Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
ШФІЯ, старажытнагрэчаская жрыцапрадказальніца ў храме Апалона ў Дэльфах, які таксама наз. Дэльфійскім або Піфійскім аракулам (лац. oraculum, грэч. manteion прароцтва бажаства і месца, дзе яно даецца). П. сядзела на трыножніку і ў стане экстазу адказвала на пытанні, з якімі да яе звярталіся прадстаўнікі дзяржаў і грамадзяне. Адказы П. (часта цьмяныя і двухсэнсоўныя), перакладзеныя жрацамі ў вершаванай форме, лічыліся прадказаннямі (аракуламі) самога Апалона.
ПІФбН, у старажытнагрэчаскай міфалогіі народжаны багіняй падземнага царства Геяй пачварны дракон, які ахоўваў кйля г. Дэльфы аракул Геі. Апалон забіў П. стралой (адсюль Апалон Піфійскі) і заснаваў на тым месцы свой аракул (Піфійскі, або Дэльфійскі аракул), дзе ад яго імя прадказвала Піфія. 3 нагоды перамогі над П. Апалон, паводле міфа, заснаваў Піфійскія гульні. Ад імя П. паходзіць другая назва г. Дэльфы — Піфо.
ПІХТА (Abies), род голанасенных раслін сям. хваёвых. Каля 40 відаў. Пашыраны ў гарах, радзей на раўнінах Паўн. паўшар’я, некат. віды — у трапічным поясе (горы Мексікі і Гватэмалы). Расце разам з елкай і інш. дрэвамі ці ўгварае чыстыя дрэвастоі (піхтарнікі), адна з асн. парод цемнахвойнай тайгі. На Беларусі 1 цэнтр.еўрапейскі рэліктавы від — П. белая або еўрапейская (A.alba), занесены ў Чырв. кнігу. Ізалявана трапляецца ў Белавежскай пушчы.
Аднадомныя вечназялёныя дрэвы выш. 50—100 м, дыяметр ствала да 2 м з густой конусападобнай кронай. Жывуць да 200, некат. да 500—700 гадоў. Кара ўсіх відаў мае
смалу. Ігліца шматгадовая, плоская, лінейная, мяккая, з 2 белаватымі палоскамі вусцейкаў на ніжнім баку Жаночыя шышкі (зялёныя або чырванаватыя) і мужчынскія каласкі размешчаны на канцы леташніх парас
Піхта сібірская: 1 — агульны выгляд; 2 — галінка з жаночай шышкай; 3 — галінка з мужчынскімі каласкамі;4 — спелая шышка.
ткаў у верхняй ч. кроны. Спелыя шышкі цыліндрычныя, прамастойныя, фіялетавыя або карычневыя. Выспяваюць у 1ы год і рассыпаюцца. Семя з крыльцам. Драўніна выкарыстоўваецца ў будве, вытвсці цэлюлозы і дробных вырабаў. 3 кары паўночнаамерыканскай П. бальзамічнай (A balsamea) атрымліваюць канадскі бальзам, з найб. пашыранай П. сібірскай (A sibirica) — піхтавы бальзам, з ігліцы і маладых галінак — піхтавы алей. Лек., тэхн., дэкар. расліны. А.Дз.Антакюк.
ПІХТАВЫ БАЛЬЗАМ, прадукт перапрацоўкі жывіцы піхты сібірскай ці каўказскай. Атрымліваюць адгонкай шкіпінару з ачышчанай і абязводжанай жывіцы. Празрыстая светлажоўтага колеру вязкая вадкасць ці цвёрдае рэчыва (тра размякчэння 65—75 °C). Раствараецца ў дыэтылавым эфіры, этаноле, араматычных вуглевадародах, рыцыне. Выкарыстоўваюць для склейвання аптычнага шкла і вырабу мікрапрэпаратаў, лячэбны П.б. (раствор П.б. ў рыцыне) як лек. сродак з танізавальнымі і біягеннастымулюючымі ўласцівасцямі.
ШЦЕМСКІ ВЯЛІКІ КАМЕНЬ, геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1997). За 2,5 км на ПдЗ ад в. Багуслаўка Маларыцкага рна Брэсцкай вобл., каля б. хутара Піцемскі. Валун парфірападобнага граніту з крышталямі
394 піці
палявога шпату і біятыту. Даўж. 2,3 м, шыр. 1,3 м, выш. 1,4 м, у абводзе 5,8 м, аб’ём 2,2 м3, маса каля 5,9 т. Прынесены ледавіком каля 320—250 тыс. г. назад з Фінляндыі. Доўгая вось валуна арыентавана з Пн на Пд, што адпавядае напрамку руху ледавіка. В.Ф.Вінакураў.
ПІЦІ (Pitti), Палацца Піці, помнік архітэктуры Ранняга Адраджэння ў г. Фларэнцыя (Італія). Праект палаца заказаны Лукой Піці ў 1450 арх.
Палац Піці
Ф.Брунелескі (будвам кіравалі інш. архітэктары). Пазней у 16 ст. палац перайшоў да Казіма Медычы, пры якім быў закончаны фасад і пабудаваны двор (1538—70, арх. Б.Аманаці), разбіты сад (т.зв. сад Баболі; з 1550, арх. Б.Буанталенці і інш.). Пазней П. быў звязаны калідорам з Палацца Век’ё (арх. Дж.Вазары). У інтэр’еры барочныя плафоны П’етра да Картоны (1640—47). Палац пашыраны ў 17—18 ст. (з 1737 належаў Латарынгскаму дому). У 1993 рэстаўрыраваны. Будынак вызначаецца аскетычнай прастатой і суровай веліччу форм. Інтэр’еры аформлены пераважна ў стылі ампір. У ім размешчаны шэраг музеяў: Палаціна галерэя, Каралеўскія апар
Да арт. Піці. Зала Праметэя галерэі Палаціна.
таменты, музеі сярэбраных вырабаў, карэт, сучаснага мастантва, галерэя касцюма, скарбніцы Медычы і епіскапаў Зальцбургскіх. На тэр. саду Баболі ў Кавалерскім доміку Музей фарфору.
Літ.: Галерея Пмттм. Флоренцня: [Альбом]. М., 1971. Я.Ф.ІПунейка.
ПІЦЎНДА, мыс на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа, каля вусця р. Бзыб, у Абхазіі. Складзены з пясчанагалечнікавых адкладаў р. Бзыб. На П. гай рэліктавай піцундскай хвоі (уваходзіць у ПіцундаМюсерскі запаведнік). Прыморскі кліматычны курорт Піцунда.
ПІЦУНДА, прыморскі кліматычны курорт у Абхазіі, пас. гар. тыпу на мысе Піцунда Чарнаморскага ўзбярэжжа Каўказа, за 90 км на ПнЗ ад г.Сухумі. Засн. ў 1960. Клімат субтрапічны, вільготны. Лечаць захворванні органаў дыхання, сардэчнасасудзістай і нерв. сістэм; аэрагелія і таласатэрапія. Пансіянаты з лячэннем, санаторый, гасцініца, курортная паліклініка, лячэбны пляж.
ПІЦЎНДАМЮСЕРСКІ ЗАПАВЕДНІК У Абхазіі, на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа. Засн. ў 1966 на базе Піцундскага (з 1926) і Мюсерскага (1964) участкаў з мэтай захавання рэлікгавых гаёў, дуброў, воднабалотных комплексаў. Пл. 3761 га. Рэльеф слабахвалісты раўнінны, горны, расчлянёны далінамі рэк. Гай рэліктавай эндэмічнай хвоі піцундскай (адзіны ў свеце) і самшыту. Дубровы. Шыракалістыя лясы з граба каўказскага, бука ўсходняга, каштана звычайнага (ядомага), лапіны, вольхі, сунічнага дрэва. У падлеску падуб, мушмула, барбарыс, кізіл, рададэндран пантыйскі, плюшчы і інш. У фауне звычайныя казуля, дзік, барсук, куніца, вавёрка, фазан і інш.
ПІЦЭНЫ. п і ц э н т ы (лац. рісепі), старажытнае італійскае племя, якое па мове адносілася да оскаумбраў. Жылі ва ўсх. частцы Італіі (вобл. Піцэн). Лічаць, што П. перасяліліся ў Італію ў пач. жал. веку. Змяшаўшыся са стараж. насельніцтвам Піцэна, стварылі своеасаблівую культуру Навілара (9—7 ст. да н.э.).
У 269—268 да н.э. заваяваны рымлянамі; нязначную частку П., якія жьші на Пд Кампаніі, рымляне адцяснілі ў Луканію да Пестума.
ПІЦДЦІ (Pizzetti) Ілвдэбранда (20.9.1880, г. Парма, Італія — 13.2.1968), італьянскі кампазігар, музыказнавец, педагог. Чл. Італьян. акадэміі (з 1939). Скончыў Пармскую кансерваторыю (1901), з 1907 яе праф. 3 1908 праф. фларэнційскага муз. інта, з 1917 яго дырэктар. 3 1924 дырэктар Міланскай кансерваторыі, у 1936—58 праф. Нац. акадэміі «СантаЧэчылія» ў Рыме, у 1948—51 яе прэзідэнт. Імкнуўся адрадзіць нац. асновы італьян. музыкі, выкарыстоўваў традыцыі нар. песні, грыгарыянскага харала, музыкі італьян. Адраджэння і барока. Сярод твораў: больш за 10 опер, ут.л. «Федра» (паст. 1915), «Чужаземец» (паст. 1930), «Каліёстра» (паст. 1953), «Забойства ў саборы» (паст. 1958), «Клітэмнестра» (паст. 1965); балетаў; 2 сімфоній (1914, 1940); канцэртаўдля інстр. з арк.; камернаінстр. ансамбляў; хораў; музыкі для пастановак п’ес Г. Д’Анунцыо, Эсхіла, Сафокла, У.Шэкспіра, К.Гальдоні і інш. Аўтар кн. «Грэчаская музыка», «Сучасная музыка» (абедзве 1914), «Паганіні» (1940) і інш.
Літ.: Богоявленскнй С. Нтальянская музыка 1й половнны XX в.: Очеркм. Л., 1986.
ПІЧ (Ріс) Ёзаф (19.1.1847 — 19.12.1911), чэшскі археолаг, этнограф, гісторык. 3 1893 кіраваў археал. аддзелам Нар. музея ў Празе, праводзіў раскопкі у Сярэдняй Чэхіі. Шэраг прац прысвяціў гісторыі славян у т.л. гісторыі Расіі. Прапагандаваў ідэі адзінства слав. народаў. Гал. праца П. «Старажытнасці Чэхіі» (ч. 1—3, 1899—1909) — агляд археал. матэрыялаў Чэхіі ад часоў палеаліту да 13 ст.; лічыў, што славяне засялілі Чэхію ў бронзавым веку.
ПІЧЭТА Уладзімір Іванавіч (21.10.1878, г. Палтава, Украіна —23.6.1947), бел. гісторыкславіст. Акад. АН БССР (1928), AH СССР (1946, чл.кар. 1939). Др н. (1918), засл. праф. Бел. рэспублікі (1926), засл. дз. нав. Узб. ССР (1943). Скончыў Маскоўскі унт (1901). У 1910—11 прыватдацэнт, у 1918—22 праф. Маскоўскага унта. Адзін са стваральнікаў і старшыня праўлення Бел. навук.культ. тва ў Маскве (1918—19), чытаў курс лекцый «Гісторыя беларускага народа» ў Бел. нар. унце ў Маскве. Па прапанове ўрада БССР узначаліў Маск. камісію па арганізацыі БДУ, з ліп. 1921 першы рэктар БДУ. Адзін з арганізатараў Інбелкульта (аўтар яго статута) і АН БССР, архіўнай справы ў БССР. Чл. ЦВК БССР у 1921—30. 13.9.1930 П. арыштаваны па т.зв. «акадэмічнай справе». У жн. 1931 сасланы на 5 гадоў у г. Вятка, у чэрв. 1934 месца ссылкі заменена на г. Варонеж, дзе ён працаваў прафесарам у пед. інце. У 1935 справа П. перагледжана, ён пераехаў у Маскву, выкладаў у ВНУ. 3 1937 працаваў у Інце гісторыі AH СССР,
дзе з 1939 узначальваў сектар славяназнаўства, адначасова быў заг. кафедры зах. і паўд. славян Маскоўскага унта. У 1941 разам з інтам эвакуіраваны ў Ташкент. У 1946 разам з акад. Б.Дз.Грэкавым заснаваў і стаў дырэктарам Інта славяназнаўства AH СССР. Даследаваў праблемы гісторыі Беларусі, ВКЛ і Расіі 16—20 ст., Украіны, Літвы, Польшчы, Чэхіі, Сербіі, Балгарыі. Апублікаваў каля 150 прац па гісторыі, гістарыяграфіі, археалогіі, архівазнаўстве, краязнаўстве, гісторыі права Беларусі. Вял. значэнне надаваў прапагандзе і папулярызацыі бел. мовы і лры.
У.І Пічэта.
Тв.: Мсторня крестьянскях волненнй в Россмм. Мн., 1923; Гісторыя Беларусі. Ч. 1. М.; Л., 1924; Основные моменты нсторнческого развнгня Западной Укранны м Западной Белорусснн. М., 1940; Аграрная реформа СнгнзмундаАвгуста в ЛлтовскоРусском государстве, 2 нзд. М., 1958; Белоруссня н Лнтва, XV—XVI вв. М., 1961; Пытанне аб вышэйшай школе на Беларусі ў мінулым. Мн., 1991.
Літ.: Славяне в эпоху феодалнзма: 100летню В.Н.Пмчеты. М., 1978; Академнк В.Н.Пнчета: Страннцы жнзнн. Мн., 1981; В.Н.Пнчета: Бвобнблногр. указ. Мн., 1978; Брачев В.С. «Дело нсторнков» 1929—31. СПб., 1997; йоффе Э.Г. Академнк В.Н.Пмчета (1878—1947) // Новая н новейшая нсторня. 1996. №5. В.І.Вернігораў.
ПІШУЧАЯ МАШЫНКА, д р у к a вальная машынка, прылада для друкавання тэкставых, таблічных і лічбавых матэрыялаў паслядоўнЬім нанясеннем на паперу адбіткаў літар, лічбаў і інш. знакаў.
Сканструявана К.Шолсам (ЗІІІА) у 1867. У Расіі арыгінальную мадэль П.м. прапанаваў
Пішучая машынка. Схема рычажнага друкавальнага механізма: 1 — клавішны рычаг; 2— рычажная перадача; 3— літарны рычаг; 4— папераапорны валік; 5— папера; 6— фарбавалыіая стужка.