Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
На Беларусі спарт. школа па П.с. створана ў 1982, Федэрацыя сінхроннага плавання — у 1992. Нац. каманда выступае ў міжнар. спаборніцтвах з 1992, сярэбраны прызёр Кубка Еўропы «В» (1994, Польшча), бронз. прызёр (1999, Нідэрланды). Сярод бел. спартсменак найб. вызначьшіся Т.Мяшкова — сярэбраны прызёр Кубка Еўропы (1994), Н.Сахарук, К.Надзеждзіна.
ПЛАВАННЕ Ў ЛАСТАХ, від падводнага плавання з аквалангам, плаванне ў ластах, ныранне ў ластах у даўжыню; від падводнага спорту. Спаборніцтвы па плаванні з аквалангам праводзяцца на дыстанцыях 100, 400 і 800 м; па плаванні ў ластах —• на 100, 200, 400, 800 і 1500 м і на марафонскія дыстанцыі 8000 м для мужчын і 6000 м для жанчын; па ныранні ў ластах — на 50 м, эстафеты 4 х 100 і 4 х 200 м. Сярод бел. спартсменаў найбольш значных вынікаў дасягалі І.Бурая, Л.Говарава, І.Назарава, В.Зборшчык — чэмпіёнка СССР (1976, 1977), А.Аляшкевіч — сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы (1997), бронз. прызёр чэмпіянату свету (1998), А.Ашэйчык і С.Карунец — абс. чэмпіёны Беларусі (2000). С.А.Патрыкееў.
ПЛАВАННЕ ЦЕЛ, стан раўнавагі цвёрдага цела, апушчанага часткова ці поўнасцю ў вадкасць (газ), а таксама рух гэтага цела па паверхні або ўнутры вадкасці (газу).
На апушчанае ў вадкасць цела дзейнічае сіла цяжару, прыкладзеная да цэнтра цяжару цела, і выштурхная (пад’ёмная) сіла (гл. Архімеда закон), прыкладзеная да цэнтра цяжару выштурхнутага аб’ёму вадкасці — цэнтра ціску. Для раўнавагі плаваючага цела (судна) неабходна, каб сіла цяжару і выштурхная сіла былі роўныя па модулі і каб цэнтр цяжару цела і цэнтр ціску знаходзіліся на адной вертыкалі (вось плавання). Крытэрыем устойлівай раўнавагі судна з’яўляецца становішча метацэнтра — пункта перасячэння лініі дзеяння выштурхной сілы з плоскасцю сіметрыі цела. Становішча метацэнтра мяняецца пры
ПЛАДАЖЭРКІ 399
змене вугла нахіпу плаваючага цела. Раўнавага судна будзе ўстойлівая, калі яго цэнтр цяжару ляжыць ніжэй за метацэнтр, таму што пара сіл, утвораная сілай цяжару і выштурхной сілай, будзе паварочваць нахіленае судна ў адваротным напрамку. Калі метацэнір размешчаны ніжэй за цэнтр цяжару, то раўнавага будзе няўстойлівая і судна можа перакуліцца. Тэарэт. пытанні раўнавагі плаваючых цел вывучаюцца ў караблебудаўніцтве.
А.І.Болсун.
Да арт. Плаванне цел: a — устойлівая раўнавага; б — няўстойлівая раўнавага; Ц, — цэнтр цяжару; Ц2 — цэнтр ціску; М — метацэнтр; F^ — сіла цяжару; ?А — выштурхная сіла.
ГІЛАВІКАВАЯ КІСЛАТА, тое, што фторыставадародная кіслата.
ПЛАВІКАВЫ ШПАТ, другая назва мінералу флюарыт.
ПЛАВІЛЬНАЯ ПЕЧ, прамысловая печ дая плаўкі. У П.п. матэрыялы награваюць да тры, якая перавышае тру плаўлення (у адрозненне ад награвальнай печы). Працуюць на цвёрдым, вадкім. газападобным паліве. Выкарыстоўваюцца ў вытвсці чыгуну (гл. Доменная печ, Вагранка), сталі, каляровых металаў і сплаваў (гл. Бесемераўскі працэс, Мартэнаўскі працэс, Тамасаўскі працэс), варкі шкла, пераплаўкі базальту і інш.
ПЛАВІЛЬШЧЫКАЎ Пётр Аляксеевіч (4.4.1760, Масква — 30.10.1812), рускі акцёр і драматург. Скончыў Маскоўскі унт (1779). У 1779—93 акцёр Пецярбургскага тра (у 1787—93 інспектар трупы), потым на маскоўскай сцэне. Выступаў у трагедыях, бытавых камедыях і мяшчанскай драме: Ярб («Дыдона» Я.Княжніна), Эдып («Эдып у Афінах» У.Озерава), Праўдзін і Скацінін («Недаростак» Дз.Фанвізіна) і інш. Заклікаў да паказу ў мастацтве «трэцяга саслоўя» — мяшчанства, купецтва (праграмныя артыкулы ў час. «Зрнтель», 1792, разам з І.Крыловым). Аўтар камедый з сялянскага і купецкага побыту «Бабыль» (паст. 1790), «Сядзелец» (паст. 1803), трагедый «Рурык» (пад назвай «Усяслаў», паст. 1791), «Ярмак, пакарыцель Сібіры» (1803) і інш.
ПЛАГІЯКЛАЗЫ (ад грэч. plagios косы + klasis расшчапленне), пародаўтвараль
ныя мінердлы падкласа каркасных сілікатаў. Безупьшны ізаморфны рад Na—Са алюмасілікатаў: натрыевы — альбіт, кальцыевы — анартыт. П. ў залежнасці ад колькасці анартьггу наз.: алігаклаз (10—30%), андэзін (30—50%), лабрадор (50—70%), бітаўніт (70—90%). Паводле колькасці крэменязёму вылучаюць кіслыя П. (альбіт, алігаклаз), сярэднія (андэзін) і асноўныя (лабрадор, бітаўніт). Крышталізуюцца ў трыкліннай сінганіі. Утвараюць таблітчастапрызмадычныя і таблітчастыя крышталі з характэрным двайнікаваннем. Колер белы, шараватабелы, з зялёным, сінім, чырвоным адценнямі. Цв. 6—6,5. Шчыльн. 2,6— 2,8 г/см3. Утвараецца пры крышталізацыі магмы. Гал. пародаўтваральныя мінералы магматычных, метамарфічных і асадкавых горных парод. Выкарыстоўваецца як буд. і вырабны камень. Гл. таксама Палявыя шпаты.
ПЛАГІЯТ (ад лац. plagio выкрадаю), наўмыснае прысваенне аўтарства на чужы твор літаратуры, навукі, мастацтва, на вынаходства або рацыяналізатарскую прапанову. Паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь П. разглядаецца як істотнае парушэнне канстытуцыйных правоў і свабод чалавека і грамадзяніна і цягне адказнасць у крымінальным або цывільнаправавым парадку. П. прызнаецца выпуск у свет чужога твора без спасылкі на аўтара, апублікаванне створанага сумесна з сааўтарамі твора толькі пад сваім імем, а таксама незаконны перадрук ці распаўсюджванне чужога твора, прымус да сааўтарства або незаконнае выкарыстанне інш. аб’ектаў аўтарскага права і сумежных правоў. Крымін. адказнасць за П. прадугледжана арт. 201 КК. Аўтар і яго правапераемнікі маюць права ў цывільнаправавым парадку патрабаваць унясення адпаведных паправак, публікацыі ў друку або інш. спосабам апавяшчэння пра дапушчаныя парушэнні, патрабаваць забароны выпуску твора ў свет ці спыніць яго распаўсюджванне і пакрыцця панесеных у выніку П. страт. Г.А.Маслыка.
ПЛАДАВОДСТВА, галіна раслінаводства, якая вывучае будову, заканамернасці росту і развіцця пладовых культур, займаецца іх вырошчваннем. Кірункі П.: гадавальнікаводства (вырошчванне пасадачнага матэрыялу пладовых культур; гл. Пладовы гадавальнік), уласна П. (вырошчванне семечкавых, костачкавых і арэхаплодных культур), ягадаводства (вырошчванне ягадных культур). Субтрапічнае П., вінаградарства і цытрусаводства звычайна разілядаюцца як самаст. галіны. У сусв. сартымент уваходзяць больш за 100 відаў і дзесяткі тысяч сартоў пладойях культур, найб. пашыраныя яблыня, масліна, груша, сліва. Агульная пл. каля 20 млн. га.
На Беларусі (1998) агульная плошча пладоваягадных насаджэнняў усіх узростаў — 100,3 тыс. га, валавы збор пладоў і ягад — 350 тыс. т. Сучасны кірунак развіцця — інтэнсіўнае П., прадугледжвае выкарыстанне нізкарослых насаджэнняў (выш. 1,5—3 м),
якія рана пладаносяць (на 2—3і год), выкарыстанне плоскіх форм кроны дрэў, інтэграваных метадаў барацьбы з хваробамі і шкоднікамі і інш. Асн. пастаўшчыкі садавіны і ягад — гаспадаркі, дзе П. развіваецца паводле закончанага цыкла (ад вырошчвання да пастаўкі прадукцыі пакупнікам): «Рассвет», «Беражное» (Брэсцкая вобл.), «Прагрэс» (Гродзейская вобл.), «Зубкі», «Клецкі» (Мінская вобл.) і інш.
Літ:. Плодоводство. М., 1979; Плоды й овоіцн в пнтаннн человека. Мн., 1983.
М.Р.Мялік.
ПЛАДАВбДСТВА БЕЛАРЎСКІ НАВУКОВАДАСІІВДЧЬІ ІНСІЫТЎТ (БелНДІІ I) Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання і Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1990 у пас. Самахвалавічы Мінскага рна на базе галіновых аддзелаў і лабараторый БелНДІ бульбаводства і плодаагародніцтва.
БелНДІП правапераемнік Бел. аддзялення Усесаюзнага інта прыкладной батанікі і новых культур (створана 10.10.1925 на базе саўгаса «Лошыца 1я» Мінскага рна пад кіраўніцтвам М.І.Бавілава). У 1931 на базе Бел. аддзялення ў в. Лошыца 1я засн. Бел. занальная плодаагароднінная доследная станцыя, рэарганізаваная ў 1956 разам з Русінавіцкай агароднінабульбаводчай селекцыйнай станцыяй у БелНДІ пладаводства, агародніцтва і бульбаводства (з 1964 у пас. Самахвалавічы; у 1972—90 БелНДІ бульбаводства і плодаагароднііггва).
Асн. кірункі навук. дзейнасці: селекцыя і інтрадукцыя пладовых, ягадных, малапашыраных культур, вінаграду і іх прышчэпаў; збор і захаванне генет. рэсурсаў пладовых і ягадных культур; распрацоўка і ўдасканаленне тэхналогій вытвсці, захоўвання і перапрацоўкі пладоў і ягад, тэхналогій вытвсці пасадачнага матэрыялу на аздароўленай аснове; селекцыйнае паляпшэнне плем. і прадукц. якасцей пчол, удасканаленне тэхналогій іх утрымання і выкарыстання; распрацоўка навук. і эканам. прагнозаў і комплексных праграм развіцця садоўніцтва і пчалярства на Беларусі; праектаванне і закладка шматгадовых пасадак і інш. У вьініку селекцыі інтам выведзена больш за 150 сартоў пладовых і ягадных культур (44 з іх раянавана на Беларусі), распрацаваны новыя тэхналогіі і методыкі размнажэння, вырошчвання і агратэхнікі; створаны новыя віды кансерваў з лячэбнапрафілакт. ўласцівасцямі. Аспірантура і савет па абароне канд. дысертацый з 1991. Выдае навук. эб. «Пладаводсіва». У інце працавалі і працуюць: V А.Баўтута. АР.Валузнёў, АСДзевятаў, дры с.г. н. Р.Э.Лойка і Р.А.Мацвееў, Э.П.Сюбарава, А.Я.Сюбараў. А.М.Крыварот.
ПЛАДАЖЭРКІ (Laspeyresiini), трыба (шэраг родаў) матылёў сям. ліставёртак. Каля 700 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды, асабліва шматлікія ў лясах Еўразіі. Многія віды — шкоднікі. На Беларусі каля 30 відаў; найб. шкодныя слівавая пладажэрка, яблынееая
400 ПЛАДАЛІСЦІК
пладажэрка, П. арэхавыя (Laspeyresia amplana, L. splendana), гарохавая (L. nigricana), гарошкавая (Grapholitha dorsana).
Размах крылаў да 25 мм; пярэднія цёмныя са стракатым малюнкам, эаднія больш светлыя, аднатонныя. Вусені ад чырванаватаружовага да светлага колеру, з цёмнай галавой; развіваюцца ў пладах (адсюль назва), насенні, кары, парастках і каранях раслін. Часам да П. адносяць матылёў трыбы кахіліны, асобныя віды агнёвак і некат. інш. матылёў.
С.Л.Максімава.
ПЛАДАЛІСЦІК, рэпрадуктыўная частка кветкі пакрытанасенных, што ўзнаўляе семязавязі (семязародкі). Адзін або некалькі П. складаюць жаночую ч. кветкі — гінецэй. Лічыцца, што П. ліставога паходжання, але гамалагічны не вегетатыўнаму, а відазмененаму лісту, які нясе мегаспарангіі з мегаспорамі (мегаспарафілу). Замкнёны П. або некалькі зрослых паміж сабой П. наз. песцікам.
ПЛАДОВАЕ ЦЕЛА, ёмішча спараносных органаў большасці сумчатых і базідыяльных грыбоў. Утворана спляценнем міцэліяльных гіфаў; звычайна складае бачную ч. ірыба. Служыць для аховы і распаўсюджвання спор. У аскаміцэтаў П.ц. — апатэцыі, клейстатэцыі і перытэцыі. У базідыяльных грыбоў П.ц. плевачныя, распасцёртыя па субстраце, капыта (губы), булава, карала (рагацікі), парасонападобныя ў выглядзе шапкі на ножцы (шапкавыя), шара або грушападобныя (порхаўкі). У інш. грыбоў адрозніваюць П.ц. з адкрытым гіменіем, паўзакрытым і поўнасцю закрытым. Споры развіваюцца на паверхні П.ц. (напр., на пласцінках — у сыраежак, у трубачках — у баравікоў). Ніжэйшыя грыбы, некат. сумчатыя (напр., дрожджы), некат. базідыяльныя (галаўнёвыя, іржаўныя) і ўсе недасканалыя грыбы П.ц. не маюць. Форма, памеры, кансістэнцыя і афарбоўка П.ц. ў грыбоў з’яўляюцца сістэм. адзнакамі.