• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    I1IHCK1 ФАНЕРНЫ ЗАВОД Засн. ў г. Пінск Брэсцкай вобл. ў 1880. У Вял. Айч. вайну разбураны. Адноўлены ў 1944 як фанерназапалкавы камбінат. У гэтым жа годзе да яго далучана запалкавая фка. У 1963 далучаны Гарадзішчанскі фанерны цэх, у 1964 пабудаваны новы будынак фанернага цэха, у 1965 уведзены ў дзеянне цэх драўніннастружкавых пліт. 3 1971 — галаўное прадпрыемства Пінскага вытв. дрэваапр. аб’яднання «Лінскдрэў». 3 1992 запалкавая вытвсць набыла самастойнасць, стала наз. Пінская запалкавая фабрыка і ўвайшла ў «Пінскдрэў» як філіял. У 1998 вытвсці галаўнога прадпрыемства падзяліліся на самастойныя зды, фанерны завод стаў самастойным і пад сучаснай назвай увайшоў у «Пінскдрэў» як філіял. Асн. прадукцыя (2001): фанера клееная, гнутаклееныя дэталі для мэблі.
    М.А.Галавешкін.
    ПІНСКІ ШКОЛЬНЫ ТЭАТР Існаваў у сярэдзіне 17 ст. — 1764 пры езуіцкім калегіуме ў г. Пінск Брэсцкай вобл. У рэпертуары пераважалі драмы на рэліг., міфалагічныя і гіст. сюжэты. Паказы адбываліся на лац. і польскай мовах, большасць з іх суправаджалася інтэрлюдыямі і інтэрмедыямі. Аўтарамі пастановак былі выкладчыкі калегіума. Сярод пастановак: «Уцёкі блаславёнага
    Станіслава Косткі» (1662), «Уладзіслаў Ягайла, кароль польскі» (1663), «Чорны лебедзь, які спявае пахавальную песню» (1716), «Ласункі на стале літоўскага пераможца Аляксандра Вітаўта» (1717), «Яблынька, прыемная з выгляду» (1721), «Парушальнік стройнасці хору», «Лёгкая дарога да вышэйшых ушанаванняў» (абедзве 1732), «Сон чалавечага жыцця», «Мудры ніжэй толькі за Бога» (абедзве 1733), «Нітка самай боскай Арыядны Марыі», «Кніга мудрасці» (абедзве 1734), «Сем стагоддзяў бесперапынных перамог» (1741), «Тэадор» (1764; п’еса Я.Віхерта) і інш.
    Літ.: Гісторыя беларускага тэатра. Мн., 1983. Т. 1. С. 135—142.
    ПІНСКІЯ ГІМНАЗІІ, сярэднія навуч. ўстановы, якія існавалі ў 1858—1918 у г. Пінск Брэсцкай вобл. Падпарадкоўваліся Віленскай навучальнай акрузе. Мужчынская дзяржаўная г і м н а з і я засн. ў 1858 на базе мясц. 5класнага дваранскага пав. вучылішча як класічная гімназія. У 1859—60 адкрыты 6ы і 7ы класы. Выкладаліся закон Божы, рус., франц., ням., польск. і лац. мовы, геаграфія, гісторыя, матэматыка, хімія, законазнаўства, чарчэнне, маляванне і інш. Пры гімназіі працавалі: падрыхтоўчы клас, фіз. і прыродазнаўчы кабінеты, хім. лабараторыя, царква, кнігарня. У кастр. 1861 адбыліся хвалявайні сярод вучняў старэйшых класаў, у выніку 6ы і 7ы класы былі часова закрыты, каля 60 юнакоў пакінулі гімназію. У лютым 1863 частка выкладчыкаў і вучняў далучылася да паўстанцаў; у 1864 заменены рускімі 6 выкладчыкаўпалякаў. У 1858 вучыліся 130, у 1863 — 300, у 1871 — 154 юнакі. Скарачэнне колькасці навучэнцаў звязана з пераўтварэннем у 1865 яе ў рэальную гімназію, выпускнікі якой не мелі права паступаць ва унты. За гады дзейнасці гімназіі ў ёй вучыліся 2764 выхаванцы. У 1872 рэарганізавана ў Лінскае рэальнае вучылішча. Жаночая э к сперыментальная гімназія адкрыта ў 1860 пры мужчынскай гімназіі «ў выглядзе доследу» на правах прыватнай навуч. установы. Вучэбная праграма адпавядала 1—3 класам гімназіі. У 1860 было 39 вучаніц. У 1862 зачынена. Жаночая дзяржаўная гімназія засн. 26.8.1906. Мела падрыхтоўчае гадавое аддзяленне, 7 асн. класаў, 8ы пед. курс і дадатковыя курсы па латыні і законах яўр. веры. Выкладаліся рус., франц. і ням. мовы, матэматыка, прыродазнаўства, гісторыя, геаграфія, графіка, педагогіка, музыка, рукадзелле, гігіена. У 1911 было 375 вучаніц. У 1915 гімназія эвакуіравана ў г. Ялец Арлоўскай губ. Скасавана ў 1917. Прыватная жаночая я ў рэйская гімназія Л.Л.Вал е р арганізавана 8.6.1906 з прыватнага вучылішча. Дзейнічалі падрыхтоўчае аддзяленне і 7 асн. класаў. Выкладаліся рус., франц. і ням. мовы, матэматыка, гісторыя, геаграфія, законы яўр. веры, прыродазнаўства, музыка, рукадзелле. У
    пінчук	375
    1911 былі 264 вучаніцы. Закрыта ў 1915. Прыватная жаночая яўрэйская гімназія Л.І.Лаб зоўскайШапіра адкрыта ў 1908 на базе пач. жаночага вучыдішча (засн. ў 1900). Дзейнічалі падрыхтоўчае аддзяленне і 7 асн. класаў. Выкладаліся рус., ням. і франц. мовы, законы яўр. веры, педагогіка, касмаграфія, фізіка, матэматыка, прыродазнаўства, гісторыя, геаграфія, музыка, рукадзелле і інш. У 1911 было 299 вучаніц. У 1915 эвакуіравана ў г. Елізаветград Херсонскай губ. Скасавана ў 1918. Прыватная ж a ночая прагімназія В.Е.С е м a в о й утворана 10.12.1906 з 2класнага жаночага вучылішча (дзейнічала з 1872). Мела 5 класаў. Выкладаліся рус., франц. і ням. мовы, матэматыка, прыродазнаўства, гісторыя, геаграфія, маляванне, чыстапісанне, рукадзелле. Штогод вучыліся 120—140 вучаніц. У 1915 эвакуіравана ў г. Пераяслаўль Палтаўскай губ. Скасавана ў 1918.
    Літ:. Краткмй спнсок учрежденнй н учебных заведеннй Внленского учебного округа на 1917 г. Могнлев, 1917; Памятная кннжка Внленского учебного округа за 1911/1912 учебный год. Вмльна, 1912. А.Ф.Самусік.
    ПІНСКІЯ КбРКАВЫЯ ФАБРЫКІ
    Засн. ў канцы 19 ст. ў г. Пінск Брэсцкай вобл.: 1я дзейнічала з 1893 (уладальнікі дваране), мела паравы рухавік і паравы кацёл, у 1901 працавала 200 рабочых; 2я дзейнічала ў 1898—1905 (уладальнікі купцы), у 1902 працавала 50 чал.
    ПІНСКІЯ ЎМАЦАВАННІ Існавалі ў 14—18 ст. Складаліся з замка і гар. умацаванняў. 3 а м а к размяшчаўся на гарадзішчы, на левым беразе р. Піна. У вопісе горада за 1561—66 згадваецца «вежа Уладычная», якая стаяла асобна ў паўн. ч. замкавых умацаванняў. Акрамя брамы з пад’ёмным мостам перад ёю ў лініі абароны стаялі яшчэ не менш як 3 вежы, назвы якіх невядомы. Перыметр замкавых умацаванняў складаў 0,5 км. У мірны час у замку пастаянна размяшчаліся невял. гарнізоны салдат на чале з ротмістрамі. У час вайны дзейнічалі законы аб усеаг абароне. Гарадскія ўмацаванні складаліся з 2 ліній абароны. 1я лінія ў выглядзе вала, паркана і рова ахоплівала сетку радыяльных вуліц, якія адыходзілі ад замка і дугой упіраліся ў высокі бераг Піны, і фактычна ўключалі тэр. горада 11—13 ст. Вал перарываўся 4 брамамі (Уладычная, Меская, Траецкая і Спаская). Уздоўж берага ракі ішоў драўляны паркан, які спускаўся ў абарончы роў. Агульная даўжыня 1й лініі абароны складала 1,4 км. 2я лінія абароны, т.зв. «астрог», даўж. каля 2 км, таксама ўпіралася ў бераг Піны. Яна ўключала 4 брамы: Берасцейскую, Віленскую, Северскую і Лешчанскую. На 3 і ПнЗ перад валам ішоў штучны абарончы роў, які на ПнУ і У пераходзіў у прыродны з ручаём на дне, т.зв. Каралінскай канавай. 3 У горад прыкрываўся ІТінскім Лешчанскім манастыром і комплексам умацаванняў
    Пінскага Каралінскага замка. Перад кожнай брамай быў пад’ёмны мост, перакінуты цераз абарончы роў. Усе лініі абароны Пінска захоўваліся да канна 18 ст. Апошні раз яны згадваюцца ў інвентары Пінскага староства за 1783. Пазней, на працягу 19 ст., гар. ўмацаванні паступова знівеліраваны. М.А.Ткачоў.
    ПІНСОН (Pinzon), браты, ісп. мараплаўцы. Вісентэ Яньес (1460, Палас, Іспанія — каля 1524), у 1492—93 удзельнік 1й экспедыцыі Х.Калумба, камандаваў каравелай «Нінья». У 1500 на чале флатыліі з 4 судоў адкрыў Паўн.Зах. ўзбярэжжа Паўд. Амерыкі з вусцямі рэк Амазонка і Арынока. У 1508—09 сумесна з Х.Солісам даследаваў Усх. Бераг пва Юкатан. Марцін Алонса (Kann 1440, Палас, Іспанія — 1493), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў 1й экспедыцыі Калумба, камандаваў каравелай «Пінта».
    ПІНТА (англ. pint), брытанская адзінка аб’ёму (умяшчальнасці). 1 вадкасная П. (ЗША) = 0,473176 л; 1 сухая П. (ЗША) = 0,550610 л; 1 П. (Вялікабрытанія) = 0,568261 л.
    ПІНТАЛЬ Станіслаў Францавіч (10.4.1894, г. Білгорай Люблінскага ваяв., Польшча — 10.12.1937), удзельнік грамадз. вайны на Беларусі, дзярж. дзеяч БССР. Скончыў Ваеннапаветр. акадэмію імя Жукоўскага (1935). 3 1915 у арміі. Удзельнік Лют. і Кастр. рэвалюцый 1917 у Петраградзе. У 1918—20 у Чырв. Арміі, удзельнік баёў на Зах. фронце, камісар па польскіх справах Зах. вобл. 3 1920 у органах дзярж. бяспекі: з 1921 нам. старшыні ЧК БССР, у 1923—24 старшыня ДПУ БССР, потым у АДПУ СССР. Канд. у чл. ЦБ КП(б)Б у 1923—24. Канд. у чл. ў 1922—24 і чл. ЦВК БССР у 1924. 19.7.1937 арыштаваны, 9.12.1937 неабгрунтавана прыгавораны да расстрэлу за прыналежнасць да т.зв. «Польскай арганізацыі вайсковай». Рэабілітаваны 7.3.1956.
    ШНТУРЫК’Ё (Pinturicchio; сапр. Бернардзіна ды Бета ды Б ’ я д ж a (Bernardino di Betto di Biagio); каля 1454, г. Перуджа (?), Італія — 11.12.1513], італьянскі жывапісец, прадстаўнік умбрыйскай школы жывапісу эпохі Ранняга Адраджэння. Зазнаў уплыў П.Перуджына, якому дапамагаў пры стварэнні фрэсак Сіксцінскай KanaAbi ў Ватыкане (1481—82). У творчасці спалучаў імкненне да натурнай дэталёвасці з дэкаратыўнасцю і паэтызацыяй вобраза чалавека і навакольнага светў. Манум. размалёўкі вызначаюцца стракатым каларытам і багаццем арнаментальных матываў: фрэскі ў капэле Буфаліні царквы СантаМарыя ін Арачэлі (каля 1485) і царквы СантаМарыя дэль Попала (1509) у Рыме, апартаментаў Борджа ў Ватыкане (1493—94), бібліятэкі Пікаломіні ў Сіенскім саборы (1503—08). У станковым жывапісе працаваў у партрэтным і міфалагічным
    жанрах: «Партрэт хлопчыка» (1485), «Адысей і Пенелопа» (1509) і інш.
    Я.Ф.Шунейка.
    ПІНЦЫРОЎКА (ад ням. pinzieren выдаляць канец), прышчыпка, выдаленне верхавінкі парастка. У п л а д a в о д с т в е робяць у гадавальніках пры фарміраванні кроны ў раслін (абрыкос, груша, персік, яблыня) і ў садзе для рэгулявання росту парасткаў ці плоданашэння дрэў. Уручную або садовымі нажніцамі (сякатарам) выдаляюць верхавінку і пакідаюць ч. парастка з 7—10 лістамі. За вегетац. перыяд П. праводзяць да 3 разоў. У агародніцт в е П. робяць пры вырошчванні агуркоў (у цяпліцах), баклажанаў, брусельскай капусты, насенных раслін сталовага бурака і морквы (у адкрытым грунце); у паляводстве — пры доглядзе за насеннікамі цукр. буракоў (звычайпа хім. сродкамі).	В.І.Кіцікаў.
    Пінгурык’ё Імператар Фрыдрых ПІ вянчае лаўрамі паэта Энеа Сільвіо Пікаломіні. Фрэска ў бібліятэцы Піхаломіні ў Сіенскім саборы. 1503—08.
    ПІНЧЎК Адам Пятровіч (н. 11.7.1939, в. Асташкавічы Светлагорскага рна Гомельскай вобл ), бел. геолаг. Канд. геолагамінералагічных н. (1975), праф. (1994). Скончыў Усесаюзны завочны політэхн. інт (1970). 3 1977 у Гомельскім дзярж. унце (у 1979—87 і 1990—98 дэкан, у 1984—98 заг. кафедры). Навук. працы па ацэнцы ўплыву геал. будовы і гідрагеал. рэжыму Прыпяцкага прагіну на струкгуру геатэрмічных палёў, ролі тэхнагенных палёў у фарміраванні геаэкалагічных умоў тэр. Гомельскай агламерацыі. Удзельнічаў у геал. картагра