Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
Як маст. з'ява П. пашырыўся ў 1880я г. Пластычная мова ў вял. ступені фарміравалася пад уплывам панегірычных гравюр, гравюртэзісаў (вял. гравюра з тэкстамі, якія інфармавалі пра навук. дыспугы), а таксама жывапісу класіцызму. П. стваралі Э.Манэ, Гранвіль, Г.Клімт і інш. З’яўленне ў Зах. Еўропе каляровай літаграфіі ў 2й пал. 19 ст. дазволіла ствараць кідкія шматгыражныя рэкламныя П. выяўленчага харакгару (Ж.Шэрэ, Т.Сгэйнлен). Мастацкае афармленне П. дасягнула росквіту ў творчасці АТулузЛатрэка. На мяжы 19—20 ст. набылі папулярнасць арнаментальнадэкар. П. ў духу стылю мадэрн (АМуха ў Чэхіі і Францыі, О.Бёрдслі ў Англіі). Новы стыль П. з выразным лаканізмам і лапідарнай сімволікай стварылі Л.Бернхард у Германіі, М.Касандр у Францыі, А.Бенуа ў Расіі. У 1930я г. ў асобныя кірункі вылучыліся кінаплакат і паліт. П. Сярод буйнейшых мастакоўплакатыстаў К.Кольвіц, Дж.Гартфілд (Германія), Л.Мендэс (Мексіка), АДайнека, Л.Лісіцкі, Дз.Маор, Кукрыніксы (Расія), І.Таідзе (Грузія). Своеасаблівай агітацыйнапаліт. хронікай былі *Окна РОСТА» (У.Маякоўскі, М.Чарамных). Вобразнай выразнасцю вылучаюцца П. АРодчанкі, В. і Г. Сгэнбергаў, Я.Цвіка (Расія). На плакатнае мастацтва моцна паўплывалі экспрэсіянізм, кубізм, канструктывізм і «Баўгауз», што праявілася ў імкненні да лаканізму пластычнай мовы праз памяншэнне колькасці графічных элементаў. У 2й пал. 20 ст. набылі вядомасць школы П. Польшчы (Г.Тамашэўскі, С.Эйдрыгявічус, В.Свежы, М.Васілеўскі), Японіі (К.Нагаі, С.Фукуда, І.Танака, М.Тода), Чэхіі (К.Мішак, В.Растока).
На Беларусі на развіццё П. паўплывалі панегірычныя гравюры. У 19 ст. з’явіліся першыя друкаваныя тэатр. афішы. Аўтарам першага П. на бел. мове з’яў
«TOXHUNCK СКАРЫНА
1490 1550
Да арт. Плакат. С. Войчанка, У. Цэслер, А. Шалюта. Ад Да арт. Плакат Г. М а ц у р. Францыск Скарына. 1989. міжнароднага года міру — да міру без войнаў і зброі. 1986.
404 ПЛАКЕТКА
ляецца Ф.Рушчыц («Першая краёвая выстаўка хатняга вырабу і народнага штукарства ў Вільні», 1913). У пач. 20 ст. да П. звярталіся Я.Драздовіч, А.Быхоўскі, Г.Змудзінскі, П.Гуткоўскі і інш.
Да арт Плакат Л. Лісіцкі. Клінам чырвоным бі белых. 1920.
Уклад у развіццё мастацтва П. зрабіла аб’яднанне «Сцвярджальнікі новага мастацтва» (УНОВЙС; Лісіцкі, М.Суэцін і інш.). П. друкаваліся ў Гомелі, Віцебску, Магілёве, Мінску і інш. гарадах. Традыцыі «Вокнаў РОСТА» прадоўжылі ў Вял. Айч. вайну плакатгазеты «Раздавім фашысцкую гадзіну» і «Партызанская дубінка». Выяўл. мова П. 1940—70х г. адлюстроўвала агульныя тэндэнцыі развіцця тагачаснага выяўл. мастацтва. У галіне П. працавалі А.Волкаў, М.Гуціеў, Л.Замах, Т.Ігнаценка, Л.Кроль, Я.Тарас і інш. У 1966—90 выходзілі перыяд. выданні «Агітплаката». На 2ю пал. 1980—90х г. прыпадае высокі ўздым плакатнага мастацтва Беларусі. Сярод мастакоў гэтага перыяду М.Анемпадзістаў, У.Васюк, С.Войчанка, С.Яўлампіеў, У.Жук, Л.Кальмаева, А.Кітаева, У.Крукоўскі, Г.Мацур, А.Наважьшаў, В.Смаляк, Дз.Сурскі, К.Хацяноўскі, У.Цэслер і інш.
Літ:. Ганчароў М.І. Беларускі палітычны плакат. Мн., 1989; Henatsch М. Die Entstehung des Plakates. Hildesheim; Zurich; New York, 1994. М.Р.Баразна.
Да арт Плакат. A К і т а е в а. Казімір Малевіч. 1989.
Да арт. Плакетка. А Зіменка. Зубр. 1982.
Да арт. Плакат. У. Цэслер, С. Войчанка.
Афган. 1989.
ПЛАКЁТКА (франц. plaquette памяншальнае ад plaque пласцінка, дошчачка), 1) твор медальернага мастацтва, які адрозніваецца ад звычайнага медаля прамавугольнай або блізкай да яе формай. Паводле зместу шырэйшая за медаль, можа мець разгорнуты сюжэт, іігго набліжае яе да скульптуры. Бываюць керамічныя, метал., фарфоравыя, шкляныя і інш. Паводле правіл Міжнар. федэрацыі медальераў не павінны быць даўжэй за 180 мм па большаму боку. Пашырыліся ў 19—20 ст. На Беларусі П. рабілі і робяць Г.Асташонак, Э.Астаф’еў, Л.Багданаў, В.Буціна, С.Гарбунова, А.Дзятлава, У.Жохаў, А.Зіменка, С.Ларчанка, В.Леантовіч, Ю.Любімаў, У.Мелехаў, У.Мурахвер, В.Прыешкін, Л.Талбузін, В.Янушкевіч і інш. 2) Пласцінка (метал., керамічная і інш.) з рэльефнай выявай, прызначаная для ўпрыгожання мэблі, хатняга начыння і інш. А.Я.Белы.
ГІЛАКОРНАЯ РАСЛІННАСЦЬ, прыродная занальная расліннасць плоскіх дрэнажаваных водападзельных раўнін. Развіваецца на сугліністых глебах і пры
глыбокім заляганні грунтавых вод. Для тайгі, напр., П.р. з’яўляюцца хвойныя лясы з елкі і лістоўніны.
ІІЛАКЎН ГРАВА. гл. ў арт. Чальчак.
ПЛАН (ад лац. planum плоскасць), 1) чарцёж, які паказвае ва ўмоўных знаках на плоскасці частку зямной паверхні (гл. План мясцовасці). 2) Гарызангальны разрэз або від зверху якоган. збудавання або прадмета (гл. План у архітэктуры). 3) Папярэдне намечаны парадак ажыццяўлення якойн. праграмы, выканання працы, правядзення мерапрыемстваў (гл. Планаванне). 4) Задума, праект, асн. рысы якойн. працы, пераказу (напр., П. даклада, п’есы). 5) Спосаб разгляду, пабудовы, падыходу да чагон. (напр., у тэарэт. П.). 6) Размяшчэнне аб’ектаў на выяве — першы, сярэдні, задні П. і іх памеры — буйны, дробны (напр., П. кінематаграфічны).
ПЛАН мясцовасці, адлюстраванне мясцовасці на паперы, звычайна ў маштабе ад 1 : 500 да 1 : 10 000, без уліку крывізны зямной паверхні. Mae шмат агульнага з буйнамаштабнай тапаграфічнай картай (гл. Тапаграфія). Ствараецца з дапамогай геадэзічных прылад і інструментаў, нярэдка выкарыстоўваецца аэрафотаздымка. Прыблізны П. робіцца на аснове вокамернай здымкі.
ПЛАН у архітэктур ы, 1) выкананае ў вызначаным маштабе графічнае адлюстраванне гарыз. праекцыі будынка (або аднаго з яго паверхаў ці памяшканняў), арх. канструкцый, дэталей, комшіексу будынкаў, населенага пункта ці асобных яго частак. Падзяляюцца на натурныя (зробленыя на аснове арх. абмераў) і праектныя (створаныя ў працэсе праектавання арх. збудаванняў). На П. могуць быць паказаны азеляненне тэрыторыі, схема трансп. сеткі ў горадзе і інж. камунікацый у ім і інш. З’яўляецца важнай характарыстыкай формы, памераў і канфігурацыі збудавання. П. выкарыстоўваліся з даўніх часоў (Стараж. Грэцыя, Рым). На Беларусі схематычныя П.абрысы пачалі выкарыстоўваць з 17 ст. 2) Харакгарыстыка размяшчэння асобных ч. будынка або ансамбля на ўзроўні зямлі (у шматпавярховых будынках і ў комплексах, размешчаных на складаным рэльефе — на розных узроўнях). С.А.Сергачоў.
ПЛАНАВАННЕ ўэканоміцы, працэс распрацоўкі планаў развіцця эканам. аб’ектаў. У шырокім сэнсе ўключае таксама працэсы арганізацыі ажыццяўлення планаў, іх карэкціроўкі і кантролю за выкананнем. У дырэктыўнай форме П. ўласціва цэнтралізаванай кіроўнай эканоміцы, дзе вядучую ролю адыгрываюць дзярж. планы. У эканоміцы рыначнага тыпу больш пашырана П. ў форме бізнеспланаў на ўзроўні кампаній, фірм. У некат. краінах з рыначнай эканомікай выкарыстоўваюцца метады індыкатыўнага П. (праграмавання) эканомікі. Адрозніваюць: і м п е ратыўны план, які цэнтралізава
на вызначае дакладныя заданні ўсім вытв. ячэйкам; нарматыўны п л а н, пры якім цэнтралізавана вызначаюцца абязлічаныя нарматывы (напр., аптымальныя ацэнкі, цэны); з м е ш a н ы п л а н, які злучае элементы імператыўнага плана (у адносінах да найб. буйных рашэнняў, прапорцый тэмпаў) з элементамі нарматыўнага плана, што дае пэўную свабоду дзеянняў у рыначных умовах.
ГІЛАНАВАННЕ САЦЫЯЛЬНАЕ навукова абгрунтаванае вызначэнне мэт, паказчыкаў, заданняў (тэрмінаў, тэмпаў, прапорцый) развіцця сац. працэсаў і асн. сродкаў іх ажыццяўлення. Аб’екгы П.с.: грамадства ў цэлым; кожная са сфер грамадскага жыцця; сац. працэсы, якія адбываюцца ў.грамадстве. Асн. мэта — дасягненне сац. справядлівасці, сац. роўнасці і сац. абароненасці людзей. Наяўнасць агульных для ўсяго грамадства мэт не выключае спецыфічных мэт, паколькі грамадства складаецца з мноства падсістэм, канкрэтных аб’ектаў, кожны з якіх займае асобнае месца і вырашае свае задачы. Гл. таксама Планаванне ў эканоміцы.
ПЛАНАВАННЕ СЯМ’І, добраахвотнае рэгуляванне дзетараджэння ў сям’і. Дапамагае вызначыць колькасць дзяцей ў сям’і, нарадзіць жаданых дзяцей у найб. спрыяльных умовах, выбраць час дзетараджэння з улікам узросту бацькоў і сац.эканам. умоў, рэгуляваць інтэрвалы паміж цяжарнасцямі, пазбегнуць непажаданай цяжарнасці. П.с. — важны фактар захавання здароўя маці і дзіцяці, зніжэння мацярынскай і ранняй дзіцячай смяротнасці, частаты абортаў. Уключае таксама дзейнасць аргцый, якія ствараюць умовы для дасягнення сям’ёй пажаданай колькасці дзяцей шляхам розных адм., сац., эканам. і прапагандысцкіх сродкаў. Напр., у Еўропе найб. шырока праграму П.с. з 1, 2, 3 дзецьмі праводзіць Францыя. У Азіі, Афрыцы, Лац. Амерыцы праграмы П.с. накіраваны на зніжэнне нараджальнасці (Індыя, Кітай і інш.). На Беларусі існуе сістэма матэрыяльнай дапамогі па падтрымцы сям’і: выплачваюцца розныя віды дапамогі, у залежнасці ад колькасці і ўзросту дзяцей сем’ям дадзены розныя падатковыя льготы. Дз.М.Кудзелка.
«ПЛАНАР», дзяржаўны навук.вытв. канцэрн дакладнага машынабудавання. Засн. ў 1992 на_ базе КБ дакладнага электроннага машынабудавання (існуе ў Мінску з 1962). Уключае комплекс устаноў і прадпрыемстваў, якія распрацоўваюць і забяспечваюць вытвсць спец. тэхнал. абсталявання для мікраэлекгронікі і мехатронных сістэм. Асн. прадукцыя (2001): оптыкамех. абсталяванне для вырабу і кантролю фоташаблонаў, якія выкарыстоўваюцца ў вытвсці інтэгральных мікрасхем і паўправадніковых прыбораў, шматслойных пячатных плат, a таксама для фарміравання і пераносу відарысаў у фоталітаграфіі, лазернай тэх
налогіі раздзялення матэрыялаў; аўтаматы і паўправадніковыя аўтаматы дыскавай рэзкі, зондавага кантролю і мантажу крышталёў; лінейныя шагавыя рухавікі; высокараздзяляльныя аб’кгывы і аптычныя сістэмы; медтэхніка і тавары нар. спажывання. «П.» з’яўляецца лідэрам у распрацоўцы сістэм тэхн. зроку, унікальнай апаратуры для вымярэнняў, даследаванняў і выпрабаванняў з элементамі штучнага інтэлекту. Удзельнічае ў выкананні дзярж. праграм «Лазеры», «Белэлектроніка», «Прылады і сродкі вымярэнняў і тэхнічная дыягностыка», а таксама бел.рас. праграм.
М.С.Калядка, А.В.Нікіфараў.
ПЛАНАРНАЯ ТЭХНАЛбгіЯ, сукупнасць метадаў вырабу паўправадніковых прылад і інтэгральных схем шляхам фарміравання іх струкгур з аднаго боку монакрышт. паўправадніковай падложкі. Грунтуецца на стварэнні ў прыпаверхневым слоі падложкі абласцей з розным тыпам праводнасці або з рознай канцэнтрацыяй дамешкаў, якія ў сукупнасці ўтвараюць структуру паўпра