Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
ПІЗ.АНЕЛА [Pisanello; сапр. Антоніо ды Пуча ды Чэрэта (Antonio di Puccio di Cerreto); да 1395, г. Піза ?, Італія —паміж 1450—55], італьянскі жывапісец, рысавальшчык і медальер. Склаўся пад уплывам познагатычнага веронскага і ламбардскага жывапісу, зазнаў уплывы Стэфана да Вероны і Джэнтыле да Фабрыяна. Працаваў у рэчышчы інтэрнац. готыкі. Творы вызначаюцца вытанчанасцю манеры. дакладнай прапрацоўкай і пластычнай тонкасцю мадэліроўкі элементаў у спалучэнні з фантаст. трактоўкай сюжэтаў. Аўтар фрэсак у Палацы дожаў (паміж 1415—22, з Джэнтыле да Фабрыяна) у Венецыі, цэрквах СанФерма («Дабравешчанне», 1426), СантАнастазія («Св. Георгій і прынцэса», паміж 1433—38) у Вероне, у палацы герцага Ганзага ў Мантуі (з 1447); карцін «Уяўленне св. Яўстафія» (1430я г.), «Св. Іеранім» (пасля 1438), «Мадонна са св. Георгіем і Антоніем абатам» (1440я г.) і інш. Майстарпартрэтыст: партрэты імператара Багеміі Сігізмунда (1432), візант.
Пізанела. Свягы Іеранім. Пасля 1438.
імператара Іаана VIII Палеалога (1438), прынцэсы Джынеўры д’Эстэ (пасля 1438), Ліянела д’Эстэ (1441), медалі ў гонар Іаана VIII Палеалога (1438), кандацьера Нікало Пічыніна (каля 1443), Ліянела д’Эстэ (1444), Чэчыліі Ганзага (1447), караля Альфонса Арагонскага (1449) і інш. Адзін з найбуйнейшых еўрап. рысавальшчыкаў: кампазіцыйныя штудыі, натурныя эцюды (партрэты, ню, жывёлы, касцюмы), малюнкі (т. зв. «Альбом Валардзі»), Т.В.Пешына.
ПІІМАРГАЛЬ (PiyMargall) Франсіска (29.4.1824, г. Барселона, Іспанія — 29.11.1901), іспанскі грамадскапаліт. дзеяч, гісторык, сацыялістутапіст. Юрыст. 3 1850х г. удзельнік рэсп. руху, адзін з лідэраў леварэсп. Дэмакр. партыі, ісп. рэвалюцыі 1854—56. 3 1866 у эміграцыі ў Францыі. У час ісп. рэвалюцыі 1868—74 міністр унутр. спраў (з лют. 1873), прэзідэнт і прэм’ерміністр (чэрв.—ліп. 1873) Ісп. рэспублікі. Яго ўрад прапанаваў праграму сац. рэформ у інтарэсах працоўных. Пасля аднаўлення манархіі (1874) ён неаднаразова быў выбраны дэпутатам картэсаў (парламента). У сваіх працах выступаў як прыхільнік дэмакр. рэвалюцыі з мэтай стварэння ўмоў для паступовай эмансіпацыі працоўных (ліквідацыя наёмнай працы, перадача зямлі сялянам і інш.). Аўтар гіст. твораў «Гісторыя жывапісу Іспаніі» і «Эцюды пра сярэднія вякі» (абодва 1851, за апошні адлучаны ад царквы).
ПІЙ II [Pius; свецкае П і к а л о м і н і (Piccolomini) Энеа Сільвіо; 18.10.1405, г. Піенца, Італія — 15.8.1464], папа рымскі з 1458. Гуманіст, гісторык, паэт, дыпламат. У 1442 сакратар герм. караля Фрыдрыха III, які назваў П. каралём паэтаў. У 1446 прыняў сан святара, быў епіскапам Трыеста (1447), Сіены (1450). 3 1456 кардынал. Змагаўся за ўзмацненне папскай улады, пашырыў тэр. Пап
352 пій vii
скай вобласці. Заклікаў да крыжовага паходу супраць туркаў. Аўтар паэтычных твораў на лац. мове, навел у стылі Дж.Бакачыо, кніг пра гісторыю г. Базель, Базельскага сабора 1431—49, гісторыю Чэхіі, аўтабіягр. «Каментарыяў» (выд. 1525).
ПІЙ VII [свецкае К’ярамонці (Chiaramonti) Грэгорыо Луіджы Барнаба; 14.8.1740, г. Чэзена, Італія — 20.8.1823], папа рымскі з 1800. 3 1796 епіскап Імалы, потым кардынал. Сцвярджаў, што дэмакр. прынцыпы не супярэчаць Евангеллю. У 1801 заключыў канкардат з напалеонаўскай Францыяй, у 1804 каранаваў Напалеона імператарскай каронай. 3за супраціўлення некат. патрабаванням Напалеона, у т.л. падтрымаць кантынентальную блакаду, у 1809 арыштаваны, да 1814 у франц. палоне. Адноўлены Венскім кангрэсам 1814—15 у правах свецкага гасудара Папскай вобл., П. VH ажыццяўляў палітыку асветнага абсалютызму; заключыў з шэрагам еўрап. краін канкардаты, выгадныя для каталіцкай царквы. У 1814 аднавіў ордэн езуітаў.
ПІЙ IX [свецкае МастаіФерэці (MastaiFerretti) Джавані Марыя; 13.5.1792, г. Сенігалія, Італія — 7.2.1878], папа рымскі з 1846. У 1846—47 правёў ліберальныя рэформы ў Папскай вобл., абвясціў амністыю для больш чым 10 тыс. палітзняволеных. У пач. Рэвалюцыі 1848—49 сфарміраваў урад (сак. 1848) з удзелам памяркоўных лібералаў, згадзіўся на абвяшчэнне канстытуцыі, адпраўку войск на аўстраітальянскую вайну 1848—49. Але ў крас. 1848 асудзіў нац. вайну супраць Аўстрыі, заклікаў да інтэрвенцыі супраць аб’яўленай у Рыме рэспублікі, пакінуў Рым. Вярнуўся ў 1850 пасля падзення рэспублікі, праводзіў рэакй. палітыку. Аўтар «Сілабуса» (пералік грамадскапаліт. і рэліг. рухаў, якія падрываюць аўтарытэт папства). Пры ім скліканы ўсяленскі (I Ватыканскі) сабор (1869—70; гл. Ватыканскія саборыў Пасля ліквідацыі папскай улады над Рымам (1870) адмовіўся прызнаць аб’яднаную італьян. дзяржаву. Кананізаваны Іаанам Паўлам 11 (2000).
ПІК (франц. ріс), спічастая горная вяршыня (звычайна пірамідальнай або ко
Пік Кхумбутсе ў Гімалаях.
нусападобнай формы; таксама найвыш. пункт горнага хрыбта, масіву або асобнай вяршыні незалежна ад формы вяршыні.
ПІК (Pieck) Вілыельм (3.1.1876, г. Губен, Германія — 7.9.1960), германскі паліт. і дзярж. дзеяч. 3 1895 чл. С.д. партыі Германіі (СДПГ). Адзін з заснавальнікаў «Спартака саюза» (1918) і Камуніст. партыі Германіі (КПГ; 1919), чл. ЦК КПГ 3 1921 дэп. ландтага Прусіі, у 1928—33 дэп. рэйхстага, у 1930— 32 чл. прускага Дзярж. савета. Пасля прыходу да ўлады нацыстаў эмігрыраваў у Францыю (1933), потым у СССР, дзе з 1935 быў старшынёй КПГ у выгнанні. У 1928—43 чл. Выканкома Камуністычнага інтэрнацыянала. У 2ю сусв. вайну адзін з заснавальнікаў (1943) і кіраўнікоў антыфаш. Нацыянальнага камітэта «Свабодная Германія». У 1945 вярнуўся ў Германію (сав. акупан. зона). У 1946— 54 сустаршыня (разам з О.Гротэвалем) Сацыяліст. адзінай партыі Германіі (створана ў выніку аб’яднання ва Усх. Германіі КПГ і СДПГ). 3 11.10.1949 першы прэзідэнт Герм. Дэмакр. Рэспублікі.
Тв \ Рус. пер. — Мзбр. статьн п речя. М., 1976.
ПІКА... (ад ісп. рісо малая велічыня), дзесятковая прыстаўка для ўтварэння найменняў дольных адзінак, роўных 10'12 зыходнай адзінкі фіз. велічыні. Пазначаецца п. Напр., 1 пм = 10'12 м, 1 пФ = 10'12 Ф.
ПІКА (польск. pika ад франц. pique), д з і д а, колючая халодная зброя, якая з часоў старажытнасці была на ўзбраенні пяхоты і кавалерыі; разнавіднасць доў
Да арт Піка: 1 — еўрапейская, каля 1700; 2 — шылападобная чатырохгра.нная, Швейцарыя або Германія, 15 ст.; 3 — абардажная, Іспанія, 19 ст.
гага кап 'я. Складалася з трох або чатырохграннага стальнога ляза (наканечніка) і дрэўка; даўж. 3,3 м (даўж. наканечніка 12 см) і маса 3—4 кг. У пяхоце выкарыстоўваліся да 2й пал. 18 ст., у некат. кав. часцях большасці краін — да 1й сусв. вайны, у шэрагу краін — да 1930х г. У кавалерыі Чырв. Арміі П. была на ўзбраенні да 1931.
ПІКАВАЯ ЭЛЕКТРАСТАНЦЫЯ, электрычная станцыя, усе агрэгаты якой або частка іх кароткі час працуюць толькі ў перыяд найб. (пікавай) нагрузкі ў энергасістэме. Пікавымі могуйь служыйь гідраэлектрычныя станцыі з вадасховішчамі, кандэнсацыйныя і газатурбінныя электрастанцыі, гідраакумулюючыя электрастанцыі і прыліўныя электрастанцыі. П.э. выраўноўваюць рэжым работы асн. электрастанцый, паляпшаюць энергазабеспячэнне спажыўцоў.
ПІКАДЭАНЕТА, найвышэйшая вяршыня Пірэнеяў, у Іспаніі, гл. Анета.
ПІКА ДЭЛА МІРАНДАЛА (Pico della Mirandola) Джавані (24.2.1463, Мірандала, каля г. Модэна, Італія — 17.11.1494), італьянскі мысліцель і вучоны эпохі Адраджэння, гуманіст. Вучыўся ва унтах Балонні, Ферары, Падуі, дзе заснаваў схаластычную традьшыю арыстоцелізму і авераізму; разам з тым успрыняў культуру філал. гуманізму. Вывучаў у арыгінале Стары запавет і Каран, цікавіўся кабалой і «натуральнай магіяй». У сваіх «900 тэзісах» (I486) імкнуўся да ўсеагульнага «прымірэння філасофіі»>; лічыў, што ўсе рэліг. і філас. школы — прыватныя праявы адзінай ісціны. Папская курыя асудзіла 13 яго тэзісаў і яго самога. Пазней жыў у Фларэнцыі, далучыўся да гуртка Л.Медычы і фларэнційскіх неаплатонікаў на чале з М.Фічына (платонаўская Акадэмія), напісаў трактаты «Гептаплус» (1490), «Пра сутнае і адзінае» (1496). У творы «Супраць прадказальнай астралогіі» (1495) адмаўляў астральны дэтэрмінізм на карысць свабоды чалавечай волі. Яго працы паўплывалі на будучую натурфіласофію.
В.В.Краспова. «ПІКАЛАТЭАТРА» (Piccolo teatro), італьянскі драм. тэатр; першы ў Італіі стацыянарны тэатр. Засн. ў 1947 у Мілане. Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў Цж.Стрэлер. Дзейнасць вызначаейца праграмным дэмакратызмам у спалучэнні з псіхалагічнай вытанчанасцю, высокай рэжысёрскай і акцёрскай культурай, працягам сцэнічных традыцый Б.Брэхта. У рэпертуары п’есы М.Горкага, А.Чэхава, Брэхта, Мальера, У.Шэкспіра, К.Гальдоні, Л.Пірандэла, Э. Дэ Філіпа, П.Марыво.
ПІКАЛІНЫ, монаметылпірыд з і н ы, арганічныя гетэрацыклічныя злучэнні; гамолагі пірыдзіну, CH5CSH4N, Вядомыя 2метыл (аП.), 3метыл(РП.) і 4метылпірыдзін (уП.).
Бясколерныя вадкасці, tra 128,8, 144 і 145,4 °C для а р, уП. адпаведна. Добра раствараюцца ў вадзе, этаноле, дыэтылавым эфіры. Хім. ўласцівасцямі падобныя да пірыдзіну. Пры
ПІКАСО
353
акісленні а, р і уП. утвараюцца кты: пікалінавая, нікацінавая і ізанікацінавая адпаведна. У прамcui П. вылучаюць з каменнаву
гальнай сманы. Выкарыстоўваюць для атрымання лек. прэпаратаў (нікацінавай кіслаты, процітуберкулёзных сродкаў на аснове ізанікацінавай кты, напр., ізаніязіду, фтывазіду), пестыцыдаў, як растваральнікі, для дэнатуравання этанолу. Таксічныя: ГДК у паветры 5 мг/м3. Я.ГМіляшкевіч.
ПІКАП (ад англ. pick up падымаць), грузапасажырскі легкавы аўтамабіль з кузавам. Кузаў устаноўлены на шасі стандартнага легкавога аўтамабіля і бывае адкрытым або закрытым, з адкідны
Пікал ФІАТФіярынаПанарама.
мі сядзеннямі і ўваходам ззаду. Грузападымальнасць да 0,5 т.
ПІКАР (Piccard) Агюст (28.1.1884, г. Базель, Швейцарыя — 25.3.1962), швейцарскі фізік і канструктар. Скончыў Федэральную політэхн. школу ў Цюрыху, дзе і працаваў (з 1917 праф.). У 1922—39 і 1946—47 праф. Політэхн. інта ў Бруселі. На стратастаце ўласнай канструкцыі дасягнуў выш. 16 370 м (1932) з мэтай даследавання касм. прамянёў. Сканструяваў і выпрабаваў батыскаф (1948), апусціўся ў ім на глыб. 3160 м (1953).
Тв.: Рус. пер. — На глубнну морей в батнскафе. Л., 1961.
Літ:. Лятнль П. де, Р н в у а р Ж. С небес в пучнны моря: Пер. с фр. Л., 1967.
ПІКАР (Picard) Жан (21.7.1620, г. ЛаФлеш, Францыя — 12 ліп., паводле інш. звестак 12.10.1682), французскі астраном. Чл. Парыжскай АН (1666). 3 1655 праф. Калеж дэ Франс. Упершыню выканаў дакладнае градуснае вымярэнне дугі мерыдыяна паміж Парыжам і Ам’енам метадам трыянгуляцыі, выкарыстаўшы вугламерныя прылады з падзорнымі трубамі (1669—70). Даныя П. аб памерах Зямлі выкарыстаў І.Ньютан для пацвярджэння закону сусветнага прыцягнення і ўдакладнення формы Зямлі. Разам з ЦжД.Касіні даў першае дакладнае вызначэнне паралакса Сонца. Заснаваў выданне першага астр. штогодніка (1679).