• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Літ.: Грыцкевіч В.П. Адысея наваградскай лекаркі: Саламея Русецкая. Мн., 1989. А.В. Мамдзіс.
    ПІЛЬШЧЫКІ, шэраг ся.мействаў насякомых падатр. сядзячабрухіх атр. перапончатакрылых: П. сапраўдныя (Tenthredinidae), сцябловыя (Cephidae). П.ткачы (Pamphiliidae) і інш. Больш за 6,7 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды. Жывуць пераважна ў лясах, а таксама на лугах, палях, у садах, трапляюцца ў стэпах і пустынях. Многія П. — шкоднікі лясных і с.г. раслін, напр., П. вішнёвы слізісты (Саіігоа limacina), збожжавы звычайны (Cephus pygmaeus), рапсавы (Athalia rosae), хваёвы звычайны (Diprion ріпі), яблыневы пладовы (Hoplocampa testudinea) і інш. На Беларусі больш за 200 відаў.
    Пільшчыкі: 1 — хваёвы звычайны; 2 — яблыневы пладовы; 3 —рапсавы; 4 —збожжавы звычайны.
    Даўж. 0,2—30 мм. Крылаў 2 пары, заднія меншыя. Ротавыя органы грызучаліжучыя. Яйцаклад пілападобны. Самкі адкладваюць яййы ў надрэзы, «прапіленыя» яйцакладам (адсюль назва) у тканках ліста або інш. органах расліны. Вусенепадобныя лічынкі і дарослыя асобіны расліннаедныя, некат. даросльгя — драпежнікі. С.Л.Максімава.
    ПІЛЮГІН Мікалай Аляксеевіч (18.5.1908, С.Пецярбург — 2.8.1982), расійскі вучоны ў галіне аўтаматыкі і
    М.АПілюгін.
    тэлемеханікі. Акад. AH СССР (1966, чл.кар. 1958). Герой Сац. Працы (1956, 1961). Сконйыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча імя Баўмана (1935). У 1934—41 у Цэнтр. аэрагідрадынамічным інце і інш. спец. НДІ. 3 1969 у Маскоўскім інце радыётэхнікі, элек
    тронікі і аўтаматыкі. Гал. канструктар сістэм кіравання ракетносьбітаў UJC3 і інш. касм. апаратаў. Ленінская прэмія 1957. Дзярж. прэмія СССР 1967.
    ПІЛЮЗІНА Ніна Васілеўна (н. 25.8.1944, в. Васілева Глінкаўскага рна Смаленскай вобл., Расія), бел. мастак. Скончыла Бел. тэатр.маст. інт (1968). Працуе ў дэкар.прыкладным мастацтве (габелен. батык) і графіцы (акварэль). Творчасці ўласцівы абагульненая мадэліроўка форм, рытмічнасць кампазіцый, гарманічнасць колеравых спалучэнняў, зварот да бел. фальклорных і гіст. сюжэтаў. Сярод твораў: габелены «Апошні ліст» (1969), «Легенда пра возера Свіцязь» (1972), «Навука пра зоркі» (1975), «Перад зорнай дарогай» (1976), «Святочная ноч» (1977), «Летні дождж» (1981), «Беларусь» (з П.Бондарам), «Ой,
    Н.Пілюзіна. Навука пра зоркі. 1975.
    ляцелі гусі ды зпад Белай Русі» (абодва 1982), «Несуйішны боль», «Легенды Мядзельшчыны» (трыпціх; усе 1984), «Беларускае вяселле» (серыя, 1989), «Узвіжанскі спакус», «Абуджэнне», «Кліч зямлі» (усе 1992), «Няўмольны час» (1996); батыкі: трыпціх «Трыумф жыцця» (з Н.Бандарэнка), «Нечаканае ўсхваляванне» (усе 1990), «Летнія ліўні», «Зацішша», «За акном мае вішні» (усе 1994), «Купалле», «Рэха кахання» (серыя; усе 1995); акварэлі «Жамчужны бераг» (1971), «Хрызантэмы» (1975), «Дары сонца», «Сумны бэз» (абедзве 1997) і інш. Пра П. зняты фільм «Безыменная таямніца» (1998; рэж. Ю.Сцяпанаў). 1л. гл. таксама да арт. Габелен.
    Л. Ф. Салаеей.
    360	пілюк
    ПІЛібК Мікалай Уладзіміравіч (н. 9.10.1953, в. Рухава Старадарожскага рна Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне заатэхніі. Др с.г. н. (1999). Скончыў Гродзенскі с.г. інт (1979). 3 1988 дырэктар Жодзінскага дзяржплемпрадпрыемства, з 1994 — доследнай плем. гаспадаркі «Будагова» Смалявіцкага рна. 3 1998 у Бел. НДІ жывёлагадоўлі (нам. дырэктара). Навук. працы па фізіял. абгрунтаванні рацыянальнага выкарыстання, тэхналогіі нарыхтоўкі і падрыхтоўкі кармоў, MiHep. жыўленні с.г. жывёл.
    Тв:. Мннеральные нсточнмкн Беларусн для жнвотноводства. Жоднно; Мн., 1995 (разам з І.К.Слесаравым); Основы жмвотноводства. Мн., 1997 (у сааўт.).
    ПІЛЮТАЎ Пётр Андрэевіч (23.12.1906, в. Лучын Рагачоўскага рна Гомельскай вобл. — 24.3.1960), Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў 1ю Ваен. школу авіятэхнікаў (1932), Качынскую ваен. школу лётчыкаў (1935). У Чырв. Арміі з 1928. Удзельнік выратавання чэлюскінцаў у 1934, баёў каля воз. Хасан у 1938, сав.фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Ленінградскім фронйе. Нам. камандзіра знішчальнага авіяпалка капітан П. вызначыўся 17.12.1941 над Ладажскім воз. пад' Ленінградам, дзе ў паветр. баі з 6 варожымі знішчальнікамі збіў 2 з іх, на пашкоджаным самалёце
    адбіваў атакі; за час вайны збіў 17 варожых самалётаў. Да 1955 у Сав. Арміі.
    ПІЛЯР Раман Аляксандравіч (1894, Вільня, паводле інш. звестак Беластоцкае ваяв., Польшча — 2.9.1937), дзяржаўны дзеяч БССР. Камісар дзяржбяспекі 2га рангу (1935). Вучыўся ў Петраградскім унце (1915—17). У 1917— 19 старшыня ВРК Літвы, член Прэзідыума і сакратар ЦВК Літ.Бел. ССР. 3 1920 у органах ВЧК і АДПУ РСФСР. У 1924 удзельнічаў у аперацыі «Сіндыкат2» па захопе ў Мінску Б.В.Савінкава і разгроме яго падп. аргцыі. У 1925—29 старшыня ДПУ БССР, адначасова паўнамоцны прадстаўнік АДПУ пры СНК СССР па Зах. краі. 3 1929 паўнамоцны прадстаўнік АДПУ і нач. УНКУС СССР па Паўн.Каўказскім краі, Сярэдняй Азіі, Саратаўскай вобл. Чл. UK і Бюро ЦК КП(б)Б у 1925—29. Чл. ЦВК Літ.Бел. ССР у 1919, ЦВК БССР у 1927—29, ЦВК СССР у 1929—37. Неабгрунтавана арыштаваны 15.5.1937 як удзельнік «Польскай арганізацыі вайсковай» і агент польск. разведорганаў. 2.9.1937 прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1957.
    І.А.Валахановіч.
    ПІЛЯСТРА, п і л я с т р (італьян. pilastro ад лац. рііа калона, слуп), плоскі верт. прамавугольны ў плане выступ на сцяне ці слупе, які паўтарае ўсе часткі і прапорцыі калоны арх. ордэра, але пазбаўлены патаўшчэння ў сярэдняй частцы ствала (энтазіса). П. выкарыстоўваліся ў ордэрнай сістэме як дэкар. эле
    менты для верт. члянення сцен. Часам канструктыўна ўмацоўвалі найб. напружаныя ўчасткі сцен (вуглы, прасценкі і інш.). Упершыню паявіліся ў ордэрнай архітэктуры Стараж. Грэцыі. У архітэктуры барока і класіцызму былі важным сродкам узбагачэння арх. кампазіцыі, стварэння выразнага рытму фасадаў і надання ім манументальнасці. Выкарыстоўваюцца ў сучасным будве.
    С.А Сергачоў.
    ПІМАНАЎ Сяргей Іванавіч (н. 7.5.1956, г. Вінебск), бел. вучоны ў галіне ўнутраных хвароб. Др мед. н. (1997). Скончыў Віцебскі мед. інт (1979), працуе ў ім. Навук. працы па ультрагукавой дыягностыцы, гастраэнтэралогіі.
    М.Піманенка Вяселле ў Кіеўскай губерні. 1891.’
    Тв' Ультразвуковое нсследованне мочевого пузыря, мочеточнмков н почек. Вмтебск, 1998 (разам з С.В.Капусціным); Современные прннцмпы антнхелмкобактерной терапмн у больных язвенной болезнью н хроннческнм гастрнтом // Мед. новостн. 2000. № 3.
    ПІМАНЁНКА Мікалай Карнілавіч (9.3.1862, Кіеў — 26.3.1912), украінскі
    Пілястра.
    жывапісец. Акад. Пецярбургскай AM (з 1904). Скончыў Кіеўскую рысавальную школу (1882; у 1884—1900 выкладаў у ёй), ІІецярбургскую AM (1884). Член Тва перасоўных маст. выставак (з 1899; з 1893 экспанент; гл. Перасоўнікі). У шматлікіх жанравых творах праз лірызм адлюстраваў побыт укр. народа: «Вяселле ў Кіеўскай губерні» (1891), «Сваты» (1892), «Варажба» (1893), «Кірмаш» (1898), «Ля ракі» (1905), «Уборка сена» (1907), «Саперніцы. Ля калодзежа» (1909). Аўтар карцін сац. зместу («Праводзіны рэкрутаў», 1893; «Ахвяра фанатызму», 1899), партрэтаў і інш.
    ПІМЕЗОНЫ. лм е з о н ы, п і о н ы, група самых лёгкіх нестабільных псеўдаскалярных элементарных часціц з моцнымі ўзаемадзеяннямі — адронаў. Утвараюць трыплет, які складаецца з 2 зараджаных (л+ — часціца і л’ — антычасціца) і 1 нейтральнай (л°) часцій з нулявым спінам і масамі, прамежкавымі паміж масамі пратона і электрона (масы д+ і п' роўныя прыкладна 139,6 МэВ, л° — 135 МэВ). Прадказаны Х.Юкавай (1935) для тлумачэння кароткадзейнага характару і вялікай велічыні ядз. сіл; эксперыментальна л+ знойдзены ў касм. прамянях С.Ф.Паўэлам (1947), д’ і л° атрыманы ў лабараторных умовах (1948 і 1950 адпаведна).
    З’яўляюцца звязанымі станамі пар кварк— антыкварк, маюць нулявы спін і адмоўную ўнутраную цотнасць, утвараюць ізатапічны трыплет (праекцыі ізатапічнага спіна +1, 1, 0) з амаль строга выраджанымі па масе спакою членамі. Удзельнічаюць ва ўзаемадзеяннях — моцным, эл.магн., слабым і гравітацыйным. Іх распады абумоўлены электраслабым ўзаемадзеяннем (час жыцця л+ і л' роўны прыкладна 2,610’8 с, л° — О^ ІО'*6 с; спосабы распаду вызначаюцца іх квантавымі лікамі), а нараджэнне — моцным узаемадзеяннем паміж нуклонамі пры іх сутыкненнях. Складаюць значную частку касм. выпрамянення ў атмасферы Зямлі, штучна інтэнсіўныя пучкі піонаў атрымліваюць для прыкладных мэт, напр., для прамянёвай тэрапіі злаякасных пухлін. Павольныя зараджаныя П м. выкарыстоўваюць для вывучэння структуры рэч ы ва. /. С. Сацункевіч.
    ПІМЕНАЎ Васіль Васілевіч (н.
    27.3.1954, г. Віцебск), Герой Сав. Саюза
    ПІНАЕЎ 361
    П.АПілютаў.	В.В.ПІменаў.
    (1984). Скончыў Разанскае вышэйшае паветр.дэсантнае каманднае вучылішча (1975), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1987). 3 1971 у Сав. Арміі. Камандзір батальёна парашутнадэсантнага палка маёр П. вызначыўся ў час вайны ў Афганістане 1979—89 у кастр. 1983 у разгроме буйной групоўкі душманаў. 3 1991 у штабе паветр.дэсантных войск арміі Рас. Федэрацыі.
    ПІМЕНАЎ Сцяпан Сцяпанавіч (1784, С.Пецярбург — 3.4.1883), рускі скульптар, прадстаўнік класіцызму. Скончыў Пецярбургскую AM (1803; пенсіянер у 1803—07), у 1809—30 выкладаў у ёй (з 1814 праф.). У 1809’—30 узначальваў скульпт. частку імператарскага фарфоравага зда. Паводле яго мадэляў вырабляліся вазы, посуд, статуэткі. Аўтар
    С.Піменаў. Праект надмагілля М.Казлоўскаму. 1802.
    дэкар. скульптуры для Казанскага сабора (1804—11), Горнага ікта (1809), Гал. штаба (1827—29; з ВДэмутМаліноўскім), Александрынскага тра (1831 — 32), на Нарвенскіх трыумфальных варотах (1830—33; усе ў Пецярбургу), праекта надмагілля М.Казлоўскаму (1802). Для твораў характэрны яснасць кампазіцыі, часам рамант. патэтыка рытмаў і жэстаў, арган. адзінства з архітэктурай.
    ПІМЕНАЎ Юрый (Георгій) Іванавіч (26.11.1903, Масква — 6.9.1977), расійскі жывапісец і графік. Нар. маст. СССР (1970). Правадз. чл. AM СССР (1962). Скончыў Вышэйшыя маст.тэхн. майстэрні ў Маскве (1925). Выкладаў ва Усесаюзным дзярж. інце кінамастацтва ў Маскве (1945—72; з 1947 праф.). Чл.заснавальнік Тва мастакоўстанкавістаў (з 1925). Раннія творы вызначаюцца
    манументальнасцю, дынамічнасцю кампазіцыі, аскетызмам каларыту («Даеш цяжкую індустрыю!», 1927, і інш ). 3 пач. 1930х г. працаваў пераважна ў жанравым жывапісе. Творам уласйіва паэтызайыя паўсядзённага жыцця, своеасаблівая манера пісьма дробнымі, паўпразрыстымі мазкамі, якія ствараюць эфект вібрыруючай жывапіснай паверхні: «Новая Масква» (1937), «Сляды шын» (1944), «Маруся, пара абедаць!» (1951—56), серыя «Новыя кварталы» (1962—67) і інш. Пісаў партрэты, нацюрморты (серыя «Рэчы кожнага дня», 1959, і інш.). Аформіў спектаклі «За тых, хто ў моры!» Б.Лаўранёва ў Малы.м тры (1946, Дзярж. прэмія СССР 1947), «Стэп шырокі» М.Віннікава j Цэнтр. тры Сав. Арміі (1949, Дзярж. прэмія СССР 1950) і інш. Ленінская прэмія 1967.