• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Пладовыя целы (апатэцыі) утвараюцца на міцэліі сподка або чашапалобнай формы. дыяметрам да 10 см, афарбоўка — ад аранжавачырв. да цёмнакарычневай. Сумкі цыліндрычныя, маюць пераважна па 8 аднаклетачных карычневых або пурпуровых аскаспор. У гіменіі заўсёды прысутнічаюць парафізы.
    ПЕЦЮКЕВІЧ Мар’ян Язэпавіч (24.9.1904, в. Цяцеркі Браслаўскага рна Війебскай вобл. — 13.9.1983), бел. этнограф. Скончыў Віленскую бел. гімназію (1926), алдзяленне этнаграфіі і этналогіі Віленскага унта (1938). У Вільні ў 1929—34 быў фактычным рэдактарам час. «Шлях моладзі», з 1930 працаваў у бцы Інта Усх. Еўропы і бцы імя Урублеўскіх, у 1939—41 дырэктар Бел. музея. У 1949 рэпрэсіраваны. Пасля рэабілітацыі ў 1956—70 супрацоўнік Этнагр. музея ў Торуні (Польшча), дзе стварыў экспазіцыі матэрыяльнай культуры беларусаў. Даследаваў нар. культуру беларусаў, у т.л. бел. насельніцтва Беласточчыны. Аўтар прац «Мікола Нікіфароўскі — беларускі этнограф» (1935), «Беларуская мелаграфія» (1936), «Аб паходжанні назвы Беларусь, беларус» (1957), «Купалле —у мінулым усенароднае свята», «Аб паходжанні імён» (абедзве 1958), «Прозвішчы» (1959), «Старадаўнія велікодныя звьгчаі ў беларусаў» (1960), «Старадаўнія юр’еўскія звычаі ў беларусаў» (1961), «Пахавальныя звычаі» (1965), «Беларуская этнаграфія ў працах польскіх даследчыкаў» (1968), «Беларускае народнае мастацтва ў Бьшгаскім ваяводстве» (1975), «Уклад Казіміра Машынскага ў даследаванне народнай культуры беларусаў» (1976) і інш.
    Тв.: У пошуках зачараваных скарбаў. Вільня, 1998.	І.УСаммевіч.
    ПЕЦЮКЕВІЧ Уладзімір Генрыхавіч (н. 1.3.1943, в. Цяцеркі Браслаўскага рна Віцебскай вобл.), бел. паэт. Скончыў Бел. інт механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі (1969). 3 1969 прайаваў у буд. аргйыі ў Мінску, у 1988— 2000 у Бел. дзярж. музеі нар. архітэктуры і побыту. Друкуецца з 1975. Яго творы ўвайшлі ў калект. збкі «Лагодны промень раніцы» (1988) і «Браслаўшчына азёрная мая» (1998). Паэзія П. адметная лірычнасцю, патрыят. пафасам, паглыбленым роздумам над складанымі праблемамі сучаснасйі і гісторыі роднай зямлі. На яго вершы напісана араторыя «Зорка Палын» (кампазітар Дз.Далгалёў), шматлікія песні (кампазітары М.Алешка, Далгалёў, Л.Захлеўны, М.Пецюкевіч, П.Яроменка і інш.).
    І.УСлммевіч.
    ПЕЦЯРБЎРГ, гл. СанктПецярбург.
    ПЕЦЯРБЎРГСКАВАРШАЎСКАЯ ЧЫГЎНКА Пабудавана паводле царскага ўказа ад 15.2.1851 за кошт казны. Праектная працягласць 1280 км. Праходзіла праз Гатчыну, Лугу, Пскоў, Востраў, Дзвінск, Вільню, Гродна, Беласток.
    Уводзілася ў эксплуатацыю ўчасткамі. На 1м участку Пецярбург—Гатчына (45 км) адкрыты рух восенню 1853. У пастаянную эксплуатацыю ўведзена 15.12.1862. На тэр. Беларусі ўключала ўчастак Парэчча—Гродна—Ласосна (каля 30 км). Б.І.Жывіца. ПЕЦЯРБЎРГСКАЯ АКАДЭМІЯ МАСТАЦТВАЎ, Акадэмія м а с т а ц тваў у Пецярбургу, вышэйшая ўстанова ў галіне пластычных мастацтваў і архітэктуры ў 1757—1918. Засн. паводле праекта І.І.Шувалава (першы гал. дырэктар да 1763) як «Акадэмія трох найзнатнейшых мастацтваў» (жывапіс, дойлідства і скульптура). 3 1764 Імператарская AM. Была цэнтрам прафес. маст. адукацыі, навуковатворчым цэнтрам Расіі, рэгламентавала маст. жыццё. У сярэдзіне 19 ст. стала апорай кансерватызму, што абумовіла выхад з акадэміі шэрагу прагрэс. мастакоў (т. зв. бунт чатырнаццаці, гл. Пецярбургская арцель мастакоў, Перасоўнікі). У 1893 у П.А.м. праведзена рэформа, у склад яе прафесараў увайшлі буйнейшыя мастакірэалісты А.Куінджы, У.Макоўскі, І.Рэпін. І.Шышкін і інш. Прэзідэнты акадэміі: 1 І.Бецкі (1764— 94). А.І.МусінПушкін (1795—97), Г.А.Н1уазёльГуф’е (1797—1800), А.С.Строганаў (1800—11), А.Аленін (1817—43), МЛейхтэнбергскі (1843—52), вял. кн. Марыя Мікалаеўна (1852—76), вял. кн. Уладзімір Аляксандравіч (1876—1909), вял. кн. Марыя Паўлаўна (1909—17). Пасля скасавання заменена інш. навуч. ўстановамі.
    У розны час у акадэміі вучыліся бел. мастакі Л.Альпяровіч, І.Аскназій, С.БогушСестранцэвіч, В.Ваньковіч, Г.Вейсенгоф, В.Волкаў, A. і I. Гараўскія, Т.Гарэцкі, Ф.Дмахоўскі, С.Заранка, А.Каменскі, К.Карсалін. Я.Кругер, К.Кукевіч, Я.Манюшка, Э.Паўловіч, Л.Пігулеўскі, Ю.Пэн, Б.Русецкі, Ф.Рушчыц, К.Стаброўскі, браты I., Я. і А. Хруцкія і інш. Членам Імператарскай AM быў І.Аляшкевіч.
    ПЕЦЯРБЎРГСКАЯ АРЦЕЛЬ МАСТАКОЎ. расійскае маст. аб’яднанне, якое існавала з 1863 да пач. 1870х г. Засн. жывапісцамі — выпускнікамі Пецярбургскай AM, якія выйшлі з яе, адмовіўшыся пісаць конкурсную карціну на зададзеную акад. тэму (т.зв. бунт чатырнаццаці). П.а.м. садзейнічала адыходу ад кансерватызму акад. мастацтва, якое навязвала мастакам нормы класіцызму, стала пачаткам станаўлення прынцыпаў дэмакр. рэалізму, адлюстравання жыцця ва ўсіх яго праявах. У П.а.м., арганізаваную як быт. камуна, уваходзілі І.Крамской (кіраўнік), ФЗКураўлёў, А.Карзухін, К.Лемах, К.Макоўскі, А.Марозаў і інш. Акрамя ўласна творчай дзейнасці займаліся арганізацыяй выставак, прапагандай рус. мастацтва, выконвалі заказы на афармленчыя і інш. работы, выдавалі ілюстраваны каталог «Мастайкі аўтограф» (вып. 1—2, 1870—71). Пасля распаду арцелі шэраг яе членаў прымкнуў да перасоўнікаў.
    ПЕЦЯРБЎРГСКІ ГУРТОК МбЛАДЗІ ПбЛЬСКАЛІТОЎСКАБЕЛАРЎСКАЙ
    I МАЛАРУСКАН (Kolo mlodzieZy роіskiej), маладзёжная аргцыя выхадцаў з Польшчы, Літвы, Беларусі і Украіны ў С.Пецярбургу ў 1889—93. Аб’ядноўвала пераважна студэнтаў тэхнал. інта; усяго каля 25 чал., з якіх выбіраліся старшыня і касір. Старшынямі ў розны час былі К.Дабкевіч, І.Вілейшыс, М.Дамашэвіч, з крас. 1893 бел. паэтдэмакрат А.Гурыновіч. У сваёй працы гурток эвалюцыяніраваў ад легальнай асветніцкай дзейнасці сярод рабочых да паліт. дзейнасці (прапаганда ў рабочых гуртках рэв. ідэй, кантакты з с.д. аргцыямі, спробы наладзіць сувязь з групай «Вызваленне працы», захады па набыцці рэв. лры і інш.). Спыніў існаванне пасля арышту, пачынаючы з чэрв. 1893, актыву. 3 чал. адміністрацыйна прыгавораны (без суда) да турэмнага зняволення; Гурыновіч у час папярэдняга зняволення цяжка захварэў і быў адпраўлены пад нагляд паліцыі ў фальварак бацькоў (Віленская губ.), дзе неўзабаве памёр.
    ПЕЦЯРБЎРГСКІ ДАГАВОР 1881, расійскакітайскі дагавор аб зах. участку рас.кіт. граніцы. Падпісаны 12 лют. ў Пецярбургу. Паводле П.д. да Рас. імперыі адыходзіла зах. ч. Ілійскага краю, акупіраванага рас. войскамі ў 1871, усх. ч. з г. Кульджа вярталася Кітаю, жыхары краю мелі права выбраць рас. або кіт. падданства з далейшы.м перасяленнем на кіт. або рас. тэрыторыю. Кітай абавязваўся выплаціць Расіі 9 млн. руб як кампенсацыю за ваен. выдаткі па акупацыі краю. Расія атрымала права адкрыць дадатковыя консульствы на тэр. Кітая, а рас. гандляры — права набываць у Кітаі нерухомасць.
    ПЕЦЯРБЎРГСКІ МІРНЫ ДАГАВОР 1762, мірны дагавор паміж Расіяй і Прусіяй (5.5.1762, С.Пецярбург), які спыніў стан вайны паміж гэтымі дзяржавамі (гл. Сямігадовая вайна 1756— 63). Заключаны па ініцыятыве рас. імператара Пятра ІП. Расія вяртала Прусіі ўсе занятыя рас. войскамі прускія землі, абавязвалася спрыяць заключэнню міру паміж Прусіяй і Швецыяй. Незадаволенасць патрыятычна настроеных колаў рас. арміі і грамадства П.м.д. і саюзным трактатам з Прусіяй (19.6.1762) паспрыяла звяржэнню Пятра Ш (9.7.1762), аднак новая імператрыйа Кацярына I/ пакінула П.м.д. у сіле.
    ПЕЦЯРБЎРГСКІ «САібЗ БАРАЦЬБЫ ЗА ВЫЗВАЛЕННЕ РАБОЧАГА КЛАСА», нелегальная сацыялдэмакратычная аргцыя ў С.Пецярбургу ў 1895— 96, зародак рэв. с.д. рабочай партыі ў Расіі. Засн. У.1.Леніным у ліст. 1895, падрыхтоўчая работа вялася з 1893. Аб’яднаў усе марксісцкія рабочыя гурткі Пецярбурга. Цэнтралізаваная структура «Саюза»: кіруючы цэнтр (Ленін,
    342	ПЕЦЯРБУРГСКІЯ
    Л. Mapmay, А.А.Ванееў, Г.М.Кржыжаноўскі, В.В.Старкаў, П.К.Запарожац і інш.), 3 раённыя групы, рабочыя гурткі на прадпрыемствах — стала ўзорам для стварэння с.д. аргцый у інш. гарадах Расіі. У яго дзейнасці ўдзельнічалі беларусы — рабочыя сталічных прадпрыемстваў: І.А.Левашкевіч, В.А.Шчаглоў і інш. Адным з рабочых гурткоў кіраваў ураджэнец Беларусі П.М.Лепяшынскі. У газ. «Рабочее дело» № 1 (канфіскавана 21.12.1895 у час арышту Леніна і яго паплечнікаў) была інфармацыя аб рабочым руху ў Мінску. Па справе «Саюза» ў Мінску арыштаваны А.І.Паляк, Н.І.Занцэвіч і СМ.Гутман. 3 вясны 1896 шырока распаўсюджвалася нелегальная лра, выдадзеная «Саюзам», у т.л. на Беларусі, што спрыяла развіццю тут с.д. руху.
    Літ:. В.ЙЛеннн м «Союзы борьбы». М., 1978; Ф н л я к о в В.Г. Революцвонные связн рабочнх Белорусснв н Росснн в конце XIX — начале XX в. Мн^ 1987. У.Г.Філякоў. ПЕЦЯРБЎРГСКІЯ КАНВЁНЦЫІ 1770—90х гадоў, пагадненні паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй аб падзелах Рэчы Паспалітай (гл. Першы падзел Рэчы Паспалітай, Другі падзел Рэчы Паспалітай, Трэці падзел Рэчы Паспалітай). ПЕЦЯРБЎРГСКІЯ САЙЗНЫЯ ДАГАвбРЫ 174 0, 174 3, 1764 п a між Расіяй і Прусіяй. 1) 27.12.1740 Расія і Прусія дамовіліся аб дружбе і ўзаемадапамозе ў выпадку нападу на іх трэцяй дзяржавы (але не тады, калі Расія ваявала з Турцыяй або Іранам, а Прусія — на 3 ад р. Везер у цэнтр. Германіі). Сакрэтнымі артыкуламі дзяржавы гарантавалі недатыкальнасць Курляндыі, абавязваліся не дапускаць умяшання трэйіх краін у справы Рэчы Паспалітай, ахоўваць там правы праваслаўных і пратэстантаў. 2) 27.3.1743 Расія і Прусія ў асн. пацвердзілі ўмовы дагавора 1740, але гарантыі Прусіі не пашыраліся на землі Паўд,Усх. Фінляндыі, далучаныя да Расіі ў выніку вайны са Швецыяй (1741—43), а гарантыі Расіі — на Сілезію, захопленую Прусіяй у Аўстрыі. 3) 11.4.1764 Кацярына II пацвердзіла Пецярбургскі мірны дагавор 1762, але адмовілася ратыфікаваць саюзны трактат ад 19,6.1762. Расія і Прусія дамовіліся пра гарантыі адна адной еўрап. уладанняў і ваен. ўзаемадапамогу ў выпадку нападу на адну з краін.; 4 сакрэтныя і 1 сепаратны артыкулы выключалі ваен. дапамогу ў выпадку вайны Прусіі на 3 ад р. Везер, a Расіі — з Турцыяй, абвяшчалі абарону існуючых форм кіравання ў Швецыі, абавязвалі абодва бакі не дапускаць змен у канстытуцыі Рэчы Паспалітай і падтрымаць кандыдатуру Станіслава Аўгуста Панятоўскага на яе прастол.
    ПЕЧ (лац. Fornax), сузор’е Паўд. паўшар’я неба. Найб. яркая зорка 3,9 візуальнай зорнай велічыні. 3 тэр. Беларусі не відаць. Гл. Зорнае неба.
    ПЕЧ (Pecs), горад на ПдЗ Венгрыі. Адм. ц. медзьё Баранья. Узнік каля 2 тыс. г. назад. Каля 200 тыс. ж. (2000). Трансп. вузел. Эканам. і культ. цэнтр.