• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ПЕТРАШКЁВІЧ Алесь (Аляксандр Лявонавіч; н. 1.5.1930, в. Пярэвалачня Талачынскага рна Віцебскай вобл.), бел. пісьменнік, драматург. Канд. гіст. н. (1967). Засл. работнік культуры Беларусі (1975). Скончыў БДУ (1955). Працаваў у ІДК ЛКСМБ.' ЦК КПБ. У 1967—75, 1979—91 адказны сакратар, нам. гал. рэдактара ў выдве «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя». У 1975—76 рэктар Мінскага інта культуры. У 1991—98 кіраўнік арганізац.метадычнага цэнтра па выданні гіст.дакумент. хронік «Памяць». Друкуецца з 1954. Першая камедыя — «Адкуль грэх?» (паст. Бел. трам імя Я.Купалы, 1969). Камедыі «Укралі кодэкс» (паст. Гомельскім абл. трам, 1976), «Злыдзень» (паст. 1973), «Катастрофа» («Куды ноч, туды сон», паст. 1987, абедзве Магілёўскім абл. трам драмы і камедыі), драмы «Трывога» (паст. Бел. трам імя Я.Коласа, 1974), «Соль» (паст. Дзярж. рус. драм. трам, 1981), «У спадчыну — жыццё» (паст. Бел. рэсп. трам юнага гледача, 1985), «Дагарэла свечачка...» (паст. 1997), гіст. п’есы «Напісанае застаецца» (паст. 1979, абедзве трам імя Я.Купалы), «Русь Кіеўская» (паст. Гомельскім абл. трам, 1983), «Прарок для Айчыны» (тэлеспектакль, 1995) і інш. адлюстроўваюць розныя перыяды з жыййя краіны, надзённыя маральныя праблемы. Значнае месца ў творчасці займае распрацоўка гіст. тэматыкі. П’есам ўласці
    вы канцэптуальнасць, сцэнічнасць, дынамізм, вострая інтрыга, публіцыстычная страснасйь, дакладнасйь моўнай характарыстыкі вобразаў. Аўтар п’ес «Мост упоперак ракі» (1986), «Дзівак чалавек» (1996), «Інтэлігент» (1999), «Прагноз на паслязаўтра»,' «Воля на крыжы», «Меч Рагвалода» (усе 2000), апавяданняў, нарысаў, фельетонаў, памфлетаў, сцэнарыяў маст. фільмаў «Уваскрэсная ноч» (1977), «Нас выбраў час» (з У.Халіпам, 5 серый, 1976—78), дакумент. фільмаў «Францыск, сын
    Ф.Петрарка	А Петрашкевіч.
    Скарынін» (1990), «Гетман найвышэйшы» (1992), радыёспектакляў «Злавеснае рэха» (1984), «Надзвычай цяжкая пасада» (1986), лібрэта оперы «Новая зямля» паводле аднайм. паэмы Я.Коласа (муз. Ю.Семянякі, паст. Дзярж. трам оперы і балета Беларусі, 1982) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1976.
    Тв:. П’есы. Мн., 1976; Соль: П’есы. Мн., 1988; Воля на крыжы: Гіст. п’есы. Мн., 2000; Рус. пер. — Мзбранное. М., 1986.
    Літ:. Сабалеўскі А. Сучаснасць і гісторыя. Мн., 1985; Смольскі Р. Тэатр у прасторы часу. Мн., 1998; Б a р а в і к Р. Рэжысура Беларусі: праблемы канцэптуальнасці спектакляў. Мн., 2000. ГУ.Саламевіч. ПЕТРАШКЁВІЧ Альфонс Баляслававіч (1894, Віленшчына ? —20.5.1918), бел. паэт, празаік. Пісаў на польск., бел. і рус. мовах. 3 1911 друкаваў (часта пад псеўд. Філафей Калінка) карэспандэнцыі, лірычныя і гумарыст. вершы ў газ. «Hama ніва», пасля вершы і апавяданні ў альманаху «Маладая Беларусь», час. «Лучынка», газ. «Беларус», «Вольная Беларусь», «Беларускі шлях». Распрайоўваў класічныя паэт. формы трыялета, раманса, элегіі («Трыялет», 1913). У вершах — вобраз роднага краю, роздум пра нядолю і бяспраўе бел. селяніна, асуджэнне сац. несправядлівасці.
    Тв.: У кн. — Анталогія беларускай паэзіі. Мн., 1961. Т. 1; Беларуская дакастрычнійкая паэзія. Мн., 1967.
    Літ.: Гарэцкі М. Гісторыя беларускае літаратуры. Мн., 1992; 3 а м о u і н I. Творы. Мн., 1991. І.УСаламевіч.
    ПЕГРАШКЕВІЧ Ануфрый (1793, г. Шчучын Гродзенскай вобл. — 7.12.1863), польскі і бел. паэт. Скончыў пав. школу ў Шчучыне, Віленскі і Варшаўскі унты. Канд. (1816), магістр (1821) філасофіі. У 1822—24 працаваў у архіве Радзівілаў у Вільні. Адзін з заснавальнікаў тва філаматаў, распрацаваў структуру аргцыі «прамяністых». Сасланы ў Маскву (пра
    ПЕТРУШЭЎСКАЯ	335
    цаваў бібліятэкарам ва унце, 1825— 31), Табольск (1832—60). У 1860 вярнуўся ў Вільню. Пісаў папольску. У час. «Tygodnik Wileriski» («Віленскі штотыднёвік», 1817) з.мяшчаў сентыментальныя вершы і гіст. думы ў духу рамантыз.му («Вёска», «Беспадстаўная скарга», «Роздум ля развалін замка Гедзіміна» і інш). Аўтар вершаванай фалькл.этнагр. замалёўкі «Ідылія Купала», засн. на бел. нар. вераваннях і абрадах. Збіраў матэрыялы тва філаматаў (выдадзены як архіў філаматаў у 1913— 34 і ў 1973). Сябраваў з Я.Чачотам, падтрымліваў сувязі з А.МІцкевічам.
    У.І.Мархель.
    ПЕТРАШЭЎСКІ (БуташэвічПетрашэўскі) Міхаіл Васілевіч (13.11.1821, С.Пецярбург — 19.12.1866), дзеяч рас. рэв. руху. Скончыў Пецярбургскі унт (1841). Служыў у Мінве замежных спраў. Яго паліт. і філас. погляды адлюстраваны ў «Кішэнным слоўніку замежных слоў, якія ўвайшлі ў склад рускай мовы» (вып. 1—2, 1845—46). У 1845—49 П. праводзіў у сябе сходы, т.зв. «пятніцы», рэв.дэмакр. інтэлігенцыі (гл. Петрашэўцы). Прыхільнік утапічнага сацыялізму Ш.Фурё, адмены прыгоннага права, звяржэння самадзяржаўя і ўстанаўлення рэсп. ладу ў Расіі. У 1848 удзельнічаў у нарадах па стварэнні тайнага тва. У 1849 арыштаваны, прыгавораны да расстрэлу, замененага бестэрміновай катаргай, якую адбываў ва Усх. Сібіры. 3 1856 на пасяленні.
    Літ.: Прокофьев В. Петрашевскнй. М., 1962; В о з н ы й А.Ф. Петрашевскнй н царская тайная полнцня. Кпев, 1985.
    ПЕТРАШЭЎЦЫ, удзельнікі паліт. гуртка М.В.Петрашэўскага, які існаваў у Пецярбургу ў 1845—49. Мэта — барацьба супраць самадзяржаўя і прыгону. Сярод П. былі дваране і разначынцы: МА.Спешнеў, Ф.МДастаеўскі, А.В.Ханыкаў, Дз.Дз.Ахшарумаў, М.А.Мамбелі, М.С.Кашкін і інш. Паліт. погляды П. неаднародныя, але большасйь з іх ненавідзела царызм, схілялася да утапічнага сацыялізму, рыхтавалася да надыходу сял. рэвалюцыі. На сходах, т.зв. «пятніцах» Петрашэўскага, абмяркоўваліся пытанні вызвалення сялян з зе.млёю без выкупу, замены самадзяржаўя дэмакр. рэспублікай, увядзення адкрытага суда і суда прысяжных, свабоды друку, рэв. прапаганды перадавых сац.паліт. ідэй у шырокім асяроддзі. Многія П. стаялі на пазіцыях матэрыялізму, былі атэістамі, вялі барацьбу з афіц. ідэалогіяй. У апошні перыяд сваёй дзейнасці П. намагаліся стварыць тайнае тва са сваёй праграмай і тактыкай, адкрыць падп. друкарню. 5.5.1849 П. арыштаваны. Да следства прыцягнуты 123 чал., 21 чал. прыгавораны да расстрэлу. Пасля абраду падрыхтоўкі да пакарання смерцю 3.1.1850 была зачытана царская канфірмацыя, паводле якой расстрэл заменены ссылкай на катаржныя работы і ў арыштанцкія роты на розны тэрмін. У 1856 П. амнісціраваны і да пач. 1860х г. усе (акрамя Петрашэўскага, які да
    канца жыця заставаўся ў ссылцы) адноўлены ў грамадз. правах.
    Літ.: ЛейкмнаСв н р с к а я В.Р. Петрашевцы. М.. 1965; Оржеховскнй Н.В. Самодержавяе протмв революцнонной Росснм (1826—1880 гг.). М., 1982. КЛ.Патаенка.
    «ПЕТРОБРАЗ» (Petrobraz), дзяржаўная нафтагазавая і нафтахім. кампанія Бразіліі. Праводзіць геолагаразведачныя работы, здабычу, перапрацоўку і збыт нафты і газу ўнутры краіны, а таксама знешнегандлёвыя аперацыі з гэтымі таварамі. Засн. ў 1954. Mae 87 даччыных і асацыіраваных кампаній, 11 нафтаперапр. здаў, сетку нафтаправодаў, нафтасховішчы і танкерны флот. Вядзе пошукі на нафту ў Лівіі, Конга, Індыі, Іране, Анголе і інш. Аб’ём продажу 14,8 млрд. дол. ЗША, чысты прыбытак 765 млн. дол., занята 67 тыс. чал. (канец 1980х г.).
    ПЕТРОНІЙ, Гай Петроній А р б і т р (Gaius Petronius Arbiter; ? — 66 н.э.), рымскі пісьменнік. Арыстакрат, «арбітр элегантнасці» пры двары імператара Нерона. Абвінавачаны ў змове, скончыў самагубствам. Верагодны аўтар рамана «Сатуры» («Сатырыкон»; мяркуюць, складаўся з 20 кніг), напісанага прозай з вершаванымі ўстаўкамі іранічнасентэнцыйнага зместу. Захаваліся ўрыўкі, у якіх апісаны авантурныя і любоўныя гісторыі герояў з нізоў грамадства. Твору ўласцівы шырокі быт. фон, каларытныя замалёўкі нораваў эпохі Рым. імперыі. Аўтар выкарыстаў моўную характарыстыку для індывідуалізацыі персанажаў, стварыў узоры прастамоўя.
    Тв:. Рус. пер. — Сатнрякон // Ахнлл Татнй. Лонг. Петроннй. Апулей. М., 1969; У кн.: Антнчный плутовской роман. Л., 1991.
    С.Дз. Малюковіч.
    ПЕТРУКбЎ Міхалка (сапр. Л о т ы ш Міхаіл Пятровіч; 1880 ?, г.п. Івянец Валожынскага рна Мінскай вобл. — 1947), бел. пісьменнік. Ваяваў у 1ю сусв. і грамадз. войны. Працаваў пісарам у Івянцы, Стоўбцах, Валожыне, рабочым у Ракаве, Радашковічах, настаўнічаў у ваколіцах Івянца. 3 1910 друкаваўся ў «Нашай ніве». Пісаў апавяданні, карэспандэнцыі, нататкі, у якіх адлюстроўваў жыццё местачкоўцаў, сялян, норавы мясц. улад. Часта звяртаўся да фальклору.
    Тв:. У кн. — Беларуская дакастрычніцкая проза. Мн., 1965.
    Літ.: Каханоўскі Г. Адчыніся, таямніца часу. Мн., 1984. С. 171—173.
    Г.А.Каханоўскі.
    ПЕТРУРГІЯ, тое, што каменнае ліццё.
    ПЕГРУСЕВІЧ Казімір Адамавіч (4.3.1872, б. фальварак Новіны каля в. Душава Капыльскага рна Мінскай вобл. — 11.8.1949), бел. грамадскапаліт. дзеяч, адвакат. Бацька К.К.Петрусевіча. Скончыў Кіеўскі унт (1895). 3 1896 пам. прысяжнага паверанага. У рэв. руху з 1894. Удзельнік Першага зёзда РСДРП у Мінску (1898). Чл. Мінскай аргцыі РСДРП, удзельнік рэв. падзей 1905—
    06. Неаднойчы быў арыштаваны, сасланы і зняволены (1897, 1898, 1905). Выступаў абаронцам на суд. працэсах. Абараняў Я.Коласа (1908) па справе яго ўдзелу ў нелегальным настаўніцкім з’ездзе, рэвалюйыянераў А.В. і В.І. БончАсмалоўскіх. У 1ю сусв. вайну на Зах. фронце. 3 1918 нам. старшыні савета адвакатаў, старшыня кта Чырв. Крыжа, акр. суда ў Мінску, з 1920 на адвакацкіх і суд. пасадах у Вільні, праф. Віленскага унта. Як юрыст выступаў супрань дыскрымінацыі нац. меншасцей Зах. Беларусі. У 1926 на працэсе 94х абараняў удзельнікаў нац.вызв. руху ў Зах. Беларусі, у 1928 на працэсе 56і — дзеячаў Бел. сял.работніцкай грамады, за што звольнены з унта, у 1934 — М.Танка, зняволенага за рэв. дзейнасць, у 1936 — групу абвінавачваных зах.бел. яўрэяў і інш. 3 1945 у Польшчы: юрыд. саветнік у рэпарацыйных установах, суддзя Вярх. суда, чл. Гал. адвакацкага савета. Аўтар прац па цывільным праве.
    Літ.'. Мошннскнй Н.Н. На путях к 1 сьезду РСДРП. М., 1928; Polski stownik biograficzny. Wroclaw etc., 1980. T. 25/4. S. 696—699. ' У.М.Кісялёў. ПЕТРУСЁВІЧ Казімір Казіміравіч (23.3.1906, Мінск — 26.3.1982), бел. і польскі вучоныбіёлаг, удзельнік рэв. руху ў Зах. Беларусі. Акад. АН Польшчы (1952), др біял. н. (1937). Сын КА.Петрусевіча. Скончыў Віленскі унт (1933), у якім працаваў асістэнтам (1928—37). Адзін з арганізатараў і сакратар студэнцкай аргцыі «Фронт». У 1937 арыштаваны польскімі ўладамі і прыгавораны да 4 гадоў турэмнага зняволення. Пасля ўз’яднання Зах. Беларусі з БССР (вер. 1939) дырэктар сярэдняй школы ў Ганцавіцкім рне Пінскай вол. У час акупацыі Беларусі ням.фашыстамі за сувязь з партызанамі схоплены гітлераўцамі і прыгавораны да расстрэлу, аднак паранены цудам выратаваўся. 3 1942 у партыз. спецатрадзе НКДБ СССР «Сокалы». 3 1944 у Польшчы: нам. міністра харч. забеспячэння, марскога гандл. флоту, заг. аддзела навукі і ВНУ ЦК ПАРП. У 1949—69 праф. Варшаўскага унта, адначасова ў 1952—72 арганізатар і дырэктар Інта экалогіі АН Польшчы. Аўтар прац па экалогіі і папуляцыі. У.М.Кісялёў. ПЕТРУШЭЎСКАЯ Людміла Сцяфанаўна (н. 26.5.1938, Масква), руская пісьменніна. Скончыла Маскоўскі унт (1961). Працавала ў друку, на радыё. У п’есах «Каханне» (паст. 1975), «Чынзана», «Дзень нараджэння Смірновай» (абедзве паст. 1979), «Кватэра Каламбіны» (паст. 1986), «Маскоўскі хор» (паст. 1988), аповесцях «Сваё кола» (1988), «Час ноч» (1992), «Маленькая Грозная» (1998), зб. апавяданняў «Бессмяротнае каханне» (1988) і інш. жыццё сучасніка, паказ штодзённасці як нязведанай сферы рэчаіснасйі. Аўтар «Дзікіх жывёль