• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ПЛАДбВАЯ ГНІЛЬ, м а н і л ё з, хвароба пладовых дрэў, якая выклікаецца недасканалымі грыбамі з роду манілія. Найб. пашырана на вішні, чарэшні, сліве, грушы і яблыні. Пашкоджвае плады, кветкі, лісце, парасткі і інш. Пашырана ўсюды, моцна праяўляецца ў вільготныя і цёплыя гады.
    Інфекцыя разносіцца ветрам, дажджом, насякомымі (пладажэрка, казарка), пранікае ў органы раслін праз мех. пашкоджанні. На пладах паяўляюцца невял. бурыя плямы, якія хугка разрастаюцца, тканкі плода размякчаюцца. На паверхні заражаных пладоў утвараюцца белаваташэрыя, жаўтаватыя канцэнтрычныя падушачкі. Некат. пашкоджаныя плады не ападаюць, муміфікуюцца, робяцца чорнымі, зімуюць, праз іх адбываецца першаснае заражэнне дрэў наступным летам. Страты ўраджаю пладоў ад П.г. дасягаюць 50—70%. Меры барацьбы: знішчэнне ападу, пераколванне глебы вакол ствалоў, апырскванне бардоскай вадкасцю.
    ПЛАДОВЫ ГАДАВАЛЬНІК, участак зямлі ці гаспадарка, дзе вырошчваюць пасадачны матэрыял раянаваных і перспектыўных сартоў пладовых культур. Mae аддзяленні: размнажэння з участкамі пасяўным (школа сеянцаў), чаранковым, атожылкавым; фарміравання (школа саджанцаў); матачных насаджэнняў; дэкаратыўных і лясных парод. На Беларусі П.г. ў БелНДІ пладаводства, Гродзенскім занальным с.г. інце, Лужаснянскім с.г. тэхнікуме (Віцебскі рн), Жыліцкім саўгасетэхнікуме (Кіраўскі рн Магілёўскай вобл.), Брэсцкай абл. доследнай станцыі, эксперым. базах «Русінавічы» (пас. Самахвалавічы, Мінскі рн), «Ругкевічы» (Шчучынскі рн Гродзенскай вобл.), саўгасе «Зубкі» (Клецкі рн Мінскай вобл.) і інш. М.Р.Ммік, З.А.Казлоўская.
    ПЛАДбВЫЯ КУЛЬТЎРЫ, расліны, якія вырошчваюць для атрымання ядомых пладоў; аб'ект пладаводства. Вядома больш за 200 відаў з 26 сямействаў. Пераважна дрэвы і кусты, таксама травяністыя расліны і ліяны. Падзяляюцца на семечкавыя (яблыня, груша, рабіна, глог, ірга, айва, мушмула), костачкавыя (вішня, чарэшня, сліва, алыча, абрыкос, персік), ягадныя (суніцы, маліны, парэчкі, агрэст), арэхаплодныя (ляшчына, грэцкі арэх, міндаль, фіс
    Плалажэрка гарохавая: 1 — імага; 2 — вусень; 3 — пашкоджаная расліна.
    ташка), субтрапічныя пладовыя (лімон, мандарын, грэйпфрут, апельсін, інжыр, гранат, хурма, масліна), трапічныя пладовыя (банан, манга, ананас, папайя).
    На Беларусі асн. П.к. — яблыня, сліва, груша, алыча, вішня, маліны і ішп. Плады П.к. (садавіну) выкарыстоўваюць у харч., фармакалагічнай і парфумернай прамсці. Селекцыйная работа па інтэнсіфікацыі пладаводства вядзецца ў БелНДІ пладаводства з 1925; выведзена больш за 150 сартоў, раянаваных на Беларусі і ў інш. краінах. М.Р.Мялік.
    ГІЛАДбВЫЯ МЎШКІ (Drosophilidae), сямейства круглашыўных караткавусых насякомых атр. двухкрылых. Каля 2 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды. Могуць пераносіць узбуджальнікаў захворванняў раслін. Некат. мініруюць лісце (утвараюць унутры ліста хады і поласці).
    Даўж. да 4 мм. Афарбоўка пераважна жоўтая. Лічьшкі жывуць у гніючых грыбах, садавіне, гародніне і інш. Гл. таксама Дразафілы.
    ПЛАЕШЦІ (Ploie^ti), горад на Пд Румыніі, на р. Прахава. Адм. ц. жудзеца Прахава. Засн. ў 1596. Каля 300 тыс. ж. (2000). Важны трансп. вузел (7 чыгунак, аўгадарогі, нафта і газаправоды). Цэнтр асн. нафтаздабыўнога раёна краіны. У наваколлі П. здабыча нафты, прыроднага газу, бурага вугалю, каменнай солі. Прамсць: нафтаперапр., маш.буд. (нафтавае і хім. абсталяванне, падшыпнікі, трансп. сродкі), харч. (мясная, малочная, мукамольная, віннагарэлачная, хлебапякарная), хім., тэкст., шкляная, фаянсавая, гарбарная, буд. матэрыялаў, паліграфічная. Буйная ЦЭС.
    ПЛАЗМА (ад грэч. plasma літар. вылепленае, аформленае) у ф і з і ц ы, іанізаваны газ, у якім шчыльнасці дадатных і адмоўных зарадаў прыкладна аднолькавыя. Mae шэраг асаблівасцей, якія дазваляюць лічыць яе асобным (нараўне з цвёрдым, вадкім і газападобным) агрэгатным станам рэчыва. У стане П. знаходзяцца Сонца, гарачыя зоркі, міжзорнае асяроддзе, зоркавыя атмасферы, галакгычныя туманнасці і інш. Уласцівасці П. вывучае фЫка плазмы.
    У залежнасці ад ступені іанізацыі (адносін канцэнтрацыі зараджаных часціц да поўнай іх канцэнтрацыі) адрозніваюць слаба, сярэдне і поўнасцю іанізаваную П. 3за наяўнасці паміж зараджанымі часціцамі далёкадзейных (кулонаўскіх) сіл нават разрэджаная плазма з’яўляецца складана арганізаваным асяроддзем з мноствам элементарных і калект. працэсаў у ім. Штучна П. атрымліваюць з дапамогай эл. поля ў газавых разрадах, нагрэву
    ПЛАЗМЕННАЯ 401
    газу, уздзеяння іанізавальных выпрамяненняў, ударных хваль і інш. Уласцівасці П. ў знешніх палях апісваюцца кінетычным ураўненнем Больцмана (гл. Кінетычная тэорыя газаў) і сістэмай Максвела ўраўненняў, у якія ўваходзяць самаўзгодненыя (пэўным спосабам усярэдненыя) эл. і магн. палі. Калі ўласна плазменныя эфекты неістотныя, карыстаюцца больш грубымі набліжэннямі магнітнай гідрадынамікі. Многія ўласцівасці, характэрныя для П., маюць таксама сукупнасці носьбітаў зараду ў паўправадніках і металах; іх асаблівасць — магчымасць існавання пры нізкіх (для газавай П.) трах — пакаёвай і ніжэй. Выкарыстанне высокатэмпературнай П. (тра да 10s К) звязана з праблемай ажыццяўлення кіравальных тэрмаядзерных рэакцый. Найб. пашырана выкарыстанне ў тэхніцы нізкатэмпературнай (халоднай) П. (тра прыкладна ад 103 да 10s К) у газаразрадных прыладах, газавых лазерах, магнітагідрадьшамічных і тэрмаэмісійных генератарах, плазматронах, плазменных паскаральніках і інш. (гл. Плазменная тэхналогія, Плазмахімія).
    На Беларусі даследаванні па фізіцы і тэхніцы П. вядуцца ў Фіз.тэхн. інце з канца 1940х г. (вывучэнне працэсаў, што працякаюць у вобласці кантакту электраразраднай П. з металамі), Інце фізікі з 1955 (П. эл. дугавых і іскравых разрадаў як крыніцы святла, а з 1960 — сістэматычныя даследаванні нізкатэмпературнай П.), Інце цепла і масаабмену, Інце малекулярнай і атамнай фізікі, Фіз.тэхн. інце Нац. АН, БДУ.
    Літ:. Арцнмовнч Л.А Элементарная фнзнка плазмы. 3 нзд. М., 1969; Т р у б н н к о в Б.А. Введенне в теорню плазмы. Ч. 1— 3. М., 1969—78; Основы фнзнкм плазмы. Т. 1—2. М.. 1983—84; Чен Ф.Ф. Введенне в фнзмку плазмы: Пер. с англ. М., 1987.
    Л.Я.Мінько, Г.С.Раманаў.
    ПЛАЗМА КРЫВІ. вадкая частка крыві, якая застаецца пасля выдалення форменных элементаў. Mae ў сабе 90—93% вады і 7—10% сухога рэчыва. У П.к. ёсць бялкі (каля 200 відаў), тлушчы, вугляводы. мінер. солі, ферменты, вігаміны, гармоны і інш. Асн. функцыі П.к.: трафічная, рэгулятарная, ахоўная, гамеастатычная, ферментатыўная. Абумоўлівае згусальнасць крыві, удзельнічае ў газаабмене. Найб. значныя бялкі П.к. — альбуміны, глабуліны, фібрынаген (пры і’емакаагуляцыі ператвараецца ў фібрын). П.к. без фібрыну наз. сывараткай. Змены ў саставе П.к. маюць дыягнастычнае значэнне для вызначэння захворвання (рэўматызм, цукровы дыябет). 3 П.к. гатуюць лек. прэпараты (напр., альбумін, фібрынаген, гамаглабулін). Гл. таксама Кровазаменныя вадкасці. А. С.Леанцюк.
    ПЛАЗМАДЫНАМІКА. раздзел фйікі плазмы, які вывучае рух плазмы і яе ўзаемадзеянне з pэчывaм^
    Ураўненні П. вынікаюць з дастасаванняў ўраўненняў магнітнай гідрадынамікі да рухомых аб’ё.маў выпрамяняльных сціскальных суцэльных асяроддзяў (напр., газу, плазмы). Характэрная асаблівасць руху такіх асяроддзяў — магчымасць узнікнення і распаўсюджвання ў Lx ударных хваль. Задачы П. рашаюцца разліковатэарэт. і эксперым. метадамі. Эксперыменты праводзяцца ў звыш і гіпергукавых аэрадынамічных трубах, балістычных устаноўках, ударных і імпульсных электраразрадных трубах і інш. Пры даследаваннях
    плазменных патокаў і ўдарных хваль метадамі П. вызначаюцца ціск. тра і інш. параметры плазмы ў вобласці яе распаўсюджвання, у т.л. ў вобласці ўзаемадзеяння плазмы з цвёрдым целам ці інш. плазменнымі асяроддзямі. Гл. таксама Радыяцыйная плазмадынаміка.
    На Беларусі даследаванні па пытаннях П. вядуцца з пачатку 1960х г. у Інце фізікі, Інце малекулярнай і атамнай фізікі, Інце цепла і масаабмену Нац. АН, БДУ.
    Літ:. М н н ь к о Л.Я. Полученне м нсследованне ммпульсных плазменных потоков. Мн., 1970. Л.Я.Мінько, Г.С.Раманаў.
    ПЛАЗМАТРОН [ад плазма + (элек)трон], плазменны генератар, газаразрадная прылада для атрымання патокаў нізкатэмпературнай плазмы.
    Пашыраны дугавыя (магутнасць да 10 МВт) і высокачастотныя (да 1 МВт) П. У д у г a вым П. рабочы газ (напр., вадарод, аргон, азот) ператвараецца ў плазму пры праходжанні праз сціснутую эл. дугу з высокай канцэнтрацыяй энергіі. У высокачастотных П. газ награваецца за кошт віхравых высокачастотных (ці ЗВЧ) токаў. Стабілізацыя разраду ў П. ажыццяўляецца магн. полем, газавым віхрам, які абдзімае дугу, і інш. Выкарыстоўваецца ў плазменнай металургіі, для плазменнай апрацоўкі матэрыялаў, у плазмахім. тэхналогіі.
    электроды; 5 — разрадная камера.
    ПЛАЗМАТЫЧНАЯ МЕМБРАНА, плазмалема, тое, што клетачная мембрана.
    ПЛАЗМАХІМІЯ, раздзел фізічнай хіміі, які вывучае хім. рэакцыі ў эл. разрадах і нізкатэмпературнай плазме. З’яўляецца навук. асновай плазмахім. тэхналогіі, апаратурную базу якой ствараюць плазматрон, камера змешвання рэагентаў, рэакцыйны аб’ём (часта сумешчаныя), сістэма выдзялення мэтавага прадукту і інш.
    Асн. асаблівасць плазмахім. працэсаў — магчымасць хім. рэакцый, якія не адбываюцца ў звычайных умовах. Гэта тлумачыцца тым, што ў плазме ўтвараецца значна большая колькасць рэакцыйназдольных часціц (узбуджаных малекул, атамных і малекулярных іонаў, свабодных радыкалаў), чым нры звычайных умовах правядзення хім. рэакцый, прычым утварэнне некаторых з Тх магчыма толькі ў плазме. Істотную ролю адыгрываюць свабодныя электроны, рэакцыі з удзелам якіх у большасці выпадкаў з'яўляюцца вызначальнымі. Плазмахім. тэхналогія дае магчымасць сінтэзаваць прадукты з асаблівымі ўласцівасцямі (напр., ультрадысперсныя парашкі, не
    арган. і арган. плёнкі), скарачае колькасць тэхнал. стадый, пашырае сыравінную базу і змяншае шкодныя выкіды ў навакольнае асяроддзе, спрашчае кіраванне працэсамі і інш. Метадамі П. можна атрымліваць вокіслы азоту з паветра, ацэтылен з вуглевадародаў, сінтэзгаз для вытвсці вінілхларыду, каталізатары для азотнай і нафтаперапрацоўчай прамсці, ферытавыя парашкі, вокіслы тытану і цырконію, фосфарныя злучэнні, а таксама паляпшаць і змяняць паверхневыя ўласцівасці матэрыялаў і інш.