• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Літ:. Пінская епархія // Беларускі праваслаўны каляндар, 2000. Мн., 1999.
    В.К.Касцюк.
    ГПНСКАЯ ТЫТУНЁВАЯ ФАБРЫКА. Дзейнічала ў г. Пінск Брэсцкай вобл. з 1882. Выпускала курыльны тытунь, махорку і папяросы, з 1895 таксама цыгары і цыгарэты, з 1908 толькі цыгары, з 1913 — курыльны тытунь. Мела ў розныя гады конны рухавік, паравы рухавік. У 1903 працавала 180, у 1910 — 32 рабочыя.
    ПІНСКАЯ ФАБРЫКА МАСТАЦКІХ ВЫРАБАЎ «КРЫНІЦА ПАЛЕССЯ» Створана ў 1960 на базе арцелі «8 Сака
    віка» ў г. Пінск Брэсцкай вобл. 3 2000 наз. «Крыніца Палесся». Асн. прадукцыя: тканыя (ручнікі, абрусы, сурвэты, камплекты для кавы, кухні, шторы, пакрывалы) і строчанавышытыя (камплекты пасцельнай і сталовай бялізны, абрусы, фіранкі, сурвэты) вырабы; размалёўкі па дрэве (наборы дошак для кухні, пано, хлебніцы, падносы, наборы для сыпучых прадуктаў, яйкіпісанкі); касцюмы і абугак для калектываў маст. самадзейнасці. С.А.Саляйчук.
    Да арт. Пінская фабрыка мастацкіх вырабаў «Крыніца Палесся». Сталовыя камплекты.
    ПІНСКАЯ ШПІЛЕЧНАФАНЁРНАЯ
    ФАБРЫКА. Дзейнічала ў г. Пінск Брэсцкай вобл. ў 1880—1914 (?). У розны час выпускала фанеру, абутковыя гвазды, шавецкія шпількі, скрынкі. Мела 3 паравыя машыны. У 1913 працавалі 544 рабочыя.
    «ПІНСКДР^Ў», закрытае акцыянернае тва ў г. Пінск Брэсцкай вобл. Створана ў 2000 на базе Пінскага вытв. дрэваапр. аб’яднання «Пінскдрэў» (з 1971), вытвсці якога набылі самастойнасць і разам з іншымі дрэваапр. прадпрыемствамі ўвайшлі ў «П.» як філіялы. У «П» уваходзяць гал. прадпрыемствы: Пінская запалкавая фабрыка, Пінскі фанерны завод, фкі — мяккай мэблі, экспартнай мэблі, сталоў, крэслаў; зды — драўніннастружкавых пліт, струганага шпону і мэблі, лесазавод, леспрамгас (усе ў Пінску), Гарадзішчанская фка корпуснай мэблі, унітарнае даччынае прадпрыемства «Еўрамэбля» (г. Брэст), магазін «Мэбля» (Мінск) і інш. Асн. прадукцыя (2001): мэбля, фанера, запалкі, струганы шпон, драўніннастружкавыя пліты, вырабы нар. спажывання.
    М.А.Галавешкін.
    ГІІНСКІ АБЛАСНЫ ДРАМАТЫЧНЫ ТЭАТР. Існаваў у 1939 — чэрв. 1941 і 1946—54 у г. Пінск Брэсцкай вобл. Створаны з пераведзенага ў Пінск Зас
    пінскі	369
    лаўскага калгаснасаўгаснага тра. Маст. кіраўнік ПА.Данілаў. У 1946 створаны нанава з пераведзенага ў Пінск Палескага абласнога драматычнага тэатра. Гал. рэжысёр В.В.Пацехін. Творчую пазіцыю тэатра вызначаў асветніцкі, прапагандысцкі характар. У даваен. час у рэпертуар уваходзілі творы бел., рус., замежнай класічнай драматургіі: «Партызаны» і «Хто смяецца апошнім» К.Крапівы, «Памылка» Я.Маўра, «Канец маскараду» У.Стэль
    маха і Ю.Рудзько, «Жыццё кліча» У.БільБелацаркоўскага, «Слава» В.Гусева, «Машачка» А.Афінагенава, «Сын народа» Ю.Германа, «Гонар» Г.Мдывані, «Без віны вінаватыя» і «На бойкім месцы» А.Астроўскага, «Хітрыкі Скапэна» Мальера і інш. Спектаклі ставілі рэжысёры і акцёры тэатра або запрошаныя з інш. тэатраў. У 1946—54 тэатр звяртаўся да героікапатрыятычнай тэматыкі («Канстанцін Заслонаў» А.Маўэона, «3 народам» К.Крапівы і інш.), тэмы стваральнай працы («Пяюць жаваранкі» К.Крапівы, «Выбачайце, калі ласка!» А.Макаёнка, «Алазанская даліна» К.Губарэвіча і І.Дорскага і інш.). Адметнае месца ў тэатры займалі лепшыя ўзоры бел. драматургіі, пастаўленыя як муз.драм. прадстаўленні: «Паўлінка» Я.Купалы, «Пінская шляхта» ВДунінаМарцінкевіча, «Несцерка» В.Вольскага. У спектаклях шырока выкарыстоўваліся нар. абрады, песні, танцы, акцёрамі створаны каларытныя нар. характары. Ставіліся таксама п’есы М.Горкага («Ягор Булычоў і іншыя», «Васа Жалязнова», «Апошнія»), Астроўскага («Свае людзі — паладзім», «Лес», «Беспасажніца»), М.Гогаля («Рэвізор»),
    У трупе працавалі нар. арт. Беларусі С.Бумчык, засл. артысты Беларусі Ю.Гальперына, Л.Гамуліна, А.Даніловіч, В.Окалаў, Л.Ці.мафеева, М.Цурбакоў, С.Яворскі, А.Яфрэменка, акцёры Ф.Бутвілоўскі, Т.Вольская, П.Гвоздзеў, П.Дакука, АДашкоўскі, В.Дземянкова, АКашына, І.Кунцэвіч, У.Палцеўскі, АРотар, В.Сівіцкі, мастак, засл. дз. маст. Чувашыі Б.Архангельскі і ілш. Рэарганізаваны ў Магілёўскі абласны драматычны тэатр.
    К.Б Кузняцова.
    ПІНСКІ БАНКАЎСКІ КАЛЁДЖ Засн. 30.10.1944 у г. Пінск Брэсцкай вобл. як уліковакрэдытны тэхнікум, з 2.9.1997 — банкаўскі каледж. Навучанне па спецыяльнасці банкаўская справа (2000/01 навуч. г.) вядзецца па 2 узроўнях. Першы дае сярэднюю спец. адукацыю па асн. адукац. праграме з прысваеннем кваліфікацыі «эканаміст»; другі — сярэднюю спец. адукацыю па прафес. адукац. праіраме павышанага ўзроўню з прысваеннем кваліфікацыі «эканаміст»
    Пінскі абласны драматычны тэатр. Сцэна са спектакля «Рэвізор».
    са спецыялізацыямі «міжнар. банкаўскія аперацыі» і «прававое рэгуляванне банкаўскай дзейнасці». Прымае асоб з сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.
    ПІНСКІ БОГАЯЎЛЕНСКІ МАНАС
    ТЫР, Пінскі Богаяўленскі брацкі манастыр, мужчынскі правасл. манастыр у г. Пінск Брэсцкай вобл. ў пач. 17 — пач. 20 ст. Узнік у ранні перыяд праваслаўнауніяцкай канфрантацыі. У жн. 1614 на сродкі Р.Гарабурдзінай і Пінскага правасл. брацтва пабудавана Богаяўленская царква, пры ёй аселі манахі з Пінскага Лешчанскага манастыра. Праз месяц царква разабрана уніятамі, скаргі праваслауных да караля і ў сейм былі безвыніковымі. У 1633 кароль Уладзіслаў IV дазволіў брацтву пабудаваць на ўскраіне горада манастыр з вучылішчам, пач. школай і шпіталем. У 1647 драўляны манастыр згарэў, у 1650 зноў адбудаваны. Быў цэнтрам праваслаўя на Піншчыне. У 18 ст. цярпеў прыцясненні з боку пінскага уніяцкага епіскапа і фанатычнай шляхты. Аднак у 1757 за манастыр заступаўся канцлер Ф.М.Чартарыйскі, а ў 1775 кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі вызваліў манастырскіх падданых ад усіх падаткаў. У 1799 драўляныя будынкі згарэлі, у 1800 манастыр размешчаны ў комплексе б. Лінскага касцёла і калегіума езуітаў (тады ж сюды пераведзены манахі з Мінскага Петрапаўлаўскага манастыра, а ў 1848 —
    духоўнае вучылішча з Лядаў). Манастыр спыніў існаванне ў час 1й сусв. вайны. А.А.Ярашэвіч.
    ПІНСК1 ВАРВАРЫНСКІ МАНАС
    ТЫР, жаночы манастыр у г. Пінск Брэсцкай вобл. ў 16—19 ст. Вядомы паводле пісьмовых крыніц з 1520, калі кн. Фёдар Яраславіч з жонкай адпісалі яму вёскі Высокае, Гальцы, Дубай, Ласіцк, двор Піскалаўшчына ў в. Асобавічы. Аднак, верагодна, манастыр першапачаткова засн. ў Тураве ў часы ўдзельнага княства і быў пераведзены ў Пінск у 15—16 ст. У 16—18 ст. ігуменні паходзілі з вядомых родаў — Валовічаў, Велятыцкіх, Войнаў, Ордаў, Пачапаўскіх, Сапегаў, Трызнаў, Шырмаў. Пры ігуменні Ефрасінні Трызне (канец 16 — пач. 17 ст.) манастыр стаў уніяцкім, ігумення набыла вёскі Завідчыцы і Жытнавічы; манастыру належалі 32 валокі зямлі і 732 душы, 23 пляцы ў Пінску і 2 у Слуцку. Пасля Полацкага царкоўнага сабора 1839 манастыр зноў стаў праваслаўны. У 1842 дзяржава пакінула яму 147 дзес. зямлі і 100 сялян, з казны была прызначана гадавая пенсія 1455 руб., графіня Г.Арлова запісала манастыру 10 тыс. руб. серабром. У той час жыло 9—14 манашак, мелася вучылішча для дачок дваран і святароў (навучалі чьпанню, пісьму, рукадзеллю). Будынкі былі драўляныя. У 1858—75 манастыр размяшчаўся ў арх. комплексе б. Пінскага касцёла і кляштара бернардзінцаў, потым пераведзены ў Мінск. У 1993 дзейнасць манастыра адноўлена ў Пінску.
    А.А.Ярашэвіч.
    ПІНСКІ ГІДРАМЕЛІЯРАЦЫЙНЫ ТФХНІКУМ імя А.Я.К л я ш ч о в а. Засн. ў 1946 у г. Пінск Брэсцкай вобл. Імя Кляшчова прысвоена ў 1970. Рыхтуе тэхнікаўмеханікаў, тэхнікаўбудаўнікоў, тэхнікаў па дарожным будаўніцтве, гідратэхнікаў. Спецыяльнасці (2000/01 навуч. г.): меліярацыя і водная гаспадарка; механізацыя меліярац. і водагасп. работ; будва дарог і трансп. аб’екгаў. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.
    ПІНСКІ ЗАВбД КАРМАВЫХ ВІТАМІНАЎ. Пабудаваны ў г. Пінск Брэсцкай вобл. ў 1960—63 як біяхімічны зд. Выпускаў біяміцын кармавы. 3 1965 рэканструяваны. 3 1990 — сучасная назва. У 1994 перапрафіляваны на выпуск ферментных прэпаратаў. 3 2000 пачаліся рэканструкцыя і пераабсталяванне. Асн. прадукцыя (2001): ферменты для спіртавой прамсці — глюкавамарын і амілаглюкавамарын (заменнікі соладу).
    ПІНСКІ ЗАВбД ШТЎЧНЫХ СКУР. Дзейнічае ў г. Пінск Брэсцкай вобл. з 1959. 3 1995 — адкрытае акц. тва з той жа назвай. Асн. прадукцыя (2001): штучныя мяккія скуры, цырата стало
    370 пінскі
    вая, пераплётны і плёначны матэрыял, скургалантарэйныя і полівінілхларыдныя вырабы, тавары нар. спажывання.
    ПІНСКІ ІНДУСТРЫЯЛЬНАГІЕДАГАГІЧНЫ КАЛЁДЖ Засн. ў 1955 у г. Пінск Брэсцкай вобл. як тэхнікум, з 1.9.1996 — каледж. Рыхтуе тэхнікаўмеханікаў, майстроў вытв. навучання, настаўнікаў тэхн. працы. Спецыяльнасці (2000/01 навуч. г.): механізацыя сельскай гаспадаркі; электрыфікацыя і аўгаматызацыя сельскай гаспадаркі; механізацыя меліярац. і водагасп. работ; тэхн. эксплуатацыя і рамонт трансп. сродкаў; працоўнае навучанне. Прымае асоб на базе ПТВ і з сярэдняй адукацыяй, якія прайшлі навучанне ў навуч.вытв. камбінатах па адпаведнай спецыяльнасці. Навучанне дзённае і завочнае.
    ІІІНСКІ КАМБІНАТ ВЁРХНЯГА ТРЫ
    КАТАЖУ. Дзейнічае ў г. Пінск Брэсцкай вобл. Будва пачата ў 1965. Здадзены ў эксплуатацыю: трыкат. вытвсць (1968—69), часальнапрадзільная вытвсць (1970—71), фка аб’ёмнай пражы (1972), ачышчальныя збудаванні (1970—72). У 1990 пераабсталявана швейная вытвсць. 3 1995 адкрытае акц. тва «Пінскае прамысловагандлёвае аб’яднанне «Палессе». Асн. прадукцыя (2001: верхні трыкатаж для дарослых і дзяцей, шарсцяная і аб’ёмная пража.
    ПІНСКІ КАНСЁРВАВЫ ЗАВбД Пабудаваны ў г. Пінск Брэсцкай вобл. ў 1946 як гар. харчкамбінат. У 1957 уведзены ў эксплуатацыю піўцэх, у 1960 — кансервавы цэх, у 1962 — цэх безалкагольных напіткаў. У 1972—1976 кансервавы камбінат. Уключаў Драгічынскі крухмаласокавы, Парэцкі крухмальны, ПагостЗагародскі кансервавы зды, якія выйшлі з саставу ў 1993—95. 3 1976 сучасная назва, з 1997 адкрьггае акц. тва. 3 2000 вядзецца рэканструкцыя. Асн. прадукцыя (2001): пладоваагароднінныя кансервы (сокі, соусы,
    павідла, салаты і інш.), кісялі, экстракты, безалкагольныя напіткі на натур. аснове, у т.л. квасы.
    ІІІНСКІ КАРАЛІНСКІ ЗАМАК Існаваў у 16—18 ст. у в. Каралін (цяпер у межах г. Пінск Брэсцкай вобл.). Пабудаваны ў традыцыях новаітальян. фартыфікацыйнай сістэмы. У плане — падоўжаны чатырохвугольнік (75 х 37 х 46 х75) з бастыёнамі на вуглах. Курціны і чатырохвугольныя з брустверамі бастыёны былі вымураваны з каменю (з боку поля бастыёны значна большыя). 3 ПдУ замак ахоўвалі стромкі бераг і воды р. Піна. Унутры валоў ішоў падземны скляпеністы праход вышынёй 2,1 м і шырынёй 90 см. У 2й пал. 17 ст. замкам валодаў маршалак ВКЛ Ян Дольскі, потым — кн. Вішнявецкія. У ліп. 1660 у час аблогі П.К.з. разбураны рас. войскамі, у 1704 — войскамі шведскага караля Карла XII. У пач. 19 ст. яшчэ былі цэлыя 2 бастыёны і курціна. Пазней замак знік пад гар. забудовай. Рэшткі П.К.з. адлюстраваны на