• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ШНСКІ ПАВЕТ у канцы XVIct.
    'Хсценічы о|д С К A Е МальяавічыО
    ^Азарычы ^ В А Я ВуО Д С Т В A
    •А^Забараўцы * ч
    О Лунін Вял.
    Е о
    ___________________________I п I о I ° 2^7 С Л 0 Н I М С К iXT^Tr а Г A р S__________/ улВял.Гаць \ Н 0 В А Г A Р
    / оПесні Аброеа.	4
    П A В Е Т ’ Целяханьіп^
    Аполле	jy
    „	С Моталь Лагішын»вТ™оша»ч
    U tf'mHlie™‘\Jpym^^	О3» Л	Новы Лвор\
    “	Шчмош® ОДастоееа~''ЛГ^Нрыўчычы Сошт® Г,ар<йЖк
    'Пв ^гДЗВЯЧОравІчы	a Or a БастычьгОСтаеок Выпазы^с^ —.	—
    ।
    ^/ фПапіная Магмьма====я^О^нашэв^ЖабчьйіьіНуп^*Г(^ Маладзельчычы / ОС,^ат ^3^	9^««
    L „	. РагаВа^	Hwa^O
    о^'^Ляхаеічы г, Q Нушалічыне un® О I О ,6>^У^ '	' 'О
    Аўтар нарты М Ф.Спірыдонаў
    МАШТЛБ 1:1400 000
    28км
    © о о
    Лічбамі на карце пазначаны вескг.
    І	.Моладава: 2.Мерчыцы; З.Рудна; 4.Велясніца:
    Б.Поўкацічы: б.Выжлаены; 7.Паршавічы;
    8.Наладзевічы: Э.Ляскаеічы; Ю.Рылавічы:
    11	.Пасянічы;12.Аснежыцы; ІЗ.Налаеураеічы:
    14.БіжараеІчы; ІБ.Барычаеічы; Іб.Стытычаў:
    17.Лемяшэвічы; 18ВяляцІчы
    
    ПІНСКІ
    373
    тэрыторыі размяшчаліся Пінскае староства і буйныя магнацкія вотчыны Астрожскіх, Гальшанскіх, Радзівілаў, Чартарыйскіх. У 1793 большая ч. павета адышла да Расіі. У 1795 павет утвораны паўгорна: на Пн да яго далучана ч. Навагрудскага пав., усх. ч. вылучана ў ДавыдГарадоцкі павет, паўн. ч. перададзена ў Ровенскі пав. 3 1796 у Мінскай губ. У 1797 пл. павета каля 10 тыс. км2. Пасля 1861 уключаў 23 воласці: Дабраслаўская, Дубайская, Жабчыцкая, КажанГарадоцкая, Кухацкавольская, Лагішынская, Лемяшэвіцкая, Лунінская, Любяшоўская, Марачнянская, ПагостЗагародская, Парэцкая, Пінкавіцкая, Плотніцкая, Радчынкая, Святавольская, Ставоцкая, Столінская, Угрыніцкая, Хатыніцкая, Хойнаўская, Целяханская, Цсрабяжоўская. У 1897 у П.п. 201 тыс. чал., 11 мястэчак, 75 сёл, 292 вёскі, 191 фальварак. У 1920 Святавольская і Целяханская вол. перададзены ў Косаўскі пав., Дабраслаўская, КажанГарадоцкая, Лунінская, Пагосцкая, Плотніцкая, Столінская, Хатыніцкая і Церабяжоўская вал. — у Лунінецкі пав. 3 18.3.1921 у складзе Палескага ваяв. Польшчы. У 1933 уключаў 13 гмін: Бродніцкая, Вітчаўская, Дабраслаўская, Жабчыцкая, Кухацкавольская, Лагішынская, Лемя
    |Аўтар В.Л.Насевіч
    шэвіцкая, Марачнянская, Пінкавіцкая, Пінская, Парэцкая, ПагостЗагародская, Хойнаўская. 3 4.12.1939 пераважная частка ў складзе Пінскай вобл. БССР. 15.1.1940 павет скасаваны, на яго тэр. ўтвораны раёны. В.Л.Насевіч.
    ПІНСКІ ПАЛАЦ, помнік архітэктуры позняга барока ў г. Пінск Брэсцкай вобл. Пабудаваны ў 1784—90 (арх. К.Шыльдгаўз) для пінскага старосты М.Бугрымовіча на высокім левым беразе р. Піна, да якой павернуты дваровым фасадам. Мураваны Ппадобны ў плане будынак з развітым цокальным паверхам. 1павярховую сярэднюю ч. будынка займаюць парадныя памяшканні з авальнай залай у цэнтры, якая ўтварае эркер з балконам на гал. фасадзе. Бакавыя крылы вырашаны ў 2 узроўнях і
    маюць невял. жылыя памяшкаііні ўздоўж калідораў. Знадворны дэкор мас рысы ранняга класіцызму. Фасады аздоблсны плоскімі і руставанымі лапаткамі, сандрыкамі, фрыз антаблемента — трыгліфамі і метопамі. Эркер, выкружаныя вуглы і тарцы бакавых крылаў аздоблены калонамі і паўкалонамі дарычнага ордэра. Ю.АЯкімпвіч.
    ПІНСКІ РАЁН. Размешчаны на Нд Брэсцкай вобл. Утвораны 15.1.1940 (у сучасных межах з 1962). Пл. 3,2 тыс. км . Нас. 61,3 тыс. чал. (2000), гарадскога 4,5%. Сярэдняя шчыльн. 19 чал. на 1 км2, Цэнтр — г. Пінск. Уключае г.п. Лагішын, 179 сельскіх нас. пунктаў, Лагішынскі пасялковы Савет, 24 сельсавсты: Аснежыцкі, Ахоўскі, Барычавіцкі, Бобрыкаўскі, Бярозавіцкі, Валішчанскі, Гарадзішчанскі, Дубайскі, Загародскі, Калавуравіцкі, Лапацінскі, Ласіцкі, Лсмяшэвіцкі. Лышчанскі, Малоткавіцкі, Мерчыцкі, Навадворскі, Парахонскі, Парэцкі, ІІінкавіцкі, Плешчыцкі, Сошненскі, Ставоцкі, Хойнаўскі. Паўднёвая ч. раёна пацярпела ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
    Большая ч. тэрыторыі ў межах Прыпяцкага Палесся, зах. — узвышанай раўніны Загароддзе. Паверхня пераважна плоская, забалочаная, 75% яе ніжэй за 150 м. Найвыш. ііункт 174 м (за 2 км на Пд ад в. Мерчыцы). Карысныя выкапні: торф, гліны і суглінкі, пяскі, мел. Сярэдняя тра студз. 5,2 °C, ліп. 18,6 “С. Ападкаў 573 мм за год. Вегетац. перыяд 201 сут. Найб. р. Прыпяць і яе прытокі Піна, Яселвда з Мсрачанкай і Мыішііу, Бобрык 1ы з Вісліцай, Стыр. Найб. азёры: Палескае возера (Гарадзішча), Пагосцкае возсра, Кончыцкае, Семяховічы, Вылазскае; вадасх.: Пагост, Жыдча; каналы: ч. ДняпроўскаБугскага, Агінскага, Ясельдаўскага, Дубаўскі. Пераважаюць глебы: тарфянабалотныя (38,2%), дзярнованадзолістыя забалочаныя (18,3%), дзярновыя і дзярновакарбанатныя забалочаныя (18,2%), поймавыя (алювіяльныя) забалочаныя (13,4%), дзярновападзолістыя (11,7%). Пад лесам 32% тэр. раёна; пераважаюць хваёвыя, ёсць бяроза, дуб, чорная вольха, граб, асіна, ясень. Пад балотамі 43 520 га (13,6%). Найб. балоты: Хварашчанскае, Гарадзішчанскае, Дубнік, Жук. Дамашыцы, Панцялеева (ч. з іх уваходзіць у Пінскія балоты). На тэр. раёна заказнікі рэсп. значэння: ландшафтныя — Прастыр, Сярэдняя Прыпяць (часткова), біял. Тырвовічы; мясц. значэння: біял. — Ступскае,
    Піжкі палац.
    мікразаказнікі біял. — Ізін, Кончыцы, Падмосцс, Тур, Ермакі; ахоўныя тарфянікі: Булгары, Вуйвічы, Гарадзішчанскае, Дамашыны, Дублік, Сляпоўскае. Помнікі прыроды рэсп. значэння: парк у в. Парэчча, насаджэнне піхты белай у парку в. Дубай.
    Аіульная гш. с.г. угоддзяў 130,1 тыс. га, з іх асушаных 81,7 тыс. га. На 1.1.2000 у раёне 27 калгасаў, 3 саўгасы, 21 фермерская гаспадарка, с.г. калект. прадпрыемства «Нім», гасп. прадпрыемства «Паўднёвае» па вытвсці свініны, рыбгас «Палессе», зверагаспадарка Белкаапсаюза, с.г. прадпрыемства «Беларускія журавіпы», Пінскае дзярж. прадпрыемства па будве і эксплуатацыі мсліярац. і водагасп. сістэм, адкрытыя акц. твы «Пінскае аўтатранспартнае прадпрыемства», «Пінская сельгастэхніка», «Пінскі райаграпрамзап». Сельская гаспадарка спецыялізуецца на мясамалочнай жывёлагадоўлі, вытвсці збожжа і цукр. буракоў, вырошчваюць кармавыя культуры, бульбу, лён, агародніну. Прадпрыемствы харч. (лікёрагарэлачныя вырабы, віны, вінныя і безалкагольныя напіткі, піва, кандытарскія вырабы, кісель, крухмал), металаапр., кааператыўнай, швейнай прамсці; лясгас
    374	пінскі
    (піламатэрыялы, дзелавая драўніна), вытв.гандл. прадпрыемства «Медтэхніка» (мед. абсталяванне). Па тэр. раёна праходзяць: чыг. Брэст—Лунінец, аўтадарогі Брэст — Гомель, Брэст— Мінск—Лунінец, Івацэвічы—Лагішын— Пінск—Столін, Ганцавічы—Пінск. У раёне 30 сярэдніх, 27 базавых, 6 пачатковых, 6 муз., 1 спарт. школы, спецшколаінтэрнат, завочная школа, с.г. тэхнікум, СПТВ, цэнтр пазашкольнай работы, дзіцячая турыстычная база, дзіцячаюнацкі клуб фізічнай падрыхтоўкі, 36 дашкольных устаноў, у т.л. 2 садкішколы, 74 бкі, 78 клубаў, 11 бальніц, 2 псіханеўралагічныя інтэрнаты, 4 амбулаторыі, 54 фельч.ак. пункты, дзіцячы рэабілітацыйнааздараўленчы цэнтр «Світанак», санаторый «Ясельда», турыстычны цэнтр «Палессе». Музеі: літаратурныя А.Блока (в. Лапаціна), Я.Янішчыц (в. Парэчча), Я.Коласа (в. Пінкавічы); этнаграфіі (в. Жабчыцы), гіст.краязнаўчы (г.п. Лагішын). Арх. помнікі: цэрквы — Раства Багародзіцы (1758) у в. Ахова, Ушэсця (канец 18 ст.) у в. Боркі, Пакроўская (1878) у в. Бярозавічы, Прачысценская (1720) у в. Востраў, Ільінская (1788) у в. Вуйвічы, Раства Багародзіцы (1787) у в. Вылазы, Раства Багародзіцы (1826) у в. Вяляцічы, Троіцкая (18 ст.) у в. Дабраслаўка, Раства Багародзіцы (1811) у в. Дубай, Параскевы Пятніцы (1788) у в. Жабчыцы, Мікалаеўская (сярэдзіна 19 ст.) у в. Камень, царква (19 ст.) у в. Кашэвічы, Мікалаеўская (1892) у в. Купяцічы, Раства Багародзіцы (1885) у в. Лемяшэвічы, Троіцкая (1875) у в. Месткавічы, Параскевы Пятніцы (1794) у в. Мясяцічы, св. Кірылы і Мяфодзія (2я пал. 19 ст.) у в. ПагостЗагародскі, Раства Багародзіцы (1888) у в. Парахонск, Раства Багародзіцы (1912) у в. Парэчча, Пакроўская (1830) у в. Пінкавічы, Ушэсця (1855) у в. Ставок, Пакроўская (1856) у в. Тырвовічы; манастырскі будынак (канец 18 ст.) у в. Гарадзішча, касцёл Узвіжання св. Крыжа (18 ст.) у в. Дубай, кагіліцы (19 ст.) у в. Болгары, Дубай, Каўбы, Ласіцк, Чухава; сядзіба (1920я г.) у в. Заполле, паркі сярэдзіны 18 ст. ў в. Дубай, 1й пал. 19 ст. ў в. Парэчча, 19 ст. ў в. Сташаны; сядзібныя дамы (канец 19 — пач. 20 ст.) у в. Заполле, Паўтаранавічы; сінагога і будынак ТалмудуТоры (пач. 20 ст.) у в. ГІагостЗагародскі. Выдаецца газ. «Полесская правда».
    Літ.: Свод памятнмков нсторнн н культуры Белорусснн: Брестская обл. Мн., 1990.
    М.Л. Саўчанка, Г. С. Смалякоў.
    ПІНСКІ СЕЛЬСКАГАСІІАДАРЧЫ КАЛЁДЖ Засн. ў 1947 у г. Пінск Брэсцкай вобл. як дзярж. 2гадовая школа па падрыхтоўцы кіруючых кадраў Мінва сельскай гаспадаркі Беларусі. 3 1956 наз. зоатэхн. тэхнікум, з 1960 — зоаветтахнікум, з 1964 — саўгастэхнікум, з 1980 — с.г. тэхнікум, з 1999 — с.г. каледж.
    Рыхтуе заатэхнікаў, ветфельчараў, землеўпарадчыкаў. Спецыяльнасці (2000/01 навуч. г.): заатэхнія, ветэрынарыя, землеўпарадкаванне. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.
    ІІІНСКІ СУДНАБУДАЎНІЧАСУДНАРАМОНТНЫ ЗАВбД Пабудаваны ў г. Пінск Брэсцкай вобл. ў 1884 як суднабудаўнічы зд. Выпускаў параходы магутнасцю 240 к.с., карпусы для суднаў і землечарпалак, паравыя катлы і машыны для суднаў, ажыццяўляў рамонт суднаў. 3 1919 працавалі толькі суднарамонтныя майстэрні. У 1939 на іх базе створаны суднарамонтны зд. У Вял. Айч. вайну ч. абсталявання эвакуіравана. Аднавіў работу ў 1945, з 1961 сучасная назва. У 1963 пабудаваны корпусназварачны цэх, у 1966 — дрэваапр., у 1967 рэканструяваны дызелерамонтны цэх. 3 1988 у складзе ВА «Белсуднабудрамонт». Будаваў буксірныя цеплаходы, цяпер (2001) выпускае вырабы гумаватэхн. і з пластмасы для нар. ўжытку, рамантуе самаходныя і несамаходныя рачныя судны, рухавікі, с.г. тэхніку.
    ІІІНСКІ ТЭХНІКУМ МЯСНОЙ I МАЛОЧНАЙ ПРАМЫСЛОВАСЦІ Засн. ў 1945 у г. Пінск Брэсцкай вобл. Рыхтуе тэхнікаўмеханікаў і тэхнікаўтэхнолагаў для прадпрыемстваў мясной і малочнай прамсці. Спецыяльнасці (2000/01 навуч. г.): тэхналогія захоўвання і перапрацоўкі жывёльнай сыравіны; машыны і апараты харч. вытвсцей. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.