Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
ПЛАНІГРАФІЯ (лац. planum паверхня + ...графія) у археалогіі, апісанне паверхні зямельнага ўчастка археал. помніка. Праводзіцца з мэтай вызначэння адначасова існаваўшых западзін, штучных насыпаў, рэшткаў пабудоў, месцаў рознага функцыян. прызначэння (жытлаў, майстэрняў, магіл, культавых месцаў, ям для адходаў і інш.) і збору матэрыялу па аб’ектах. Вывучаецца і складаецца асобна на кожным гарызонце або пласце помніка. У.Ф.Ісаенка.
ПЛАНІМЕТР (ад лац. planum плоскасць + метр), механічная прылада для вымярэння плошчы плоскіх фігур адвольнай формы. Адрозніваюць П. палярныя (найб. пашыраны; прапанаваны ням. вучоным Я.Амслерам у 1854), лінейныя і радыяльныя. Прынцып дзеяння палярнага П. заснаваны на аднакрат
шыню іірыведзена ў «Асновах» Эўкліда (гл. Эўклідава геаметрыя).
ПЛАНІНЫ (ад балг., сербахарвацкага, славенскага планіна — гара, горны ланцуг, горная паша), тое, што Паланіны.
ПЛАНІРОВАЧНЫЯ РАБбтЫ, від земляных работ па выраўноўванні мезарэльефу (паверхняў з ваганнем адносных вышынь да 5 м пры дзесятках метраў працягласці) і мікрарэльефу (форм вышынёй да 1 м і дыяметрам да 30 м), па наданні паверхні зямлі патрэбнага нахілу. Уключаюць паверхневую планіроўку с.г. зямель, планіроўку адхонаў гідратэхн. збудаванняў (ГТЗ) і горнапланіровачныя работы.
Планёр «Янтар 2» (Польшча).
Планіроўка паверхні меліяраваных зямель скіравана на ўтварэнне выраўнаваных па рэльефе і аднародных па ўрадлівасці палёў. Уключае зараўноўванне траншэй, вадацёкаў, выемак, зрэзку бугроў, раздзелку пласта, планіроўку мікрарэльефу, пазней ліквідацыю прасадак, ям і інш. Работы выконваюць экскаватарамі, бульдозерамі, скрэперамі, хмызняковабалотнымі плугамі,
планк 407
даўгабазавымі прычапнымі планіроўшчыкамі. Планіроўка адхонаў ГТЗ — адназ асн. аперацый пры будве каналаў, плацін і дамбаў. Робіцца адхонапланіроўшчыкамі, экскаватарамі з каўшомпланіроўшчыкам, грэйдэрамі і бульдозерамі. Г орнапланіровачныя работы ажыццяўляюцца пры аднаўленні парушаных зямель, разраўноўванні адвалаў і выемак (перамяшчэнні парод да дасягнення патрэбнага нахілу). Уваходзяць у пачатковы цыкл работ па рэкультывацыі зямель. В.М.Кандрацьеў.
ПЛАНІРОЎШЧЫК машына для планіроўкі (выраўноўвання) с.г. зямель і адхонаў меліярац. каналаў. Бываюць прычапныя, паўпрычапныя і навясныя, доўга і кароткабазавыя.
П.выраўноўвальшчыкі прызначаны для паслойнай планіроўкі зямель пры будве меліярац. сістэм, культуртзхнічных работах і інш. П. каўшовыя — для планіроўкі паверхні меліяраваных зямель зразаннем грунту на ўзвышэннях і перамяшчэннем яго ў паніжэнні; бываюць з мех., гідраўл. і электрагідраўл. прыводам, з капірнай і бескапірнай сістэмамі аўтаматыкі, рабочы орган — бяздонны коўш. П. адхонаў — навясныя рабочыя органы да трактароў. П.рыхліцелі актыўнага дзеяння робяць планіроўку, рыхленне і прыкочванне паверхняў адхонаў перад гідрасяўбой траў, навешваюцца на каналаачышчальнік; П. пасіўнага дзеяння выпускаюцца як зменныя рабочыя органы да бульдозераў.
На Беларусі выкарыстоўваюцца П.рыхліцелі актыўнага дзеяння і паўпрычапныя каўшовыя П. канструкцыі Бел. НДІ меліярацыі і лугаводства (умяшчальнасць каўша 3,5 хг). В.М.Кандрацьеў. ІІЛАНК (Planck) Макс Карл Эрнст Людвіг (23.4.1858, г. Кіль, Германія — 4.10.1947), нямецкі фізіктэарэтык, адзін з заснавальнікаў квантавай тэорыі. Чл. Берлінскай АН (1894), Лонданскага каралеўскага тва (1926). Замежны ганаровы чл. AH СССР (1926). Вучыўся ў Мюнхенскім (1874—77) і Берлінскім (1877—78) унтах. 3 1880 у Мюнхенскім унце, праф. унтаў у Кілі (з 1885)
Палярны планіметр: 1 — адліковы барабан, 2 — абвадны штыфт.
ным абходзе абвадным штыфтам уздоўж контура фігуры. Плошча фігуры роўная рознасці паказанняў лічыльніка да і пасля завяршэння поўнага абходу. Дакладнасць вымярэння залежыць ад дакладнасці выканання вымяральных аперацый (ад 5 да 10%).
ПЛАНІМЁТРЫЯ (ад лац. planum плоскасць + ...метрыя), раздзел геаметрыі, які вывучае ўласцівасці фігур, размешчаных у адной плоскасці. Поўнае і сістэматызаванае выкладанне П. ўнер
Планіроўшчыкі: a — многаадвальны (1 — колавыя цялежкі, 2 — гідрацыліндры кіравання, 3 — адвалы); б — каушовы (1 — колавыя цялежкі, 2 — планіравальныя элементы, 3 — гідрацыліндры кіравання, 4 — адвал); в — кароткабазавы канструкцыі БелНДІМіЛ (1 — рама навясная, 2 — апора, 3 — коўш, 4 — колавая цялежка).
408 ПЛАНКА
і Берліне (з 1889), адначасова сакратар Берлінскай АН (1912—43). Навук. працы па тэрмадынаміцы, тэорыі цеплавога выпрамянення, тэорыі адноснасці, электрамагнетызме, оптыцы, акустыцы, кінетычнай тэорыі газаў, гісторыі і метадалогіі фізікі. Выказаў меркаванне аб
дыскрэтным характары энергетычных працэсаў у атамных асцылятарах, увёў паняцце квант энергіі і фундаментальную фіз. канстанту h (гл. Планка пастаянная). Устанавіў закон размеркавання энергіі ў спектры абс. чорнага цела (гл. Планка закон выпрамянення). Увёў паняцце «тэорыя адноснасці», вывеў рэлятывісцкае ўраўненне дынамікі, атрымаў формулы ддя энергіі і імпульсу электрона. Нобелеўская прэмія 1918.
Тв.: Рус. пер. — Едннство фнзнческой картнны мнра М., 1966; Нзбр. труды. М 1975.
Літ.: Макс Планк, 1858—1958. М., 1958; Кляус Е.М., Франкфурт У.М. Макс Планк, 1858—1947. М., 1980. А.І.Болсун.
ПЛАНКА ЗАКбн ВЫПРАМЯНЁННЯ, формула Планка, законразмеркавання энергіі ў спекгры раўнаважнага выпрамянення пры пэўнай тры; адзін з асн. законаў цеплавога выпрамянення. Тэарэтычна выведзены М.Планкам (1900) на аснове гіпотэзы квангавання энергіі выпрамянення.
Паводле П.з.в. выпрамяняльная здольнасць uvT абсалютна чорнага цела ў залежнасці ад частаты 9 і абс. тры Т вызначаецца формулай «, г = 2 A//? ■ \l(^/kT — 1), дзе A — Планка пастаянная, k — Больцмана пастаянная, с — скорасць святла ў вакууме. Пры высокіх часгогах (hv »k'l') з П.ав. вынікае Віна закона выпраічянення, пры нізкіх частотах (Av «kT) — Рэлея—Джынса закон выпрамянення, пасля інтэгравання па частотах ад 0 да оо атрымліваецца Стэфана—Больцмана закон выпрамянення. На аснове П.з.в. вызначаны фіз. пастаянныя A і к, распрацаваны метады вызначэння тры нагрэтых цел (напр., паверхняў Сонца і зорак), ім карыстаюцца пры разліках энергет. характарыстык крыніц свягла. П.з.в. — асобны выпадак Бозе—Эйнштэйна размеркавання часціц з нулявой масай спакою (фатонаў), ён стаў адной з перадумоў стварэння квантавай механікі. Гл. таксама Кірхгофа закон выпрамянення.
ПЛАНКА ПАСТАЯННАЯ квант д з е я н н я, адна з фундаментальных фізічных пастаянных, якая ўваходзіць у законы квантавай фізікі. Уведзена М.Планкам (1900) пры выяўленні квантаванасці энергй выпрамянення і ўстанаўленні
закону размеркавання энергіі ў спекгры выпрамянення абс. чорнага цела (гл. Планка закон выпрамяненняў Найб. дакладнае значэнне П.п. атрымана на нснож Джозефсана эфекту: h = 6,626176(36) ■ 10'34 Джс. У тэарэт. разліках найчасцей выкарыстоўваецца прыведзеная П.п. h = h/2n = = 1,0545887(57) ■ Ю'37 Джс.
ПЛАНКТбн (ад ірэч. planktos блукаючы), сукупнасць дробных і мікраскапічных арганізмаў, якія насяляюць тоўшчу вады і пасіўна пераносяцца цячэннем. Выдзяляюць зоапл а нкто н (жывёльныя арганізмы), фітапланктон (водарасці) і бактэрыяпланктон, або сапрапланктон (бактэрыі, водныя грыбы, дрожджы). Прэснаводны П. (да глыб. 70 м) складаецца з зялёных, сінезялёных і дыятомавых водарасцей, сапрафітных бактэрый, ніжэйшых грыбоў, інфузорый, калаўротак, ніжэйшых ракападобных. Марскі П. (пераважна да глыб. 700 м) — аднаклетачныя водарасці, бакгэрыі, прасцейшыя, кішачнаполасцевыя, малюскі, ракападобныя, абалоннікі, лічынкі донных беспазваночных, ікра і маляўкі рыб. П. — асн. прадуцэнт арган. рэчыва ў вадаёмах (фітагіланкгон), мінералізуе адмерлыя рэшткі (сапрапланктон), ажыццяўляе біял. самаачышчэнне забруджаных вод, з’яўляецца кормам для беспазваночных, рыб, бяззубых кітоў і інш. Ракападобных марскога П. перапрацоўваюць у харч. і кармавыя прадукгы, некат. віды П. культывуюць на корм рыбам і свойскай жывёле. Празмернае развіццё П. — т.зв. «цвіценне вады». Вывучае П. гідрабіялогія.
ПЛАНКТбННЫЯ ВбДАРАСЦІ, тое, цгго фітапланктон.
ПЛАНТАГЕНЕТЫ (Plantagenets), А н жуйская дынастыя, каралеўская дынастыя ў Англіі ў 1154—1399. Заснавальнік — Генрых II, граф Анжуйскі. Назву дынастыя атрымала ад звычю бацькі Генрыха II — Жафруа Прыгожага аздабляць свой шлем галінкай жаўтазелю (лац. planta genista). Пад уладай Генрыха II і яго пераемнікаў акрамя Англіі знаходзіліся шматлікія ўладанні ў Францыі, б.ч. якіх П. страцілі ў пач. 13 ст. Пры П. у Англіі адбывалася дзярж. цэнтралізацыя, утварылася саслоўная манархія з саслоўным прадстаўніцтвампарламентам (упершыню скліканы ў 1265). П. вялі войны: у 2й пал. 12 ст. пачалося заваяванне Ірландыі, у 1280я г. заваяваны Уэльс, у 1296—1314 няўдала спрабавалі заваяваць Шатландыю. Пры П. Англія ўступіла ў Стогадовую вайну 1337—1453. У час праўлення Рычарда II б.ч. дзяржавы была ахоплена Уота Тайлера паўстаннем 13S1. Прадстаўнікі дынастыі: Генрых II (1154—89), Рычард I Львінае Сэрца, Іаан Беззямельны, Генрых III (1216—72), Эдуард I (1272—1307), Эдуард II (1307—27), Эдуард III (1327—77), Рычард II (1377—99). Пасля звяржэння Рычарда II улада перайшла да бакавых адгалінаванняў П. — Ланкастэраў (1399—1461) і Йоркаў (1461—85).
ПЛАНТАЖ (франц. plantage ад лац. plantare высаджваць), глыбокая апрацоўка глебы спец. плугамі, на глыб. 50—70 (да 100) см пад гадавальнікі, вінаграднікі, сады, лесапасадкі. Паляпшае якасць глебы, спрыяе развіццю каранёў. Каб пазбегнуць вынасу на паверхню малаўрадлівага ніжняга пласта глебы, на плантажныя плугі ставяць дадатковыя рабочыя органы — перадплужнікі, выразныя адвалы, глебапаглыбнікі і інш.; адначасова ўносяць арган. і мінер. ўгнаенні, вапну ці гіпс.
Л.В.Круглоў.
ПЛАНТАЦЫЯ (ад лац. plantatio пасадка раслін), 1) вялікі ўчастак зямлі, заняты пад с.г. культуру, якая мае прамысл. ці гандд. значэнне, напр., чайная П. 2) Буйная земляробчая гаспадарка, якая спецыялізуецца на вырошчванні якойн. культуры.
ШІАНТЭН (Plantin, Plantijn) Крыстаф (каля 1514, СентАвертэн, каля г. Тур, Францыя — 1.7.1589), нідэрландскі выдавецдрукар. Вывучаў пераплётную і друкарскую справу ў Францыі. У 1549 у Антверпене (Бельгія) адкрыў пераплётную майстэрню, у 1555 — друкарню (існавала да 1865, з 1877 музей) і філіялы друкарні ў Парыжы і Лейдэне. За 34 гады выдавецкай дзейнасці фірма Плантэнаў «Афіцына Плантыніяна» выдала на высокім паліграф. і маст. узроўні болып за 1600 назваў кніг на розных мовах з гравюрамі на медзі — навук. працы па анатоміі, батаніцы, геаграфіі і гісторыі, творы ант. аўтараў з каментарыямі вучоных, літургічную і тэалагічНУЮ лру, У тл. «Каралеўскую Біблію — Біблію паліглата» (т. 1—8, 1569—73) на 4 мовах, кішэнныя выданні, каталогі сваіх кніг.