• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ПІКАРДА (Picarda) Гай дэ (псеўд. П і хура Г.; Pichura Н.; н. 20.7.1931, Лондан), англафранцузскі даследчык бел. культуры. Скончыў Оксфардскі унт (1955), унт у Сарбоне (1959). Вывучае творчасць бел. кампазітараў М.Равенскага, М.Куліковіча (М.Шчаглова), жыццё і дзейнасць Ф.Скарыны, распрацоўвае гісторыю перакладаў Бібліі на бел. мову, праблематыку гісторыі ВКЛ. Займаецца пошукам стараж. бел. царк. спеваў і іх выданнем. У 1959 адшукаў у Кіеве Супрасльскі і Жыровіцкі ірмалоі — рукапісныя муз. збкі 16 ст. paair. зместу. Выдаў «Беларускі царкоўны спеўнік. Св. Літургія» (кн. 1—2, 1979— 91), «Беларускі духоўны спеўнік» (Вільня, Лондан, 1989). склаў даведнік пра Бел. бку імя Ф.Скарыны ў Лондане (1971), анталогію бел. шматгалосых песнапенняў «Залатая Беларусь» (1998). Чл. Міжнар. асацыяцыі беларусістаў (Мінск), кіруючай рады Бел. бкі і музея імя Ф.Скарыны, Англабел. навук. тва (Лондан).
    Тв:. Бел. пер. — Старонкі гісторыі беларускай царкоўнай музыкі // БеларусіKa=Albamthenica. Мн., 1992. Кн. 2.
    Літ.'. Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны. Мн.; Мюнхен. 1999. Л.У.Языковіч.
    ПІКАРДЫЯ (Picardie), гістарычная вобласць на Пн Францыі, каля берагоў ЛаМанша. Уключае дэпартаменты Эна, Сома, Уаза. Пл. 19,6 тыс. км2. Нас. каля 2 млн. чал. (2000). Гал. горад — Ам ’ен. Рэльеф раўнінны. Клімат умераны (ападкаў 600—800 мм за год). Натуральная расліннасць — дубовыя і букавыя лясы. Прамсць: маш.буд. і металаапр., хім., гумавая, тэкст., харч., асабліва цукровая. Інтэнсіўная сельская гаспадарка. Асн. культуры — пшаніца і цукр. буракі. Агародніцтва. Гадуюць буйн. par. жывёлу і авечак. Транспарт чыг. і аўтамабільны.
    У старажытнасці тэр. П. насялялі кельцкія плямёны. У сярэдзіне 1 ст. да н.э. заваявана рымлянамі, у 5 ст. н.э. — франкамі і ўвайшла ў склад франкскага каралеўства. У 9—12 ст. распалася на некалькі графстваў, якія трапілі ў васальную залежнасць ад Фландрыі. У 12 ст. гарады П. (Нуаён, СенКантэн, Ам’ен, Бове, Абвіль і інш.) — буйныя цэнтры сукнаробства. У канцы 12 ст. П. ў складзе дамена франц. караля. Яе насельніцтва ўдзельнічала ў сял. паўстаннях «пастушкоў» (1251) і Жакерыі (1358). У Стогадовую вайну 1337—1453 моцна пацярпела ад нападаў англічан. 3 1435 у складзе Бургундскага герцагства. У 1477 Людовік XI зноў далучыў П. да каралеўскага дамена. 3 16 ст. правінцыя Францыі, у 16—17 ст. арэна ваен. сутыкненняў паміж Францыяй і Іспаніяй (1557, 1595, 1636). Пасля падзелу тэр. Францыі на дэпартаменты (1790) прав. П. перастала існаваць.
    ПІКАРЭСКНЫ РАМАН, гл. Шахрайскі раман.
    ПІКАСО, П і к a с a [Picasso; сапр. РуісіПікаса (Ruiz у Picasso)] Пабла (25.10.1881, г. Малага, Іспанія — 8.4.1973), французскі мастак іспанскага паходжання; адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў авангардызму, заснавальнік (з Ж.Бракам) кубізму. Вучыўся ў
    школе прыгожых мастацтваў у Барселоне (з 1895) у свайго бацькі Х.Руіса Бласка, акадэміі СанФернанда ў Мадрыдзе (зіма 1897—98). 3 1904 жыў у Францыі, пераважна ў Парыжы. Раннія жывапісныя творы [т.зв. «блакітны» (1901—04) і «ружовы» (1905—06) перыяды; назвы ад тонаў, якія дамінавалі ў каларыстычнай гаме] прысвечаны тэме трагічнай адзіноты, абяздоленасці і ду
    хоўнага ўбоства ніжэйшых слаёў грамадства, рамант. жыццю вандроўных камедыянтаў: «Стары жабрак з хлогтчыкам», «Прасавальшчыца», «Бедная трапеза», «Дзяўчынка на шары», «Сям’я камедыянтаў з малпай» і інш. У той жа час працаваў пад уплывам П.Пюві да Шавана, набідаў («Арлекін абапёрся»), А.ТулузЛатрэка, П.Гагена («Жыццё»), Э.Кар’ера («Маці і дзіця»), ісп. («Стары гітарыст») і грэч. («Вадапой») мастацтва. У 1906—07 пад уздзеяннем афр. пластыкі і П.Сезана імкнуўся да выяўлення значнасці твора праз спрашчэнне форм («Авіньёнскія дзяўчаты» і інш.), што абумовіла ўзнікненне ў яго творчасці кубізму: «Фабрыка ў Хорта дэ Эбра», «Партрэт Фернанда Аліўе» (абодва 1909), «Партрэт Амбруаза Валара» (1909—10), «Партрэт Канвейлера» (1910), «Скрыпка і вінаград» (1912), «Гітара і скрыпка» (1913), «Партрэт дзяў
    П.Пікасо. Скрыпка і вінаград. 1912.
    12. Зак, 103.
    354 ПІКЕЛЯВАННЕ
    чыны» (1914), «Тры музыканты» (1921), «Мандаліна і гітара» (1924) і інш. 3 1917 зноў вярнуўся і да фігуратыўнага жывапісу, у якім пераасэнсоўваў гіст. маст. стылі ў тагачаснай манеры: «Тры жанчыны каля крыніцы» (1921), «Дзве жанчыны на пляжы» (1922), «Флейта Пана», «Партрэт Вольгі», «Жанчына ў белым» (усе 1923), «Поль у касцюме П’еро» (каля 1923) і інш. У 1925 — пач. 1930х г. працаваў у рэчышчы сюррэалізму: карціны «Купальшчыца сядзіць», «Жанчына ў крэсле» (абедзве 1929), «Постаці на беразе мора» (1931), «Люстэрка» (1932), скулытгура «Мужчына з букетам» (1934) і інш. У графіцы пераважалі ант. матывы (ілюстрацыі да «Лісістраты» Арыстафана, 1934; серыя гравюр «Мінатаўрамахія», 1935, і інш.). У творах 1937—45 выявіў варварства фаш. рэжыму, трагізм і безвыходнасць эпохі: «Герніка», «Жанчына плача» (абодва 1937), «Кот і птушка» (1939), «Нацюрморт з бычыным чэрапам» (1942), «Бойня» (1944—45) і інш. 3 канца 1940х г. пераважна інтэрпрэціраваў у сучасным стылі карціны старых майстроў («Партрэт мастака. У наследаванне Эль Грэка», «Дзяўчаты на беразе Сены. Паводле Курбэ», абедзве 1950; «Алжырскія жанчыны. Паводле Дэлакруа», 1955; «Меніны. Паводле Веласкеса», 1957; «Сняданак на траве. Паводле Манэ», 1960, і інш.), ствараў творы антываен. тэматыкі (малюнак «Голуб міру», 1947; карціна «Разня ў Карэі», 1951; пано «Мір» і «Вайна», 1952, і інш.), працаваў у скульптуры («Цяжарная жанчына», «Каза», абедзве 1950; «Малпа з малышом», 1952, і інш.), дэкар.прыкладным мастацтве, графіцы. У 1970 адкрыты музей П. ў Барселоне, у 1985 — у Парыжы. Міжнар. прэмія Міру 1950, Міжнар. Ленінская прэмія 1962. Іл. гл. таксама да арт. Іспанія, Кубізм.
    Літ:. Голомшток 11.H, Сннявскнй А.Д. Пнкассо. М., 1960; Графнка Пнкассо: [Альбом]. М., 1967; Дмнтрнева Н.А. Пнкассо. М., 1971; Зубова М.В. П.Пнкассо. Актеры м клоуны: [Альбом]. М., 1976. Т.В.Пешына.
    ПІКЕЛЯВАННЕ (ням. Pickeln ад галанд. pekelen гатаваць саляны раствор, салійь), апрацоўка шкуры або паўфабрыкату скуры — галля растворам (пікелем), які мае кту (звычайна серную) і кухонную соль. Робіцца ў спец. барабанах для кансервавання каштоўных футравых шкур, каб надаць ім мяккасць і пластычнасць, а таксама для падрыхтоўкі да дублення.
    ПІКЁТ (франц. piquet літар. калок, вяха), 1) адзін з элементаў вартавой аховы ў арміях шэрагу еўрап. краін, у т.л. ВКЛ, у 18—19 ст. Прызначаўся ў складзе да ўзвода (пяхоты або кавалерыі) у мэтах прадухілення нечаканага нападу праціўніка на размяшчэнне войска, якое адпачывае. Высылаўся ў бок прайіўніка на 2—4 км ад сваіх войск; меў паперадзе парных вартавых або аван
    пост. У выпадку напаіу праціўніка выконваў ролю бліжэйшай падтрымкі аванпоста. У рас. арміі ў канцы 19 ст. называліся вартавымі засгавамі. 2) Прынятая ў СНД адзінка вымярэння даўжыні чыг. ліній, роўная 100 м. 3) Часам П. называюць дом лясной аховы, будку дарожнай службы і інш. 4) Група дэманстрантаў, забастоўшчыкаў і інш., якія стаяйь каля ўрадавых устаноў, пасольстваў і інш. з напісанымі на плакатах паліт. ці эканам. лозунгамі і патрабаваннямі.
    ПІКЁТ, пункт на мясновасці, абазначаны драўляным або метал. калочкам, які служыць арыенцірам для ўстаноўкі рэйкі пры нівеліраеанні і часовага замацавання трасы на мясйовасці. На эксплуатуемых лініях (напр.. чыгунка) П. замацоўваюцца больш трывала.
    ПІКІРОЎКА (ад франц. piquet кол, калок), перасадка маладых агароднінных, пладовых, дэкаратыўных і некат. тэхн. раслін.
    Пікіруюць пераважна раннюю капусту, перац, памідоры. П. забяспечвае раўнамернае размеркаванне расады, павялічвае плошчу жыўлення раслін, эканоміць насенне, парніковую плошчу. У пладавсдстве П. — адзін са шляхоў атрымання раслін з кампактнай разгалінаванай каранёвай сістэмай. Сеянцы вырошчваюць густым пасевам у скрынках або ў парніковым грунце, потым перасаджваюць з дапамогай калка (пікі) у торфаперагнойныя гаршчочкі. Пры П. карані ўкарочваюць, расліны паліваюць, трымаюць 2—3 сут пры аслабленым асвятленні і высокай вільгаці.
    ГІІКМАН Ізраіль Цурыелевіч (20.2.1918, г. Мазыр Гомельскай вобл. — пасля 1990), бел. кінааператар і рэжысёр. Засл. дз. маст. Беларусі (1975). Скончыў Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі (1942). 3 1946 на кінастудыі «Беларусьфільм». Працаваў пераважна ў дакумент. кіно. Аператарскай манеры ўласцівы псіхалагізм у стварэнні партрэтных характарыстык, тонкае адчуванне светлавой гамы. Рэжысёрская творчасць адметная публіцыстычнасцю. Выступаў і як сцэнарыст. Сярод фільмаў: дакумент. «Штрыхі да партрэта» (1968, рэж. і аператар у сааўт.), «Пастух» (1969, сцэн. у сааўт.), «Мы — сіняблузнікі» (1970), «Пакуль не загрыміць гром» (1973), «Прытча пра кола і біясферу» (1974; Гранпры Міжнар. кінафестывалю ў г. Варна, Балгарыя), «Чырвоны сшытак» (1980); маст. «Дзяўчынка шукае бацьку» (1959, аператар з А.Аўдзеевым). 3 1990 у 3LUA. В.І.Смаль. ПІКНАБІЯСФЁРА (ад грэч. pyknos шчыльны + біясфера), гл. «Ллеўка жыцця».
    ПІКНІДА (ад грэч. pyknos шчыльны), орган канідыяльнага споранашэння некат. аскаміцэтаў, іржаўных і недасканалых грыбоў, таксама лішайнікаў. Акруглай або грушападобнай формы з даволі тоўстымі парэнхіматьчнымі сценкамі, унутр. поласць якіх выслана слоем канідыяносцаў. Сфарміраваныя канідыі выходзяць з адтуліны на верхавінцы П. ў выглядзе слізістага шнура.
    ПІКНІК (англ. picnic), загарадная прагулка кампаніяй, звычайна з закускай на свежым паветры.
    ПІКНдМЕТР (ад грэч. pyknos шчыльны + ... метрў прылада для вызначэнпя шчыльнасці рэчыва (часам тры) у газападобным, вадкім ці цвёрдым стане. Складаецца са шкляной пасудзіны (колба або шарападобнай) з капілярнай трубкай, часам і з тэрмометрам. Прынцып дзеяння заснаваны на ўзважванні яго з даследаваным рэчывам, аб’ём якога вызначаецца па шкале або па метках.
    Капілярны Uпадобны ігікнометр.
    ПІКРЫНАВАЯ КІСЛАТА, тое, што трынітрафенол.
    ПІКСАНАЎ Мікалай Кір’якавіч (12.4.1878, г.п. Дзергачы Саратаўскай вобл., Расія — 10.2.1969), рускі літаратуразнавец. Чл.кар. AH СССР (1931). Засл. дз. нав. Расіі (1957). Скончыў Юр’еўскі (г. Тарту, Эстонія) унт (1902). Праф. Саратаўскага (з 1917), Маскоўскага (з 1921), пазней Ленінградскага унтаў. Асн. працы па гісторыі рус. лры, фальклоры, крыніцазнаўстве, тэксталогіі, метадалогіі літаратуразнаўства, драматургіі і тры, пра творчасць А.Грыбаедава, А.Пушкіна, І.Ганчарова, І.Тургенева, М.Горкага. У 1923 вылучыў у якасці асобнай дысцыпліны вывучэнне творчай гісторыі твораў лры («Творчая гісторыя «Гора ад розуму», 1928). Ініцыятар літ. краязнаўства (кн. «Абласныя культурныя гнёзды», 1928). Пад яго рэдакцыяй выйшлі многія выданні твораў рус. пісьменнікаў.