Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
ПІНСК.АЕ АДКРЫТАЕ АКЦЫЯНЁРНАЕ ТАВАРЫСТВА «ГІДРАСЕЛЬМАШ». Засн. ў г. Пінск Брэсцкай вобл. ў 1940 як міжраённыя майстэрні капітальнага рамонту. У Вял. Айч. вайну разбурана, адноўлена ў 1947. У 1958 ператворана ў аўтарамонтны зд, у 1959 у экскаватарарамонтны; з 1995 арэнднае прадпрыемства «Гідрасельмаш», з 1999 — сучасная назва. Асн. прадукцыя (2000): с.г. тэхніка (камбінаваныя глебаапр. агрэгаты, касілкі і інш.) і запасныя часткі да яе; кавальскія вентылятары, гідраўл. шасцяронныя помпы, тавары нар. ужытку (ледабуры, прыстасаванне для дэмантажу шын, бетонамяшалкі і інш.). Ажыццяўляе рамонт гідраўл. помпаў і размеркавальнікаў, павузлавы рамонт экскаватараў.
А.В.Нікіфараў. В.А.Чакулаеў.
ПІНСКАЕ ВУЧЫЛІШЧА МАСТАЦТВАЎ. Засн. ў 1990 у г. Пінск. Рыхтуе выкладчыкаў дзіцячых школ мастацтваў і спецыялістаў для ўстаноў клубнага тыпу. Спецыяльнасці (2000/2001 навуч. г.): нар. творчасць (танец, інструментальная нар. музыка, рэжысура самадз. масавых абрадавых свят); інструмен
Набярэжная ў горадзе Пінск.
тальнае выканальніцтва (баян, акардэон і фартэпіяна); харэаграфія (нар. танец). Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае.
ПІНСКАЕ ДЗЯРЖАЎНАЕ ПРАДПРЫЁМСТВА «ЗАВбД КАМЕРТОН» Створана ў г. Пінск Брэсцкай вобл. ў 1979. Уваходзіць у склад бел. навуковавытв. аб’яднання «Інтэграл». Спецыялізуецца на вытвсці крэмніевых пласцін — канстр. аснове для вырабу інтэгральных схем і мікрапрацэсарнай тэхнікі. Тэхналогія вытвсці навукаёмістая. Сістэма якасйі сертыфікавана ў адпаведнасці з міжнар. стандартамі. Асн. прадукцыя (2000): пласціны з монакрышт. крэмнію, лічбавыя вымяральнікі артэрыяльнага йіску, электронныя наручныя гадзіннікі, электронныя лічыльнікі крокаў (метраў): электронныя гадзіннікітэрмометры, электронныя гульні. 3 мэтай маркетынгу на ім арганізавана бел.амерыканскае прадпрыемства.
3. М. Мандроўская, A.В. Нікіфараў.
ПІНСКАЕ ДЗЯРЖАЎНАЕ ПРАДПРЫЁМСТВА «КАВЛІЦМАШ». Створана ў г. Пінск Брэсцкай вобл. ў 1985 на базе 2 пінскіх станкабудаўнічых здаў: ліцейнага абсталявання (з 1974) і кавальскапрэсавых аўтаматычных ліній (з 1980). Асн. прадукцыя (2000): ліцейнае абсталяванне (аўтам. фармовачныя лініі, машыны фармовачныя, кокільныя, стрыжнёвыя, для зачысткі і абрубкі адлівак, для прыгатавання фармовачных сумесей); кавальскапрэсавае абсталяванне (прэсы лістазгінальныя, чаканачныя і для халоднага выціскання, лісташтамповачныя і абразныя, нажніцы для рэзкі ліставога і фасоннага пракату, трубазгінальнікі, комплексы папярочнаклінавай пракаткі, абсталяванне для вытвсці стальных рыфлёных сетак); с.г. тэхніка (плугі, культыватары, універсальныя агрэгаты і касілкі); тавары нар.
спажывання (садоваагародны і спарт. інвентар, замочныя вырабы).
А.В.Нікіфараў, В.А.Носаў.
ПІНСКАЕ КНЯСТВА, удзельнае княства ў вярхоўях р. Прыпяць і нізоўях яе прытокаў Ясельда, Піна, Стыр, Гарынь. Цэнтр — г. Пінск. Вылучылася з Тураўскага княства паміж 1167 і 1174. 1ы пінскі князь — Яраслаў Юр’евіч, сын тураўскага кн. Юрыя Яраславіча. У 12—13 ст. знаходзілася пад уплывам УладзіміраВалынскага княства і Кіеўскага княства. У 13 ст. праз землі П.к. адбываліся напады літоўцаў на Валынь. Пасля ўтварэння ВКЛ Міндоўгам і яго забойства ў 1263 у Пінск уцёк яго сын Войшалк. Ў пач. 14 ст. П.к. ўвайшло ў ВКЛ. Паводле завяшчання вял. кн. Гедзіміна княства атрымаў яго сын Нарымонт. П.к. заставалася за яго нашчадкамі да 1й пал. 15 ст. Пасля смерці кн. Юрыя Сямёнавіча з роду Нарымонтавічаў П.к. ўвайшло ў склад велікакняжацкіх уладанняў Жыгімонта Кейстутавіча. У 1471 П.к. аддадзена Марыі Гаштольд, удаве кіеўскага кн. Сямёна Алелькавіча, потым мужу яе дачкі кн. Ф.І.Яраславічу, які ў пач. 16 ст. завяшчаў П.к. вял. кн. ВКЛ Жыгімонту I Старому, той у
1519 перадаў яго сваёй жонцы Боне. Як дзярж. ўладанне П.к. пачало называцца Пінскім староствам, паводле адм.тэр. рэформы 1565—66 увайшло ў склад Пінскага павета.
Літ.: ДовнарЗапольскнй М. Очерк нсторян Крнвнчской н Дреговячской земель до конца XII столетяя. Кнев, 1891; Грушевскяй А.С. Пннское Полесье: Мст. очеркн. Ч. 1—2. Кнев, 1901—03; Л ы сенко П.Ф. Древняй Пннск, XI—XIII вв. Мн„ 1997. П.Ф.Лысенка.
ПІНСКАЕ ПАТРЫЯТЫЧНАЕ ПАДГіблЛЕ ў Вялікую А й ч ы н н у ю в а й н у. Дзейнічала з вер. 1941 да снеж. 1943 у Пінску пад кіраўніцтвам у розны час пінскіх падп. абкома, гаркома і райкома КП(б)Б. Складалася з 4 груп (больш за 50 чал.): на мармеладнай фцы (кіраўнік І.А.Галамазава), у прыгарадзе Казлякавічы (Я.А.Шаламіцкі, М.І.Чалей), фанерным здзе і запалкавай фцы (М.М.Калодзіч), на рачным флоце (М.І.Гарбачэўскі, Л.В.Прытулецкі). Падпольшчыкі прымалі па радыё і распаўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро, лістоўкі, праводзілі агітац. работу ў фаш. фарміраваннях; з 1942 наладзілі сувязь з партызанамі, здабывалі для іх зброю, боепрыпасы, прадукты харчавання, адзенне, медыка.менты, разведданыя. Праводзілі дыверсіі, у т.л. вывелі са строю 12 і патапілі 11 рухавікоў рачных суднаў, падарвалі ням. магазін і шпіталь, вадакачку, рухавік на запалкавай фцы, падпалілі лесапільны зд. У канцы 1943 зза пагрозы арыштаў падпольшчыкі пайшлі ў брыгады Пінскага партыз. злучэння і да ўкр. партызан.
ПІНСКАЕ ПЕДАГАГІЧНАЕ ВУЧЫЛІШЧА імя А.С.Пушкіна. Засн. ў
366 ПІНСКАЕ
1940 у г. Пінск. Імя Пушкіна прысвоен.і ў 1949. Рыхтуе выхавальнікаў дашкольных устаноў, настаўнікаў пач. класаў агульнаадук. школ. Спецыяльнасці (2000/2001 навуч. г.): педагогіка і псіхалогія дашкольная; педагогіка і методыка пач. навучання; музычнае выхаванне. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае.
ПІНСКАЕ РЭАЛЬНАЕ ВУЧЫЛІШЧА Засн. ў 1872 у г. Пінск на базе мужчынскай гімназіі; першае рэальнае вучылішча на Беларусі. Уваходзіла ў Віленскую навучальную акругу. Мела 7 класаў. На чале з дырэктарам працавалі 16 выкладчыкаў, 3 законанастаўнікі, інспектар. Выкладаліся рус., польск., ням. і франц. мовы, геаграфія, хімія, гісторыя, матэматыка, законазнаўства, касмаграфія, маляванне, чарчэнне, пач. ваен. навука, музыка, рамёствы, гімнастыка і інш. Выпускнікі мелі перавагу пры паступленні ў вышэйшыя тэхн. і с.г. навуч. ўстановы, на фіз.матэм. фты унтаў. Сярод выклалчыкаў былі выхаванцы вучылішча, выпускнікі Мінскай духоўнай семінарыі, Віленскага настаўніцкага інта, унтаў Масквы, Юр’ева, Кіева. Лейпцыгскай філал. семінарыі і інш. У 1785 вучылася 185 юнакоў, у 1911 — 368. У 1915 вучылішча пераведзена ў Мазыр. У 1918 скасавана.
Літ:. Краткяй спнсок учрежденнй н учебных заведеннй Вмленского учебного округа на 1917 г. Могмлев, 1917; Памятная кннжка Вмленского учебного округа на 1911/1912 учеб. г. Внліна, 1912; Пастухова З.А. Среднее образованме в дореволюцнонной Белорусснн. Мн. 1963. А Ф.Самусік.
ПІНСКАЕ СТАРОСТВА Пінская в о л а с ц ь, буйны дзярж. маёнтак у ВКЛ у пач. 16—18 ст. Утворана на тэр. б. Пінскага княства, якое кн. Ф.І.Яраславіч завяшчаў вял. кн. ВКЛ Жыгімонту I Старому, які ў 1519 падараваў яго сваёй жонцы Боне. У адносінах да староства ўжываліся назвы «княства», «староства», «павет», «дзяржава», «воласць». У 1552 у П.с. ўваходзілі г. Пінск, мяст. Нобель і Моталь, двары Сялец, Ставок,
ПІНСКАЕ СТАРОСТВА / сярэдзіне ХУІст.
\ $ Лбооеао1
Q>^ £ ^■'Вяда° I © 1 і .' Выганашч I Вял.Гаць ________
оЦеляханьк оНоланск
Лагішын
©Здаііаў
o“lv О Моталь
’Тё/жПЯ"1'”"'1'
, ВвДд Цзнтры мавнткаў
Хомск Мястэчкі
; оНухча Вёскі
Межы Вялікага княства
'Літоўскага
ваяводстваў
паветаў з І565г
I староства
■—\ о сЛуліп Парэчча оМерчыцы 'с'ошна' ^ ^
а Дружылаеічы сАастое^ Аснеікыйы ^&
. о ' СтаеокО ;8С.ЫЦЫ ос "а A а Давячоравічы л”*ав™'с^НІца ПІНСк'^"^67 X, Варацэа/чы Юшвічыо\ Лажашыцы^ К04™09™ Ста аеа \ Латапаеьыо b^^™"^
^ ^мй»о ^Бал'андзІчы Хойна'о'^ } ^ядорьі °Аўсяміраеа | П I \ Н 'Т '''°' к,' I > ( °Дольск Нобеяь Востраў° ,"„'■„,„„/
fopM!
оМарочна
Любяж®
Пагост
СеарыцэвЬы
Е
Нухчао
рЧэРВішча
,~ЦелкаеІчы ' о /
Варобін
я
Дубровіца
М Л Я
Аўтар в.л.насевіч
Дружылавічы, 101 сяло; падзялялася на 7 войтаўстваў. Паводле адм.тэр. рэформы 1565—66 П.с. ўключана ў Пінскі павет, у якім займала каля 1/3 яго тэрыторыі. 3 таго часу звычайна знаходзілася ў закладзе ў буйных феадалаў ВКЛ, якія карысталіся тытулам старостаў. Пасля далучэння да Рас. імперыі (1793) б.ч. староства падаравана Кацярынай П кн. М.В.Рапніну, рэшта раздробнена на невял. прыватныя і дзярж. маёнткі.
В.Л.Насевіч.
ГІІНСКАЗАРЙЧНЫ ІІАВЕТ, адм.тэр. адзінка ў 1791—92 у Брэсцкім ваяводстве ВКЛ. Цэнтр — в. ІІлотніца. У 1792 перайменаваны ў Запінскі павет.
Да арт. ПінскаІвацэвіцкі строй. Жанчыны у традыцыйным адзенні з чапцамі. Вёска Аброва Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобл. 1930я г.
ЛІНСКАІВАЦЭВІЦКІ СТРОЙ, традыцыйны комплекс бел. нар. адзення Зах. Палесся. Бьпаваў у 19 — сярэдзіне 20 ст. ў Бярозаўскім, Ганцавіцкім, Драгічынскім, Івацэвіцкім, Пінскім рнах Брэсцкай вобл. Яму ўласцівы серабрыстабелая каларыстычная гама, стрыманае аздабленне натыканнем, вышыўкай і карункамі, якія падкрэслівалі чысціню тонкага накрухмаленага палатна. Жаночы летні гарнітур існаваў у 2 варыянтах: кашуля, спадніцаандарак, фартух, кабат (неабавязковая частка гарнітура), намітка; спадніцапалатнянік, кашуля (потым блуза), фартух, чапец з хусткай. Кашулю кроілі з прамымі іілечавымі ўстаўкамі, прышытымі па ўтку, з адкладным або стаячым каўняром. Арнамент — гладкія пункцірныя ў выглядзе шахматнага поля вузкія пасачкі чырвонага, чырвоначорнага натыкання на рукавах, грудзях і плечавых устаўках. Фартух шылі з 1 полкі, кроснай па ўтку або з 3(4) полак, кроеных па аснове, аздаблялі паліхромнай расліннай арнаментыкай, карунка.мі. Гладкія пункцірныя лініі арнаменту размяшчаліся паралельна лініі нізу або краёў бакавіц, ут
вараючы малюнак палос ці клетак з буйным рапортам. Андарак кроілі з 4 полак аднатоннай ці ў паскі баваўнянай тканіны чырв., фіялетавасіняга колераў; спадніцу — з белага палатна, надол яе аздаблялі чырвонымі вузкімі паскамі натыкання. Кабат выраблялі з даматканага цёмнакарычневага (радзей сівога) прываленага сукна; кроілі без рукавоў (накшталт гарсэта) і з рукавамі (накшталт курты). Галаўныя ўборы жанчын — намітка, аздобленая жывымі або штучнымі кветкамі, чапец, ажурна выплецены з ільняных ці баваўняных белых нітак (завязваўся на саламяную каробачку ці тканку), белая хустка з паліхромнай вышыўкай на адным рагу.