Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
выявы жывёл. Творы вызначаюцца насычаным глыбокім каларытам, кантрастнымі спалучэннямі халодных сінечорных і цёплых светлых колеравых плям, пластычнай завершанасцю форм, спалучэннем унутр. драматызму са знешнім спакоем персанажаў: «Дворнік» (1904), «Мядзведзь у месячную ноч» (1905), «Нацюрморт» (1910—12), «Лань» (1916), «Прадавец дроў», «Гулянка трох князёў», «Кампанія Бего», «Рыбак сярод скал» і інш. На радзіме П. адкрыты яго Доммузей.
Літ.: Зданевнч К.М. Ннко Пнросманашвнлн. М., 1964; Ннко Пнросманашвнлм: [Альбом]. М., 1967; Кузнецов Э. Пнросманн. Л., 1984. Я Ф Шунейка.
ШРАТ, гл. у арт. Пірацтва.
ШРАТЭХНІКА (ад піра... + тэхніка), галіна тэхнікі па вытвсці і выкарыстанні піратэхнічных саставаў, аснашчаных імі вырабаў і наладжванні феерверкаў. Вядома з глыбокай старажытнасці (напр., у Кітаі элементы П. выкарыстоўвалі за некалькі стагоддзяў да н.э.). Да 19 ст. П. ўключала выраб порахаў і выбуховых рэчываў.
Вытвсць піратэхн. вырабаў уключае здрабненне кампанентаў саставаў, іх сушку, прасейванне і змешванне ў спец. змяшальніках з дыстанцыйным кіраваннем. Запаўненне вы
рабаў (кардонных і метал. гільзаў) піратэхн. саставам ажыццяўляюць пад ціска.м на прэсах, часам шнэкаваннем ці заліўкай. Вытв. аперацыі ў П. пажара і выбухованебяспечныя.
Літ.: Шндловскнй А.А. Основы пнротехннкн. 4 нзд. М., 1973.
ПІРАТЭХНІЧНЫЯ САСТАВЫ, сумесі, гарэнне якіх адбываецца адначасова са светлавымі, гукавымі, дымавымі і рэактыўнымі піратэхн. эфектамі (гл. Піратэхніка). Пры гарэнні П.с. вылучаецца вял. колькасць цеплаты; тра гарэння ад 400 °C (дымавыя саставы) да 3000 °C (асвятляльныя саставыў
Н. Пірасманаінвілі
Гулянка трох князёў
Пірафіліт.
Пірахлор
ПІРАЦІН 381
Аснова большасці П.с. — сумесі акісляльніку з гаручым. У якасці акісляльнікаў выкарыстоўваюць нітраты, хлараты шчолачных і шчолачназямельных металаў, аксіды некаторых металаў; у якасці гаручага — пераважна парашкі магнію, алюмінію і іх сплаваў, а таксама вуглевадародныя сумесі (газа, бензін, мазуг), драўняны вугаль і інш. Выкарысгоўваюць у вытвсці боепрыпасаў (гл. Запаяьныя саставы), для зваркі рэек, труб, эл. правадоў, пры даследаваннях верхніх слаёў атмасферы, кіназдымках, арганізацыі феерверкаў, у сельскай гаспадарцы (барацьба са шкоднікамі, рассейванне граду і інш ). В.І.Вараб’ёў.
ШРАФІЛІТ (ад піра... + грэч. phyllon ліст), мінерал падкласа слаістых сілікатаў, гідраксідалюмасілікат Al2[Si4O10](OH)2; прымесі магнію, жалеза і інш. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Утварае ліставатыя, лускаватыя, зярністыя і інш. агрэгаты. Колер бледназялёны, блакітны, жоўты, буры. Цв. 1—2. Шчыльнасць 2,65—2,9 г/см3. Па пахожданні гідратэрмальны, метамарфічны. Выкарыстоўваецца ў вытвсці вогнетрывалых керамічных вырабаў, у гумавай, папяровай прамсці і інш.
ПІРАФбРНЫЯ Р^ЧЫВЫ (ал піра... + + іреч. phoros які нясе), рэчывы, здольныя загарацца без нагрэву пры кантакце з паветрам. Тра самаўзгарання (tc) П.р. ніжэйшая за пакаёвыя тры. Да П.р. адносяцца тонкараздробненыя мегалы (жалеза, алюміній, машій, кобальт, нікель і інш.), гідрыды крэмнію (SiH4, t,; 200 °C), бору і некаторых металаў, дыфасфін (Р2Н4), алюмінійарган. злучэнні (напр., трыэтылалюміній А1(С2Н5)3, ^ 80 °C) і інш.
ІІІРАХЛбР (ад піра... + грэч. chloros зялёны), мінерал падкласа складаных аксідаў групы ніабататанталатаў, (Na, Са)2 (Nb, Ta, Ті)2 О6(О, OH, F). Разнавіднасць, абагачаная танталам і уранам — гатчаталіг. Крынггалізуецца ў кубічнай сінганіі. Утварае крышталі, зерні. Колер чырвоны, жоўгы, зялёны з бураватым адценнем. Цв. 4—5,5. Шчыльнасць 3,7—5 г/см3. Трапляецца ў карбанатытах, іпчолачных гранітоідах і палевашпатавых метасаматытах. Руда ніобію і танталу. Гл. таксама Ніобіевыя руды.
ПІРАЦІН (ад грэч. pirrhotes вогненначырвоны колер), магнітны к а л ч а д а н, мінерал класа сульфідаў, суль
382 ПІРАЦТВА
фід жалеза Fei.nS (п = 0,1—0,2). Хім. састаў пераменны. Жалеза можа замяшчацца на нікель, кобальт, марганец і медзь. Крышталізуецца ў гексаганальнай і манакліннай сінганіях. Утварае крышталі таблітчастыя, слупкаватыя, суцэльныя зярністыя масы, украпанікі. Колер бронзаважоўты з бурай пабегласцю. Цв. 3,5—4,5. Шчыльн. 4,58—4,7 г/см3. Магнітны. Паходжанне эндагеннае полігенетычнае. Разнавіднасць П. — траіліт — метэарытнага паходжання. Руда на жалеза, нікель, кобальт, медзь; сыравіна для вытвсці сернай кіслаты.
ПІРАЦТВА (ад грэч. peiratSs разбойнік, рабаўнік), затрыманне, рабаванне і інш. гвалтоўныя дзеянні, учыненыя ў адкрытым моры экіпажам прыватнаўласніцкага судна (піратамі), а таксама лятальнага апарата ў адносінах да інш. судна ці лятальнага апарата, супраць асоб і маёмасці, што знаходзіцца на іх борце. Як П. разглядаюцца дзеянні ваен. суднаў і дзярж. лятальных апаратаў, экіпаж якіх учыніў мяцеж. П. адносіцца да злачынстваў міжнар. характару і пытанні барацьбы з ім рэгулююцца Ніокскім пагадненнем (1937), Канвенцыяй ААН аб адкрытым моры (1958), Канвенцыяй ААН па марскім праве (1982).
П. ўзнікла ў антычнасці разам з мараходствам у прыбярэжных раёнах Паўд.Усх. Азіі. Развівалася ў вузлавых пунктах марскіх зносін. У Еўропе вядома з часоў Стараж. Грэцыі, было пашырана ў Міжземным м. (сярэдзіна 1га тыс. да н.э. — 18 ст. н.э.; тут у старажытнасці П. займаліся грэкі, фінікійцы, егіпцяне, этрускі, карфагеняне, кілікійцы), Паўн. і Балт. морах (з пач. н.э., асабліва ў эпоху вікінгаў), ЛаМаншы. У эпоху Вялікіх геаграфічных адкрыццяў і калан. захопаў П. перамясцілася ў Карыбскае м., уздоўж узбярэжжа Паўн. Амерыкі, Афрыкі, Паўд.Усх. Азіі, Індыйскі ак.; сярод найб. вядомых піратаў 16 ст. Ф.Дрэйк. У 18— пач. 19 ст. П. найб. пашырана ўздоўж Армузскага праліва і Перс. заліва (арабы) і ў Кіт. моры (японцы). П. ў асн. спынілася ў 2й пал. 19 ст., але яго выпадкі вядомы і ў 20 ст. (у т.л. у раёне «Бермудскага трохвугольніка»), На морах і акіянах побач з піратамі дзейнічалі карсары, каперы (гл. Каперства), флібусцьеры, буканьеры, рэйдэры. Нягледзячы на матэрыяльныя і чалавечыя страты, якія прычыняла П., яно спрыяла развіццю мараплавання.
Літ.: Пнраты н разбойннкн: Флнбустьеры, корсары, каперы н буканьеры... Мн., 1997; Р о с с С. Пнраты: Пер. с англ. Мн., 1997.
У.Я.Калаткоў, Г.А.Маслыка.
ПІРАЭЛЕКТРЬІЧНАСЦЬ (ад піра... + + электрычнасць), узнікненне эл. зарадаў на паверхні некат. крышталёў (піраэлектрыкаў) пры іх награванні ці ахаладжэнні. Да піраэлектрыкаў адносяць крышт. дыэлектрыкі, urro палярызуюцца ў адсутнасці эл. поля і інш. знешніх уздзеянняў (т. зв. спантанная палярыза
цыя). Даследавалася ДБрустэрам, П.Кюры, Ф.Эпінусам.
Пры награванні адзін край піраэлектрыка зараджаецца дадатна, пры ахаладжэнні — адмоўна, другі — наадварот. Паяўленне зарадаў на паверхні піраэлектрыка звязана са зменай існуючай у ш палярызацыі пры змене тры крышталя, а таксама і пры дэфармаванні (піраэлектрыкі з'яўляюцца п’езаэлектрыкам). Асобная група піраэлектрыкаў — сегнетаэлектрыкі, у якіх пры награванні да пэўнай тры спантанная палярызацыя знікае і крышталь пераходзідь у непіраэл. стан. Існуе эфект, адваротны піраэлектрычнаму. Калі крышталь змясціць у эл. поле, то яго палярызацыя змяняецца, што суправаджаецца награваннем ці ахаладжэннем крышталя (электракаларычны эфект). Піраэлектрыкі выкарыстоўваюць у тэхніцы ў якасці індыкатараў і прыёмніхаў выпрамяненняў. Іх дзеянне заснавана на рэгістрацыі эл. сігналаў, што ўзнікаюць у піраэлектрыках пры змене тры пад уплывам вьшрамянення.
Літ.: Лайнс М., Г л a с с А Сегнетоэлектрнкн н родственные нм матерналы: Пер. с англ. М., 1981; Кременчугсклй Л.С., Ройцнна О.В. Пнроэлектрнческне прнемннкн нзлучення. Кмев, 1979.
П.АПупкевіч.
ПІРГЕЛІЁМЕТР (ад піра... + грэч. helios Сонца + ...метр), прылада для вымярэння інтэнсіўнасці прамой сонечнай радыяцыі ў абсалютных адзінках. Прынцып дзеяння заснаваны на паглынанні сонечнай радыяцыі і пераўтварэнні яе ў цеплавую энергію. Выкарыстоўваюць для праверкі актынометраў
ПІРбГА (франц. pirogue ад ісп. piragua ад карыбскага piragva), лодка індзейцаўкарыбаў. Драўляны каркас П. абцягнутьі карой дрэў ці скурамі. Назву «П » еўрапейцы перанеслі на падобныя лодкі інш. народаў.
ПІРОЖНІК Іван Іванавіч (н. 2.1.1952, хутар Міжрэчча Клічаўскага рна Магілёўскай вобл.), бел. географ. Др геагр. н. (1996), праф. (1997). Скончыў БДУ (1973), дзе і працуе з 1976 (з 1998 дэкан). Навук. працы па сацыяльнаэканам. і палітыкагеагр. праблемах прыродакарыстання, тэр. арганізацыі турыстычнай гаспадаркі, геаурбаністыцы, тэматычным картаграфаванні. Др прыродазнаўчых навук (Ягелонскі унт, Польшча; 1993).
Тв:. Основы географнн турнзма н экскурснонного обслужнвання. Мн., 1985; Spolecznogeograficzne tendencje rozwoju i przestrzennej oiganizacji zagospodarowania turystycznego. Sosnowiec, 1992; Международный турнзм в мнровом хозяйстве. Мн., 1996; Географнческне проблемы прнродопользовання в условнях антропогенной деятельностн. Мн., 1996 (у сааўт.). І.М.Шаруха.
ІІІРОЛ, гетэраараматычнае злучэнне, C4H5N. Цыкл ГІ. — структурны фрагмент прыродных пігментаў (напр., гема, хларафілаў), вітаміну В12, а таксама некаторых святлоўстойлівых фталацыянінавых фарбавальнікаў. П. ёсць у каменнавугальнай смале, у якой адкрыты ў 1834 ням. хімікам Ф.Рунге.
Бясколерная вадкасць, пры стаянні на паветры цямнее (акісляецца), 1^130°€, шчыльн. 969,8 кг/м . Добра раствараецца ў этано
ле, дыэтылавым эфіры, мала — у вадзе. Слабая кта; утварае солі пры ўзаемадзеянні з натрыем ці каліем у інертным растваральніку. Пад уздзеяннем мінер. кіслот полімерызуеода (угвараецца т.зв. П.чырвоны). У прамсці атрымліваюць перагонкай амоніевай солі слізевай кты, каталітычным аманолізам фурану. Выкарыстоўваюць для сінтэзу піралідзіну і шэрагу лек. сродкаў. Таксічны: пара П. выклікае стойкае павышэнне тры цела. Іл. гл. да арт. Гетэрацыклічныя злучэнні.
ПІРОЛІЗ (ад піра... + лізіс), дэструктыўныя ператварэнні арган. злучэнняў пад уздзеяннем высокай (некалькі соцень градусаў) тры. Пры П. адначасова з асн. рэакцыяй (расшчапленнем вугляродвугляродных сувязей), што прыводзіць да ўтварэння прадуктаў ненасычанага характару з меншай малекулярнай масай, адбываюцца рэакцыі ізамерызацыі, цыклізацыі, полімерызацыі ці полікандэнсацыі зыходных злучэнняў і прадуктаў іх ператварэнняў. У прамсці найб. пашыраны П. нафтавай сыравіны, піроліз драўніны, а таксама вугалю (гл. Каксаванне}.