Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
344 пёльцыг
ніі, Венгрыі, Аўстрыі, Чэхаславакіі. Камандзір звяна штурмавога авіяпалка лейт. П. зрабіў 150 баявых вылетаў. Да 1962 у Сав. Арміі, да 1991 на гасп. рабоце.
ПЁЛЬЦЫГ (PoeLzig) Ганс (30.4.1869, Берлін — 14.6.1936), нямецкі архітэктар. Вучыўся ў Вышэйшай тэхн. школе ў Берліне (1888—93). Выкладаў у AM у г. Вроцлаў (Польшча; 1900—16, з 1903 дырэктар), Вышэйшых тэхн. школах у Дрэздэне (1916—20) і Берліне (з 1924). Пачынаў як паслядоўнік П.Берэнса (адм. будынак у Вроцлаве, 1911). У 1910я г. перайшоў да рамант., часам экспрэсіяністьгчнай трактоўкі канструк
цый, свабодных аб’ёмнапрасторавых кампазіцый, нечаканых дэкар. вырашэнняў інтэр’ераў (напр., у выглядзе сталактытаў у Вял. тры, шматступеньчатай столі — у кінатэатры «Капітоль» у Берліне). У 1920я г. звярнуўся да манументалізацыі форм (будынак кіраўніцтва фірмы «І.Г.Фарбеніндустры» ў ФранкфурценаМайне). У 1932 стварыў праект Палаца Саветаў у Маскве (не ажыццёўлены).
ПЁПЕЛЬМАН (Рбрреітапп) Матэус Даніэль [3(?).5.1662, г. Герфард, Германія — 17.1.1736], нямецкі архітэктар, прадстаўнік позняга барока і ракако. 3 1686 працаваў у Дрэздэне: палацавы ансамбль Цвінгер (1711—22), у прадмесці горада стварыў «Вадзяны палац» у парку Пільніц (1720), перабудаваў паляўнічы замак Морыцбург (1722—30). Пасля смерці П. паводле яго праекта пабудаваны Гродзенскі Новы замак (1734—51).
Д.Пёпельман Палацавы комплекс Цвінгер у Дрэздэне (Германія).
ПЁРЛХАРБАР. ПірлХарбар (Pearl Harbor), галоўная ваеннамарская база (ВМБ) ЗША у бухце на паўд. беразе вва Ааху (Гавайскія астравы). У 1887 порт перададзены ЗША уладаром Гаваяў; пасля анексіі Гаваяў ЗША у 1898 ператвораны ў ваен. базу. У час 2й сусв. вайны 1939—45 на П.Х. размяшчаліся гал. сілы Ціхаакіянскага флоту ЗША. Раптоўным нападам на ВМБ 7.12.1941
Амерыканскія караблі пасля налёту японскай авіяцыі на ПёрлХарбар. Снежань 1941.
без абвяшчэння вайны Японія пачала баявыя дзеянні на Ціхім акіяне (гл. Ціхаакіянскія кампаніі 1941—45). Самалёты з 6 яп. авіяносцаў 2 эшалонамі з розных напрамкаў на працягу 2 гадз нанеслі шэраг паслядоўных удараў па амер. караблях, аэрадромах і берагавых батарэях. У выніку ЗША страцілі 15 буйных караблёў (у т.л. патоплена і пашкоджана 8 лінкораў), шмат малых суднаў, 272 самалёты, 3400 чал. забітымі і параненымі. Страты японцаў склалі 29 самалётаў, 5 падводных лодак і 60 чал. Аднак гал. мэта нечаканага нападу — паралізаваць амер. флот — не была дасягнуга. 8.12.1941 ЗША і Вялікдбрытанія аб’явілі вайну Японіі. 2я сусв. вайна ахапіла акваторыю Ціхага акіяна.
Літ.: Что пронзошло в ПнрлХарборе:
Док.: Пер. с англ. М.. 1961; Бунмч НЛ. Второй ПерлХарбор; Лорд У. День позора. СПб., 1999; Медведь А. Удар по Жемчужной гаванн // Крылья Роднны. 1992. № 1. ПЁРСЕЛ (Purcell) Генры (каля 1659, Дондан —21.11.1695), англійскі кампазітар. Быў прыдворным музыкантам у Лондане. Аўтар першай нац. англ. оперы «Дыдона і Эней» (1689, паводле «Энеіды» Вергілія), у якой спалучэнне
традыцый англ. рэаліст. тра, жанру масак, нац. паэзіі, англ. і шатл. нар. песні і танца, быт. інстр. музыкі. Сярод інш. твораў: «паўоперы» (драм. п’есы з муз. нумарамі) «Кароль Артур» (1691), «Каралева фей» (1692, паводле камедыі «Сон у летнюю ноч» У.Шэкспіра), «Бура» (паводле аднайм. трагікамедыі Шэкспіра), «Каралева індзейцаў» (абедзве 1695), адна і шматгалосыя песні (каля 100), харавыя (у т.л. культавыя) і інстр. творы (струнныя фантазіі, трыосанаты, п’есы для клавесіна і аргана), музыка да тэатр. пастановак (каля 50).
Літ.: К о н е н В. Пёрселл н опера. М., 1978; Уэстреп Дж. Г.Пёрселл: Пер. с англ. Л., 1980.
ПЁРСЕЛ (Purcell) Эдуард Мілс (30.8.1912. г. Тэйларвіл, ЗША — 7.3.1997), амерыканскі фізік. Чл. Hau. AH ЗША (1951), Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1950). Скончыў Перд’ю унт (1933). Ў 1938—40 і з 1946 у Гарвардскім унце (з 1949 праф.). Навук. працы па атамнай, малекулярнай і ядз. фізіцы, біяфізіцы, астрафізійы. Адкрыў ядзерны магнітны рэзананс (1946; незалежна ад Ф.Бяоха). Прапанаваў тэорыю ядз. магн. рэлаксацыі (1948; разам з Н.Бломбергенам, Р.Паўндам). Выявіў выпрамяненне нейтральнага міжзоркавага вадароду на даўж. хвалі 21 см (1951). Нобелеўская прэмія 1952 (разам з Блохам).
Тв'. Рус. пер. — Электрмчество н магнетнзм. 2 нм. М., 1975. ММ.Касцюкотч ПЁРЫШКІН Рыгор Андрэевіч (6.2.1898, г. Новачаркаск, Расія — 30.10.1990), бел. вучоны ў галіне гідратэхн. будаўніцтва. Чл.кар. АН Беларусі (1959), праф. (1954). Скончыў Данскі (у г. Новачаркаск) політэхн. інт (1922)' 3 1922 займаўся праектаваннем і будвам гідратэхн. збудаванняў (ВолгаДанскі канал, Цымлянскі гідравузел і інш.). У 1953—65 заг. кафедры гідратэхн. будаўніцтва Бел. політэхн. інта. Адначасова ў 1960—63 дырэктар Інта водных праблем АН Беларусі. Працы па даследаванні збудаванняў гідравузлоў, па разліку і канструяванні буйных гідратэхн. збудаванняў.
Тв:. Гндротехннческое стронтельство в БССР (разам з Ф.П.Вінакуравым, С.П.МІхайлавым) // Сб. науч. работ Ннта стрва н архнтектуры АН БССР Мн., 1958. Вып. 2; Определенне высоты прыжка воды в русле с переменным уклоном дна (разам з В.А.Хавічам) // Докл. АН БССР. 1968. Т. 12, № 6.
ПЁТР. старажытнарускі архітэктар. Будаўнік Георгіеўскага сабора (пачаты ў 1119) Юр’ева манастыра ў г. Ноугарад. Яму прыпісваюцца таксама інш. саборы горада — МіколаДварышчанскі (закладзены ў 1113) і Раства Багародзіцы ў Антоніевым манастыры (закладзены ў 1117).
ПЁТР I Аляксеевіч (9.6.1672, Масква — 8.2.1725), расійскі цар з 1682, імператар з 1721. 3 дынастыі Раманавых. Сын цара Амксея Міхайлавіча
Г.Пёрсел. Э Пёрсе.і
ад шлюбу з Н.К.Нарышкінай, бацька царэвіча Аляксея Пятровіча і імператрыцы Лізаветы Пятроўны. Абвешчаны царом пасля смерці брата Фёдара Аляксеевіча (7.5.1682), але ў выніку інспірыраванага сваякамі першай жонкі Аляксея Міхайлавіча М.І.МІласлаўскай паўстання стральцоў (май 1682) разам з ім абвешчаны царом брат Іван (Іван V), а рэгенткай пры іх — старэйшая сястра царэўна Соф 'я Аляксееўна. Пасля няўдалай спробы Соф’і ўчыніць пераварот (1689) і смерці Івана V (1696) П. 1 стаў правіць аднаасобна. Вызначаўся розумам, энергіяй, жорсткасцю і дэспатызмам. У 1697—98 у складзе Вялікага пасольства быў у Рызе, Кёнігсбергу. Лондане, Вене, Галандыі, вывучаў караблебудаўніцтва, артыл. справу і інш. Жорстка пакараў удзельнікаў стртецкага паўстання 1698, расфарміраваў стралецкія палкі. Абапіраючыся на прыхільнікаў новаўвядзенняў (ХД.Меншыкаў, Б.ГІШарамецеў, ФМ.Апраксін і інш.), вёў актыўную ўнутр. і знешнюю палітыку. Правёў сац.эканам., паліт., ваен. рэформы ў інтарэсах дваран, купецтва, буржуазіі. У 1699 створана Бурмістарская палата — цэнтр. фін. ўстанова і адначасова выбарны орган самакіравання гар. насельніцтва; у 1708 краіна падзелена на губерні, у 1719 — на правінцыі; у 1711 ліквідавана Баярская дума, створаны правячы Сенат; у 1717—21 прыказы заменены калегіямі; у 1722 Табель аб рангах упарадкаваў праходжанне службы ў арміі і ўрадавым апараце; пачалося стварэнне пракуратуры; у 1721 Расія абвешчана імперыяй. Паводле закону
1722 імператар сам прызначаў сабе пераемніка. Узмацніўся прыгон, памесці з сялянамі абвешчаны спадчыннай уласнасцю (1714), уведзены падутны падатак (1724). П. I жорстка распраўляўся з удзельнікамі нар. паўстанняў (Астраханскае паўстанне 1705—06, Булавінскае паўстанне 1707—09 і інш.) і праціўнікамі рэформ з ліку знаці, у т.л. свайго сына Аляксея за ўдзел у змове аддаў вярх. суду, які асудзіў йарэвіча на смяротнае пакаранне. Пры П. I развіваліся прамсць і гандаль. Пабудаваныя на казённыя грошы металургічныя, зброевыя, суконныя і інш. мануфактуры перадаваліся прамыслоўцам. У 1696 закладзены асновы рас. флоту, пазней створаны Балтыйскі ваен. флот. 3 1699 на аснове рэкруцкай сістэмы стваралася рэгуляр
Р.А.Пёрышкін.
Расійскі імператар Пётр I.
ная армія. Для падрыхтоўкі афіцэраў засн. спец. школы, у 1715 — Марская акадэмія. Уведзены новы каляндар (1700), засн. першая рас. газета «Ведомостн» (1702), уведзены грамадз. шрыфт (1710), адкрыты арыфм. школы для дзяцей дваран (1714), засн. Пецярбургская АН (1724). У час праўлення П. I Расія заваявала выхад да Балт. мора, далучыла зах. і паўд. ўзбярэжжы Каспійскага м. П. 1. узначальваў рас. войскі ў Азоўскіх паходах 1695—96 і Пруцкім паходзе 1711 супраць туркаў, у многіх бітвах Паўночнай вайны 1700—21 са шведамі, у час якой быў на тэр. Беларусі ў Полацку, Гродне (1705), Оршы, Мінску (1706), каля в. Лясная на Магілёўшчыне (1708). Ён удзельнічаў у найважнейшых дыпламат. перагаворах, у падрыхтоўцы Ніштацкага мірнага дагавора 1721.
Літ.: Павленко Н Н. Петр Велнкмй. М„ 1990; Тарасаў К. Пятроўскія мясціны //ЛіМ. 1990. 14 верас.; Массм Р.К. Петр Велккнй: Пер. с англ. Т. 1—3. Смоленск, 1996.
ПЁТР I ПЁТРАВІЧ НЁГАШ (1747, Негушы. Чарнагорыя — 18.10.1830), уладыка (свецкі і духоўны правіцель) Чарнагорыі (1781—1830]. 3 дынастыі Негашаў. Вучыўся ў Расіі (1762—66). 3 1766 архімандрыт, з 1781 мітрапаліт. Кіраваў барацьбой чарнагорцаў супраць тур. панавання, дамогся (1796) фактычнай незалежнасці Чарнагорыі ад Турйыі. Выступаў за ўмайаванне цэнтр. ўлады, выдаў збор законаў «Законнік» (1798). У знешняй палітыцы прытрымліваўся прарас. арыентацыі. Узначальваў атрады чарнагорцаў, якія сумесна з рас. экспе
пётр 345
дыцыйнымі сіламі змагаліся супраць франц. войск, што ў 1805 акупіравалі Далмацыю. У час першага сербскага паўстання 1804—13 падтрымліваў сувязь з Карагеоргіем. імкнуўся аб’яднаць еілы чарнагорцаў і сербаў.
ПЁТР II Аляксеевіч (23.10.1715, С.Пецярбург — 29.1.1730), расійскі імператар [1727—30], 3 дынастыі Раманавых. Сын царэвіча Аіяксея Пятровіча і прынцэсы Соф’і Шарлоты Бланкенбургскай, унук Пятра I. Пасля ўступлення на прастол (май 1727) афіц. абвешчаны паўналетнім, але рэальная ўлада знаходзілася ў руках Х.Д.Меншыкава, а пасля яго ссылкі (вер. 1727) — групоўкі старой маскоўскай знаці (князі Далгарукія, Галіцыны і інш.), пад уплывам якой П. II абвясціў сябе праціўнікам пераўтварэнняў Пятра I Ліквідаваліся створаныя ІІятром 1 установы, імператарскі двор пераехаў у Маскву, дзе П. II памёр ад воспы. 3 яго смерцю спынілася дынастыя Раманавых па мужчынскай лініі. ПЁТР III Фёдаравіч (сапр. К а рл Пётр Ульрых ГальштэйнГаторпскі; 21.2.1728, г. Кіль, Германія — 18.7.1762), расійскі імператар [студз.—ліп. 1762], Першы прадстаўнік гальштэйнгаторпскай лініі (1762— 1917) дынастыі Раманавых. Сын гальштэйнгаторпскага герцага Карла Фрыдрыха і Ганны Пятроўны, дачкі Пятра 1. У 1742 рас. імператрыца Лізавета Пятроўна абвясціла яго сваім наследнікам. Пасля ўступлення на прастол П. 111, як прыхільнік Прусіі, спыніў ваен. дзеянні супраць яе ў Сямігадовай вайне 1756— 63, чым выклікаў незадаволенасць у патрыятычна настроеньгх колах грамадства. Санкцыянаваў шэраг важных мерапрыемстваў, распрацаваных набліжанай да яго прыдворнай групоўкай (АЛ.Глебаў, М.І.Варанцоў, Дз.В.Волкаў і інш.): Маніфест аб вольнасці дваранства 1762, скасаванне Тайнай канцшярыі і інш. Падрыхтоўка да секулярызацыі манастырскіх маёнткаў, большая верацярпімаець да прыхільнікаў расколу і пратэстантаў, закрыццё хатніх цэркваў і інш. перамены выклікалі незадаволенасць правасл. духавенства. Малаадукаваны, няздольны да кіравання, П. III насаджаў у арміі прускія парадкі. Незадаволеная гэтым і антынай. знешняй палітыкай імператара гвардыя ўзвяла (9.7.1762) на прастол яго жонку Кацярыну II. П. III быў арыштаваны і неўзабаве забіты гвардз. афіцэрамі. Дварцовы пераварот спарадзіў у народзе неабгрунтаваныя чуткі быццам П. Ill скінуты дваранамі за намер вызваліць сялян ад прыгону (як «вызваліў» дваран). Пад імем П. III выступалі многія самазванцы, у т.л. ЕА.Пугачоў.