• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ШСАРЫК Алесь (сапр. П і с а р ч ы к Аляксандр Уладзіміравіч; н. 94.1954, Мінск), бел. паэт. Вучыўся ў БДУ (1977—80). У 1976—85 працаваў на МТЗ. Друкуецца з 1973. Піша на бел. і рус. мовах. У паэт. збках «Белы май» (1983), «Дажджы яравыя» (1990), «Пакуль гарыць мая зара» (1995), «Ноч дзявочай касы» (1996), «Журба вяргіні» (1997), «Пара медазбору» (1999) і інш. услаўленне прыгажосці роднай прыроды, кахання, асэнсаванне мінулага і сучаснага, тэмы афганскай вайны, чарнобыльскай трагедыі. Многія яго вершы пакладзены на музыку.
    Тв.: Ліставір // Нашчадкі. Мн., 1979; Откровенне незабудкл. Мн., 1998; Глазамн любвн. Мн., 1998; На востраве чароўнай Амазонкі. Мн., 2000. Л.С.Савік.
    ПІСАРЙНКА Андрэй Яфрэмавіч (3.6.1908, г. С.Пецярбург — 24.2.1966), Герой Сав. Саюза (1943). Беларус. Скончыў 2 курсы с.г. інта (1973), курсы ўдасканалення каманднага саставу (1939). У 1932—35 у органах НКУС БССР. Удзельнік сав.фінл. вайны 1939 — 40. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Зах., Бранскім і Цэнтр. франтах. Камандзір стралк. роты лейт. П. вызначыўся ў 1943 на тэр. Чарнобыльскага рна Кіеўскай вобл., дзе цяжка паранены працягваў бой, чым натхніў роту на адбіішё варожай атакі і прасоўванне наперад свайго батальёна.
    ПІСАРЭНКА Мікалай Пятровіч (н. 11.9.1926, с. НіколінаБалка Пятроўскага рна Стаўрапольскага краю, Расія), бел. вучоныэканамісг. Др эканам. н. (1977), праф. (1980). Скончыў Маскоўскі каап. інт (1956), дзе і працаваў (у 1966—73 і 1978—80 прарэкгар). У 1973—78 у Інце эканомікі AH СССР. 3 1980 у Гомельскім каап. інце (рэкгар, з 1996 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах эканомікі і планавання нарыхтовак с.г. прадукцыі, вытв. адносін у сельскай гаспадарцы.
    Тв.: Экономнка, органнзацня н планнрованме заготовок продукцнн сельского хозяйства. 2 нзд. М., 1988.
    ПІСЕМСКІ Аляксей Феафілактавіч (23.3.1821 с. Раменне Чухламскага рна Кастрамской вобл., Расія — 2.2.1881), рускі пісьменнік. Скончыў Маскоўскі унт (1844). Друкаваўся з 1848. Першы раман — «Баяршчына» (1844—46, забаронены, апубл. 1858) напісаны ў рэчышчы натуральнай школы. У рамане «Тысяча душ» (1858) — карціна жыцця перадрэформеннага часу. Аповесці «Цюфяк» (1850), «Мr Батманаў» (1852), «Ці вінаватая яна?» (1855) з'жыцця дваранскачыноўніцкай правінцыі. Асэнсаванне духоўнага жыцця сучаснікаў у рамане «Людзі саракавых гадоў» (1869). Аў
    піскулька	387
    тар раманаў «Ускаламучанае мора» (1863), «У віры» (ч. 1—3, 1871), «Мяшчане» (1877), «Масоны» (ч. 1—5, 1880), камедый «Падзел» (1853, забаронена, паст. 1874), «Драпежнікі» («Падкопы», 1873, забаронена, паст. 1905), драмы «Горкі лёс» (1859, забаронена, паст. 1863), гіст. драмы «Паручнік Гладкоў» (1867, забаронена, паст. 1905), цыкла апавяд. «Рускія лгуны» (1865), апавяданняў з сялянскага жыцця, «Падарожных нарысаў» (1857), фельетонаў, літ.крытычных артыкулаў і інш.
    Тв.: Собр. соч. Т. 1—5. М., 1982—84; Повесть. Рассказы. М., 1988.
    Літ.: Плеханов С.Н. Пнсемскнй. М., 1987; Могнлянскнй АП. Пнсемскнй: Жнзнь н творчество Л., 1991.
    ІІІСІСТРАТ (Peisistratos; каля 600—527 да н.э.), афінскі тыран у 560—527 да н.э. (з перапынкамі). Вызначыўся перамогамі ў 565 да н.э. ў вайне з Мегарай. Праводзіў палітыку ў інтарэсах сялян і гандл.рамесніцкага насельніцтва; раздаваў сял. беднаце канфіскаваную ў эўпатрыдаў зямлю, арганізаваў дзярж. крэдыт на льготных умовах, увёў дзярж. дапамогу інвалідам вайны. Пры П. ўмацаваліся гандл. сувязі Афін з Фракіяй і Прычарнамор’ем, агульнадзярж. значэнне набылі культы Дэметры і Дыяніса; у Афінах пабудаваны храмы Афіны Палады і Апалона Піфейскага на Акропалі, новы рынак, водаправод, якім карысталіся да 18 ст., працягвалася будаўніцтва гавані Пірэй; былі запісаны і адрэдагаваны паэмы Гамера. 3 імем П. звязана ўзнікненне першага ў Грэцыі тэатра.
    ГПСКАРОЎСКІЯ МОГІЛКІ ў С а н к Т Пецярбургу, мемарыяльныя могілкі; месца масавых пахаванняў ленінградцаў, што памерлі ў час блакады горада 1941—42 (каля 470 тыс. чал.), і ўдзельнікаў абароны горада ў Вял. Айч. вайну. Знаходзяцца ў паўн,ўсх. частцы горада (на Выбаргскім баку). У 1956—60 на могілках узведзены арх.скульпт. мемар. ансамбль (арх. А.Васільеў, Я.Левінсон, скульпт. В.Ісаева, Р.Таўрыт, М.Вайнман, Б.Каплянскі, А.Малахін, М.Харламава). Яго кампазіцыйны цэнтр — бронзавая скулытгура, што сімвалізуе Радзімумаці. На фрызах і цэнтр. стэле змешчаны вершы В.Бергольц і М.Дудзіна. Каля ўвахода на П.м. 2 павільёны з музейнай экспазіцыяй, побач Вечны агонь. П.м. — месца ўрачыстажалобных цырымоній. Уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
    Літ:. П е т р о в Г.Ф. Пнскаревское кладбніце. Л., 1971.
    ПІСКУЛЬКА (Anser erythropus), вадашіаўная іггушка сям. качыных атр. гусепадобных. Пашырана ў Еўропе і Азіі. Жыве ў хмызняковай тундры, па берагах азёр, далінах рэк, на горных схілах.
    388
    ПІСКУН
    Гняздуе на зямлі. На Беларусі трапляецца на пралётах.
    Даўж. да 62 см, маса да 2,5 кт. Апярэнне бураваташэрае, лоб, бруха і падхвосце белыя. Вакол вока жоўгае кольца. Піскліва крычыць (адсюль назва). Корміода травяністымі раслінамі, ягадамі. Нясе да 9 яец. Аб’екг промыслу.
    Піскулька
    ПІСКЎН Юрый Аляксандравіч (н. 27.8.1955, Мінск), бел. мастак, мастацтвазнавец. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1980). У 1984—94 працаваў у Музеі стараж.бел. культуры Інта мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, з 2000 нам. дырэктара Нац. маст. музея Беларусі. 3 1994 выкладае ў Бел. AM. Працуе ў жанрах партрэта, пейзажа, тэматычнай карціны. Аўтар жывапісных твораў: «Час пералётных птушак», «Сланечнікі» (абодва 1983), «Вяселле ў Беражцах» (1985), «Зіма» (1986), «Святочная раніца» (1987), «Раю раіўся» (1994), «Госці», «Старасвецкая мелодыя» (абедзве 1996), «Трава і дрэвы» (1995), «Палескі каравай», «Сакалінае паляванне» (абедзве 1998); трыпціхаў «Яблычны спас» (1999), «Шляхамі Драздовіча» (2000); габеленаў «Полацкія званы» (1990), «Малітва» (1991, з В.Дзёмкінай); сцэн. касцюмаў для бел. ансамбляў, у тл. «Харошкі», «Песняры»
    і інш. Творам характэрны рамант. ўзнёсласць, вьгганчаная прапрацоўка вобразаў, сюжэтная завершанасць. Іл. гл. да арт. Партрэт.
    ПІСКУНОЎ Міхаіл Усцінавіч (3.9.1914, г.п. Хатынец Арлоўскай вобл., Расія — 12.6.1991), бел. вучоны ў галіне педагогікі. Др пед. н. (1976), праф. (1977). Скончыў Смаленскі пед. інт (1939), БПІ (1950), Мінскі пед. інт (1951). 3 1962 у БДУ (у 1974—89 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах выхавання, аргцыі навуч. працэсу школьнікаў і студэнтаў.
    Тв:. Обученне н труд учаіцнхся. Мн., 1975; Актуальные проблемы вузовской н школьной педагогнкм. Мн., 1983 (у сааўг.)
    Н.У.Альшэўская.
    ПІСРЫВЕР (Peace River), рака ў Канадзе, левы прьггок р. Нявольніцкая (у сістэме р. Макензі). Даўж. ад вытоку р. Фінлі 1923 км, пл. басейна 324,3 тыс. км2. Пачынаецца ў Скалістых гарах, перасякае плато Макензі. Сярэдні расход вады 1100 м2/с. Ледастаў ад кастр. да мая. Буйное вадасховішча для арашэння. Суднаходная на б. частцы цячэння.
    ПІСТАЛЕТ (франц. pistolet, ням. Pistole), індывідуальная стралк. зброя для паражэння цэляў на адлегласці да 70 м; некат. ўзоры П. (напр., 9міліметровы П. І.Я.Сцечкіна) даюць магчымасць весці агонь кароткімі чэргамі на адлегласці да 200 м пры стральбе з прымкнутым кабуройпрыкладам. Акрамя баявых П. бываюць сігнальныя і спартыўныя; паводле канструкцыі падзяляюцца на неаўтаматычныя і аўтаматычныя Маса П. 0,7—1 кг, калібр 5,35—11,43 мм, ёмістасць магазіна 8—12 і больш патронаў; існуюць таксама цывільныя П., якія маюць масу — 0,35—0,4 кг і калібр каля 6,5 мм.
    Кнотавыя П. з’явіліся ў Еўропе і Азіі ў 16 ст. У 17 ст. распаўсюдзіліся П. з крамянёвым замком, у 19 ст. — капсульным. Да сярэдзіны 19 ст. П. звычайна былі гладкаствольныя і зараджаліся з дульнай часткі ствала. У 1850х г. прыняты на ўзбраенне наразныя рэвальверы (з'явіліся ў 16 ст.), з канца 19 ст. — самазарадныя аўтам. П. (гл. Аўтаматычная зброя).
    У сучасных арміях краін СНД, у т.л. Беларусі, на ўзбраенні знаходзіцца П. канструкцыі М.Ф. Макарава (ПМ), Сцечкіна (АПС); у інш. краіпах распаўсюджаны амер. «Кольт», англ. «Браўнінг», герм. «Вальтэр» і інш.
    Літ:. Гл. пры арт. Зброя.
    ШСТАЛЕТКУЛЯМЁГ, індывідуальная аўтаматычная зброя высокай скарастрэльнасці, прызначаная для паражэння жывой сілы ў блізкім баі. Спалучае партатыўнасць пісталета і бесперапыннасць кулямётнага агню. Калібр 7,62—11,43 мм. Сілкаванне ад магазінаў скрыначнага (25—35 патронаў) або барабаннага (71 патрон) тыпу; тэмп стральбы 450— 1000 стрэлаў/мін.
    Створаны італьянцам АРэвелі (1915), у.Расіі — У.Р.Фёдаравым (1916), у СССР — Ф.ЗТокаравым (1927). На ўзбраенні Чырв. Арміі П.к. канструктараў 3 Л.Дзегцярова (ПКД40), Г.С.Шпагіна (ПКШ41), АА.Судаева (ПКС43) і інш.; у герм. арміі — МР3840, амер. — M3, брыт. «Стэн», фінл. «Суомі». Шырока выкарыстоўваліся ў 2ю сусв. вайну; звычайна наз. аўтаматамі.
    На ўзбраенні сучасных армій шэрагу краін амер. «Інгрэм», італьян. «Берэта», аўстр. «Штэер», ізраільскі «Узі» і інш. У арміях краін СНД больш пашыраны аўтаматы сістэмы М.Ц. Калашнікава і інш., якія выкарыстоўваюцца замест П.к.
    Літ:. Гл. пры арт. Зброя.
    ПІСТАН [Piston; сапр. П і с т о н е (Pistone) Уолтэр Хеймар; 20.1.1894, г. Рокленд, штат Мэн, ЗША — 12.11.1976], амерыканскі кампазітар, педагог. Па паходжанні італьянец. Чл. Нац. інта (з 1938) і Нац. акадэ.міі мастацтваў і лры (з 1955), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (з 1940). Скончыў Гарвардскі унт (1924), з 1926 выкладаў у ім (з 1944 праф.). Вучань Н.Буланжэ. У аркестравых творах адчуваюцца ўплывы І.Стравінскага, франц. неакласіцызму, Г.Фарэ і М.Равеля. Стыль яго муз. твораў вылучаўся поліфанічнай распрацаванасцю, рытмічнай вастрынёй (выкарыстоўваў элементы джазу). Сярод твораў: балет «Фантастычны флейтыст» (паст.1938); 8 сімфоній (1937—65), Святочная уверцюра для Лінкальнцэнтра (1967), сімф. сюіты; 7 інстр. канцэртаў; камерна
    Пісталеты: 1 — з калясцовым замком (Еўропа, 17 ст.); 2 — сігнальны (Расія); 3 — кішэнны «Лама» (Іспанія); 4—5 — мадэрнізаваны М.Ф.Макарава ПММ і бясшумны ПБ (Расія).
    Пісталетыкулямёты: 1 — ПКС (Расія); 2 — «Берэта» (Італія); 3 — «Хеклер і Кох» (Германія).
    ПІСЬМО	389
    інстр. ансамблі, п’есы. Сярод вучняў Л.Бернстайн і інш. Аўтар кніг па гармоніі, поліфаніі, аркестроўцы. Пуліцэраўскія прэміі 1948, 1961.