Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
Тв.. Эффектнвность нспользовання новой кормовой добавкн в рацнонах свнней // Ax
il. I Песцель. В.К.Песціс.
туальные проблемы ннтецсявного развнтня жнвотноводства. Горкн, 1996; Аммоннзнрованный сапропель в рацнонах молодняка крупного рогатого скота // Зоотехннческая наука Беларусм. Мн., 1996. Т. 32; Озерные сапропелн — в кормопровзводство // Жмвотноводство Беларусм. 1998. №1.
ПЕСЬ, в і ц і л і г а (лац. vitiligo хвароба скуры, лішай), набытая хвароба скуры чалавека, якая выяўляецца дысхраміяй (дэпігментаваныя плямы розных памераў і формы). Узнікненню П. садзейнічаюць нервоваэндакрынныя парушэнні, хранічныя запаленчыя захворванні ўнутр. органаў, інтаксікацыя са зніжэннем забяспечанасці арганізма меддзю, цынкам і інш. Складае 3—4% ад усіх дэрматозаў. Прыкметы: асобныя ці множныя пля.мы колеру алебастру або слановай косці, схільныя да павелічэння, пры пашыраных формах скура набывае снежнабелы колер, валасы на плямах абясколерваюцца. П. можа спалучацца са склерадэрміяй, колападобным аблысеннем і інш. Лячэнне комплекснае. М.З.Ягоўдзік.
ПЕТА (ад грэч. peta пяць, лік разрадаў па 103 у кожным), дзесятковая прыстаўка для ўтварэння найменняў кратных адзінак, роўных 1015 зыходнай адзінкі. Пазначаецца П. Напр., 1 ПГц = 1015 Гц, 1 ПДж = 1015 Дж.
П’ЕТА, П і е т а (ад італьян. pieta міласэрнасць, набожнасць), у в ы я ў ленчым мастацтве, адлюстраванне сцэны аплаквання Хрыста Марыяй.
ПЕТАРДА (франц. petard ад peter разрывацца з трэскам), зарад спрасаванага дымнага пораху, змешчаны ў металічную ці кардонную абалонку. Выкарыстоўваецца ў капсульных утулках для перадачы агню ад капсулязапальніка парахавому зараду, што знаходзіцца ў ар
П’ЕТРА 331
тыл. гільзе, а таксама для стварэння гукавых эфектаў пры феерверках і інш. ПЁТАХТЫКВА горад у Ізраілі, уваходзіць у агламерацыю г. ТэльАвіў. Засн. ў 1878 як с.г. паселішча. Каля 160 тыс. ж. (2000). Трансп. вузел. Цэнтр с.г. раёна (цытрусавыя). Прамсць: маш.буд., тэкст., харч. (перапрацоўка фруктаў, агародніны), металаапр., алмазагранільная, хімічная. Шпіталь «Бейлінсан» — адзін з буйнейшых у краіне. Мемар. цэнтр «Яд лабанім», прысвечаны памяці ўсіх, хто загінуў пры абароне дзяржавы Ізраіль.
ПЕТКАВІЧЫ, вёска ў Баранавійкім рне Брэсцкай вобл., каля аўтадарогі Мінск—Брэст. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 32 км на ПнУ ад г. Баранавічы, 230 км ад Брэста, 8 км ад чыг. ст. Хвоева. 508 ж., 200 двароў (2000). Сярэдняя школа, клуб, бка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну
ПЕТКАЎ Дзімітр (н. 4.5.1919, г. Смолян, Балгарыя), балгарскі кампазітар. Нар. арт. Балгарыі (1974). Скончыў Дзярж. муз. акадэмію ў Сафіі (1952). У 1954—62 і 1975—78 дырэктар Сафійскай нар. оперы. Сярод твораў: опера «Званы, якія змоўклі» (1987), араторыя «Рожэн спускаецца з Радопаў» (1966), кантаты «Вераснёўская легенда» (1953), «Рэквіем матросу» (1967), «Святочная кантата» (1974), «Кантата аб Антаніванаўцах» (1978), сольныя і харавыя песні (каля 1000), дзіцячыя аперэты, музыка да спектакляў, кінафільмаў, радыёпастановак. Дзімітроўская прэмія 1969.
ПЕТКЕР Барыс Якаўлевіч (28.10.1902— 31.1.1983), расійскі акцёр. Нар. арт. СССР (1963). Вучыўся ў Харкаўскай драм. школе (1918—19). Скончыў драм. студыю ў Маскве пры б. тры Корша (1922). Працаваў у розных трупах, з 1933 у МХАТ. Акцёр вострай і яркай
Л. дэ Маралес. П’ета. 16 ст.
характарнасці, бліскуча валодаў мастацтвам эпізадычнай ролі: Плюшкін («Мёртвыя душы» паводле М.Гогаля) і інш. Сатыру спалучаў з мяккай камедыйнасцю, сумнай іроніяй. Побач з дакладным псіхал. малюнкам, вял. ўвагу звяртаў на знешнюю выразнасць: Адвакат («Ганна Карэніна» паводле Л.Талстога), Гросман («Плады асветы» Талстога), Брыдуазон («Вар’яцкі дзень, або Жаніцьба Фігаро» П.Бамаршэ), Доктар («Усё скончана» Э.Олбі) і інш. Здымаўся ў кіно.
ПЕТЛЯКОЎ Уладзімір Міхайлавіч (27.6.1891, г.п. Самбек Навашахцінскага гарсавета Растоўскай вобл., Расія — 12.1.1942), расійскі авіяканструктар. Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча імя М.Баўмана (1922). 3 1921 у Цэнтр. аэрагідрадынамічным інце, з 1936 гал. канструктар на авіяцыйным здзе. Удзельнічаў у праектаванні самалётаў АНТ2, АНТ20 «Максім Горкі» (пад кіраўніцтвам А.М.Тупалева), кіраваў стварэннем бамбардзіроўшчыкаў ТБ1 (АНТ4), ТБ3 (АНТ6), ТБ7 (Пе8), Пе2 і інш. Дзярж. прэмія СССР 1941.
Літл Гай Д.Н. Профнль крыла. М., 1981.
ГІЕТРАВІЧ (Petrovici) Эміл (4.1.1899, ТавакулМік, Югаславія — 7.10.1968), румынскі мовазнавец. Акад. Акадэміі Румыніі (1948). Вучыўся ў Клужскім унце (з 1919) і ў Сарбоне. Праф. (1935) і рэктар (1946—51) Клужскага унта, прэзідэнт Клужскага філіяла (1948—56) і секцыі філал. навук Акадэміі Румыніі (з 1966). Прайаваў у Сафійскім (1930— 31), Бухарэсцкім (1956—58) унтах, у Інце рус. мовы імя М.Горкага (1956— 57). Чл. Міжнар. кта славістаў (з 1955), прэзідэнт Асацыяцыі славістаў Румыніі (1956). Гал. рэдактар час. «Cercetari de lingvistica» («Лінгвістычныя даследаванні», 3 1956) і «Romanoslavica» (з 1958). Удзельнічаў у складанні «Румынскага лінгвістычнага атласа» (1929—39). AyTap прац у галіне гісторыі рум. мовы і народа, лінгвістычнай геаграфіі, фанетыкі і фаналогіі, анамастыкі, славянарум. лінгвістычных адносін, рум. і слав. дыялекталогіі.
ПЕТРАВЫХ Марыя Сяргееўна (26.3.1908, пас. Норскі Пасад Яраслаўскай вобл., Расія — 1.6.1979), руская паэтэса, перакладчыца. Скончыла Маскоўскі унт (1930). Друкавалася з 1930. У паэт. збках «Далёкае дрэва» (1968), «Рыса гарызонту» (апубл. 1986) і інш. лірыка кахання, тэмы творчасці, прыроды, смерці. Паэзіі П. уласцівы спавядальнасць, шчырасць пачуцця, прага высокага духоўнага ідэалу. 3 1935 выступала як перакладчык з арм., груз., літ., польск. і інш. моў.
Тв.. Нзбранное. М., 1991; Костер в ночн: Стнхн н переводы. Ярославль, 1991; Назначь мне свнданье! М., 2000; Прнкосновенне ветра: Стнхм, пнсьма, переводы. М., 2000.
А.В.Спрынчан.
ПЕТРАГРАД, назва г. СанктПецярбург у 1914—24.
ПЕТРАГРАДСКАЯ АБАРОНА 1919 Адбывалася ў маі—ліст. 1919 у час грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі 1918—22. Сав. войскі 7й і 15й армій Зах. фронту (каманд. Цз.М.Надзёжны, потым У.М.Пціс) пры падтрымцы Балт. флоту (А.П.Зеляной) задушылі антыбальшавіцкае паўстанне на фартах Красная Горка і Шэры Конь (чэрв. 1919), адбілі 2 наступленні (май—жн. і вер.—кастр.) арміі белай гвардыі ген. М.М.Юдзеніча, якая пры падтрымцы войск Эстоніі, Фінляндыі і брыт. флоту імкнулася авалодаць г. Петраград (асн. ўдар з тэр. Эстоніі) і ў кастр. выйшла на блізкія подступы да горада. Потым сав. войскі перайшлі ў контрнаступленне, да канца ліст. адкінулі войскі Юдзеніча ў Эстонію.
ПЕТРАГРАФІЯ (ад грэч. petros камень + ...графія), навука аб горных пародах. У шырокім паняцці П. —тое, што петралогія, у вузкім — апісальная частка навукі пра горныя пароды (вывучэнне MiHep. і хім. саставу, структуры і тэкстуры). Займаецца пытаннямі класіфікацыі і наменклатуры горных парод па розных прыкметах.
Як самастойная навука зарадзілася ў пач. 19 ст. (класіфікацыя горных парод франц. вучонага А.Браньяра, 1813) і інтэнсіўна развіваецца з сярэдзіны 19 ст. (даследаванні з дапамогай палярызацыйнага мікраскопа; англ. фізікі У.НІкаль і Г.К.Сорбі; 1849). 3 пашырэннем мікраскапічных даследаванняў з’явіліся класіфікацыі горных парод ням. геолагаў Ф.Цыркеля (1866) і К.Г.Розенбуша (1873), рас. петрографа Ф.Ю.ЛевінсонаЛесінга (1893). У 1й пал. 20 ст. пачаты петрахім. і геахім. даследаванні (рас. вучоныя У.І.Вярнадскі, А.Я.Ферсман, А.М.Заварыцкі, амер. Ф.Кларк і інш.) У 1950—70я г. створаны новы кірунак у П. — вучэнне аб магматычных і метамарфічных фармацыях (Ю.А.Кузняцоў і інш.). 3 даследаванняў амер. вучонага Р.Горансана (1937) пачаўся этап развіцця эксперыментальнай П. Тэхнічная П. даследуе састаў і ўласцівасці шлакаў, цэменту, керамікі, шкла, каменнага ліцця (рас. вучоны Дз.С.Бялянкін); П. буд. каменю :— якасці буд. матэрыялаў. П. касм. аб’ектаў вывучае метэарыты, узоры парод з Месяца і г.д. І.В.Найдзянкоў. П’ЕТРА ДА КАРТбНА [Pietro da Cortona; сапр. Б е р э ц і н і (Berrettini) П’етра; 1.11.1596, г. Картона, Італія — 16.5.1669], італьянскі жывапісец і архітэктар эпохі барока. Зазнаў уплывы Мікеланджэла, Рафаэля, Карэджа. Вучыўся ў Картоне (1609—12) і Рыме (з 1612) у А.Камодзі. Пранаваў пераважна ў Рыме, у 1637—47 у Фларэнцыі. У 1634— 38 узначальваў акадэмію св. Лукі ў Рыме. У жывапісе шырока выкарыстоўваў ілюзіянізм перспектыўных пабудоў, святлопаветраную насычанасць каларыту. Сярод твораў фрэскі на віле Арыгоні ў Фраскаці (цяпер Муці; каля 1616), у царкве СанБібіяна (1624—26), Палацца Матэі (да 1625), Палацца Барберыні (1636—39), Палацца Памфілі (1651 — 54, усе ў Рыме), у Палацца Піці ў Фларэнцыі (1637—47) і інш. Аўтар карцін
332 ПЕТРАДВАРЭЦ
«Трыумф Бахуса» (1624), «Св. Бернард» (1626), «Мадонна і чацвёра святых» (1628), «Выкраданне сабінянак» (1629) і інш. Пабудовы вызначаюцца тэатралізаваным дынамізмам, майстэрскім выкарыстаннем эфектаў натуральнага асвятлення: йэрквы СантыЛука э Марціна (перабудова; 1635), СантаМарыя ін Вія Лата (каля 1658), фасад царквы СантаМарыя дэла Пачэ (1656—57) і 5гранная плошча перад ёй у Рыме і інш.
най сістэмай алей і 5 фантанамі, Ніжні парк (пл. 102,5 га), пабудаваны палацы Вялікі (1714—25, перабудаваны ў 1745— 55 арх. В.Растрэлі), Монплезір (1714— 25, арх. І.Браўнштэйн, Ж.Б.А.Леблон, М.Зямцоў і інш.), Марлі (1720—23), павільёны Эрмітаж (1721—24, абодва арх. Браўнштэйн; усе барока), створана буйнейшая ў свеце сістэма фантанаў і водных каскадаў, аздобленая скульптурай (першапачаткова свінцовай, пазней бронзавай; скульпт. І.Мартас, І.Пракоф’еў, Ж.Д.Рашэт, Ф.Шчадрын). 3 1770х г. вакол ядра П. пачаў складвац
ліч. тэхніка, мікракалькулятары), лесапільнадрэваапр. камбінат, аўтарамонтны, радыёзавод; вытвсць буд. матэрыялаў, лёгкая, харч., у т.л. рыбная прамсць. Суднаверф. Камбінат «Карэльскія сувеніры». Карэльскі філіял Pac. АН. 2 ВНУ, у т.л. унт. Кансерваторыя. 4 тэатры. Музеі: краязн., выяўл. мастацтва. У наваколлі П. — запаведнік Ківач і першы рас. бальнеагразевы курорт Марцыяльныя Воды (цяпер музейзапаведнік).
П’етра да Картона. Фрэска «Залаты век» у Палацца Піці ў Фларэнцыі. 1637—47.
ПЕТРАЦВАРЭЦ. палацавапаркавы ансамбль 18—19 ст. у г. Петрадварэц (да 1944 Пецяргоф) у Ленінградскай вобл. Пл. каля 1000 га. Ідэя кампазіцыі належала Пятру I, які вырашыў стварыць летнюю рэзідэнцыю з палацам, паркам і фантанамі накшталт Версаля. Пры ім разбіты Верхні сад (пл. 15 га) з рэгуляр