Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
Прамсць: маш.буд., дрэваапр., хім., гарбарнаабутковая, шкляная, керамічная, харчасмакавая, у т.л. тытунёвая, піваварная, вытвсць шампанскіх він. Цэнтр раёна здабычы кам. вугалю. уранавых руд. Унт (з 1367). Музеі. Раннехрысц. катакомбы (4 ст.). Арх. помнікі 11 і 16 ст.
ПЕЧ (ПеП, Рес), горад у Югаславіі, на тэр. б. аўт. краю Косава ў Рэспубліцы Сербія. Каля 100 тыс. ж. (1995). Трансп. вузел. Прамсць: харч., дрэваапр., керамічная. Ра.мёствы (дываны, ювелірныя вырабы). Арх. помнікі 13—17 ст., у т.л. комплекс Патрыярхіі з цэрквамі Святых апосталаў, св. Дзмітрыя, Маці Божай Адзігітрыі з капліцай св. Міколы (усе 13 ст.). Горад значна пацярпеў ад ваен. дзеянняў у Косаве ў канцы 1990х г.
ПЕЧ у т э х н і ц ы, збудаванне (устаноўка, агрэгат, прылада), у якім у выніку гарэння паліва (часам інш. хім. рэакцый) або пераўтварэння эл. энергіі вылучаецца цяпло. Паводле крыніц цяпла адрозніваюць полымныя печы і электрычныя печы, а таксама П. са спец. відамі нагрэву: плазменнадугавыя печы, электроннапрамянёвыя печы, аптычныя, у т.л. геліяпечы, і інш.; паводле галіны выкарыстання — прамысловыя і бытавыя.
Прамысловыя П. прызначаны для: награвання матэрыялаў або вырабаў (награвальныя печы), надання матэрыялам новых мех. уласцівасцей (тэрмічныя печы), апрацоўкі мінер. сыравіны (абпальвальныя печы), пераводу матэрыялаў, што апрацоўваюцца, у вадкі стан (плавільныя печы, у т.л. ватэржакетныя печыў выплаўкі сталі і цвёрдых металаў (мартэнаўскія печы, двухваннавыя П.), расплаўлення чорных і каляровых металаў у ліцейнай вытвcui (вагранкі, адбівальныя печы), раскладання і ўзгонкі матэрыялаў (коксавыя печы), сушкі матэрыялаў (сушыльныя печы), варкі шкла і інш. Паводле метадаў перасоўвання матэрыялаў, што апрацоўваюцца, канструкцыйных і інш. адзнак П. падзяляюцца на: вярчальныя печы, камерныя печы, канвеерныя печьг, вакуумныя печы, высокачастотныя печы, дугавыя печы, індукцыйныя печы: вежавыя, карусельныя, каўпаковыя, кальцавыя, метадычныя, нізкатэмпературныя, прахадныя, працяжныя, тыгельныя, шахтавыя, штурхальныя, з шагаючым подам і інш. Б ы т а в ы я П. падзяляюцца на ацяпляльныя (гл. Печ, Пячное ацяпленне), хлебапякарныя, кандытарскія, вяндлярныя (гл. Вяндлярня, Вэнджанне) і інш. Набылі пашырэнне мікрахвалевыя печы.
ПЕЧ х а т н я я, глінабітнае або мураванае збудаванне для ацяплення памяшкання, гатавання ежы, выпечкі хлеба; важны элемент абсталявання і арх. вырашэння інтэр’ера жылля.
Вядома са старажытнасці. У Стараж. Рыме выкарыстоўвалі перасоўныя, звычайна метал., багата аздобленыя П. У сярэднявеччы пашыраны стацыянарныя П. купальнага тыпу, вылепленыя з гліны. У 13—14 ст. з’явіліся П. з кафлі, напачатку прамавугольныя, пазней і круглыя. У 18 — пач. 20 ст. П. рабілі ў выглядзе мэблі, абеліскаў, калон, пірамід з актыўным выкарыстаннем арх. дэкору. Разнастайнасцю вылучаюцца П. ў нар. будве.
Найб. старадаўнія — П.каменка і «курная» П. (без коміна). «Белыя» П. (з комінам) рабілі з гліны ці цэглы, часам на драўлянай рубленай аснове з 3—5 вянкоў ці на штандарах. Спецыфіка побыту і матэрыяльнай культуры розных народаў садзейнічалі фарміраванню своеасаблівых тыпаў П. («руская», «галандская», «шведская» і інш.).
У нар. жыллі беларусаў П. адыгрывае вядучую ролю ў арганізацыі інтэр’ера хаты. Яна магла займаць ўд плошчы памяшкання. Да сярэдзіны 19 ст. пераважалі «курныя», з пач. 20 ст. — «белыя» П. 3 канйа 19 ст. каля'П. ставілі грубку. П. і асобныя часткі (прыпечак, пячуркі, падпечча, комін і інш.) заўсёды былі актыўнымі элементамі сямейных свят і розных абрадаў. Сучасныя П. маюць меншыя памеры, робяцца з цэглы, часта абліцоўваюцца кафляй або пліткай дэкаратыўнай. Новыя сродкі ацяплення і гатавання ежы звузілі функцыянальнае прызначэнне П. ў сучасным побыце.
Печ з коміпам.
Aim.: Беларускае народнае жыллё. Мн., 1973; Помнікі этнаграфіі. Мн., 1981.
С.А. Сергачоў.
ПЕЧ НАГРАВАЛЬНАЯ. гл. Награвальная печ.
ПЕЧАНЕГІ, бечанегі, саюз цюркамоўных плямён у паўн. Прычарнамор’і ў 8—12 (т. Напачатку качавалі на У ад Волгі, у канцы 8 ст. разбілі ў прычарнаморскіх стэпах венграў і занялі тэр. ад Волгі да вусця Дуная. Асн. іх занятак — качавая жывёлагадоўля. Падзяляліся на 8 плямён, агульнаплемяннога аб’яднання П. не існавала. Рабілі пастаянныя набегі на Русь і краіны Усх. і Паўд.Усх. Еўропы. У 972 знішчылі дружыну князя Святаслава Ігаравіча, забілі яго самога. У 1036 разбіты войскам кн. Яраслава Мудрага. У канцы 11 ст. сур’ёзна пагражалі Візантыйскай імперыі. У 1091 разбіты аб’яднаным візантыйскапалавецкім войскам, пасля чаго іх тэр. занялі плямёны полаўцаў.
ПЕЧАНЬ, буйная залоза ў чалавека, пазваночных і некаторых беспазваночных жывёл, якая ўдзельнічае ў працэсах стрававання, абмену рэчываў, кровазвароту, выконвае барёрную функцыю. Забяспечвае пастаянства ўнутр. асяроддзя арганізма. У П. ажыццяўляецца сінтэз і расшчапленне бялкоў, ліпідаў, вугляво
ПЕШЧАНКА 343
даў (рэгулюе ўзровень цукру ў крыві), вітамінаў (утварае і назапашвае вітамін А).
Маса П. млекакормячых складае да 2—4% масы цела (адносная маса большая ў дробных жывёл з інтэнсіўным абменам рэчываў, у дзікіх і драпежнікаў). У чалавека маса П. каля 1,5 кг. П. большасйі беспазваночных — вырасты пярэдняга аддзела сярэдняй кішкі або страўніка. У чалавека і пазваночных жывёл размешчана пераважна ў правай верхняй (пярэдняй) ч. брушной поласці, прылягае да дыяфра™ы, укрыта злучальнатканкавай капсулай, якая ўрастае ў яе парэнхіму і падзяляе на некалькі долей (лопасцей). Строма П. ўтворана рэтыкулярнай тканкай, якая падзяляе асн. тканку на долькі (дыям. 0,5—2 мм, складаюцца з клетак аднаго тыпу — гепатацытаў, што сінтэзуюць жоўць). За I мін праз П. працякае 1,5 л крыві. У функйыі П. праяўляецца сутачны рытм, інтэнсіўнасць утварэння глікагту адрозніваецца раніцай і ўвечары. Здольная да рэгенераныі (у пацукоў і сабак пры вылаленні да 70% масы органа аднаўляецца праз 14—60 дзён). Пра паталогію П. гл. Гепатыт інфекцыйны, Цыроз печані. А.С.Леанцюк.
Печань: 1 —правая доля; 2 — левая доля; 3 — жоўцевы пузыр.
ПЕЧКІН Ярамір Аляксандравіч (5.5.1926, СПенярбург — 17.6.1976), бел. скульптар, архітэктар. Скончыў Інт жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І.Рэпіна ў
Я.Печкін. Рэльеф на помніку воінам і партызанам на воз. Нарач. 1967—68.
Ленінградзе (1952). Творчасці ўласціва арган. спалучэнне скульптуры і архітэктуры. У 1956—59 стварыў (у сааўг.) шэраг помнікаў воінам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну; выканаў медальёны «Вызваленне Мінска», «Абаронцы Брэсцкай крэпасці», «Манумент героям Айчыннай вайны», абеліск з рэльефнымі выявамі воінаў у гонар вызвалення г. Жлобін ад ням.фаш. захопнікаў; скульптурную групу «Марыя і Антаніна Лузгіны — обальскія камсамолкіпадпольшчыцы» (1964); фрыз і барэльеф «Партызаны» ў кінатэатры «Партызан» у Мінску (1967), рэльеф на помніку воінам і партызанам на воз. Нарач (1967—68), помнік сав. воінам і партызанам (1975, г.п. Астравец Гродзенскай вобл), скульптурная група «Плыўцы» (1976) у пансіянаце на воз. Нарач. Аўтар партрэтаў архітэктараў М.Бакланава, С.Баткоўскага (абодва 1973) і інш.
Ф.І.Валадзько.
ПЕЧЫШЧЫ, вёска ў Светлагорскім рне Гомельскай вобл., на р. Жардзянка. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на ПдЗ ад г. Светлагорск, 122 км ад Гомеля, 6 км ад чыг. ст. Жэрдзь. 405 ж., 141 двор (2000). Сярэдняя школа, клуб, бка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Каля вёскі магіла ахвяр фашызму.
ПЕІПАВАР, горад на Пн Пакістана, на р. Бара (прыток р. Кабул), каля Хайберскага перавалу. Адм. йэнтр Паўн.Зах. Пагранічнай правінцыі. Каля 1 млн. ж. (1999). Важны трансп. пункт на шашы, якая вядзе ў Афганістан. Чыг. станцыя, аэрапорт. Гандлёвы цэнтр с.г. раёна. Тэкст., металаапр., харч. пра.мсш>. Рамёствы. 2 унты. Музей. Культ. цэнтр пуштунаў (афганцаў).
Засн. ў 1м тыс. да н.э. пад назвай Пурушапура. 3 1 ст. н.э. сталіца Кушанскай дзяржавы. важны цэнтр будыйскай культуры. На мяжы 5—6 ст. зруйнаваны эфталітамі. Да 16 ст. не меў вял. значэння. Пры Вяіікіх Маголах важны гандл. і стратэгічны пункт, атрымаў назву П. У 1738—47 пад уладай іран. шаха Надзіршаха Афшара. У 1747—1818 у склалзе Дуранійскай дзяржавы. У 1818—23 сталіца Пешаварскага княства, пазней увайшоў у дзяржаву сікхаў. У 1849 захоплены брыт. войскамі, з 1901 адм. ц. Паўн.Зах. Пагранічнай правінцыі Брыт. Індыі. Жыхары П. ўдзельнічалі ў антыбрыт. паўстаннях (самае буйное ў 1930). У 1947—55 і пасля 1970 П. — алм. ц. Паўн.Зах. Пагранічнай правінцыі Пакістана.
ПЕШКА (Peszka) Юзаф (19.2.1767, г. Кракаў, Полыігча — 4.9.1831), польскі жывапісец; прадстаўнік класіцызму. Творчасць звязана з маст. жыццём Беларусі і Расіі. Вучыўся ў Д.Эстрэйхера ў Кракаве і з 1786 у Ф.Смуглевіча ў Варшаве. Магістр прыгожых мастацтваў (пасля 1810). У 1793—1812 жыў у Гродне, Мінску, Вільні, Маскве, Пецярбургу; часта наведваў Магілёў, Віцебск, Нясвіж, г.п. Смілавічы Чэрвеньскага рна і в. Дукора Пухавіцкага рна Мінскай вобл. 3 1812 у Кракавс, з 1815 праф. жывапісу і малюнка ў Школе прыгожых мастацтваў. Удзельнічаў у афар.мленні
Міхайлаўскага палаца ў Пецярбургу (каля 1800—07). Аўтар алегарычных і гіст. кампазіцый: «Пастрыжэнне Мечыслава I», «Устанаўленне пагранічных слупоў Мечыславам I», «Баляслаў Крывавусты нападае на памораў», «Смерць Баляслава Крывавустага», «Арыстыд піша сам сабе загад на выгнанне», «Перамога Сабескага пад Венай», «Хрыстос перад Пілатам», «Называнне Кракава
Ю.Пешка А.С.Пешчанка.
вольным горадам», «Напалеон на кані». Пісаў партрэты (А.Чартарыйскага, К.Сапегі, С.Солтана, І.Закрэўскага, сям’і Манюшкаў, аўтапартрэт), пейзажы, у т.л. серыі відаў Мінска, Віцебска, Магілёва, Нясвіжа, Навагрудка, Ліды і інш. Дакладнасйь перадачы дэталяў адзення, арх. элементаў і інш. робіць творы П. каштоўнымі гіст. крыніцамі.
Літ.: Чантурыя Ю.У. Акварэлі Іосіфа Пешкі // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1972. № 4; Усава Н. Беларускія вандроўкі Юзафа Пешкі // Наша вера. 1999. № 1. ПЁШКУР Іван Іванавіч (21.12.1921, в. Вострава Капыльскага рна Мінскай вобл. — 12.10.1980), бел. мастак тэатра, жывапісец. Скончыў Віцебскае маст. вучылішча (1939). У 1944—57, 1970—80 мастак Дзярж. тра оперы і балета Беларусі, у 1957—70 у Бел. рэсп. тры юнага гледача (з 1962 гал. мастак). Аформіў спектаклі «ЧыоЧыосан» Дж.Пучыні (1953), «Русалка» А.Даргамыжскага (1955), «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага (1956), «Папарацькветка» (1957) і «Над хвалямі Серабранкі» (1961) І.Козела, «За лясамі дрымучымі» А.Вольскага і П.Макаля, «Не верце цішыні» І.Шамякіна (абодва 1958), «Даманевідзімка» П.Кальдэрона (1964), «Чырвоная шапачка» Я.Шварца (1967), «Мядовы месяц» К.Губарэвіча (1970) і інш. Сярод жывапісных работ «Бярозы» (1960), «Крыжоўка» (1971), «Заслаўе», «Курган Славы» (абедзве 1972), «Рака Вяча» (1973), «Зімовыя далі» (1974) і інш. ПЁШЧАНКА Андрэй Сямёнавіч (н. 6.12.1921, г. Віцебск), Герой Сав. Саюза (1946): Скончыў Віцебскі аэраклуб (1941), Чарнігаўскую ваен. авіяшколу пілотаў (1942), Вышэйшыя афіцэрскія лётнатактычныя курсы (1951). У Чырв. Арміі з 1941. У Вял. Айч. вайну з 1943 на 1м і 2м Укр. франтах. Удзельнік вызвалення Украіны, Польшчы, Румы