereira), горад на 3 Калумбіі, у далі.не р. Каўка. Адм. ц. дэпартамента Рысаральда. Засн. ў 1836. Каля 500 тыс. ж. з прыгарадамі (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Гандл. цэнтр раёна вытвсці кавы і жывёлагадоўлі. Прамсць: харчасмакавая, тэкст., гарбарная. 2 унты.
    ПЕРЭЛЬМАН Тэадор Львовіч (30.9.1933, Мінск — 12.10.1974), бел. фізік. Др фіз.матэм. н. (1969), праф. (1970). Скончыў БДУ (1957). 3 1957 у Інце цепла і масаабмену АН Беларусі (з 1963 заг. лабараторыі), адначасова выкладаў у БДУ. Навук. працы па матэм. фізіцы, тэорыі цеплаправоднасці, цеплафізіцы, стат. фізіцы. Распрацаваў (разам з А.В.Лыкавым) тэарэт. асновы спалучаных задач цеплаабмену пры знешнім абцяканні цел і метады іх рашэння. Даследаваў асаблівасці працэсаў пераносу пры сублімацыі цвёрдых цел у вакуум.
    Тв:. Тепло н массообмен в процессах сублнмацнм в вакууме. М., 1973 (разам з Дз.П.Лебедзевым); Днффузня в сложных молекулярных структурах. Мн., 1974 (разам з С.Г.Галакціёнавым, Р.В.Нікіфаровічам); Фнзнка бнологнческнх мембран. М., 1976 (у сааўт.). М.М.Далгіх.
    ПЕРЭЛЬМАН Якаў Ісідаравіч (4.12.1882, г. Беласток Гродзенскай губ., цяпер Польшча — 16.3.1942), вучоны, папулярызатар навук. фіз.матэм. ведаў, адзін з заснавальнікаў жанру навуковазаймальнай лры. Скончыў Лясны інт у Пецярбургу (1909). У 1918—23 у Наркамаце асветы РСФСР, адначасова выкладаў у навуч. установах. 3 1924 займаўся выданнем навуковапапулярнай лры. У 1935 удзельнічаў у Міжнар. матэм. кангрэсе ў Бруселі. Аўтар больш за 100 кніг («Займальная фізіка», «Займальная алгебра», «Міжпланетныя падарожжы» і інш.), перакладзеных на 24 мовы і выдадзеных агульным тыражом больш за 13 млн. экз. Адзін з першых прапагандыстаў ідэй К.Э.Цыялкоўскага і тэхн. распрацовак С.П.Каралёва. Імем П. названы кратэр на адваротным баку Месяца.
    Літ.: Мвшкевмч Г.Н. Доктор заннмательных наук: Жнзнь н творчество Я.Н Перельмана. М., 1986. А.І.Болсун. ПЕР^Н (Perrin) Жан Батыст (30.9.1870, г. Ліль, Францыя — 17.4.1942), французскі фізік і фізікахімік. Чл. Парыжскай АН (1923). Замежны ганаровы чл.
    326 ПЕРЭС
    AH СССР (1929). Скончыў Вышэйшую нармальную школу ў Парыжы (1894), дзе і працаваў. 3 1898 у Парыжскім унце (з 1910 праф.). 3 1940 у ЗША. Навук. працы па атамнай і малекулярнай фізіцы, радыеактыўнасці, калоіднай хіміі і інш. Даказаў, што катодныя прамяні з’яўляюцйа патокам адмоўна зараджаных часйій (1895). Эксперым. даследаванні броўнаўскага руху дазволілі П.
    Ж.Б.Перэн.	А.Перэс Эсківель.
    вызначыць Авагадра пастаянную, пацвердзілі тэорыю флуктуацый Эйнштэйна—Смалухоўскага і канчаткова даказалі рэальнае існаванне малекул. Адкрыў седыментацыйную раўнавагу. Устанавіў бімалекулярную структуру тонкіх плёнак. Удзельнік Нар. фронту Францыі. Нобелеўская прэмія 1926.
    Тв.: Рус. пер. — Броуновское двнженне м молекулы. СПб., 1911; Атомы. М., 1924.
    Літ:. В а в в л о в С.Н. Памятн Жана Перрена // Прнрода. 1943. № 3; Льоццн М. йсторня фнзнкн; Пер. с нтал. М., 1970. С. 291.
    ПЕРЭС ГАЛЬДОС (Perez Galdos) Беніта (10.5.1843, г. ЛасПальмас, Іспанія — 4.1.1920), іспанскі пісьменнік. Чл. Каралеўскай акадэміі (з 1897). Вучыўся ў Мадрыдскім унце. Аўтар 80 раманаў, 25 драм, шматлікіх апавяданняў. Вяршыня яго творчасці — эпапея «Нацыянальныя эпізоды» (т. 1—46, 1873— 1912), у якой адлюстравана гісторыя Іспаніі ад Трафальгарскай бітвы (1805) да паражэння рэвалюцыі 1863—73. Аўтар цыкла «Сучасныя іспанскія раманы» (т. 1—25, 1881—1915). Паклаў пачатак ісп. сац.рэаліст. драмы («Электра», 1901; «Дзед», 1904). Яго творы адметныя дынамізмам і публіцыстычнай завостранасцю.